Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
месцы. Прывіды вайны адступяць, забудзецца ўсё, што было. Але прайшоў год, прайшло многа гадоў, і нічога не забылася. Штоноч да мяне прыходзілі забітыя і спаленыя жонка з дачушкамі, мае расстраляныя землякі, яны гаманілі са мной, яны абмяркоўвалі мае надзённыя справы, яны проста жылі побач. Я адчуваў, што паціху вар’яцею. I таму я вярнуўся на радзіму. I толькі пабыўшы ў іх на магіле.дзе я маліўся некалькі дзён за супакаенне іх душ, яны перасталі мне з’яўляцца ў сне. I тыя дні, і тыя ночы, што я правёў у менскай турме, для мяне былі, напэўна, самыя шчаслівыя за многія гады. Вы пытаецеся, ці прызнаю я сябе вінаватым? Я адказваю прызнаю.Так, прызнаю, бо свае ідэі і ідэалы я паставіў вышэй за жыццё дзяцей, жанчын, старых. Ніхто, аніводзін філосаф, аніводзін фюрэр, аніводзін правадыр не прыдумаў болыл каштоўнай рэчы, чым падараванае Богам жыццё. Таму паўтараю я прызнаю сябе вінаватым. У мяне ўсё.
Судсыходзіцьдля прыняцця рашэння.
Думкі ў галаве Ціхоні віжавалі, нібы чэрці ў пост. “He прысуджу смяротнага пакарання канец усяму. Прысуджу як жыць буду?” Шлях да пакоя, дзе прымаліся рашэнні, быў для Ціхоні як шлях на Галгофу.
Калі Ціхоня зайшоўу кабінет, там, парушаючы ўсе працэсуальныя нормы, ужо знаходзіліся тыя самыя прадстаўнікі ЦК.
Таварыш Ціхоня, калі вы не ўпэўненыя наконт прысуду, дык гэта лішняе, паважна прамовіў цэкоўскі чыноўнік, які ўчора лаяў кадэбэшнікаў і Шуймана. Рашэнне прынятае. У ЦК. Вось, ён працягнуў суддзі папку, на якой красаваўся герб БССР. Ціхоня раскрыў папку,у ёй ляжаўтолькі адзін аркуш. Смяротнае пакаранне.
"Калі яны прынялі рашэнне, я ім патрэбны толькі дзеля прыкрыцця.” Ціхоню на хвілінку стала брыдка за сваю слабасць, але прадчуванне, што ўсё засганецца ў яго жыцці па-ранейшаму, прынесла супакой. “Што ж, яны ўсё роўна прымуць рашэнне, якое ім трэба. Штозтаго, што я думаю інакш? Хай так і будзе, нея жпрыняў рашэнне, а зачытаць прыгавор не выносіць яго.” Недзе глыбока ў душы штосьці яго ўсё ж вярэдзіла. Але суддзя не даваўтаму вераду
падняцца на паверхню. Прыемнае адчуванне, што ўсё застанецца, як і раней, было мацней і за праўду, і за сумленне...
Эпілог
Пасля заканчэння суду радыё "Свабода” яшчэ не адзін раз пачынала свой эфір расказам пра Лупачоў працэс. Ад таго адбыліся кадравыя перамены ў КДБ і Вярхоўным судзе Беларусі. Асуджаны нядоўга чакаў выканання прысуду. Неўзабаве на гарадскіх кладах з’явілася невядомая магілка без помніка, без імя.
Манах памёр адразу пасля працэсу, не даехаўшы колькі кіламетраў да сваіх Жыровічаў.
Суддзя Ціхоня як ні стараўся служыць, папрацаваў нядоўга. Неўзабаве яго з гонарам адправілі на заслужаную пенсію. Шуйман, як і раней, шпарка ішоў угору па службовай лесвіцы.
Магчыма табе, мой паважаны чатач, калі-небудзьдавядзецца пабываць на беразе Шчары ў Ліпічанскай пушчы. Там, дзе была спаленая вёска Чорная Воля. Абавязкова знайдзі месца, дзе на высокім пясчаным узгорку стаіць шэры савецкі абеліск, пад якім 354 ахвяры. Пастой там, калі ласка, і памаліся, каб душы іхнія знайшлі на тым свеце супакой.
Кажуць, што вандроўнікі, якія едуць па шашы Менск-Зэльва, не вельмі хочуць прыпыняцца тут нанач. Бо як толькі сцямнее, з пушчы даносіцца немы крык: Чорная Воля-я! Чорная Воля-я!..
МЫ НАШ, мы новы...
...I сказаў Яму д'ябал: табе дам уладу над усімі гэтымі царавамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе; / вось, калі Ты паклонішся мне, дыкусё будзе Тваё.
Ісус сказаў ямуўадказ: адыдзі ад Мяне, сатана; напісана: "Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы".
Паводле Лукаша СвятоеДабравесце, раздзел 4:6-8
“Мы сіла”
Паўлюшэнка пацягнуў святара за доўгія сівыя валасы і нагой з усяго маху выцяў яго па твары. Пажылы святар застагнаў.
-	Не-не, пастой, гэта яшчэ не ўсё, злосна прабурчаў Сіўкоў, чыркнуўшы некалькі разоўзапалкам.
-	Бл...ць, прамоклі дарэшты, адкінуўшы разлезлую каробку ўбок, Сіўкоў звярнуўся да Шэхмана:
-	Дай сваіх, бачыш мае не гараць.
Камсамолец, што ішоў паперадзе і цягнуў бацюшку за рукі, на хвіліну прыпыніўся і палез у кішэнь. Збіты чалавек, адчуўшы хвілінную палёгку, ціха застагнаў. Але і стагнаць яму было цяжка, бо за некалькі гадзін катаванняў яго немаладое цела ператварылася ў крывавае месіва.
-	Э-э, харош там марудзіць, бачыш ён ужо ажывае, уладна прамовіў Луковіч. Камсамольцы замітусіліся. Праз хвіліну Шэхман працягнуў запалкі Сіўкову.
-	Ну што, пол, зараз мы цябе паголім. Шэхман нахіліўся, чыркнуў запалкам і паднёс агеньчык да барады збітага. Залітыя крывёй валасы не хацелі гарэць. Сіўкоў адну за адной нярвова адкідваў убок згарэлыя запалкі. Няўдалыя спробы запаліць бараду бацюшку яшчэ болей злавалі падпальшчыка, і ён урэшце плюнуў на карабок і кінуў яго ў твар ахвяры.
-	Бачыш non, з-за тваёй юшкі ніяк не магу распаліць
вогнішча. Ячэйка ў поўным складзе з’едліва і гучна зарагатала. Святар сабраў усе свае сілы і ледзь чутна прашаптаў:
Даруй ім, Госпадзе, не ведаюць, што вытвараюць.
Даруй-падаруй, перакрыўляючы бацюшку, здзекліва прамовіў Луковіч. Пасля павярнуўся да сваіх хаўруснікаў і моцна зарагатаў. Камсамольцы падтрымалі свайго сакратара, і ўжо праз хвіліну іх трэсла ад рогату.
Бачыш, non, бяссільны твой Бог. Нічога ён з намі зрабіць не можа, і знаеш чаму? Таму, што мы сіла, за намі партыя, за намі Сталін і ўвесь Савецкі Саюз. А за табой хто? Папяровы ідал у драўлянай рамцы, нібы на камсамольскім сходзе, упэўнена заявіў Луковіч. Потым махнуў рукой сваім падначаленым, і працэсія працягнула рух. Грузнае цела збітага пажылога чалавека было цяжка валакчы па расхляпанай восеньскай дарозе. Чым болей камсамольцы стамляліся, тым даўжэй білі яны на прывалах сваю ахвяру. Нарэшце працэсія выйшла на самае высокае месца ў наваколлі. Менавіта тут, на ўзвышшы, рос стары, разгалісты дуб, каля якога жыхары навакольных вёсак святкавалі Купалле.
У-ух, ну нарэшце дайшлі. Бачыш, non, якую мы табе званіцу выбралі. Зараз туды цябе падсадзім, а там і да бога твайго недалёка, здзекліва прамовіў сакратар. Бацюшка расплюшчыў акрываўленыя павекі. Перад ім стаяў стары дуб. На залітым крывёю твары святара з’явілася ўсмешка.
Вы паглядзіце на яго, ён жа з нас збыткуе, прашамкаў збянтэжаны Луковіч і садануў кулаком па ацёкшым твары. Удар сакратара паслужыў сігналам астатнім камсамольцам, і яны, як ваўкі, накінуліся на паміраючага чалавека. Бацюшка ўжо ніяк не рэагаваў на ўдары і толькі ўсё цішэй і цішэй гаварыў:
Госпадзе, даруй, Госпадзе, даруй...
Тры дні вісела на дубе цела святара. I тры дні ішоў бясконцы восеньскі дождж, нібы абмываючы цела закатаванага. Мясцовыя сабакі і днём, і ноччу вылі па наваколлі. Але ім, у адрозненне ад людзей, мясцовыя камсамольцы нічога не маглі зрабіць.
Празтры дні цела бацюшкі некуды знікла. I колькі Луковіч і яго хаўруснікі ні шукалі, хто зняў нябожчыка з шыбеніцы, так нікога і не знайшлі.
А стары дуб неўзабаве засох. Перад самым пачаткам вайны ўначы ў яго трапіла маланка, і ён згарэў дарэшты.
Кат
Паўлюшэнку калаціла пасля ўчарашняга, як ад лютага марозу. Падняць руку ці нагу каштавала няшчаснаму шмат поту і слёз.Таму перасоўваўся ён па хаце павольна і асцярожна, як стары нямоглы чалавек. А было яму не болей дваццаці пяці гадоў. 3 той пары, калі Паўлюшэнка разам з другімі камсамольцамі мясцовай ячэйкі закатаваў вясковага бацюшку, ён перастаў спакойна спаць. Для таго, каб хоць як-небудзь заснуць, гаспадар хаціны напіваўся кожны вечар да непрытомнасці. Два месяцы таму жонка Паўлюшэнкі нарадзіла дзіця. Дзяўчынка з’явілася на свет кволай і пражыла на божым свеце ўсяго некалькі дзён. Жонка ад гора кранулася розумам у той жа дзень, як памерла дзіця. Яе забралі у Наваградскую больніцу, дзе за тыдзень няшчасная згарэла ад невядомай хваробы.
Дзе ж пахмяліцца? думкі, нібыта надаедлівыя мухі, мітусіліся ў цяжкай галаве небаракі. Дрыжачымі рукамі ён падняў з падлогі пажоўклы ад сліны акурак і запаліў. Па хаце пацягнуўся шэры смуродлівы дым. Гаспадар раз за разам соладка зацягваўся.
-	От, бляха, акурак апёк губу, і камсамолец выплюнуў яго на непадмецены ток. Злосна вылаяўшыся, ён сплюнуў сабе пад ногі і, асцярожна апёршыся на край засмечанага стала, вызірнуў у вакно.
-	Та-ак, у сельсавеце ўжо хтосьці ёсць. Ледь жывы, чалавек павольна падняўся, дрыжачымі рукамі накінуў на плечы андарак і выпаўз з хаты.
-	Луковіч у сябе? спытаўся Паўлюшэнка ў стаячага на ганку Шэхмана і, не чакаючы адказу, зайшоў у сельсавет.
Гарэлка ёсць? спытаўся ад парога і ўзяўся метадычна абшукваць шафы і шкапчыкі, якія знаходзіліся ў кабінеце.
Ты што, зусім здурнеў!? уладна выкрыкнуў, падняўшыся са свайго месца, старшыня сельсавета.
Пайшоў ты нах..! не звяртаючы ўвагі на ўсхваляванага старшыню, прамовіў Паўлюшэнка і працягнуў пошукі.
О-о! 3 ніжняй шуфляды шафы для адзення камсамолец выцягнуў «польскі літар», напалову запоўнены мутнай вадкасцю. Ён дастаў корак і дрыжачымі рукамі нахіліў пасудзіну сабе ў рот. Выдыхнуў паветра і яшчэ раз прылажыўся, смакуючы.
Ты што робіш, паскудзіна!? Але Паўлюшэнка ніяк не рэагаваў на лямант Луковіча. Старшыня рэзка падняўся і ў два крокі падскочыў да пітака. Пасля непрацяглага змагання «польскі літар» быў ужо ў старшыні.
Хопіць! Згарыш ад гэтай гарэлкі, калі піць не кінеш
Ніколі.
На лекаванне цябе адправім.
А мне хоць куды, я ўжо ні спаць, ні есці не магу.
Ну дык піць кінь, ты ж камсамолец.
Знаеш, сакратар, як толькі кідаю піць, прывіды да мяне прыходзяць: жонка, дзіця. Людзі кажуць, каб у царкву схадзіўды паніхіду за іх замовіў. Але не магу я туды ісці...
Ты цемрашальства сваё кінь. Якая яшчэ царква? Гэта ўсё ад гарэлкі, усе твае прывіды. Луковіч паставіў на стол, за якім толькі што сядзеў, посуд з гарэлкаю і падышоўда Паўлюшэнкі.
Пакінь піць, выйдзі на працу, і ўсё будзе добра. Старшыня па-сяброўскі абняў Паўлюшэнкуза плечы.
Дай яшчэ глытнуць, хоць раз!
He дам, пайшоў адсюль! Старшыня адпіхнуў п’янага на некалькі крокаў ад сябе. He хочучы зноў ісці на абвастрэнне, Паўлюшэнка павольна выйшаў з будынку сельсавета і, ледзь перастаўляючы ногі, павольна павалокся да сваёй хаты.
Ён прачнуўся ноччу мокры, як хрушч. Цела калацілася яшчэ мацней, чым звычайна.
Тата, тата! Паўлюшэнка павярнуў галаву і ўбачыў каля печы немаўля, якое цягнула да яго рукі. Ён падняўся, павольна падышоў да дзіцяці і паспрабаваў яго абняць. Але на тым месцы ўжо нікога не было. Нічога не разумеючы, чалавек аглядзеўся навокал.