Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
А, Іван, будзем эсэн. Ты юж, не эсэн ужо вельмі даўно.
Нешта не хочацца, прысядаючы на крэсла, прамовіўЛявеза.
Што такой не хочацца, ты павінен многа эсэн. Ты ўжо тут цэлы тыдзень, але ні разу добра не пад’еў. Пробашч, адчуваючы, што хлопцу не па сабе, замаўчаў. Але добра разумеючы, што маўчанне доўга цягнуцца можа, ён ізноў узяў інцыятыву ў свае рукі.
Іван, не вем, як ты ў паліцую трапіў?
Іван загаварыў не адразу:
Больш за ўсё на свеце я не люблю людзей, якія сцвярджаюць, што выбар у чалавека ёсць заўсёды. У мяне яго не было. Жонка габрэйка, дзеці малыя куды з імі? У лес ад холаду прападаць? А можа, у гета трэба было адвесці жонку і дзетак? Іхнія сваякі тут паблізу ў яме ляжаць...
Пробашч зрыхтаваў сняданак, акуратна выцер рукі аб рушнік, што вісеў на рукамыйніку, і ціха прамовіў:
Ведаеш, Іван, упершыню я пабываў у вас у 1916 годзе ў рангу унтэр-афіцэра дойч арміі. Я тады лічыў, што забіць мэнша на вайне ці спаліць варожы хаўз гэта нармальная з’ява. Ды толькі ранілі мяне зімой таго ж года, якраз на Зальвянцы, паблізу дорф Дархуны. 0, майн Гот! Мяне, параненага, падабрала ў полі беларуская фрау. Яна мяне некалькі месяцаў падымала на ногі, дзелячыся са мной апошнім. Яна падабрала мяне, вяртаючыся з могілак, дзе пахавала свайго адзінага сына. Яго наш зольдат застрэліў, калі той харчы краў з вайсковага абозу...
Ксёндз уздыхнуў і нібы сам у сябе спытаўся:
Ды як я мог паступіць з табой?
Іван паглядзеў пробашчу ў вочы і сказаў:
А я, відаць, не змагу стаць святаром.
У кожнага своя дрога. Але цо робіць бэндзеш?
У лес пайду. Дахаты мне няможна, дзяцей паліцаі паб’юць. Лявеза на хвіліну задумаўся, да горла падкаціўся камяк. Калі яшчэ не пабілі. Хавацца далей таксама не выпадае, не хачу ні на кога наклікаць бяды.Так што толькі ў лес.
Пробашч зірнуў на Івана і прыглушана прамовіў:
-Ты жу паліцыі быў, партызаны за гэта таксама расстраляць могуць.
Могуць, але ж іншага выйсця ў мяне няма. Сённяшняй ноччу і пайду, ойча. Вы не бойцеся, я пра вас нікому не скажу.
0, майн Гот. Ідзі, Іван, толькі ідзі з верай у Бога.
Дзякуй, ойча, за ўсё. Але як мне пасля ўсяго жыць на свеце? Я ж пасля ўбачанага ўжо ні ў Бога не веру, ні ў д’ябла.
Я не ведаю як, але жыць ты мусіш, і верыць мусіш. Вера твой ратаўнік.
Пробашч паказаў на прыбраны стол:
Проша сядаць, затым узяў з невялічкага століка, што стаяў каля печы, паднос з кавай, белым хлебам ды яешняю і паставіў перад Іванам. Адышоў на другі канец стала, павярнуўся да абраза, які вісеў якраз над Іванам і, склаўшы далоні перад сабой, пачаў маліцца па-нямецку. Іван падняўся са свайго месца і таксама перажагнаўся. Але нешта малітва яму ў галаву не ішла.
Пад’еўшы, Іван вярнуўся ў свой пакой і стаў збірацца. Пасля дванаццаці ночы ён зазірнуў у кухню. За сталом сядзеў пры запаленай лямпе пробашч. Пасярод стала ляжала Біблія ў скураной абкладцы.
Вечар добры, ойча.
-	0, я, я, вечар добры. Ксёндз лёгка, нібы маладзён, падхапіўся са свайго месца.
-	Дзякуй, ойча, за ўсё. Каб не вы...
-	Я ест ксёндз, то мой абавязак, ціха сказаў пробашч. Потым крышачку замінуўся, быццам перакладаў з нямецкай на беларускую патрэбныя словы, і дадаў:
-	He тшэба ходзіць у партызаны, перачакай дзе-небудзь.
Іван зірнуў у вочы свайму выратавальніку.
-	А што перачакаць, ойча? Смерць сваю я ўжо перачакаў. Іван няўмела пацалаваў руку пробашчу і накіраваўся да дзвярэй. Раптам спыніўся і папрасіў:
-	Ойча, я вас вельмі прашу, дзяцей маіх пашукайце, калі жывыя, дапамажыце ім.
-	Добра, Іван, я абавязкова пашукаю. 0, майн Гот.
Лявеза адчыніўдзверы і рашуча ступіў за парог, за якім яго чакала невядомае жыццё. I толькі адзін Бог ведаў, што з ім будзе далей.
Ва ўсе часы жыхар пушчанскай вёскі мог пры жаданні за гадзіну-другую адшукаць любога чужынца, які хаваўся па балотах альбо цёмных лясных засценках. Гэтую здольнасць пушчанцаў улады ва ўсе часы ўмела выкарыстоўвалі. Таму бандыты розных масцей рэдка хаваліся ў пушчы.Так было заўсёды, ад часоў Капацэвіча, які валодаў Ліпічанскаю пушчай у сярэднявеччы, і аж да сярэдзіны стагоддзя дваццатага. Менавіта праз пушчу ў чэрвені 41-га прарываліся з акружэння ацалелыя дывізіі Заходняга фронту Чырвонай Арміі каля сяміста тысяч салдат і афіцэраў. Вялікая колькасць іх, галодных і параненых, засталася ў беларускіх пушчанскіх вёсках ды на хутарах.
А туг яшчэ распачаўся люты пераслед немцамі габрэйскага насельніцтва па вакольных мястэчках ды гарадах. I тыя з габрэяў, хто не трапіў у гета, адзін за адным пачалі прабірацца ў пушчу. I сапраўды, куды яшчэ можна было дзецца падчас ліхой гадзіны чалавеку? Толькі ўцячы ў лес, як уцякалі туды спрадвеку ад
ворагаў яго дзяды і 6ацькі.
Хаця, калі казаць праўду, пушчанцы не падтрымлівалі ні саветаў, ні немцаў. Яны толькі па-хрысціянску дапамагалі тым, хто гэтай дапамогі патрабаваў. Пра тое, што жыхары пушчанскіх вёсак кармілі ды хавалі бежанцаў, а затым і партызанаў, ведалі як нямецкія ўлады ў вайну, так і савецкія ўлады пасля вайны.Тыя і другія, кожны ў свой час, спрабавалі кантраляваць сітуацыю. Але гэта далёка не заўсёды ўдавалася. Даводзілася прыбягаць да карных акцый. I палыхалі пушчанскія вёскі і хутары, рэкамі ліліся слёзы і кроў мірных людзей...
Іван нядоўга блукаў па пушчы, ужо на другі дзень ён натыкнуўся на партызанскі кардон паблізу Шчары. Пасля даволі працяглага допыту ў камандзіра, падчас якога Івана хацелі і забіць, і павесіць, і пакалечыць, усё ўрэшце скончылася мірна. Яго пакінулі ў атрадзе, дакладней, пры кухні атрада. I толькі таму, што Бугук, камандзір атрада, быў вельмі ўсцешаны тым, што Іван застрэліў Мысціка яго крэўнага ворага.
Хаця і застаўся Лявеза ў атрадзе, зброю яму ўсё ж не далі. Пацягнуліся доўгія месяцы ляснога жыцця. У ім хапала ўсяго: і працяглых бамбёжак, і галодных дзён і начэй, і сутычак з «дубовікамі». Але ўсе нягоды партызанскага жыцця не вельмі турбавалі Івана, яму не давала спакою яго сям’я. Ён не ведаў, што з Зосяй і дзецьмі. Мучыўся, не спаў начамі.
За ўвесь час знаходжання ў атрадзе Лявеза ні з кім блізка не сышоўся.да яго прыляпілася дадзеная камандзірам мянушка Паліцай. Хіба толькі малодшы брат камандзіра Юзік Бугук, якому ён дапамог некалі збегчы з палону і які служыў пры штабе, адносіўся да Івана з сімпатыяй. Увесь час заступаўся за Лявезу перад камандаваннем. I ўсё як быццам нарэшце стала наладжвацца. Івана пачалі брацьу паходы па правіянт, сгавіцьу каравулы, праўда, не аднаго, а з кімсьці.
Але неяк да кіраўніцтва атрада дайшлі чуткі, што ўся вёска Наскава, з якой паходзіў Лявеза і дзе жыў яго адзінокі бацька, падалася ў Беларускую Самапомач. I Іван зноў трапіў у апалу.
Аднойчы, калі Іван звыкла гаспадарыў на атраднай кухні, туды прыбег Юзік Бугук з паведамленнем, што неўзабаве ўсіх, хто можа трымаць зброю, пагоняць паліць Наскава. Іван разгублена перапытаў:
Як гэта паліць?
А ты думаў, што іх узнагароджваць будуць за тое, што падаліся ў Самапомач?
Ды яны дзеля таго ўступалі, каб у Нямеччыну не пагналі, каб ад бандытаў розных бараніцца! выгукнуў Іван.
Юзік насцярожана агледзеўся па баках:
Ты лепш пра гэта маўчы, 6о першым пад кулю станеш. А ў цябетам хто?
Бацька, дзядзькі, пляменнікі.
“Што рабіць? Як папярэдзіць?"круцілася ў галаве адна думка.
Праз некалькі хвілін Лявезу паклікалі на агульнае пашыхтаванне. Камандзір атрада Бугук уважліва агледзеў сваё войска, затым павярнуўся да чалавека ў скуранцы і акулярах. Той адкашляўся ў кулак і пачаў прамаўляць па-расейску. У атрадзе ведалі: калі рыхтуецца карная аперацыя супраць насельніцтва, камандзірам фактычна становіцца гэты ў скуранцы. Хаця і прыслалі яго з Масквы параўнальна нядаўна, трымаўся ён у атрадзе даволі ўпэўнена. Камандзір яго трохі пабойваўся, не ўступаючы ў спрэчкі. У партызанаў чужак атрымаў мянушку Чэкіст.
-Товарніцн партмзаны, сегодня вы будеце выполнять ответственное заданне по уннчтоженню фашнстскмх прнспешннков в деревне Насково. Хотя онн еідё не началн протнв нас военных действмй, мы обязаны опереднть нх. Прамоўца адсопся і, набраўшы ў грудзі паболей паветра, закончыў: Уннчтожнм предателей в нх же логове. У нас не должно быть к нмм жалостм н малодушмя. Жнтелн другмх деревень должны знать, что предательство будет караться беспоіцадно.
Партызаны моўчкі слухалі і толькі пераступалі з нагі на нагу. Іван быўтакуражаны словамі Чэкіста, што наватдыхаў праз раз.
Разайдзісь! Прагучала каманда. Іван накіраваўся на сваю кухню, але яго спыніў воклік камандзіра:
Лявеза, зайдзі ў штаб.
У штабной зямлянцы да Івана звярнуўся Чэкіст:
Ты, Левеза, служнл в полнцнм Заречмна, значнт, знаешь, кто где жнвёт в местечке?
Знаю.
Так вот, зареченскмй ксёндз там такую пропаганду развернул, пуш,е Гебельса. Несмотря на это, он пользуется популярностью у местных несознательных элементов. Сведёшь к нему нашу разведку, а после того, как онм поговорят с нмм, незаметно проведёшь мх в Насково. Я думаю, дорогу нз Заречнна лучше тебя ннкто не знает. I не вздумай баловать, я ребятам скажу, что ты за фрукт.
Дык чаго пасылаеце, калі даверу няма? Іван паглядзеў на камандзіра.
Ну... мы знаем , што рабіць, не адрываючыся ад разасланай на стале карты сказаў, нібы адрэзаў, Бугук.
Ну что, заданне понятно? пацікавіўся Чэкіст.
Панятна, мармытнуў Іван.
Так вот, подойдн к Зубову, он тебе растолкует, что н когда надо делать.
Іван моўчкі выйшаў з зямлянкі. Думкі свідравалі галаву. Што рабіць? Дапамагаць у ліквідацыі ксяндза, які яму выратаваўжыццё?.. Ён ішоў, чапляючыся нагамі за карані. Неўзабаве быў каля зямлянкі, дзе жылі разведчыкі. Яраз у гэты момантз яе выйшаў камандзір атраднай разведкі Марат Зубаў каржакаваты, з раскосымі вачыма акружэнец, выхадзец з Урала. Ён спадылба паглядзеў на Івана, нахіліўся ў праём і адрывіста крыкнуў:
А ну все наверх! -У зямлянцы пачуўся шум, мат, а яшчэ праз хвіліну на паверхню выскачылі трое разведчыкаў, апранутых і абутых па-рознаму, але з аднолькавымі нямецкімі аўтаматамі. Зубаў акінуў іх халодным поглядам:
-	Выходнм как стемнеет, патроны по трн рожка, лншнего не брать. Этот пойдёт с намм. Зубаў, не гледзячы на Івана, тыцнуў пальцам яму ў грудзі. Он пойдёт впередм, без оружмя, мы за ннм.
-	Як гэта без зброі? не змоўчаў Іван.