Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Дальбог, гэта якраз тое, што мне цяпер вельмі неабходна. A адзінота і стомленасць? Дыкяны жтаксама неабходныя чалавеку хаця б дзеля таго, каб зрэдку пераасэнсоўваць усё назапашанае дзесьці глыбока, у самых далёкіх сховах сваёй душы. Ды ўсе гэтыя перажыванні -толькі прыватнае, маё і нічыёболей, а восень, як і да сустрэчы са мной, не зважаючы на ўсе акалічнасці, будзе шпацыраваць па свеце ў сваім жоўтым, прашытым дажджом сурдуце, пакідаючы на сэрцы толькі шкадаванні і ўспаміны... Толькі адзінае, што ад яе застанецца...
ПАЛЯВАННЕ
Ваўчыца прабіралася праз хмызняк бясшумна, амаль што па паветры, зрэдку азіраючыся ды прынюхваючыся. Яе скрываўленая зяпа была моцна сціснута, звярыныя вочы, як памерлыя зоркі, адбівалі бляклае вячэрняе святло.
Здалёк, дзесьці з-пад пакінутага людзьмі хутара, даносіліся брэх сабак ды загадкавы зык паляўнічае трубы. Ганчакі надзейна трымалі след ваўчыцы і ўжо не адну гадзіну імчалі за ёю следам. Маладая ваўчыца-маці амаль што не мела шанцу, бо параненая лапа і цёплае малако, якое сцякала з яе поўнага вымя, вельмі выразна акрэслівалі шлях бязлітаснай зграі. Яе суродзічы, з якімі яна яшчэ нядаўна бавіла час ды хадзіла на так любыя ёй ловы, ужо забітыя, а яна з паляўнічага ў адначассе пераўтварылася ў бездапаможную ахвяру.
Адзінае, што паспела зрабіць ваўчыца перад уцёкамі, гэта забіць сваіх улюбёных дзетак. Невядома, што адчувала яна, але ж аддаць на літасць пераможцаў сваіх ваўчанят не змагла, 6о яна, выгадаваная на вольных прасторах, адчувала, што нармальнага жыцця ў няволі не бывае, ёсць толькі ганебнае і прыніжанае існаванне.
Галас пагоні няўхільна набліжаўся. Адчуўшы безвыходнасць свайго становішча, ваўчыца раптоўна развярнулася і шпарка, колькі было сілы, рушыла на паляўнічых. Загоншчыкі ніяк не чакалі такіх дзеянняў ад параненай ваўчыцы і разгублена расступіліся. А ваўчыца, не зважаючы на ашалелых ад страху людзей, пранеслася каля іх і ўдарыла ўсім сваім целам проста ў кодла ганчакоў. Скарыстаўшы нечаканасць і неразбярыху, яна адным рухам ухапіла за горла самага вялікага ганчака, той сіпла ўсхліпнуў і разам з нападніцай зваліўся на чорную, пабітую восеньскім дажджом і нагамі паляўнічых зямлю. Пачалася кароткая, але бязлітасная бойка.
Хтосьці з людзей апрытомнеў і крыкнуў: "Страляйце, страляйце! A то яму канец". Стрэл, як гром, абудзіў шэры восеньскі вечар.
Калі над абшарам рассеяўся едкі, як атрута, дым, каля невялікага куста альшыны ляжалі два нерухомых целы: вялікі, трохі згорблены ганчак і схудалая, з выскаленымі зубамі ваўчыца. Кроў сцякала з яе спіны на грудзіну.
ЦЕНЬ
Цень узнік раптоўна, як з’яўляецца на золку кажан. Ён закружляў вакол мяне, не звяртаючы ўвагі ні на вострыя камяні, ні на лужыны, што, як разбітыя люстэркі, валяліся пад нагамі. Нават пташка не змагла б так блізка лётаць каля чалавека. А ён лётаў і ўзіраўся мне проста ў вочы. Час ад часу ён ператвараўся то ў цёмную, неразборлівую пляму, то ў незнаёмага чорнага сабаку.
Праз хвіліну я наогул стаў лічыць яго жывым. Адзінае, што мяне непакоіла ўвесь час, гэта тое, што мой таямнічы спадарожнік маўчаў. Маўчаў, калі я гаварыў, маўчаў, калі я крычаў. I ўсё кружляў і кружляў вакол мяне, як быццам штосьці хацеў сказаць. Хацеў, але ж не мог. Ды ж хіба цені гавораць? думаў я. Яны ж мае адбіткі. Дакладней адбіткі толькі майго цела. I каб можна было навучыць ценьдумаць і гаварыць, ён стаў бы чалавекам. А ці быў 6ы той чалавек мною? He. Вось таму ён маўчыць і маўчыць, не хочучы зрабіць мне крыўду.
Але надыходзіць ноч, так ціха і звычайна, як заўсёды, і мой маўклівы спадарожнік незаўважна для мяне знікае. Як знікаюць аднойчы каханне і нянавісць, як знікаюць сябры альбо бацькі. I я, пасумаваўшы, зноў збіраюся туды, дзе мяне яшчэ чакаюць. На жаль, падарожнічаць ноччу са мной будуць толькі цемра і спусташальная адзінота...
ЗМЕСТ
Боты	5
Паліцай	47
Чорная Воля	72
Мы наш, мы новы	108
Бацька	118
Пугач	129
Сёмая рапсодыя Ліста	132
Абразкі
Хата	139
Айчына	140
Альбом	141
Таполя	142
Думкі-летуценні	143
Сляды	144
Ноч	145
Восень	146
Паляванне	147
Цень	148
Валянцін Дубатоўка нарадзіўся 20 лі пеня 1963 г. у мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, Гарадзенскую электрапхнічную вучэльню. Служыў у Савецкай арміі (ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння). Працаваў у пажарнай частцы Вытворчага аб’яднання «Азот». У 1987 г. заснаваў першы ў Гарадзенскай вобласці музычны кааператыў «Актава». 3 1992 г. займаецца вытворча-камерцыйнай дзейнасцю. Арганізаваў прадпрыемствы «Вітаўт», «Губерт», «фрадо», «Тэх-Еўра-мэбля», «Рагнеда». Быў фундатарам царквы Ўсіх Беларускіх Святых (Гародня), кніг беларускіх пісьменнікаў, мемарыяльных дошак у гонар Ларысы Геніюш (зэльвенская Свята-Троіцкая царква) і ўдзельніка Паўстання 1830 г. Яўстаха Каятана Сапегі (дзярэчынскі касцёл Ушэсця). Даследуе матэрыяльную спадчыну роду Сапегаў. Выдаў краязнаўчую кнігу «Архіпелаг Сапегаў» (2002). Узнагароджаны памятным медалём “100 гадоў з дня народзінаў Ларысы Геніюш" Жыве ў Гародні.
“Гарадзенскія коды” гэта серыя сучаснай гарадзенскай прозы. "Чорная воля” 3-я кніга серыі. Раней пабачылі свет “Галс" Аркадзя Ліцвіна, “Сандалі мітрапалітыка або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”Віктара Сазонава. Серыя заснавана “ГАРАДЗЕНСКАН БІБЛІЯТЭКАЙ”.
Кніжная серыя ТАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА” заснавана ў 2006 годзе жыхарамі Гродна. Мы вырашылі з дапамогай інтэлектуальнага набытку нашых продкаў і сучаснікаў абараніць наш горад ад бульдозернай “рэканструкцыі". Гістарычныя і культурныя вартасці, створаныя жыхарамі Гродна розных нацыянальнасцяў, ва ўсе часы мелі вялікае значэнне для гісторыі Беларусі і нашага рэгіёна Еўропы, працягвалі найлепшыя еўрапейскія традыцыі і мелі ўплыў на фармаванне дэмакратычнай свядомасці насельніцтва горада.
Кожная чарговая кніга серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА” прысвячаецца той Гародні.якой мы ганарымся,
Выйшлі з друку:
Юры ГАРДЗЕЕЎ“Магдэбургская Гародня”
Данута БІЧЭЛЬ"Хадзі на мой голас”
Пётр СЯЎРУК “Небыцця не існуе. Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху”
Аляксей КАРПЮК “Развітанне з ілюзіямі’’
“Зрабаваны народ. Размовы з беларускімі інтэлектуаламі”
Алесь КРАЎЦЭВІЧ “Рыцары і дойліды Гародні"
Сяргей ШАПРАН “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця”Т. 1-2
Гарадзенскі палімпсест 2008, 2009, 2010, 2012
Апанас ЦЫХУН “...Улюбёны я ў сваю зямлю”
Віктар ШАЛКЕВІЧ “Рэквіем па непатрэбных рэчах”
Дзмітры ЛЮЦІК “Нёманскі Фронт. 12-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна ў данясеннях, успамінах, статыстыцы"
ВасільБЫКАЎ.Тарадзенскі архіў:Невядомыятворы (1957-1972).Незавершанае. Нататнікі”
‘Тродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада"
Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы
Аркадзь ЖУКОЎСКІ Талс”
Віктар САЗОНАЎ“Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі"
Гарадзенскі гадавік-2012
Ларыса ГЕНІЮШ “Лісты з Зэльвы"
Зянон ПАЗЬНЯК “Добрая фатаграфія"
Наталля МАЛІНОЎСКАЯ-ФРАНКЕ “Забыты вернісаж".Творчасць мастакоўГарадзеншчыны 1860-х 1930-х гг.
Зоська ВЕРАС “Я помню ўсё”
Тародня. 50 год без Фары Вітаўта’’
Алесь КРАЎЦЭВІЧ Тісторыя ВКЛ (1248-1341 г.)“
^..Пёс шматкроць.
КІдае чалавека ў прорву, і jjaGipae самае дарагое, а часам дорыць тое, чйго той ніколі не чакае.
І^алавек тут змяліць нічога не можа.
Можа толькі
-падпарадкавацца лёсу, альбо загінуць...