Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Дзе ты? I тут ён раптам заўважыў на сваім ложку нябожчыцу-жонку і тое самае дзіця. Ён амаль нячутна падкраўся да ложка і, каб не спалохаць іх, ціхенька прылёг побач. Яму стала добра і лёгка. Каханая жонка была побач, тут жа яго дзіцятка, жывенькае і здаровенькае...
Луковіч сядзеў за сталом і перабіраў партыйныя паперы.
Таварыш старшыня! ён падняў галаву ад стала і паглядзеў на дзверы, адкуль даносіўся крык. У памяшканне ўбег запыханы Сіўкоў.
Цішэй, цішэй, прамовіў упэўнены ў сваіх сілах старшыня сельсавета. Сіўкоў адсопся і нярвова крыкнуў:
Паўлюшэнка павесіўся!
Луковіч ускочыу з месца:
Што?!
Паўлюшэнка павесіўся ўдома.
Як, не можа быць! разгубіўся Луковіч.
Перакінуў вяроўку праз бэльку, і ўсё, разгублена прамовіў Сіўкоў. Абодва замоўклі.
Праз дзень на мясцовых могілках з’явіўся драўляны помнік з чырвонай зоркай. Прастаяў ён нядоўга. Падчас вайны хцівыя зямлякі Паўлюшэнкі сцягнулі абы як збітую тумбу сабе на дровы. I ужо праз некалькі гадоў нават самыя блізкія сваякі нябожчыка не маглі паказаць, дзе быў пахаваны былы камсамолец...
Юда
Падвода павольна перавальвалася праз камяні пыльнай селавой дарогі. Сіўкоў сядзеў у драбінах і жаваў свежы хлеб, які перад ад’ездам схапіў са стала. Да Наваградка яшчэ было далёка, таму паразважаць наконт жыцця час у Сіўкова быў.
У паліцыі служыць можна, і плацяць добра, і харч неблагі даюць, а галоўнае увесь час нешта перападае. Тут Сіўкоў стаў успамінаць, колькі ён сканфіскаваў маёмасці ў габрэяў ды ўсіх астатніх з тых пор, як стаў памочнікам начальніка мясцовай паліцыі. У траўні зганялі габрэяў у гета, а золата і срэбра цішком забіралі сабе. Расстралялі на тым тыдні савецкіх ваеннапалонных, ад іх засталіся шынялі і папругі. У мясцовых бальшавікоў... Пасля згадкі пра апошніх Сіўкову стала нейк не па сабе. Па-першае, ён сам да вайны ўваходзіў у мясцовую камсамольскую ячэйку. Падругое, узяць у тых галадранцаў ды п’яніцаў не было чаго.
От і добра, што я ад іх уцёк. Хіба ж мне, гаспадарліваму, месца каля той басоты? А служба ў паліцыі зусім іншая справа. Туттабе і грошы, і улада, і павага. А галоўнае сканфіскаванага і дзецям хопіць. А яны ў мяне такія харошыя старэйшая дзяўчынка і малодшы хлопчык. Ён на хвіліну ўявіў, як будзе важна жыць пры немцах пасля вайны. Сіўкоў выпадкова зірнуў на гадзіннік, які зняў летась з расстралянага палітрука.
Хутка палудзень,трэба спяшацца. Пад вечар маецца быць экзекуцыя ў адной з мясцовых вёсак. А як жа без мяне, можа, і там штосьці перападзе. Но-о, но-о, каб цябе халера!
Паліцай з усяе сілы сцебануў кабылу пугай. Тая ад болю і страху ірванула з месца, як апараная. Акаваныя колы падводы залескаталі па дарожных камянях, нібы танкавыя гусеніцы.
Паўдня прамарудзіўшы, Сіўкоў выйшаўз будынка камендатуры і акінуў поглядам наваколле. Цёплы летні вечар надыходзіў няўмольна. Паліцай спрытна залез на падводу і па-гаспадарску ўсеўся на загадзя падрыхтаванае месца.
Но-о, пайшла! Кабыла спалохана ірванула з месца з усіх чытырох...
Да роднай вёскі заставалася толькі адолець горку і мінуць пералесак. У гэты самы момант Сіўкоў заўважыў, як з-за лесу вырастае вялізны клуб дыму.
Паліцай падганяў кабылу і неадрыўна ўзіраўся ў той бок. Трывога ў душы нарастала. He чакаючы, калі падвода ўзбярэцца на пагорак, Сіўкоў, прытрымліваючыся за драбіны, падняўся на ногі. Убачанае ўразіла Сіўкова. Родная вёска гарэла ўся ад пачатку да канца.
-Тваю маць... паляць вёску! А мая хата!? Сіўкоў стараўся разгледзець сярод дыму свой падворак, але гэта яму не ўдавалася. Спалоханая кабыла ляцела з горкі, пагражаючы растрэсці падводу. Праз хвіліну-другую колы залескацелі па абнятай з абодвух бакоў вясковай вуліцы. Сіўкоў прыгледзеўся.
Сукі, а маю хату навошта, я ж свой! Пад’язджаючы да свайго, таксама ахопленага полымем жытла, ён на хаду саскочыў з падводы. Хата палала, як сухое кастрышча. Паліцай з мацюкамі бегаў вакол і спрабаваў хоць штосьці ўратаваць. У агні гінула ўсё, што было дорага яму: грошы, рэчы. I туг ён раптам спахапіўся. А жонка, дзеці, дзе яны?! Сіўкоў прыслухаўся. Дзесьці здалёкданосіліся крыкі.
Няўжо ў старой Каўшовай кузні паляць? Сіўкоў імгненна ўскочыў на падводу.
Но пайшла, но! Перапалоханая кабыла ірванула з месца. Ужо праз некалькі хвілін падвода прыімчала пад кузню.
Што ж вы робіце?! Што ж вы робіце?! залямантаваў ашалелы Сіўкоў. Салдаты з Вафэн СС у чорнай форме з аўтаматамі наўзгатоўку шчыльнымі шыхтамі стаялі вакол палаючай кузні і ніяк не рэагавалі на крыкі паліцая.
Што ж вы робіце, панове, там жа мае дзеці! Сіўкоў, як сабака, бегаў, круціўся каля карнікаў. I калі ён у бездапаможнасці і разгубленасці на хвіліну спыніўся, то пачуў сярод іншых крыкаў галасы сваіх дзяцей.
Татка, ратуй нас, татка! Сіўкоў хацеў кінуцца ў вогнішча, але агонь, як люты звер, адагнаў яго. Паліцай у роспачы ўпаў на зямлю і жудасна заенчыў.
За гадзіну кузня дагарэла. За некалькі крокаў ад дагараючых галавешак, адкінуўшы ўбок правую руку з рэвальверам, ляжала грузнае цела ў паліцэйскай уніформе. Са скроні на апаленую зямлю сцякала рудая цягучая кроў...
фарысей
Падлога ў перапоўненнай камеры была халоднай і вільготнай. Шэхман сабраў усе свае сілы і павярнуўся са спіны, на якой ляжаў доўгі час, на правы бок. Боль быў невыносны. За тыдзень бесперапынных допытаў сіл у вязня амаль не засталося. Ён ляжаў на халоднай турэмнай падлозе і думаў толькі аб адным за што яму такія пакуты? Абвінавачванні, якія прад’яўлялі следчыя, здаваліся яму абсурднымі.
Адкуль яны ўзялі, што я працаваў на польскую выведку? Гэта ж абсалютная лухта. А больш за ўсё Шэхману было прыкра за тое, што ён да акупацыі Заходняй Беларусі восенню 1939-га верай і праўдай служыў НКВД, збіраючы інфармацыю пра польскія вайсковыя часці, размешчаныя на Наваградчыне, пра людзей, што спачувалі палякам.
Тут, у менскай турме, ён штоноч пракручваў у галаве сваё датурэмнае жыццё.
Правільна ці не ён жыў, ці тым ідэям служыў? Як быццам, Шэхману не было за што сябе дакараць. Абсалютна нармальнае жыццё рэвалюцыянера. Усё, як пісалі ў савецкіх кнігах. Пасля кожнага ўспамінуў галаве ізноў паўставала адно ітоеж пытанне.
За што? Ён жа самааддана служыў рэвалюцыі. Але адказ на гэтае галоўнае пытанне ніяк не знаходзіўся. Мінулай ноччу Шэхман зразумеў, што новых допытаў не вытрымае і прызнае любую лухту, якую яму падсуне следчы. Атам хай будзе што будзе.
Праз закратаванае турэмнае вакенца ў камеру прабіваўся кволы сонечны праменьчык. Але надыход новага дня вязня зусім не радаваў.
Ізноў допыты, ізноў пабоі. Гары яно ўсё гарам сёння прызнаю ўсе іх абвінавачванні. А можа, пасля прызнаньня сапраўды
адпусцяць, як абяцалі? Хай прыйдзецца ілжасведчыць, я дам паказанні на ўсіх, на каго скажа следчы. He мне ж аднаму пакутаваць, хай і яны паспрабуюцыурэмнага жыцця...
He, няможна так! Мяне абылгалі, і я буду тое самае рабіць? He, я хлусіць не буду, трэба цярпець, цярпець. Яны ж павінны разабрацца. Прыйдзе пара, яны яшчэ будуць прасіць у мяне прабачэння за тое, што са мной рабілі ў турме.
Час ад часу дзверы ў камеру адчыняліся, і ахоўнікі выклікалі на допыт іншых вязняў. Шэхман нярвова прыслухоўваўся да бразгату засавак. I кожны раз яму здавалася, што прыйшлі за ім. Нарэшце:
Шэхман, на выхад.
Былы камсамолец, апіраючыся на сцяну, павольна падняўся і, накульгваючы, накіраваўся да дзвярэй. Мясцовую турму ён ужо ведаў добра і мог лёгка арыентавацца на калідорах. Праз нядоўгі час хадзьбы ахоўнік адчыніў знаёмы кабінет. Следчы сядзеў за сталом, уважліва ўзіраючыся на зайшоўшага ў пакой Шэхмана, і паліў.
Сядайце, спакойна прамовіў ён і паказаў рукой на табурэтку, што стаяла пасярод кабінета. Шэхман сеў.
Ну што, яшчэ доўга будзем уводзіць у зман следства? суха і злосна спытаўся гаспадар кабінета.
Я, таварыш следчы, не ведаю, што вы ад мяне хочаце. Гэта нейкая страшэнная памылка.
Колькі я вам буду казаць-я вам нетаварыш, а грамадзянін.
Так-так, грамадзянін начальнік, спахапіўся Шэхман.
Дык якая памылка, вы гэтае пісьмо чыталі?
Чытаў. I ўсё ж паўтару, гэта памылка ці нейчы злосны паклёп.
Пасля гэтых слоў Шэхмана следчы падняўся і падышоў да арыштанта. Былы камсамолец падумаў, што ўсё пачынаецца па-новаму: пабоі, здзекі. Але следчы гэтым разам паводзіў сябе стрымана і спакойна.
Скажыце, калі ласка, Шэхман, у вас ёсць сям’я?
Ёсць.
Следчы нахіліўся і ў самае вуха прашаптаў:
Жонка і дзве дачкі. Адной чытыры гады, другой два. Я правільна гавару?
Так. А нашто вам мая сям’я? Шэхман трывожна заглянуў у вочы маладому энкавэдэшніку.Той нахмурыўся і ціха прамовіў:
Шэхман, я вельмі многа страціўз вамі часу. Калі мы цяпер не зможам дамовіцца, я буду вымушаны пагаварыць з вашай сям’ёю. Улічваючы небяспеку, якую вы прадстаўляеце для савецкай дзяржавы, і абставіны, якія склаліся ў пачатку лета 41-га, маё кіраўніцтва пойдзе следству насустрач.
Сілы канчаткова пакінулі Шэхмана. Пасля нядоўгіх разважанняўён сказаў:
-	Добра, пішыце што вам трэба, я ўсё падпішу.
Неўзабаве адбыўся паказальны суд. Шэхмана за супрацоўніцтва з дэфензівай і польскім урадам прыгаварылі да смяротнага пакарання. А ягоную сям’ю, якую ён так хацеў зберагчы, рэпрэсавалі. Жонка і дочкі згінулі бясследна дзесьці ў Гулагу.
Пракуратар
Ужо трэція суткі Луковіч не ўставаў з ложка. Інсульт ператварыў яго ў бездапаможную істоту. Ён ляжаў нерухома, не могучы ні паварушыцца, ні штосьці прамовіць, прытым свядомасць не пакінула яго. Луковіч глядзеў на сваё пачужэлае цела як быццам збоку. I гэта было нясцерпна. Ён думаўтолькі аб адным каб хутчэй памерці. Але нейкая невядомая сіла трымала і трымала яго на гэтым свеце.
Апошняй ноччу да яго ў пакой забег здаравенны аблезлы пацук, заскочыў на грудзі хвораму і ўважліва паглядзеў Луковічу ў вочы. Потым узяўся грызці яго вушы і губы. Луковіч у страшным болі адчуваў, што яго ядуць жыўцом. Пад ранак, насыціўшыся, пацук не спяшаючыся злез з цела і знік у цёмным падпечніку.
За час вымушанай лежні стары камуніст аднавіў у думках усё сваё жыццё. 3тых самых часоў, як ён у гэтай жа хаціне праводзіў першы камсамольскі сход. Як у вайну камандаваў партызанскім атрадам на Наваградчыне. Як пасля вайны бязлітасна змагаўся з мясцовымі “бульбоўцамі" і краёўцамі. Усё ўспомніў.