Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
Канечне, было б сорамна мінуць ярнеўскія клады, на якіх знайшоў сваё супакаенне мой былы спадарожнік. Я, едучы ў Гародню, завярнуў туды. Помнік старому Чэчату вылучаўся з усіх астатніх сваёй прыгажосцю і раскошай. Помнік быў з чорнага мармуру, прыгожа зроблены, а на ім, акрамя прозвішча, імя ды гадоў жыцця Чэчата, выбіта ўсяго некалькі слоў: "ДарагомуТату ад улюбёнага сына...”
ПУГАЧ
Кастусь крочыў па заснежанай сцежцы, нахіліўшыся ўперад, з усіх сіл перамагаючы моцны сустрэчны вецер. Завіруха набірала моцы.
"Праўду казала Алеся, каб паспяшаўся дадому яшчэ да шарай часіны, не паслухаў, дурань”, разважаў сам сабе Кастусь.
Завіруха падымала снег з навакольных кустоў і кідала яго за каўнер старога бацькавага кажуха.
“Бач, якая наравістая, а мне ўсё роўна цёпла”, сцепануўшы плячыма, маладзён прыбавіў хады. Разважанні пра надвор’е міжволі зноў і зноў перарываліся ажылым у памяці вобразам каханай Алесі. Ад успамінаў сэрца нейк прыемна паколвала, пах Алесевых валасоў, здавалася, пасяліўся ў Кастусёвым адзенні. I гэты здранцвелы ад марозу свет здаваўся яму жывым і прыгожым. Нават шлях дадому не здаваўся хлопцу надзвычай цяжкім. Валёнкі, збітыя яшчэ дзедам і падшытыя бацькам перад сёлетнімі Калядамі, упэўнена праторвалі дарогу пасярод белай пустэчы.
Праз некаторы час хлопец перайшоў драўляны мост і сышоў са старой шашы на гасцінец, што вёўда Крупак. Пірамідальныя таполі, што засталіся тут яшчэ з часоў Сапегаў, стаялі каля старой шашы шчыльнымі шыхтамі, нібыта воі пад Грунвальдам, ўпэўнена і непахісна. Наватзіма разам са сваімі хаўруснікамі ветрам і снегам -нічога не магла з імі зрабіць.
Якраз за таполямі пачыналіся прыватныя агароды і плеценая з лазы агароджа вакол вёскі. На яе цьмяны контур і скіраваўся Кастусь. Дарогуадмастка да Крупакхлопецведаўдобра і могісці па ёй з заплюшчанымі вачыма. Кастусь ужо думаў, як міне Гербікау хугар, Снітчын надворак і зойдзе ў сваю, хоць і невялічкую, але ўтульную і цёплую хаціну. I тутжа яму прымроілася, як ён знімае прамерзлае адзенне, выпівае кубак цёплага малака і кладзецца пад нагрэтую на печы мяккую коўдру... Цёплыя ўспаміны пра сённяшнюю сустрэчу з каханай закалыхвалі яго...
Але тут нечакана аднекуль пачуўся трохі прыглушаны, але вельмі выразны мужчынскі голас. На хвіліну Кастусь перарваў свае разважанні і, ступаючы асцярожней, уважліва прыслухаўся.
Ка-стусь, Ка-стусь... Хлопец міжволі прыпыніўся.
Божачкі, гэта ж бацька... дальбог бацька. Голас працягваў клікаць:
- Ка-стусь, Ка-стусь... Хлопец спалохана круціў галавой, не разумеючы, адкуль даносіцца голас. Ён пачаў нярвова гойсаць па заснежаным гасцінцы. Божа мой, гэта ж бацька, дзе ж ён... дзе... чаго ён тут блукае ўтакую завіруху?
- Та-та, та-та! Сілы сталі пакідаць маладзёна, але ён з астатніх сіл усё ж працягваў шукаць бацьку. Спатыкаючыся аб гурбы снегу, насіўся то да камянёў, што віднеліся абапал дарогі, то да велічныхтаполяў. Нікога!
Бацька ж хворы. Маці казала, што ён наўрад ці выцягне гэтую зіму. Стаміўшыся ад дарэмных пошукаў, Кастусь неяк выпадкова прыхіліўся да таполі, што стаяла найбліжэй да вёскі, і моцна засоп. Завіруха трохі сцішылася, і голас бацькі загучаў яшчэ больш выразна.
- Ка-стусь, Ка-стусь... Хлопец прыслухаўся і вызначыў, што голас гучыць адекуль зверху. Ён рэзка задраў галаву ўгору і ўбачыў на самай вершаліне вялізную шэрую птушку. Хлопец паправіў шапку, прыжмурыўся, каб снег не трапляў у вочы, і крыкнуў:
- Пугач, кабты здох!
Кастусь ліхаманкава зляпіў камякснегу і зусяе сілы шпурлянуў у пугача. Снежка, як з прашчы, паляцела ў накірунку птушкі. He чакаючы, пакуль снежны снарад даляціць да абжытага ім сука, пугач спакойна ўзмахнуў крыламі і, зрабіўшы развітальны аблёт Кастуся, згінуў у начным небе.
Маладзён правёў яго вачыма і, даганяючы страчаны час, яшчэ шпарчэй пакрочыў у накірунку вёскі. Праз некалькі хвілін упэўненай хады ён ужо крочыў па заснежанай вуліцы свайго дзяцінства. Ён ішоў шпарка, падбіваючы мяккі снег валёнкамі,
разважаючы пра тое, што з ім здарылася некалькі хвілін таму, успамінаючы сваю ўлюбёную Алесю, думаючы пра далейшае шчаслівае жыццё. I тут ён раптам заўважыў, што з усёй вескі святло гарэла толькі ў адной хаце іхняй.
Відаць, нешта здарылася! Кастусь прыбавіў хады. Напружанне нарастала, ён пайшоў подбегам, вось ён ужо на падворку, бразнуў дзвярной клямкай.
Пасярод кухні ў чорнай хустцы стаяла заплаканая маці.
Мама, што?
Маці паглядзела на запыханага Кастуся і ледзь чутна прамовіла:
Сынок, бацька памёр.
СЁМАЯ РАПСОДЫЯ ЛІСТА
Канцэртная зала каралеўскага палаца запоўненая дарэшты. Шляхетныя кавалеры ў накрухмаленых белых кашулях і прыгожыя жанчыны ў шыкоўных строях, заняўшы свае месцы, ціха гаманілі паміж сабой. Музыкі, якія сядзелі ў аркестравай яме, настройвалі інструменты. Гукі апошніх, зліваючыся з чалавечымі галасамі, павісалі ў паветры несканчоным рэхам. I толькі белы, як анёл, раяль абыякава паглядаў са сцэны ў залу. Нібыта Напалеон пры Аўстэрліцы, ён добра ведаў, калі наспее нарэшце час скончыць гэтую бязглуздую вакханалію.
Чэсю, братка, каб ты бачыў, колькі тут народу! Вайскоўцы, выкладчыкі зтваёй вучэльні і наватурадоўцы. Ухты!
Маладая дзяўчына, прысеўшы ў закутку сцэны, праз невялічкую адтуліну ў заслоне заглядала ў залу. Высокі русы хлопец з блакітнымі, але халоднымі вачыма апантана лавіў кожны гук, які толькі мог пачуць.
Караліна, дзе ты? Хлопец, стоячы на месцы, хаатычна абшукваў рукамі паветра вакол сябе.
Тут, братка, тут, не хвалюйся.
Дзяўчына адарвалася ад сваіх спраў, узяла маладога хлопца за рукі, і той супакоіўся. У гэты самы момант сівавалосы дырыжор гучна пляснуўу далоні іўзмахнуўтамбурштокам. Аркестр, нібыта зладжаны механізм, адказаў дырыжору некалькімі прыгожымі нотамі. У зале тут жа стала нязвыкла ціха, а праз хвіліну цішыню абудзілі рэдкія апладысменты. Яны сталі заўважна гучнець, калі з-за заслоны ў чорным смокінгу няшпаркай хадой выйшаў канферансье. Дайшоўшы да раяля, ён павярнуўся тварам да гледачоў, і апладысменты ўзале адразу сціхлі.
Шаноўнае панства! Безуважны і ўпэўнены голас спрактыкаванага ў сваёй справе чалавека халадзіў сэрцы не толькі слухачам, але і выканаўцам. Зараз для вас прагучыць Сёмая рапсодыя феранца Ліста. За раялем пераможца Варшаўскага конкурса 1939 года, малады піяніст з Наваградчыны Чэслаў Варанцэвіч.
Зала патанула ў апладысментах.
Ну, Чэсік, наш выхад. Караліна ўзяла пад руку свайго сляпога брата, і яны выйшлі на сцэну. Уся зала, паддаючыся ўсеагульнаму захапленню, паднялася і стоячы вітала маладога музыку. Хлопец саромеўся, але ветліва хіліў галаву ў бок аркестра і залы. Ён мкнуўся як мага хутчэй заняць сваё месца.Толькі за раялем ён быў цалкам упэўнены ў сабе. Ён і раяль былі непадзельныя. Хвіліна падрыхтоўкі і па зморанай цярпеннем зале паплылі жыццесцвярджальныя мелодыі Ліста. Чэсь іграў натхнёна. Пальцы лёталі над клавіятурай, як матылі...
Ужо пяцьдзясят? Здаецца, усё ў мінулым каханне, канцэрты, поспехі. Усё часцей і часцей задумваешся пра сутнасць жыцця. 3 кожным днём усё менш і менш застаецца сяброў. Мінуў год, як памерла маці, два як скончыў універсітэт старэйшы сын. А малодшы выйграў спаборніцтвы па валейболе. Ды і сам я толькі што выйшаў з больніцы, дзе знаёмыя дактары спрабавалі падмацаваць маё стомленае сэрца, якое ўсё часцей і часцей дае збоі. Здаецца, усё ў мінулым і развал Саюза, пры якім скончыў музвучэльню і кансерваторыю. Перабудова, калі добрая музыка нікому не была патрэбна, бо з’явіўся «Ласкавы май» ды рознага кшталту жанчынападобныя спевакі, як цяпер прынята казаць, нетрадыцыйнай арыентацыі. Усё ў мінулым. Але памяць не дае спакою, абуджаючы ў стомленай галаве былыя сустрэчы і падзеі. I толькі цяпер, калі мне споўнілася паўвека, я напоўніцу зразумеў сэнс жыцця. He ўсё вымяраецца грашыма, матэрыяльнымі здабыткамі ды кар’ернымі поспехамі. Дзякуй Богу, што ёсць на гэтым свеце рэчы больш каштоўныя і вечныя.
На пачатку 1981 года мяне, Буцька Аляксандра, выпускніка Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, размеркавалі ў Гародню на пасаду кіраўніка аркестра пры Доме культуры аднаго з хімічных прадпрыемсгваў горада. Праца была цікавая і перспектыўная. У аркестры ўсё ладзілася і музыкі былі кваліфікаваныя, і адносіны з кіраўніцтвам былі выдатныя. I было мнетады толькі дваццацьтры. Прага нечага новага ў музыцы і ў
жыцці не давала спакойна жыць. «Бітлз», «Песняры», «Машына часу»... Музыка гэтых гуртоў вабіла і не давала спакойна сохнуць над нотамі ды праграмамі музычных твораў савецкай пары. I лагічна, што пры нашым аркестры за кароткі час я стварыў рокгурт «Сапежычы». Нават па назве было відаць, што калектыў у сваёй творчасці мусіць прытрымлівацца беларушчыны. Музыкі мяне задавальнялі, але на новую апаратуру ды інструменты не было грошай. Што мы мусілі рабіць? Калі грошай не дае дзяржава, дык мы іх заробім самі.
Пошукі былі нядоўгія. I вось невядома адкуль з’яўляецца першая прапанова пайграць на вяселлі знаёмага. Такога поспеху мы не прадбачылі. Пасля вяселля пасыпаліся запрашэнні на святы, вяселлі, вечарыны, амаль кожныя выходныя праца. Паездкі ў Слонім, Ліду, Масты. Папулярнасць, грошы, магчымасці. I вось аднаго разу запрасілі нас на вяселле ў вёску Паромча, што паблізу Наваградка.
Зборы былі нядоўгія, і ў чарговую пятніцу чырвоны масквіч таксіста-нелегала ўжо імчаў нас у накірунку вёскі. Трэба пару слоў сказаць пра наш музычны калектыў. Канешне, збоку ён выглядаў не вельмі рэспектабельна. Ігар-піяніст з Гарадзенскага лялечнага тэатра, хударлявы, з доўгімі прамымі валасамі. Саксафаніст Вася -трыбухаты, невялічкага росту чалавек, якога слухачы называлі Карлсанам. I я двухмятровы баяніст, падобны звонку хутчэй на баскетбаліста.
Дык вось, праз гадзіны дзве масквіч ужо зарульваў на падворак у патрэбнай вёсцы. А яшэ праз некалькі хвілін прывезенае тэхнічнае і музычнае начынне ўжо ўладкоўвалася ў мясцовым клубе. Дарэчы будзе сказаць, што апаратура ў нас на той час была даволі прыстойная. Адзін сінтэзатар «Корг» чаго быў варты! Ён з лёгкасцю мог замяніць увесь аркестр, ён мог гучаць, як найлепшы на свеце раяль!
Пакуль мае сябры ўладкоўвалі апаратуру ў клубе, я на баяне граў каля хаты маладой. Стаяў прыгожы сонечны дзень, у мяне быў выдатны насгрой. Мой «Вельтмайстар» гучаў шыкоўна, пасля некалькіх гучных акордаў на падворку сабралася кампанія дарос-