Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Пажылы чалавек павярнуў галаву ў мой бок і, яшчэ раз сатхнуўшы, павольна працягнуў мне сваю руку:
Міхась Чэчат.
Пасля сказанага мой новы прыяцель неяк глыбока задумаўся, павярнуў галаву да акна і замаўчаў. Я ж утульней уладкаваўся на сваім месцы і зноў акунуўся ў свае разважанні пра маю паездку ўтутэйшыя мясціны...
Так, дзед, вось і Ярнева. Тут куды ехаць? Пасля сказанага Зміцерам дзед і я ажывіліся.
Ды вунь мая хата.
Каторая? пакручваючы галавою ў розныя бакі, удакладніў Зміцер.
Ды на рагу, каля старой бярэзіны.
Зміцер, як сталічны таксёр, шпарка падкаціў масквіч да брамкі дзедавай хаты і якраз каля згаданай бярэзіны моцна націснуў на тармазы. Мы з дзедам ледзь не вылецелі са сваіх месцаў.
О-о-о, калі ласка, дзед, як дамоўлена, якраз пад пад’езд.
А дзе ты пад’езд тут бачыш? з гумарам спытаўся я.
Вось бярэзіна гэта і ёсць пад’езд. Мы са Зміцерам засмяяліся. Падняўся настрой і ў нашага спадарожніка.
Ну што, хлопцы, дзякуй вам, што падвезлі сгарога, а цяпер пойдзем са мной на вячэру.
Зміцер імгненна вылецеў з-за руля і, нядоўга памарудзіўшы каля багажніка, вывалак адтуль здаравенную дзедаву сумку. Я таксама вылез з масквіча. Дзед стаяў каля сваіх дзверцаў і чакаў.
-Хадземда мяне, павячэраем.атам, глядзіш, і паразмаўляем.
He, нам трэба ехаць, хутка ўжо ноч.
He, ну што гэта такое, хадзем, хадзем...
Дзед цягнуў мяне ў накірунку хаты. У гэты самы час падбег Зміцер і, падхапіўшы нашыя клункі, накіраваўся ў двор.
Аты куды?
Як куды, таварыш журнал іст, вячэраць жа мы павінны.
Канечне, канечне, стары Чэчат яшчэ мацней ухапіўся за руку і пацягнуўда хаты. Што мнезаставалася рабіць? Паддаўшыся на ўгаворы Зміцера і асабліва дзеда, я пакрочыў за імі.
У пакоях было даволі прасторна і чыста, і, калі ўлічваць, што ў ім ніхто не жыве, жытло абсалютна не выглядала пакінутым.
Такое адчуванне, што тут хтосьці пастаянна прыбірае, звярнуўся я да гаспадара, які выцягваў на стол розную правізію са сваёй сумкі.
А-а-а, дык Алесь дамовіўся з суседкай, вось яна тут і гаспадарыць, і зімою сюд-туд прапальвае. Ну, і ён сам часта тут бывае: то на паляванне, то на рыбу. Дзед спрытна спраўляўся са сталом і яшчэ паспяваў са мной пра нешта размаўляць.
Сын ваш вельмі да вас хораша ставіцца. Мы сёння дзівіліся са Зміцерам.
-Праўда?-ззадавальненнемпрамовіў,крышкуадарваўшыся ад сваіх спраў, дзед.
Слухайце, а дзе дзеўся Зміцер? Я нахіліўся над сталом і выглянуў у акно.
Дык я не ведаю, пэўна, каля машьшы сваёй, прамовіў дзед.
I толькі мы пакінулі ўзгадваць Зміцера, як у хату не зайшоў, a ўваліўся персанаж, пра якога мы толькі што гаварылі. П’янюткі, як бот, кіроўца плюхнуўся на старую гарбатую канапу.
Зміцер, навошта ты так? А як жа ехаць?
Значыцца, ніяк. Зміцер, каб не выслухваць натацыі, He­rnia прамармытаў, падклаў абедзве рукі пад сваю галаву і праз хвіліну захроп. Я не першы раз быў з ім у розных паездках і добра ведаў, што цяпер яго дабудзіцца немажліва. Ад таго развёў рукамі і спакойна сеў на зэдлік, які стаяў тут жа.
Ну нічога, хай паспіць, спакойна прамовіў стары Чэчат.
Ну канечне, што ты яму зробіш? I дзе ён гарэліцу паспявае знайсці? Часу ж прайшло ўсяго хвілінаў дваццаць. У рэдакцыі
таксама ўсе добра ведаюць, што ён гарэлку страшна любіць. Але дзе ты другога кіроўцу знойдзеш на мізэрны заробак.
А што, зусім малы? пацікавіўся дзед.
Ды што там, усяго семдзесят рублёў у яго... А сын у вас толькі адзін, ці ёсць яшчэ хто?
He, толькі адзін, была яшчэ жонка, ды вось той вясной памерла.
Я прыставіў зэдлік да рога багата накрытага стала. Стары Чэчат паставіў перада мной чарку, адкаркаваў пляшку нейкай замежнай гарэлкі. Пасля таго, як чаркі былі ўжо напоўненыя, я прапанаваў выпіць за сына старога Чэчата, які ўсё тут прыстойна падрыхтаваў. Мы выпілі, не стукаючыся. Стары задумаўся і, амаль не закусваючы, ціха прамовіў:
А ведаеце, Алесь мне не родны сын.
Як не родны?! збянтэжыўся я.
Восьтак, не родны і ўсё. I дзед распачаў свой аповед пра партызанку, пра вайну, а галоўнае, пра сябе.
Забягаючы наперад, я мушу прызнацца табе, любы чытач: тое, што я пачуў ад старога Чэчата ў той вечар, засталося ў маім сэрцы на ўсё жыццё.
...Міхась сядзеў, прыпёршыся спіной да старой падсохлай хвоі. Сухія іголкі падалі яму на акрываўленыя рукі і за каўнер. Трапляючы на голае цела, яны балюча калоліся і прыносілі хлопцу паскуднейшае адчуванне. Але маладзён нічога не мог з гэтым зрабіць. На яго руках ляжаў паранены ў абедзьве нагі сябар Алесь.
Курва, як жа баліць! Такое адчуванне, што па нагах немцы кожную хвіліну калом б’юць.
Цярпі, Алесь, бачыш, доктар зрабіў усё што мог, супакойваў сябра Міхась.
Абодва добра ведалі, што доктар толькі і змог тое, што перабінтаваў раздробленыя ногі параненага. Шчыра кажучы,
Алесьтолькі зрэдку ўзгадваў пра сваё раненне, калі ўжо наогул цярпець не было аніякай моцы. А так абодва сядзелі моўчкі, моўчкі ўспаміналі сённяшні жудасны бой. Кожны паасобку разважаў надтым, што яны рабілі нетак, прарываючыся заблогі.
Восенню 1943 года пескаўскія дубовікі (так называлі партызаны падраздзяленне егераў, якія мелі на плячы шэўрон у выглядзе дубовага ліста і размяшчаліся ў мястэчку Пескі, што каля Мастоў) і мясцовыя паліцаі прыціснулі да лідска-слонімскай шашы некалькі атрадаў ліпічанскіх партызан. Амаль тры дні тыя трымалі кругавую аблогу. Баі былі жорсткія і кровапралітныя. Толькі невялікая колькасць партызан прарвала кола і выйшла з катла. Большасць альбо загінула пад кулямётным агнём, альбо зноў была адкінута ў пушчу.
Hi Міхась, ні Алесь не ведалі, што рабіць далей. 3 такімі раненнямі Алеся разлічваць, што ім удасца на раніцу прарвацца праз нямецка-паліцэйскія шэрагі, не было аніякай мажлівасці. Хлопцы сябравалі даўно. У атрадзе пагаворвалі, што яны нібыта вырасліўадной вёсцы.Хаця гэта былозусім нетак. Міхась з’явіўся тугтолькі ўлетку 41-га, якраз перад вайной. Хлопца накіравалі сюды па заканчэнні ўніверсітэта ў Менску. Алесь перад вайной ужо быў жанаты і жыў у сваім Ярневе. А пазнаёміліся яны ў партызанцы, на нейкай вайсковай аперацыі, адкуль раненага Міхася на сабе з поля бою вынес Алесь.
Ноч была хоць вока выкалі, толькі вецер, як шалёны, насіўся з адной галіны на другую, пасыпаючы хлопцаў новай порцыяй надакучлівай ігліцы. Праз пару гадзінаў павінна было развіднець, часу на прыняцце рашэння заставалася вельмі мала. Між тым да наступнага прарыву камандзір загадаў усяму атраду не страляць і не распальваць вогнішчаў ні ў якім разе.
Паслухай, Міхась, толькі абяцай, што мяне даслухаеш да канца.
Толькі давай, Алесь, дамовімся: без глупства, 6о я цябе тут усё адно не пакіну.
Ну якое тут глупства ў нашым стане? Алесь абапёрся на рукі і моцна застагнаў. Міхась падтрымаў яго за плечы.
Ну, дык вось, Міхась, пакідаць мяне тут не трэба, 6о страляцца мне няма як. Немцы знойдуць мой труп, прывязуць у Ярнева, а там, сам разумееш, апазнаюць спагадлівыя суседзі, тады ўсіх маіх паб’юць: і бацькоў, і жонку з малым Алесем. Жывым здацца таксама не выпадае. Пачнуць катаваць, хто ведае, ці вытрымаю. Значыць, сям’ю падстаўлю і сваіх з атрада магу ў бяспамяцтве здаць. Таму... пасля апошняга сказанага слова голас у Алеся задрыжэў. Міхась насцярожана зірнуў на сябра. Пасля хвіліны маўчання Алесь сабраўся духам і ўпэўнена, як і да гэтага, прамовіў: Ты мяне нажом, толькі пастарайся, каб адразу ў сэрца.
Ты што, з глузду з’ехаў, дурань?! Міхась, раззлаваўшыся, скінуў са сваіх ног на ігліцу сябра і вылецеў з-пад сасны. Алесь ад болю застагнаў.
-	Даруй, Алесь, але ж што ты лухту нясеш... На вайне так бывае, жыве салдат, ваюе, ну а прыходзіць час значыць, і памерці таксама з гонарам трэба.
-Ты што, ідыёт?! Мяне не павінны знайсці ні жывога, ні мёртвага. У цябе тут ні кала, ні двара. Забілі, дык хрэн з табой, а ў мяне сям’я, іх жа за мяне ўсіх, м-м-м... Алесь у пякучцы забыўся пра свае параненыя ногі, на якія няўдала абапёрся. Ты, калі мне сябар, не тое што даб’еш, а і абавязкова закапаеш так, каб немцы і з сабакамі не знайшлі.
-	He, Алесь, ты каго хочаш прасі, я не буду.
Алесь, пачуўшы адказ свайго сябра, зноў расхваляваўся і забыўся пра свае ногі.
-	М-м-м-м... Паслухай, Міхась, ёсць рэчыўжыцці, пра якія нікому з чужых не скажаш.толькі самым родным. Ітакатрымліваецца, што бліжэйшага за цябе ў мяне ў атрадзе нікога няма.
Думкі мітусіліся ў галаве Міхася. Ён разумеў, да чаго яго схіляе сябар.
-	Не-не, Алесь, нават не ўгаворвай.
-	Я цябе не ўгаворваю. Ты ж не баба, я цябе як сябра прашу, разумееш, як сябра. Пасля гэтых слоў Алеся каля сасны зноў стала ціха.
-	Міхась, паслухай. У мяне з Марыляй доўга дзяцей не было, а тут Алесік нарадзіўся здаравенны такі, шэсць кілаграмаў. Ды толькі пры родах Марыля ледзьве выжыла. Потым дактары сказалі, шго дзяцей у яе болей ужо ніколі не будзе. Пасля сказанага Алесь моўчкі ўзіраўся ў ноч і ўсё, што не дагаварыў услых, гаварыўтолькі сабе. Міхасьзапаліў саматужніцу, зацягнуўся некалькі разоў, а потым залез пад сасну, прысеў каля свайго сябра і даў таму зацягнуцца.
-	Мо-оцны, халера яго, Алесь адкашляўся.
-	Дык вось, Міхась, паабяцай мне, што сям’ю маю не кінеш, а малога... Алесь, узгадаўшы сына, пяшчотна ўсміхнуўся, a Алесіка абавязкова выгадуеш і абавязкова вывучыш.
Алесь схапіў свайго сябра за крысо фуфайкі:
-	Абяца-ай-й!
-	Абяцаю!
-	Bo, a то не буду, не хачу, як цэлка, ламаешся.
Сябры глядзелі адзін аднаму ў вочы некалькі хвілін, і была паміж імі толькі вечнасць, вечнасць і цёмная, непраглядная ноч...
На парослым асакой востраве, вакол якога шалёны восеньскі вецер ганяў цёмную адторфу ваду, чалавек вялізным нямецкім кінжалам, як крот, капаўся ў чорнай ліпкай зямлі. Карэнне і клейкі глей заміналі яму. Пот сцякаў з твару мужчыны ў запоўненую амаль на палову вадой магілу. На адзіным сухім узвышшы, накрыты акрываўленай плашч-палаткай, ляжаў нябожчык. Малыя бярозкі, што раслі на востраве, ад ветру кленчылі над ім, нібыта вясковыя бабкі ў апошні дзень перад пахаваннем. Чалавек з кінжалам не звяртаў на гэта аніякай увагі. Ён вельмі спяшаўся. Да відна заставалася ўжо зусім мала часу...
Пасля той сустрэчы са старым партызанам я болыл ніколі не пісаў на ваенную тэму. Праз год я яшчэ раз хацеў сустрэцца з Міхасём Чэчатам, але па прыездзе ў Ярнева тая самая суседка, што даглядала дом старога партызана, расказала мне, што стары Чэчатзімою памёр у сына ў Менску. Яна ж распавяла мне пра пахаванне, як моцна гараваў сын Чэчата. Ад яе я пачуў, што Алесь нядаўна тут быў, ставіў па бацьку помнік.