Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Пасярод старых соснаў і партызанскіх буданоў хадзіў шыракаплечы, сярэдняга росту малады мужчына. 3-пад вайсковай шапкі на каўнер кажуха спускаліся доўгія чорныя з сівізной валасы. Прымружаныя вочы зусім заплюшчваліся, калі едкі тытунёвы дым, рассейваючыся ў густых чорных вусах, засціў мужчыну свет. Турма не сапсавала яго станістай фігуры. Толькі глыбокія маршчыны на твары і сівізна падказвалі, што жыццёвы шлях у яго быў нялёгкі.
Што яны там марудзяць? Кастусь паліў цыгарэту і нярвова праходжваўся сюды-туды. Ён толькі дзве гадзіны назад угаварыў камандзіра мясцовага партызанскага атрада, кабтой адпусціў яго пабачыцца з роднымі. Але возны, які павінен быў яго падвезці ў Волю, нешта не паяўляўся. Нарэшце з зямлянкі выйшаў пажылы, трохі згорблены мужчына гадоу пяцідзесяці пяці ў старым, трошкі парваным кажуху. 3-за паднятага каўняра і прыцемка, які ўжо спусціўся на пушчу, Кастусю не ўдалося разгледзець яго твар. У гэты самы момант з зямлянкі наверх высыпала яшчэ чалавек пяць, сярод якіх быў і Шукуня камісар атрада. Апошні, яктолькі ўбачыў Кастуся, звярнуўся да яго з прапановаю:
Паслухай, Краўцэвіч, хай зтабой паедуць нашы разведчыкі.
Навошта, я ж пушчу лепш за іх ведаю, запярэчыў Кастусь.
Ды не, нам з Волі перадалі, што да сваіх бацькоў завітаў калабарант Сымон Лупач.
Сымон?
Я ведаю, што ён былы твой сябар.
Кастусьдобра разумеў, што магло быцьзтымі, хто кантактаваў з ворагам.
Ды не, проста гадаваліся разам, а затым вучыліся ў Дзярэчыне і Слоніме. Усё даўно ў мінулым. А як быць з Лупачом?
А вось вам якраз і заданне затрымайце здрадніка. А калі не, дык... камісар махнуў рукой, у расход яго, зразумела?
Ды што тут не зразумець. Кастусь кінуў апошні позірк на камісара і заскочыў на запоўненыя разведчыкамі сані.
Но, пайшоў, скамандаваў возчык, і нагружаныя сані крануліся з месца ў накірунку заснежанай прасекі, якая вяла ўглыб лесу. Пакуль ехалі пушчай, Кастусь перадумаў усё сваё жыццё. У галаве круціліся ўспаміны пра дзяцінства, Дзярэчынскую школу, Слонімскую гімназію.
"Што ж здарылася? Чаму мы з лепшым сябрам апынуліся па розных берагах Шчары? А якія былі мары Незалежная Беларусь, беларускае адраджэнне. Мы і нашыя дзеці жывем у сва-
боднай краіне. Дзеці, дзеці... Як там мой маленькі Сымончык...” Перад вачыма Кастуся ўсплыўтвар сына. "Божа, які ён усё ж прыгожы, мой маленькі сынок! За гэтыя пару год, пэўна, зусім вырас.”
Санкі, выехаўшы з гушчара, пайшлі шпарка і ціха.
Краўцэвіч, а ты што, бляха-муха, застанешся ў Волі? прагучаў голас спераду. Кастусь памятаў гэты голас. Праз хвіліну натужлівых успамінаў Кастусь бадзёра прамовіў:
Дзяцька Рыгор, гэта ты? Ну, слухай, ні за што б цябе не пазнаў бы, каб не твая вечная прымаўка.
Ну, канешне, бляха-муха. Мужчына апусціў каўнер старога парванага кажуха і павярнуўся да Кастуся. На няголеным і абмерзлымтвары возчыка засвяцілася стрыманая мужчынская ўсмешка.
Ато гляджу, бляха-муха, Краўцэвіч, а не вітаецца.
Ды я вас, дзядзька Рыгор, у гэтым кажуху проста не пазнаў. Вы таксама пайшлі ў партызаны?
Пайшоў, бляха-муха, а хто ў мяне пытаў? Тою зімой заваліўся ў хату камісар Шукуня з двума акружэнцамі, бляхамуха, вось табе я і партызан. Я кажу яму у мяне трое дзяцей, малодшае меншае за ягня, а ён на мяне: смірна! за мной шагам марш! Вось і ўсё, бляха-муха.
Кастусь добра ведаўдзядзьку Рыгора. Быў ён з суседняй вёскі Капці. А значыць, і прозвішча меў Копаць, хоць усе яго называлі па мянушцы Бляха-муха. He было ў пушчы чалавека, які яго не ведаў бы. Сярод пушчанцаў Рыгора Копаця ведалі як вясёлага расказчыка розных баек ды небыліцаў. Хаця цяпер яму, як відаць, не да баек.
-Такхочацца бацькоў пабачыць, дзяцька Рыгор, дый сына не бачыў аж з 39-га. Пабуду з ім дзён два і назад. Кастусь акінуў поглядам сваіх спадарожнікаў і, крыху пачакаўшы, дадаў: A хлопцы, дзяцька Рыгор, і самі справяцца, праўда? Краўцэвіч паклаў руку на плячо камандзіра разведчыкаў.
Справімся, канешне, хіба першы раз.
Восьтакія справы, дзяцька Рыгор.
Рыгор адкашляўся, павярнуўся назад і ўжо зусім сур’ёзна дадаў:
Гэтыя, канешне, справяцца, бляха-муха. Апошнія словы Копаць прамармытаў ужо наогул з’едліва.
Ты, Копаць, пацішэй там, праз зубы працадзіў камандзір разведчыкаў. Пасля апошніх катэгарычных слоў сярод ездакоў запанавала цішыня.
Ну, вось, Кастусь, твая хата. Тпру, бляха-муха!
Конь, памахваючы абмерзлым хвастом, прыпыніўся каля бярозы, што расла якраз насупраць Краўцэвічавага падворка. Кастусь агледзеўся навокал, кіўнуў на развітанне разведчыкам і бадзёра саскочыў з саней.
Да пабачэння, дзяцька Рыгор. Возны, не паварочваючыся ў бок Кастуся, махнуў рукой.
Но-о, пайшла, бляха-муха. Сані з разведчыкамі рушылі ў накірунку моста, што вёў на другі бераг Шчары. Кастусь ішоў, няспешна аглядаючы падворак. Праз хвіліну ён ужо быў каля крайняга вакна, за якім мясціўся ганак. Кастусь грукнуў у шыбу. Ніхто не адгукаўся. Кастусь пастукаў яшчэ раз.
Хто там? 3 хаты пачуўся насцярожаны голас мужчыны.
-Тата, гэта я, Кастусь.
3-за акна пачаў даносіца нейкі вэрхал. Хтосьці мітусіўся па хаце, да мужчынскага голасу дадаўся і жаночы. I вось нарэшце бразнула засаўка, і на ганку паказаўся бацька з газоўкаю.
Кастусь! Бацька, не выпускаючы з рукі лямпу, моцна абняў сына.
Ну, добра, бацька, добра. Зойдзем у хату.
Яктолькі Кастусь пераступіў парог, да яго падбегла заплаканая маці.
Сыночак, я ўжо не верыла што ты жывы! Маці нахіліла да сябе галаву Кастуся і некалькі разоў пацалавала.
Ну, мама, годзе, a то зараз усю Волю падымем, бадзёра прамовіў Кастусь. Пасля нядоўгага вітання бацька і сын уселіся за стол.
Ну як вы тут? А дзе Сымон? Кастусь агледзеў хату.
Спіць унучак. Ой і дае ён нам жару!To ён тут, а праз хвіліну ўжо на бярэзіне каля дарогі. Ледзве паспяваем за ім, з ласкавай усмешкай прамовіла маці.
Пацярпіце, яшчэтрохі пацярпіце.
Ды хіба ж мы не разумеем? Вайна ж ідзе, будзь яна праклятая! А ты як? пацікавіўся бацька.
Як і ўсе, ваюем.
Маці ў гэты час мітусілася каля печы, падаючы на стол усё, штобылоўхаце.
Ну, а што там чуваць, сыне, ці хутка вайна скончыцца?
Кастусь махнуў рукой, падхапіўся з месца і накіраваўся за печку, дзе на драўляным самаробным ложку спаў яго Сымон. Хлопчык быў падобны на анёлка: маленькі, прыгожы і такі любы. Кастусю захацелася схапіць яго, прыціснуць да сябе і цалаваць, цалаваць.
Як гэта добра, што сярод ваеннага вэрхалу засталося яшчэ нешта чыстае, святое і такое дарагое!
У гэты самы час вельмі асцярожна ў пакой зайшоў бацька і, нічога не гаворачы, пацягнуў Кастуся за рукаў. Праз хвіліну яны ўжо сядзелі за сталом, на якім стаяла патэльня з яечняй, ляжаў пакроены хлеб.
Ну, чаго ты яго будзіш, яшчэ нагледзішся, бацька узяў бутэльку самагонкі і, нахіліўшыся праз стол, напоўніў сынаву чарку.
Отзараз павячэраем і спаць, а заўтра пагуляеш з сынам.
Слухай, бацька, а немцы ў вас паяўляюцца? Бо я толькі прыехаў у пушчу, не ведаю, што тут адбываецца.
Якія немцы, адны паліцаі штодзень тут ашываюцца, апярэдзіўшы бацьку, сказала маці.
-	От бачыш, сыне, не паспеў я прыкусіць пасля першай чаркі, як маці табе ўсё і далажыла, з крывой усмешкай прамовіў бацька. Кастусь, адчуваючы, што ў бацькоў добры настрой, сам усміхнуўся, падняў чарку і са смакам выпіў.
-	Бачыш, маці, сын п’е, не нюхаючы. Нават не моршчыцца.
-	А навошта яе нюхаць, каўтануў яе, праклятую, дый канцы ў Шчару, захмялела рагатнуў Кастусь.
-	От я і мацеры так кожны дзень кажу, усмешка не сходзіла зтвару бацькі.
-	Я табе дам кожны дзень! На сёння годзе, маці забрала пляшку са стала.
-	От так, Кастусь, і жыву, бацька, перажоўваючы ўзятую з патэльні скварку, павярнуўся да вакна. I раптам падхапіўся з месца і імгненна патушыў газоўку.
-	Хто там? Кастусь кінуўся да свайго паліто, у кішэні якога ляжаў рэвальвер.
-	Давай, сыне, я выйду пагляджу.
-	He, бацька, пачакай. Кастусь узвёў курок рэвальвера і амаль навобмацак стаў выходзіць з хаты. Каля ганка не было нікога. Кастусь стаў услухоўвацца ў ноч. Пастаяўшы на адным месцы, ён асцярожна выйшаў на сярэдзіну падворка, потым прайшоў за хату і, аглядваючыся па баках, стаў павольна абыходзіць яе вакол. Усё было ціха, толькі дзе-нідзе брахалі валянскія сабакі.
“Пэўна, бацьку падалося,” разважаў сам-насам Кастусь, вяртаючыся ў хату. I толькі ён пацягнуўся да клямкі, як на яго нехта цяжкі наваліўся, а чыясьці моцная рука выхапіла рэвальвер.
-	Вяжы яго, Мікола!
Сам вяжы, бачыш, ён круціцца, сука! Кастусь зразумеў, што нападнікаў двое. Ён паспрабаваў рэзка павярнуцца, і ў гэты самы момант атрымаў страшны ўдар па галаве. Зямля пайшла кругам, ногі падкасіліся, і Кастусь павольна стаў апускацца ў нейкую глыбокую яму.
Апрытомнеўшы, Кастусь ніяк не мог зразумець, што вакол яго адбываецца і дзе ён знаходзіцца. Галава трашчала, нібыта рассохлы цэбар, рукі былі закручаныя назад, што не давала яму павярнуцца. Ён агледзеўся. Санкі, на якіх ён ляжаў, стаялі пасярод Волі, спераду каня мужчыны ў чорных шынялях і ў такога ж колеру шапках палілі саматужніцы і нешта заўзята абмяркоўвалі. I тут адзін з іх павярнуўся да Кастуся і,убачыушы, што той ачуняў, з’едліва прамовіў:
Ну што, камісар, адваяваўся? Кастусь пазнаў чалавека, хоць і не мог прыпомніць яго імя. Паліцай быў родам з Залацеева. Гэты твар ён памятаўяшчэзтых часоў, калі вучыўся ўДзярэчынскай школе.
Краўцэвіч, для цябе вайна скончылася. Мы цябе туттрое сутак чакалі, ведалі, што ты сюды павінен завітаць. Кастуся сказанае абсалютна не здзівіла. Палова мясцовых мужчын служыла ў паліцыі, а другая сядзела ў партызанах. На святы і тыя, і другія звычайна сядзелі за адным і тым жа сталом, наліваючы адзін аднаму гарэлку.
Слухай, Краўцэвіч, а навошта старых Лупачоў узарвалі ды яшчэ і дзяцей разам?
Кастусь ад болю мала што зразумеў.
Якіх дзяцей?
Як гэта якіх? Сымонавых.
I тут у галаве Кастуся прасвятлела. Ён успомніў апошнюю размову з камадзірам разведчыкаў на падводзе Копаця...
Ад пачутага яму стала яшчэ горш. Калі ён наступным разам апрытомнеў, перад ім ужо разгортвалася жудасная карціна, якая назаўсёды перамяніла яго жыццё. Якраз перад санямі, на якіх ляжау Краўцэвіч, была выкапана вялізная яма, крышку наводдаль ад яе стаяла група нямецкім афіцэраў у чорнай і шэрай уніформе. На пагорку, крыху бліжэй да дарогі, што вяла на Сліжы, стаяў кулямёт, каля якога варушыліся два нямецкія салдаты. Каля невялічкіх бярэзін у атачэнні немцаў і паліцаяў натоўпіліся жыхары Волі разам з дзецьмі. Вочы Кастуся паспешліва лавілі