Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
-	А тебе кого бояться? Для немцем н полнцаев ты свой. Хаха-ха. Разведчыкі таксама рагатнулі.
Ноч была цёмная і халодная. Іван крочыў хутка, разведчыкі за ім ледзь паспявалі. Праз гадзіны тры яны ўжо падыходзілі да зарэчынскага касцёла з боку местачковых могілак.
-	Вуньтам плябанія, Іван паказаў на будынак, што заўважна беляхцеўу цемры. Зубаў уважл іва агледзеўподступы да плябаніі.
-	Так, Левеза, останешься с Сергеевым, а мы подберёмся к дому попа.
-	Хіба вы мяне з сабой не возьмеце?
Зубаў ніяк не адрэагаваў на словы Івана, прашаптаў нешта Сяргееву на вуха і паклаў таму пад ногі пакаўны мяшэчак, які яны неслі ўдвух. Яшчэ хвіліна, і тры чалавечыя цені, хаваючыся за дрэвамі, незаўважна падабраліся да касцёла. Сяргееў, што застаўся на могілках, прысеў на мяшэчак.
На душы ў Івана было паскудна. Зноў перад вачыма паўстаў воблік ксяндза. У гэты самы момант з куста проста перад Сяргеевым выпырхнула нейкая вялікая птушка. Гэта было так нечакана, што партызан, які толькі хвіліну таму здаваўся дужым і смелым, з перапуду кульнуўся з мяшэчка, выпусціўшы з рук аўтамат. Той глуха гоцнуўся на зямлю, проста пад ногі Івану.
"Іншага выпадку не будзе!” Іван імкліва схапіў аўтамат, кінуўся на разведчыка і выцяў яго шмайсерам па галаве. Той, мабыць, нават не зразумеў, што адбылося. Дрыгануўся і заціх.
"А цяпер хуценька ў плябанію, можа, яшчэ паспею, мушу паспець”. Іван ускочыў на ногі і нехаваючыся ірвануўда плябаніі. Ён асцярожна пацягнуў за жалезную каваную клямку, і дзверы лёгка паддаліся. Праз некалькі крокаў Іван апынуўся ў знаёмым
яму кухонным пакоі. Акінуўшы вокам пустое памяшканне, ён паціхеньку зайшаў у калідор, пасля прытаіўся і прыслухаўся. Аднекуль з-пад падлогі даносіўся прыглушаны шум.
“Відаць, у падвал павялі". Іван стаў спускацца па сходах. За падвальнымі дзвярыма ужо грамчэй гучалі галасы. Часу на развагі не было. Ён адчыніў дзверы і ў цьмяным агні свечкі ўбачыў Зубава, які выціраў аб рукаў сваёй фуфайкі трафейны нож. Тут жа стаялі двое разведчыкаў.
Аты, полнцай, зачем здесь? Решмл посмотреть?
Ён жа ні ў чым не вінаваты, ён жа людзей нашых ратаваў...
Ах ты, морда полнцейская, фашнстского прнхвосня пожалел! Галоўны разведчык працягнуў руку па аўтамат, які ляжаў на куфры. Марудзіць больш не было як, і Іван ірвануў з-пад крыса шмайсер...
Калі аглушаны доўгай, на ўвесь ражок, чаргой Іван адпусціў курок, у падвале стаяла мёртвая цішыня. Лявеза сеў проста на падлогу. Пасярод падвала і па кутах ляжалі пастраляныя ім разведчыкі. Бліжэй да дзвярэй ніцма ляжаў пробашч. Іван падышоў да яго, асцярожна перавярнуў на спіну і падклаў пад галаву нейкі рызман.
Ойча, вы мяне чуеце? Вы мяне чуеце, ойча?! Іван з усяе сілы трос нерухомае цела. У гэты момант вейкі ксяндза задрыжалі, і ён адплюшчыў вочы.
Ойча, вы жывы! Я вас выцягну адсюль, пацярпіце крышку, ойча. Лявеза ўхапіў параненага пробашча за плечы і пачаў валакчы да дзвярэй, што вялі наверх.
Іван, не тшэба, ледзь чутна прашаптаў пробашч. Лявеза нічога не чуў і працягваў валакчы. He тшэба. 0, майн Гот.
Гэтым разам Іван пачуў голас ксяндза. Ён падклаў сваю левую руку яму пад галаву і прыпадняў яе.
Ну, як вы, ойча? Іван агледзеў цела ксяндза, шукаючы рану. 3-пад рукі параненага, якая заціскала левую грудзіну, сачылася кроў.
Я перавяжу вас. Лявеза стаў аглядвацца па баках, шукаючы якога небудзь лахмана. У гэты момант цела ксяндза стала ўздрыгваць, і ён моцна застагнаў.
Іван, твае кіндар, я іх...
Mae дзеці, што з імі?! Ойча, яны жывыя? Цела ксяндза раптам абмякла, рука, што затуляла рану, апала ўніз. Іван зразумеў, што пробашча ён не ўратаваў. Ён нахіліўся над акрываўленым целам і заплакаў...
Іван добра ведаў дарогу з Зарэчына ў Наскава. Па ёй ён мог ісці з завязанымі вачыма. Але цяпер ён бег, думаючы толькі аб адным каб паспець. Ужо быў відзён хмызняк, у які ён хадзіў маладзёнам за савякамі, а за ім у лагчыне яго родная вёска.
Праз некалькі хвілін Іван быўужо на пагорку, за нейкі кіламетр ад Наскава. I тут ад убачанага ён ажно прысеў. Вёска гарэла, як вялізная паходня. Здалёк здавалася, што гарыць не вёска, a небасхіл. 3 Наскава даносіліся стрэлы адзіночныя і чэргамі.
Хутка Іван апынуўся на загуменні. Гарэла хата Ігната Марвыша, які быў адным з самых заможных гаспадароў. Толькі ў яго жытло было накрыта шыферам, які ў агні страляў і разлятаўся гарачымі аскепкамі. Займалася хата Нічыпара Дзявёлы Іванавага суседа. Ён сходу перамахнуў праз невысокі паркан, праз сад убег на свой падворак і спыніўся, як укапаны. На ганку, раскінуўшы рукі ў розныя бакі, ніцма ляжаў стары Лявеза.
Тата-а! Іван падскочыў да бацькі ён быў увесь у крыві, але дыхаў і быў пры памяці. Стары не мог уцяміць, дзе ён, на гэтым свеце, ці ўжо на тым? Яго забіты сын стаяў перад ім і штосьці гаварыў. Некалькі хвілін цішыні, і стары Лявеза, дарэшты апрытомнеўшы, прашаптаў:
Янак, дзяцей ратуй.
Дзе яны? Іван насцярожана паглядзеў у перакошаны ад болю твар бацькі.
Ксёндз перад Калядамі прывёз... Адчувалася, што сілы
пакідаюць старога. Іван асцярожна апусціў галаву бацькі на ганак і імгненна падняўся на ногі. Марудзіць не было калі, Іван маланкаю ірвануў у хату. Каля вакна, на саматужным драўляным ложку ляжалі два нерухомыя цельцы. Дзяўчынка з растузанай касой і чарнявы хлапчук гадоўтрох.
Што з вамі, маленькія мае? Іван нярвова агледзеў сваіх дзетак, ніяк не верачы ў іх смерць. Ён знямелай рукой павольна сцягнуў з іх акрываўленую коўдру. Дачка і сынок ляжалі, абняўшы адзін аднаго на залітым крывёй ложку... Іван заенчыў. Той, каму давялося 6 пачуць гэты енк, перапалохаўся б да смерці. Гук, які вырваўся з Іванавага горла, быўзусім не падобны на чалавечы крык...
На старой, расколатай напалам вярбе, што дажывала свой век сярод балота, вісеў труп яшчэ даволі маладога чалавека. На моцным пранізлівым ветры ён хістаўся ў розныя бакі. Хоць ужо развіднела, сонца на неба выходзіць не спяшалася, нібы баялася пабачыць гэты змрочны краявід.
Пад вярбой, якраз пад самым вісельнікам, у гразі валялася чорная паліцэйская шапка.
ЧОРНАЯ ВОЛЯ
У назовах нашых вёсак і гарадоў схаваны незразумелы для нас код, і ён, як міна замаруджанага дзеяння, абавязкова спрацуе ў прызначаны кімсьці час: ні раней, ні пазней. I дадзенае наканаванне мы змяніць не ў стане ні ў якіх варунках.
Вёска Чорная Воля спакон веку мясцілася ў самым сэрцы Ліпічанскай пушчы. Пасярэдзіне вёскі, нібы пупавіна, цягнулася звілістая рака, падзяляючы яе на дзве раўназначныя часткі. Валянцы, якія жылі на левым нізкім беразе ракі, называлі сваіх аднавяскоўцаў з берага, што мясціўся на ўзвышшы, ляснымі. Тыя ж, у сваю чаргу, з-за таго, што першыя жылі пры балоце, называлі іх дрыгоўцамі. Хаця ўрэшце ўсе жыхары Волі былі паміж сабою альбо сваякамі розных канструкцый, альбо яшчэ важней кумамі ды сватамі. Значных паселішчаў побач з Чорнай Воляй не было, так дзе-нідзе закінуты паляўнічы хутар ці будан якога-небудзь прыблуднага з Жыровіцкага манастыра чарняца. I паўсюль, як неабдымнае неба, пушча. Ад таго ўсё жыццё мясцовых людзей варылася тут, у сваёй вёсцы, у самым сэрцы Ліпічаншчыны, па берагах жыццяноснай для іх Шчары.
3-за адсутнасці сістэматычных зносінаў з астатнім светам люд мясцовы жыў пераважна з таго, што давалі яму лес ды рака. Дзякаваць Богу і пушча, і Шчара ў тую пару былі ўрадлівыя. Кулыурнае і духоўнае жыццё Волі будавалася пераважна на рэлігійных святах ды мясцовых звычках яшчэ ад сівой даўніны. Карацей кажучы, звычайная вёска, якіх на Беларусі процьма. Ды была ў дадзенага паселішча адна таямніца назва. Ніводзін разумны чалавек не мог праўдзіва растлумачыць, адкуль яна ўзялася, гэтая загадкавая Чорная Воля.
Былі такія, што выводзілі назву вёскі яшчэ з часоў Вітаўта і нямецкіх рыцараў. Іншыя лічылі, што сфармавалася назва з-за аддаленасці вёскі адтамтэйшых цэнтраў Дзятлава, Слоніма, Дзярэчына. Вы мне можаце запярэчыць, маўляў, ці мала на свеце назваў, пра якія не тое што сказаць няма чаго, а іншы раз на-
огул узгадваць брыдка. Я лічу ўсё ж, што такое меркаванне будзе памылковым, 6о кожная назва гэта сімвал, у якім схавана і мінулае, і сённяшняе, а, галоўнае, перспектыва на будучае. Ці не адтаго спакон веку беларусы сгараліся называць сваіх дзяцей імёнамі святых, каб апошнія з нябёсаў аберагалі ды прыглядвалі за тымі, каму іх імёны дадзены. Вось так і назвы нашых вёсак і гарадоў нясуць у сабе нейкую таямнічую загадку. Толькі мы, на жаль, з-за сваёй неадукаванасці яе ніяк не можам разгадаць.
3	таго самага моманту, як цётка Адэля перарэзала яму пупавіну, Сымон жыў тут, у Чонай Волі. Дзяцінства яго, як, дарэчы, і ранняе юнацтва, праходзіла пасярод вось гэтых дуброваў ды алешнікаў на беразе ўлюбёнай Шчары. Тут ён сапраўды быў шчаслівы. Зімой і летам рыбалка, збіранне грыбоў ды ягадаў, розныя звязаныя з пушчай і Шчараю прыгоды. Усё тут было -і першае каханне да суседскай дзяўчыны, і бойкі з дрыгоўцамі, якія адбываліся амаль кожны тыдзень. Дзіцячае нутро Сымона напоўніцу жыло ў Волі тутэйшымі радасцямі, якія цешылі душу, ды жалямі, што не давалі ёй закамянець. Вясковаму хлапчуку здавалася, што за яго вёскай няма болей нічога, і яго вялікая Чорная Воля гэта цэнтр свету.
Ды нарэшце надышло 20 стагоддзе, усё часцей і часцёй у Волю пачалі заязджаць людзі з мястэчкаў і гарадоў. Старэйшыя хлопцы пачалі выбірацца на вучобу ў мястэчкі і гарады, у іншыя дзяржавы і за моры. Карацей кажучы, цывілізацыя няўмольна пачала браць сваё. Скончылася і Сымонава дзяцінства, прыйшла пара нарэшце зрабіць першыя крокі насустрач жыццю, якое рыхтавала яму новыя ўражанні і захапленні.
Пасля таго, як Сымона адвезлі ў Дзярэчынскую школу, хлопец абсалютна змяніўся, ён прагнуў вучобы, імкнуўся пасля ўрокаў у бібліятэку, надакучваў пытаннямі выкладчыкам. За некалькі гадоў у местачковай школе ён стаў адным з самых паспяховых вучняў. Сымонава прыналежнасць да пушчанскай Волі ўжо разглядалася выкладчыкамі ды шкалярамі як звычайная рэча і снасць. А прыканцы вучобы ся броўствам з ім ужо ганарыліся
дзеці самых заможных местачкоўцаў. Але і вучоба ў Дзярэчынскай школе скончылася скора, як і канчаецца дзяцінства. Бацька, улічваючы здольнасці сына і яго прагу вучобы, па рэкамендацыі дырэкцыі школы ўладкавау Сымона ў Слонімскую гімназію, якую той скончыў праз пару гадоўтаксама на "выдатна".