Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
лых, якія не былі задзейнічаны пры падрыхтоўцы вяселля, і мясцовых дзяцей. Для апошніх вяселле было сапраўдным святам, і ласункаў было шмат, і прыгодаў розных ня менш. У гэтую хвіліну, уладкаваўшы апаратуру, з клуба падышлі мае кампаньёны.
Ну, яктам? Граючы, я звярнуўся да Ігара.
Усё нармалёва. Але каб ты ведаў, граць мы сёння будзем не адны.
А хто там?
Ды нейкі мясцовы музыка са сваёй жонкай.
I што ў іх за апарат?
Ды ніякага, ён на акардыёне ды на скрыпцы, а яго баба на шалестунах.
Мы абодва задаволена засмяяліся.
He будуў падрабязнасцях расказваць, якусё ў нас складвалася на тым вяселлі. Было як звычайна Брама, сельсавет, дарога, застоллле. 3 надыходам прыцемкаў мы ідзем у клуб, каб яшчэ раз праверыць апараты перад прыходам вясельнікаў. Павінны ж мы паказаць усім, асабліва нашым канкурэнтам, што мы можам. Мы ўтрох ужо адчувалі сябе пераможцамі.
Дарэчы будзе сказаць, будынак мясцовага Дома кулыуры выглядаў даволі прыстойна. Калі адкінуць убок прысутнасць прапагандысцкіх плакатаў савецкай пары кшталту "Балбатун знаходка для шпіёна", развешаных па сценах, то ўсё астатняе радавала вока. Нядаўна пафарбаваныя столь, падлога, з густам аформленая сцэна. Па перыметры залы сядзелі мясцовыя людзі. Падымаючыся па прыступках сцэны, я заўважыў за кулісамі немаладога хударлявага мужчыну гадоў шасцідзесяці, пальцы якога перабіралі клавішы старэнькага акардэона. Побач з ім стаяла жанчына прыблізна такога ж узросту.
Пакуль мае хлопцы даводзілі інструменты да аптымальнага гучання, я ўлучыў час, каб добра разгледзець пару. Жанчына была звычайная, адзінае, што падкрэслівала яе самабытнасць, гэта нацыянальны строй і жывы, можна сказаць, мітуслівы харак-
тар. Яна ўвесь час нешта казала мужчыну на вуха альбо выглядала ў залу, адхінаючы краёчак заслоны. Чалавек з акардэонам, у адрозненне ад жанчыны, паводзіў сябе спакойна. Густыя белыя валасы былі прыгожа зачасаныя на бок. Прамы нос і скуласты твар больш падыходзілі б галівудскаму актору, а не мызыку з глухой беларускай вёскі. Хіба толькі вопратка на ім сядзела неяк не зусім натуральна. Але набольш мяне здзівіла тое, што ён на кожны гук паварочваў галаву і абсалютна не звяртаў увагі на свае пальцы, якія краналі клавішы акардэона. I толькі праз некалькі хвілін я злавіў сябе на думцы ён жа сляпы! Я ўважлівей прыгледзеўся да гэтага чалавека.Так і ёсць сляпы.
Да мяне падышоў Карлсан з саксафонам. Я падзяліўся з ім сваімі назіраннямі.
Мы ўдвух сталі са здзіўленнем глядзець на музыку. Але ў гэты самы момант Ігар стаў настройваць сінтэзатар, выдаючы гучанне розных інструментаў. Са сцэны ў залу несліся гукі скрыпкі, гітары, раяля. Усё было як звычайна, мяне ж цікавілі паводзіны і рэакцыя на гэта сляпога. Той пакінуў перабіраць клавіятуру акардэона і ўважліва прыслухаўся да таго, што адбывалася на сцэне. Праз некалькі хвілін ён павярнуўся да жанчыны і нешта сказаў ёй на вуха. Тая згодна кіўнула галавой і накіравалася ў мой бок.
Прабачце, калі ласка, а вы не дазволіце майму мужу пайграць на вашым інструменце?
На якім? Я спачатку яе не зразумеў.
На сінтэзатары.
Ігар, тут людзі хочуць паспрабаваць, дазволь, калі ласка.
Няма праблемы,Ігар імгненна саскочыўз крэсла і паказаў на інструмент. Сляпы, трымаючыся за руку жанчыны, павольна падышоў да сінтэзатара. Намацваючы крэсла і інструмент, ён ціхенька звярнуўся да Ігара, і той за пару хвілін настроіў яму гучанне раяля. Што адбывалася далей, я запомніў на ўсё далейшае жыццё. Пра тое расказаць цяжка, не тое, што напісаць. Па зале звычайнага вясковага клуба, як малітва па царкве, палілася Сё-
мая рапсодыя Ліста. Такога выканання я не чуў нават на канцэрце Святаслава Рыхтара, на якім давялося прысутнічаць у Менскай кансерваторыі некалькі годтаму.
Гэтага не магло быць! Сляпы акардэаністу вясковым клубе памайстэрску выконваў Ліста! Пальцы музыкі, здавалася, плылі па клавішах сінтэзатара. Нават маладыя, якія зайшлі ў танцавальную залу ў атачэнні гаманкіх вясельнікаў, не пасмелі прыпыніць гэтую казку. Зноў і зноў лілася музыка Ліста... Далібог, кажу вам, менавіта ўтыя хвіліны я зразумеў выслоў’е: музыка гэта ўсё!
Трыццаць хвілін выдатнай музыкі што яны значаць для чалавека, які спазнае жыццё толькі на слых? Трыццаць хвілін мрояў і летуценняў, дзе няма месца савецка-калгаснаму побыту і штодзённай шэрасці, а ёсць толькі яе вялікасць Музыка. Чароўная з’ява, прыдуманая Богам і агучаная чалавекам. Яна, як малітва, ажыўляе стомленую душу, не даючы ёй зачарсцвець. Музыка, як вера, святая і несмяротная...
Калі рапсодыя скончылася, музыка падняўся, адсунуў крэсла і павярнуўся тварам да залы. Я не ўстрымаўся і, запляскаўшы ў далоні, крыкнуў:
Брава!
Брава, брава! неслася па зале вясковага клуба. Сляпы мызыка не стаў выслухоўваць авацыіі, падзякаваў публіцы і ў суправаджэнні жонкі сышоў за заслону. Далей вечар пайшоў як звычайна: музыка, танцы, спевы. Але я не мог супакоіцца. Цэлую ноч маю галаву не пакідалі розныя думкі.
Як такога ўзроўню музыка мог апынуцца ў гэтай забытай Богам вёсцы? Куды глядзяць чыноўнікі ад культуры? I толькі раніцай, калі мнеўдалося паразмаўляцьзмясцовым настаўнікам пра падзеі, якія тут адбываліся падчас вайны, у маёй галаве ўсё болыл-менш стала на месца.
У даўнія часы ў Паромчы быў прыгожы панскі палац. У ім жыла сям’я графа Варанцэвіча. Былі ў яго два сыны і дачка. Старэйшы сын служыў у польскім войску, а малодшы стаў мызыкам.
I быў той малодшы сын сляпым ад нараджэння. Варанцэвічы як маглі апекаваліся ім. Але пачалася Другая сусветная вайна, старэйшага сына забілі на фронце, а Паромча трапіла пад савецкую акупацыю. Неаднаразова палац рабавалі савецкія ўлады і мясцовыя актывісты. Але графскай сям’і пакуль удавалася ацалець. Аж да той пары, пакуль у 1943 годзе не прыйшла з Масквы ў партызанскую зону разнарадка на спаленне панскіх маёнткаўды забойства іх насельнікаў за «садзейнічанне акупантам».
I восьу адну з начэй пажар асвяціў Паромчу. Гарэў графскі палац. I старых, і сястру партызаны застрэлілі, а Чэсіку, апошняму з роду, пашчасціла. Сярод партызан знайшоўся «добры» камісар, які не стаў страляць сляпога хлапчука. Маўляў, і так памрэ...
Нікога ў няшчаснага на гэтым свеце не засталося. Пасля пажару мясцовыя людзі прыстроілі сірату ў парамчанскі касцёл арганістам, а калі саветы святыню зачынілі, сляпога музыку забрала да сябе мясцовая салдатка. 3 тых пор у Паромчы і ваколіцах сталі заўважаць пару вясельных музыкаў. Ён граў на акардэоне і скрыпцы, а жанчына апекавалася сляпым музыкам і біла ў бубен...
У тым жа масквічы мы вярталіся ў цывілізаваны свет. Mae спадарожнікі маўчалі, кожны думаў пра нешта сваё. А я ўсё не мог забыць натхнёны твар сляпога музыкі, разумеючы, што наўрад ці калі ўбачу яго яшчэ раз.
Але нават і сёння, праз дваццаць пяць гадоў, у любую цяжкую хвіліну майго жыцця ў памяці зноў і зноў гучыць Сёмая рапсодыя Ліста...
АБРАЗКІ
ХАТА
Старая бацькава хаціна ўжо даўно аддае трухлявым, запоўненым непатрэбнымі лахманамі, куфрам. Яе маленечкія вакенцы ўжо ніколі не будуць вокнамі ў светлую будучыню. Пабітыя шыбы, як крывыя люстэркі, адлюстроўваюць адну толькі старасць непажаданую і прыкрую. I толькі ўспаміны, як павуцінне, усё чапляюцца і чапляюцца за яе збуцвелыя сцены.
Дах, з якога ты калісьці любіў сачыць за начным небам, цяпер, як стары бляшаны друшляк, працэджвае праз свае бязладныя дзіркі таямнічыя знічкі, і яны штоноч усё сыплюцца і сыплюцца на прамерзлую, як коўзанка, хатнюю падлогу. Усё гэтае відовішча суправаджаецца загадкавым, на першы погляд жудасным, рэквіемам-паланэзам.
Паламаныя местачковымі дзецьмі дзверы, нібы спрактыкаваныя музыкі, падпарадкоўваюцца дырыжору-скразняку. I толькі старэнькі папяровы абраз Збаўцы, што з’явіўся на покуці бацькавай хаты яшчэ да цябе, адзінае, што нагадвае пра былое жыццё былых жыхароў. I нават мясцовыя зладзеі, якія, відаць па ўсім, наведваліся сюды неаднойчы, пабаяліся яго скрасці, баючыся не людскога праклёну, а боскае кары.
Стаміўшыся ад гнятлівага параўнання мінулага і цяперашняга, ты прагнеш уцячы адсюль, уцячы туды, дзе яшчэ можаш быць маладым, дзе яшчэ жыве тваё каханне і свеціць сонца надзеі. Але, як бы ты ні хацеў, праз некаторы час зноў мусіш вяртацца сюды, бо гэта твая бацькоўская хата твая і нічыя болей. A калі ты забудзешся на яе, то хата сама прыйдзе да цябе снамі і прывідамі, успамінамі і хваробамі.
За доўгія гады вандраванняў ты сам стаў прывідам гэтага дому дому, што увесь час будзе лічыць цябе сваім няўдалым гаспадаром, і твая здрада альбо твой подзвіг ніколі не будуць
для яго мець хоць якое-небудзь значэнне. Гэтая старая хата, як твая маці, адзіная, заўсёды прыме цябе, кім бы ты ні быў, кім бы ты ні стаў. Яе ніколі не будуць цікавіць ні твае поспехі, ні твае паразы, ні твая вера, ні тваё бязвер’е. Ты заўсёды будзеш для яе самым дарагім. I змяніць гэты заклён можа адна толькі смерць твая альбо яе...
АЙЧЫНА
Дык што такое Айчына? Можа, гэта маці, якая нарадзіла цябе ў халоднай неабжытай хаціне. А можа, гэта зямля, на якую ты ўпершыню ступіў пасля сваёй першай споведзі.
А можа, гэта горад ці вёска, дзе ты быў насамрэч шчаслівы і дзе словы "абавязак”, “адказнасць”, “гонар” не хвалявалі тваю дзіцячую істоту? Ты не раз у маленстве чуў слова “айчына”, але ніяк не мог уцяміць, хто ж яна такая: чужая цётка ці ласкавая сваячка? Пра яе шмат гаварылі падчас шматлікіх застольных спрэчак твой дзед і бацька. А потым ты падрос, і твая душа патанула ў безлічы жыццёвых пытанняў і адказаў, загадак і памылак. I цябе, маладога, сур’ёзныя рэчы амаль што не хвалявалі, жыццё здавалася прыгожым і вечным.
Але гады ляцяць імгненна і незаўважна, і праз некаторы час ты ўжо наблізіўся да акрэсленай лёсам мяжы, за якой цябе чакаў непазбежны, але абавязковы выбар служыць Айчыне аддана і самаахвярна, як служылі Міцкевіч і Каліноўскі, альбо выкарыстоўваць яе, як карысгае кірмашовы гандляр. I ты ўжо адчуваеш, што маладосць прайшла незваротна, і той выбар, якога ты так вельмі лёгка пазбягаў у маладосці, ужо наспеў. Але ж цябе, яшчэ нестарога чалавека, цікавяць новыя ўражанні ды знаёмствы, прыгоды і расчараванні. Загадкавасць навакольнага свету захопліваюць тваю рызыкоўную натуру, адчуванне, што маладосць прайшла незваротна, узбуджае яе.