Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? спытаў Ціхоня.
БратМікалай.У свеце — Краўцэвіч Канстанцін Уладзіміравіч.
Калі ласка, пракурор.
Шуйман падняўся са свайго месца і голасна, на ўсю залу, звярнуўся да сведкі.
Скажыце, калі ласка, Канстанцін Уладзіміравіч, вы ведаеце падсуднага? Манах, не спяшаючыся, адказаў:
-Так.
Як даўно?
Гэта Сымон Лупач, мой сябар з дзяцінства.
Вы сцвярджаеце, што гэта ваш былы сябар?
— Я не сказаў былы, я сказаў сябар з дзяцінства, спакойна і ўпэўнена паправіў пракурора манах.
"Пачынаецца,”падумаў сам сабе Ціхоня. Шуйман працягнуў допыт сведкі.
Давайце не будзем высвятляць, чый падсудны сябар ці вораг. Што вы можаце сказаць наконт разглядаемай у гэтым судзе справы?
А што менавіта вас цікавіць?
Ну, як што? Усё. Як спалілі Чорную Волю? Хто арганізатар, хто ўдзельнічаў у рассгрэле мірных жыхароў вёскі?
Вінаватых ведае толькі Збаўца, зноў упэўнена прамовіў манах. Шуйман разгублена пачаў аглядаць залу, нібы чакаў ад кагосьці падказкі.
Вы што, здзекуецеся з суда? запытаўся пракурор.
Пры чым тут ваш суд? Забойцау чакае Суд Божы. Пасля алошніх слоў манаха хваляванне Шуймана заўважыў не толькі Ціхоня, але і ўся зала.
Нешта я вас не разумею, грамадзянін Краўцэвіч. У вас жа сям’я тады загінула, а вы арганізатара таго пабоішча называецце сябрам. Хіба ж гэта справядліва? Апошнія словы пракурор амаль выкрыкнуў.
А хіба яна ёсць на зямлі, чалавечая справядлівасць?
А вы ведаеце, што за адмову аддачы паказанняў вас самога можна прыцягнуць да адказнасці? не стрымаўся Шуйман.
Сорамна вам, малады чалавек, мяне палохаць. А самае галоўнае бессэнсоўна, бо хутка мяне чакае Суд апошні. I манах паказаў пальцам угору.
Дык вы будзеце сведчыць па дадзенай справе ці не?
Манах няспешна павярнуў галаву ў бок падсуднага, потым акінуў паглядам прысутных і толькі тады звярнуўся да Шуймана:
Нетаго вы судзіце, грамадзянін пракурор. He арганізоўваў Сымон таго расстрэлу. Дый Пяцюшыка павесілі ў Слоніме пасля вайны дарэмна, добры быў чалавек. Вось вы лічыце, што на
вайне ёсць правыя і няправыя. Па-вашаму выходзіць, што тыя правыя, хто перамаглі ў тым пабоішчы.
Тут ужо не змоўчаў і Ціхоня. А як жа яму было не ўмяшацца: пад сумніў паставілі самае святое для яго, самае дарагое памяць пра вайну, пра таварышаў, якія загінулі.
А вы што, лічыце інакш?
Забойца і ёсць забойца, працягваў манах. I няважна, перамог ён на той вайне ці прайграў. Дый сама вайна ёсць зло, а з якога боку зло большае з боку прайграўшых ці з боку пераможцаў гэта ўжо няважна. -Тут сведка нечакана для ўсіх перахрысціўся. Зала загула. Ціхоня заўважыў, як нярвова пачалі перагаворвацца прадстаунікі ЦК. Але тут манаха перапыніў разгублены Шуйман:
Калі ласка, абыдземся без прапаганды вашага цемрашальства. Дык ці быў падсудны падчас расстрэлу ў Чорнай Волі? I што ўвогуле вы ведаеце пра расстрэл вяскоўцаў? Пасля сказанага Шуйман зрабіў паўзу, а затым іранічна дадаў. Ведаеце, сведка, вам будзе цяжка жыць на гэтым свеце, калі вы не скажаце праўды.
Манах ніяк не зрэагаваў на сказанае пракурорам, толькі павярнуўся да яго і ўпэўнена прамовіў:
Што такое жыццё? Гэта толькі хвілінка на бясконцым і нябачным гадзінніку вечнасці. А за свае грахі кожны з нас адкажа прыватна, і не на гэтым свеце, а перад Богам. А калі вы шукаеце адказнага за тое, што адбылося ў Чорнай Волі, то я вам усё пастараюся растлумачыць.
Зала ізноў загула.
Падсудны Сымон Лупач не ўдзельнічаў у расстрэле Чорнай Волі і, тым больш.той расстрэл не арганізоўваў, — прамовіў манах.
Што вы тут лухту несяце! забыўшыся на судовыя правілы, крыкнуў пракурор.
Я лухту не нясу, проста я, у адрозненне ад вас, там быў.
Ну, тады скажыце, хто, па-вашаму, арганізаваў пабоішча ў Чорнай Волі? запытаўся Ціхоня.
100
llllllllllilllllllllllllllllllllllllllll
Я, спакойна адказаў манах.
У судовай зале пачалося нешта несусветнае: народ пачаў голасна абмярковаць паводзіны манаха, суддзі, пракурора. Больш нястрыманыя пачалі выкрыквацьз месца абвінавачванні ў адрас суда і сведкі. Наменклатуршчыкі, адчуўшы няладнае, палічылі за лепшае пакінуць залу. Кадэбэшнікі адкрыта пазначалі ў сваіх нататніках усіх, хто праяўляў асаблівую актыўнасць. Уціхамірыўшы залу, Шуйман удакладніў:
Вы?!
Так, я
Ізноў усчаўся галас. Суддзя папрасіўзалу супакоіцца. Прысутныя, як было прынята ў савецкія часы, адразу прыціхлі. Ціхоня, адчуваючы, што пракурор зусім разгубіўся, паспрабаваў узяць працэс у свае рукі.
-	Вы разумееце, якое абвінавачванне бераце на сябе?
-	Канешне.
-	Ну, то раскажыце нам, што і як адбывалася ў Чорнай Волі?
Манах яшчэ раз уважліва агледзеў усіх прысутных і павольна, нібы чытаючы малітву, пачаў расказваць пра той страшны дзень 13 снежня 1943 года. Хто накіраваў разведчыкаў у Волю, хто з імі ехаў, за што партызаны спалілі сям’ю Лупача, як ноччу яго захапілі паліцыянты, як расстрэльвалі вяскоўцаў.
Амаль пасля кожнага сказа манах прыпыняўся і.трымаючыся за сэрца, аддыхваўся.
Калі ён скончыў прамову, прысутных у зале немагчыма было стрымаць. Адчуваючы, што з людзьмі будзе цяжка справіцца, Ціхоня падняўся і аб’явіў перапынак да насгупнага дня. Зала, не стрымліваючы эмоцый, прадаўжала гамонку і абмеркаванне.
Калі Ціхоня адчыніў дзверы свайго кабінета, там ужо знаходзіліся два партыйныя наменклатуршчыкі, кадэбэшнікі і разгублены Шуйман.
Дзе вы такога сведку знайшлі? не чакаючы, пакуль дойдзе да свайго месца Ціхоня, спытаўся партыйны чыноўнік.
Во ў каго трэба пытацца. Ціхоня кіўнуў галавой у бок супрацоўнікаў КДБ. Тыя прадаўжалі, як ні ў чым не бывала, моўчкі сядзець, як быццам тое, што адбывалася ў кабінеце, іх зусім не цікавіла.
Ну, а вы што? Той самы наменклатуршчык звярнуўся да Шуймана. ЦК на вас ускладвала такія надзеі.
Пракурор збянтэжана забегаў па кабінеце Ціхоні.
Ды я проста не чакаў, не мог падумаць, што так можа атрымацца.
Дарагі мой, калі вы не будзеце думаць, то за вас падумаем мы. Вам зразумела?
Так, я ўсё зразумеў, заўтра я яго ў парашок, у пыл! Рукі ў Шуймана трасліся, губы дрыжалі.
Яшчэ раз для усіх прысутных тлумачым: заўтра абавязкова павінен быць вынесены прысуд.
Які? Трохі здзекліва запытаў Ціхоня. Адчуўшы тон суддзі, наменклатуршчык падышоў бліжэй, нахіліўся і амаль на вуха Ціхоні прашаптаў:
Такі, які заслугоўвае здраднік, забойца і нямецкі прыслужнік. Вам зразумела, таварыш Ціхоня? Суддзя моўчкі паціснуў плячыма.
А вам, таварыш пракурор?
Так-так, мне ўсё зразумела.
Партыйцы, не развітаўшыся, зніклі за дзвярыма. Кадэбэшнікі рушылі за імі. Ціхоня, седзячы ў сваім крэсле, моўчкі праводзіў позіркам адыходзячых. Як толькі за апошнім з іх зачыніліся дзверы, Шуйман разгублена замармытаў:
-Той non хіба вар’ят?
Манах, удакладніў Ціхоня.
Што?
He што, а хто? Вы сведку папом назвалі, а ён манах.
Ды хрэн з ім.
He, не хрэн, шаноўны. Да працэса трэба рыхтавацца, дарагі мой, a то ўсё на халяву. He ведаеце ні сведкаў, ні фактаў, а цяпер выкручвайся, як хочаш.
Хто ж ведаў, Яўген Аляксандравіч, што такое здарыца, вінавата прамовіў пракурор.
-	Добра, на сёння хопіць, таварыш пракурор, хадзем па хатах.
-	Ну хто мог ведаць, хто мог ведаць, прыгаворваў Шуйман, у нейкай прастрацыі пакідаючы кабінет.
Ноч для Ціхоні была цяжкай. Ён не знаходзіў сабе месца ні пры сняданку, ні па дарозе на працу. За ўсю судовую практыку яму яшчэ ні разу не даводзілася разглядаць падобную справу. Ціхоня быў амаль упэўнены, што падсудны невінаваты.
Нібыта ўсё ў справе ёсць: і служба ў немцаў, і ўдзел у калабаранцкім урадзе, і праца ў пранямецкай моладзевай арганізацыі. Але забойстваў няма! А ад яго, чалавека, які прайшоў вайну, ЦК чакае толькі смяротнага прысуду для здрадніка беларускага народа. Іншае рашэнне суда іх не задаволіць.
Ціхоня прадчуваў, як яго будуць ушчуваць за мяккацеласць цэкоўцы. Дый кіраўнік суда па галаве не пагладзіць, зноў пачнуцца намёкі на ўзрост ды пенсію. А можа, халера яе бяры, гэтую працу? I так ужо перапрацаваўся, досыць. Дый грэх браць на душу не хочацца. А пенсія, пашана, падарункі няўжо за сорак год не заслужыў? Што я, дарэмна ўсё жыццё цягнуў гэтую няўдзячную лямку?
Ціхоня, як мог, шукаў якога-небудзь выйсця. Але нічога з яго разважанняў не атрымлівалася.
Можа, захварэць раптам ці наогул, адмовіцца ад працэсу? Падыдуда старшыні, папрашу адпачынак па станездароўя. Не,тады адразу на пенсію адправяць. He разумею, навошта Лупач сюды вярнуўся? Сядзеў бы ў сваёй Амерыцы, і ўсім было 6 спакойна. У безвыходных разважаннях Ціхоня дайшоў да будынка суда.
Яўген Аляксандравіч, праз пяць хвілін працэс пачынаецца, нагадала сакратарка.
Ціхоня, як заўсёды перад працэсам, сабраўся, агледзеў пакой, каб нічога не забыць. Пасля чаго зачыніў дзверы на ключ і пакрочыў у судовую залу.
Устаць, суд ідзе!
Ціхоня прайшоў да свайго месца і ўважліва агледзеў прысугных. У зале сабралася намнога меней народу, чымсьці ўчора.
“Відаць, кадэбэшнікі не спалі гэтай ноччу ў шапку”, падумаў Ціхоня. Падсудны, сведкі, пракурор, адвакат і ўсе астатнія былі на сваіх месцах. Акрамя прадсгаўнікоў ЦК. Пэўна, з’явяцца перад зачытваннем прысуду.
Паседжанне распачалося. I адразу за справу ўзяўся Шуйман. 3 першых слоў пракурора адчувалася, што мінулую ноч ён не патраціў дарэмна. Аргументы-абвіначванні з вуснаў пракурора сыпаліся, як з мяха. I няважна, што факгы не заўсёды адпавядалі рэачаіснасці. Самае галоўнае іх было многа, і яны прыводзілі ў жах прысутных. Было выкарыстана ўсё, чаму навучылі пракурора ў партыйнай школе пасля юрыдычнага факультэта.Тугвам і кіно пра здзекі фашыстаў і іх памагатых, і цытаты з прац Маркса і Леніна, і цытаты з кнігі Брэжнева «Малая Зямля».
Пасля палымянага выступа Шуймана суд выслухаў няўпэўненую прамову маладога адваката. Наватнеспрактыкаваныяўтакіх справах прысутныя добра разумелі, што выступ адваката такога калібру патрэбен арганізатарам працэсу толькі для праформы.
I вось апошняе слова даецца падсуднаму. Пажылы чалавек, прытрымліваючыся за поручань, павольна падняўся. Акінуўшы ўважлівым поглядам суддзю, пракурора і залу, ён загаварыў:
Шаноўныя людзі! Усё жыццё я змагаўся за свае ідэалы і заўсёды лічыў, што гэта самае галоўнае. Але скажыце, ці вартае слёз дзіцяці хоць якая-небудзь, нават самая высокая ідэя? Жывучы ў Амерыцы, я на працягу многіх гадоў думаў, што можна забыць вайну, смерць блізкіх, пакуты аднавяскоўцаў. У Амерыцы мне здавалася, што пройдзе яшчэ год-два, і ўсё стане на свае