Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
сярод аднавяскоўцаў сына і бацькоў. Ён, не зважаючы на свой боль, прыўзняў галаву. Дзе ж яны, дзе?
Старэйшы афіцэр крыкнуў нешта па-нямецку. У адзін момант салдаты і паліцыянты адлучылі трынаццаць чалавек ад натоўпу і пагналі да ямы. Яктолькі няшчасныя параўняліся з ёй, прагучаў прыглушаны трэск кулямёта. Кастусь пачаў крычаць, але голас параненага і знясіленага чалавека быў ледзь чутны...
Сані плылі за канём, час ад часу пагойдваючыся на выбоінах і карэннях, што выпаўзалі з заснежанай пушчы на ўскраек лясной дарогі. На санях ехалі трое маладых людзей. Возны сядзеў наперадзе, упёршыся праваю нагою ў загнуты полаз. Двое ляжалі на саломе. Адзін з іх быў звязаны па руках і нагах, другі быў ледзь жывы ён ляжаў, раскінуўшыся на ўсе сані.
-	Тпру! Той, што сядзеў з лейцамі, саскочыў з саней, павольна падышоў да звязанага і адным махам сцягнуў таго на снег. Пасля выцягнуў з-за халявы нож і разрэзаў путы, што сцягвалі палоннаму рукі і ногі. Вязень абыякава і нерухома ўглядаўся вызваліцелю ўтвар.
-	Знаеш, што я табе скажу, Краўцэвіч? Я не адношуся да тых залацееўскіх паліцаяў, якія цябе прадалі немцам. Ім усё адно, як грошы зарабляць. Я твае камуністычныя погляды не магу прыняць ні душой, ні сэрцам. Адтаго ты мне не проста вораг, а вораг прынцыповы, на хвіліну Пяцюшык замаўчаў, але мы з табой выраслі разам. Бацькі нашы і дзяды сябравалі ад веку. Таму, як сусед і хрысціянін, я цябе забіць не магу. А за тое, што ты дзяцей Лупачовых спаліў, Бог цябе асудзіць.
Словы Пяцюшыка вязня абсалютна не цікавілі. Перад яго вачыма паўставаў расстрэл бацькі, увушшу чуўся плач маленькага сына, галашэнні маці.
-	Ну, ідзі! Пяцюшык папіхнуў Краўцэвіча ў спіну.Той, нічога не гаворачы, павольна рушыў у лес. Яму было ўсё роўна, будзе страляць яму ў спіну Пяцюшык ці не. Гора яго было большае, чымсьці магчымая страта самога жыцця.
Пяцюшык няспешна залез у сані, кінуў позірк на адыходзя-
чага ў лес Краўцэвіча і на ляжачага ў непрытомнасці Сымона, нахіліўся і ўзяў у рукі пугу.
-	Но, пайшла! кабыла ірванула з месца, і праз хвіліну сані зніклі на пушчанскай дарозе.
Суд
-	Дазвольце?
-	Калі ласка.
Вось, Яўген Аляксандравіч, справа Лупача. Вам прасілі перадаць.
Добра, дзякуй. Маладзенькая сакратарка паклала папку на стол перад суддзёй, ветліва ўсміхнулася і выйшла з кабінета. Ціхоня працаваў суддзёй Вярхоўнага суда ўжо даўно. 3 тых пор, як прайшоў школу ад следчага да суддзі абласнога суда ў Гародні. Потым былі некалькі гадоў работы ў партыйных органах, адкуль ён па рашэнні ЦК быў накіраваны ў Вярхоўны суд Беларусі. За тыя гады, што ён працаваў суддзёй у Менску, такіх вось спраў ямудавялося разглядаць шмат, і прынятыя ім рашэнні заўсёды задавальнялі і ЦК, і кіраўніцтва Вярхоўнага суда, і шырокую грамадскасць. Можа, улічваючы гэта, яму і даверылі справу здрадніка і прыслужніка фашыстаў Лупача. А тут яшчэ ўлетку вялікае свята саракагоддзе вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў.
Ціхоні было ўжо за шэсцьдзесят, але ён трымаўся малойцам. Кожны ранак прабежкі, мацыён з халоднай вадой, гімнастыка. Дома гаспадарлівая жонка, дарослыя дзеці, ёсць лецішча, дзе ён бавіць час на выходныя. Спакойнае, перадпенсійнае жыццё. Суддзя павольна падняўся з-за стала, падышоўда прамерзлага вакна.
Традусаў двадцаць будзе, не меней”, падумаў ён. Пасярод заснежанай плошчы, уся ў агнях ды цацках, стаяла святочная навагодняя ёлка, а на ёй чырвоная зорка і надпіс 1984 год. Судцзя хвілін пяць глядзеў на яе неадрыўна. Але міжволі ў галаве ажыло мінулае жыццё: вайна, пасляваенныя галодныя гады...
Тады, мае гады, ну, але пара да працы”. Ён падышоў да стала, сеў у крэсла, выцягнуў з пацёртага футляра акуляры і раскрыў папку. Знаёмства з абставінамі справы зацягнулася аж да палудня. Усё з прачытанага для яго было, як быццам, зразумелым. Падсудны падчас акупацыі ўваходзіў у калабаранцкі ўрад Радаслава Астроўскага, потым служыў у немцаў, арганізаваў расстрэл вёскі Чорная Воля, а прыканцы вайны збег на Захад. Атрымліваўся поўны камплектзлачынстваў, каб вынесці падсуднаму пакаранне. Ціхоня добра разумеў, што яно будзе абавязкова смяротным. Ён не шкадаваў такіх злачынцаў, бо надта ж добра памятаў вайну, а здраднікаў ды перабежчыкаў ён не любіў асабліва і лічыў іх шкаднейшымі за немцаў. Апошнія звычайна ніколі не хавалі, хто яны, а здраднікі гэта каста самых вераломных ворагаў. Менавіта з-за такіх вось нелюдзяў гітлераўскія войскі дайшлі ў 41-ым да Масквы ды блакіравалі Ленінград.
Але чаму ён сам у Беларусь вярнуўся? Дзіўны нейкі... Ведаў жа, што яму тут каюк, а прыпёрся. Можа, служыў на якую-небудзь разведку? Ды не, кадэбэшнікі пішуць, што не выявілі аніякай сувязі яго ззамежнымі гаспадарамі. Дый няблага жыўён утой Амерыцы, абараніў дысертацыю, выкладаў ва ўніверсітэце, што яшчэ трэба чалавеку? Праўда, з сям’ёй нешта незразумелае як быццам усе загінулі падчас вайны. А ў Амерыцы новай сям'і не было. Эх, доказаў малавата, дый сведак нямнога, дый тыя, праўду кажучы, сведчаць неяк няпэўна. Чулі нешта лра расстрэл вёскі, чыталі He­rnia пра забойцаў, але ўсё не тое, усё не канкрэтна. Пяцюшыка нейкага, які разам з Лупачом паліў Чорную Волю, у 44-м павесілі у Слоніме. фон Хорст, гестапавец, збег недзе, ніхто не ведае, дзе яго шукаць. Пэўна, у Аргенціне з Эйхманам ды другімі забойцамі.
Ціхоня зноў падышоў да вакна. На вуліцы ўсё выглядала святочна, свяцілася ёлка, трашчаў мароз, усё, як мае быць на Новы год. Суддзя вярнуўся да стала і зноў пачаць гартаць дакументы.
А вось і рэальны сведка, ваяваў у партызанах, быў адказным партыйным работнікам, сам усё бачыў на свае вочы, нават сям’ю тады ў Чорнай Волі страціў. Але следчыя пішуць, што пасля таго расстрэлу ён з глузду з’ехаў, у манахі падаўся і цяпер жыве пад
Слонімам у Жыровіцкім манастыры.
Ну, з’ехаў з глузду ці не, а на суд павінен з’явіцца, раз заключэння дактароў пра яго нездавальняючы псіхічны стан няма.
Яўген Аляксандравіч, вам полудзень у кабінет прынесці, ці самі пойдзеце ў сталовую? перарваў разважанні Ціхоні мілы голас сакратаркі, які данёсся з перагаворніка.
Не-не, я сам пайду.
У гэты самы момантзазваніўтэлефон.Суддзя падняў слухаўку.
Прывітанне, Яўген Аляксандравіч.
Прывітанне.таварыш сгаршыня.
Справу Лупача прынеслі?
-Так.
Што скажаш?
Пакуль што ўсё зразумела. Праўда, сведкаў малавата.
Ну, малавата ці не малавата, ты там не марудзь. Бо з ЦК тэлефануюць, цікавяцца. Бачыш, якдобра ўсё атрымалася. Якраз на 40-ыя ўгодкі вызвалення Беларусі мы ворага асудзім. Знаеш, які выгодны прапагандысцкі крок атрымаецца. Так, ніводзін здраднік не ўцячэ ад гневу народнага.
Яно, канешне, зразумела, пакараць трэба, але...
Пачакай, я нешта не зразумеў, чым ты не задаволены?
Я ж кажу, доказная база малаватая, і сведкаў усяго пара-тройка. Па праўдзе кажучы, варта справу гэтую на даследаванне вярнуць.
Ты мне гэта пакінь, даю табе месяц, каб усё было зроблена. Натым канцы провада прагучалі кароткія гудкі.
"Каб усё было зроблена... Вазьмі сам зрабі!” Ціхоня паклаў слухаўку і запаліў цыгарэту. Вопыт падказваў старому суддзі, што ўсё ў дадзенай справе пойдзе не вельмі гладка. Ён пачаў разважаць. 3 ЦК прыйдуць, сваё кіраўніцтва будзе ціснуць, журналісты набягуць. Рашэнне па гэтай справе, як выглядае, прынятае. На халерутады я патрэбен? Кабусёабставіў, яктрэба.Такбы мовіць, прыдаў законнасць дадзенай справе. He, пара на пенсію.
У сваім узросце Ціхоня ўжо баяўся не за тое, як да яго паставіцца кіраўніцтва ці ЦК, ён ужо пачынаў думаць пра вечнае. Шчыра кажучы, стары суддзя маліўся па начах, як некалі ў акопе перад атакай.
Так ці інакш прызначым дату суда. Ціхоня паглядзеў у каляндар. Дваццаць пятага лютага: і святы адыдуць, і месяц скончыцца, пакуль суд пройдзе. Суддзя націснуў на кнопку перагаворніка.
-	Слухаю вас, Яўген Аляксандравіч, адазвалася сакратарка.
-	Паслухай, Ганна, прызначым разгляд справы Лупача на 25-га.
-	Добра, Яўген Аляксандравіч. Але вы не забудзьцеся, што на полудзень пара.
-	Ага, дзякуй. Ён і сапраўды забыўся пра полудзень. Выключыў перагаворнік, падняўся з крэсла і пачаў апранацца.
-	Устаць, суд ідзе! Па зале пракаціўся грукат ад адкінутых крэслаў. Суддзя звыкла акінуў прысутных поглядам. Народу было як ніколі. На задніх крэслах сядзелі некалькі чалавек у чорных аднолькавых гарнітурах як блізнюкі. Ціхоня бесспамылкова пазнаў у іх супрацоўнікаў КДБ. Спераду важна сядзелі два чалавекі з чырвонымі, як піянерскія гальштукі, тварамі. Па асаблівасцях весці размову паміж сабой Ціхоня прылічыў іх да партыйнай наменклатуры. Астатняя ж публіка была ў асноўным звычайная: тут і вайскоўцы, і рабочыя ў танных балоневых куртках, і служачыя ў паліто ад "Камінтэрна".
“Масоўка як масоўка”, падумаў Ціхоня. 3 правага боку ад суддзі сядзеў пракурор Шуйман. Яго лысая круглая галава, як дубовы пень, моцна сядзела на карчакаватым і поўным целе. Па ўсіх судах Шуймана ведалі як кар’ерыста, для якога кар'ера усё.
"А хто ж, калі не ён? адзначыў сам сабе Ціхоня. Туг табе і слава, і пасады, і медалі".
3	левага боку ад лавы падсуднага сядзеў маладзенькі, крыху паўнаваты адвакат. Па яго велікаватым гарнітуры і новых чор-
ных штыблетах было відаць, што па судовых працэсах хлапец хадзіць пачаў зусім нядаўна. Бо ўсё адзенне сядзела на ім не вельмі. Ціхоня яшчэ раз акінуў прысутных поглядам. Пара.
Падсудны, устаньце, у атачэнні двух салдат унутранных войскаў, трымаючыся за агароджу, павольна падняўся пажылы чалавек. Судзя ўважліва агледзеў яго. Мужчына быў даволі высокі, хударлявы і сіваволосы, з прадаўгаватым маршчыністым тварам. Доўгія жылістыя рукі. Вочы як патухлыя вугалькі. Стары, змучаны допытамі чалавек. “Ён жа амаль мой равеснік,” падумаў сам сабе суддзя.
Пытанні, заўвагі.
He, упэўнена прамовіў падсудны
-Тады сядайце.
Далей усё пайшло як звычайна на судовым пасяджэнні такога роду. Зачытвалі абвінавачванне, дапытвалі сведкаў, якія часам не ведалі, пра што ў іхтак настойліва пытаюць. I цягнулася так аж да таго часу, пакуль сакратарка суда не запрасіла ў залу сведку Краўцэвіча Канстанціна. Пад перашэпт прысутных у судовы пакой павольна зайшоў крыху згорблены, сярэднягя росту чалавек у чорным манаскім строі. Доўгія сівыя валасы, як лён, слаліся па яго сутулай і нават крыху прыгорбленай спіне.