Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
А дзе ваша жонка, пан дырэктар? Чамусьці я яе не бачу, a то яна мяне звычайна сустракала, здымаючы шынель і фуражку, не гледзячы на Сымона, прамовіў афіцэр.
Ды на Каляды да бацькоу завёз, яе і дзяўчат. Хай пабудуць у вёсцы.
Я вас не разумею, пан дырэктар. Там жа паўсюль партызаны. Калі яны даведаюцца, хто гасцюе ў Волі, то ў вас будуць вялікія непрыемнасці.
Пакіньце, пан маёр, яны не будуць ваяваць з жанчынаю і дзяцьмі.
Я ў вашых словах, пан Лупач, адчуваю нейкую іронію. Значыць, мы ваюем з жанчынамі і дзяцьмі, а яны не? Вы ж адукаваны еўрапейскі чалавек, пан дырэктар. Вайна гэтая вядзецца на вынішчэнне. Альбо мы іх, альбо яны нас, трэцяга няма.
Маёр паважна падышоў да стала, паправіў партупею, падставіў крэсла, важна прысеў на яго, закінуў нагу на нагу і запаліў. Сымон уважліва выслухаў нямецкага афіцэра, крышку падумаў, а затым сказаў:
-Ну.самноюзразумела.Алежда кагопрылічыцьмаіхмаленькіх дзяўчат ды сасгарэлых бацькоў да нацыяналістаў, калабарантаў? Ім жа невядомы нейкія навязлівыя ідэі, яны проста любяць жыццё, якое яно ёсць, любяць сваіх родных, бацькоў, сваіх суайчыннікаў. За што ж іх забіваць? Яны ж нікому не робяць шкоды.
Але праз іх, пан дырэктар, можна зрабіць шкоду вам. A калі лічыць вас нашым хаўруснікам, то значыць, і нам. Вось і атрымліваецца, хочаце вы таго ці не, а і вы, і вашыя дзеці з’яўляецеся для іх ворагамі.
Пан маёр, вы ж разумееце, што ў нас з вамі абсалютна розныя ідэі. Я беларускі дэмакрат, а вы член нацысцкай партыі. I аб’ядноўвае нас толькі тое, што ў нас адзін вораг. Дый метады змагання з ім у нас вельмі ж розныя.
Я заўсёды ведаў, пан Лупач, што вы не падтрымліваеце нашу палітыку якусамой Германіі,так і на акупаванай тэрыторыі. Але ж я іншых, больш эфектыўных метадаў не ведаю.
I таму ваша паліцыя без разбору паліць вёскі? Ужо амаль не баючыся, прамовіў Сымон. Я лічу, што гэта шкодна для справы, а самае галоўнае, бесчалавечна ў адносінах да звычайных людзей.
Маёр рэзка павярнуў галаву ў бок Лупача і нярвова прамовіў:
А хіба ж чалавечна нападаць на бязбройных параненых нямецкіх салдат, якія знаходзяцца ў Чамярах на лячэнні? Забіваць нашых актывістаў па вёсках, знішчаць іх сем’і?
Самае страшнае, пан маёр, у гэтай сітуацыі тое, што гінуць у гэтых карных аперацыях зусім бязвінныя людзі, якія ні на каго не нападаюць, нікога не крыўдзяць.
He, пан дырэктар, вы не маеце рацыі. Бязвінных на вайне не бывае, гэта толькі такім, як вы, здаецца што яны бязвінныя.
Якім такім, пан маёр?
А такім, якія ніяк не могуць зрабіць выбар з кім яны. Але я вам праўду кажу, пан Лупач. Выбар толькі адзін: альбо мы, альбо яны, і трэцяй сілы няма. I калі вы не можаце аніяк зрабіць гэты выбар, за вас яго зробім мы. Маёр хвіліну падумаў, а потым дадаў:
А можа, і яны...
Пасля сказанага Хорст пачаў успамінаць Еўропу і Прагу. Сымон, адчуваючы, што суразмоўцу надакучыла папярэдняя тэма, падтрымаў маёра. У далейшым размова пацякла, як звычайна, спакойна і безэмацыйна. Сымон дастаў пляшку гарэлкі, два шкалікі, і абодва суразмоўцы паддаліся ўспамінам пра былое, з задавальненнем пацягваючы гарэлку і палячы цыгарэты.
Гэтай ноччу Сымон амаль не спаў, хоць маёр пайшоў ад яго не вельмі позна. Што з ім адбывалася, ён не разумеў: ці то ён стаміўся, ці то захварэў, а можа, разважанні і думкі, якія грызлі яго душу кожную ноч, захацелі звесці яго з розуму? Ну добра, цяпер ужо раніца, а там новы дзень, новыя ўражанні. Сымон падняўся, сеў на ўскраек ложка і запаліў цыгарэту.
“Яксумна і ціха безЛарысы і дзяўчат.’’Сымон агледзеў пакой, і яму раптам падалося, што за дзвярыма ён чуе галасы дзяўчат, a жонка рыхтуе сняданак. 0, якія салодкія ўспаміны!
Раптам за вакном хаты пачуўся знаёмы гук аўтамабіля.
Ён што, здурэў прыязджаць у такую рань? Праз хвіліну нехта нярвова загрукаў у дзверы.
Зараз, пан маёр, зараз. Сымон накінуў паліто і адчыніў дзверы. На парозе стаялі двое: яго вячэрні госць і Ян Пяцюшык.
Прабачце, пан дырэктар, што мы вас так рана турбуем, але ў мяне непрыемныя навіны.
Якія? Сымон насцярожанна ўзіраўся ўтвары Хорста і Пяцюшыка.
У паліцэйскую ўправу тэлефанавалі з Руды, кажуць, што бандыты зрабілі напад на Волю.
Сымон пахапіўся з месца і пачаў бегаць па пакоі, нібы нешта шукаючы.
Супакойцеся, пан дырэктар, прамовіў Пяцюшык.
А дзе мой капялюш? Лупач няўцямна азіраўся па баках.
Ды вось ён, на вешаку. Сымон схапіў капялюш разам з паліто і, не апранаючыся, паспяшаўся на двор. Маёр і яго спадарожнік, нічога не гаворачы, пакрочылі следам.
Пан Лупач, нікуды ехаць пакуль не трэба. Праз гадзіну будзе сфармаваны атрад, вось тады разам з ім і рушым, уладна прамовіў фон Хорст. Сымон яго як быццам не чуў.
Зборны атрад, у які ўваходзілі эсэсаўцы са Слоніма, паліцаі з Руды і Дзярэчына, толькі ў другой палове дня дабраўся да Волі. Лупач, стоячы ў санях, ехаў наперадзе. На тых жа санях ззаду сядзеў Пяцюшык. Сымон, як ашалелы, гнаў каня і думаўтолькі пра адно ці жывыя яго дзеці і Ларыса, што з яго бацькамі? I вось ён ужо на узвышшы пасярод вёскі, адкуль заўсёды была відна бацькоўская хата. Вось яго вуліца. I нарэшце...
Тпр-р-у! ад ўбачанага Сымон анямеў, хоць сані яшчэ працягвалі сунуцца з горкі ў накірунку Лупачовага падворка. Ён ужо саскочыў долу, і вось... Каля асмалкаў пад старажытны дубам, адзін каля аднаго ляжала пяць абгарэлых трупаў. Тры целы, якія знаходзіліся бліжэй да дуба, напэўна, належалі дарослым; два другіх адназначна былі дзіцячыя. Якраз каля іх, апусціўшы галовы, трымаючы ў жменях шапкі, стаялі тры дзядзькі мясцовы солтыс гадоў пяцідзесяці і два маладых паліцаі з Дзярэчына. Па іх было відаць, што мужчыны вынеслі трупы малых, дасталі са згарэлай хаты толькі што. Сымон імгненна падскочыў да абгарэлых целаў. Страшная карціна, якая яму адкрылася, цалкам паралізавала ягоную волю. Ён ажно захістаўся і ўпаў на калені каля сваіх родных...
Колькі ён знаходзіўся ў такім стане, Сымон не ведаў. Але калі расплюшчыў нарэшце вочы, навокал было ціха і спакойна. Па прасторным пакоі хадзілі нейкія мужчыны ў белым, а вакол адзін каля аднаго стаялі ў некалькі радоў металічныя ложкі.
Чаму так ціха? Сымон паспрабаваў падняццца, але моцы хапіла толькі, каб прысесці на ложку. Калі ён яшчэ раз уважліва агледзеўся навокал, то зразумеў, што знаходзіцца ў нейкай больніцы. Моцна балела галава. Сымон павольна прылёг на ложак і праз хвіліну заснуў. Калі ён ізноў расплюшчыў вочы, то перад сабою ўбачыўсвайго намесніка і сябраЯна Пяцюшыка, які з жалем і заклапочанасцю ўзіраўся яму ў твар.
Ян, што са мной здарылася? Хто мяне сюды прывалок?
У цябе нярвовы шок пасля ўбачанага, ты нават прытомнасць страціў, прамовіў Пяцюшык. Сымон нерухома ўглядаўся ў белую, як бялізна, столь. Ён не мог плакаць, ён нават не хацеў верыць у тое, што ён пабачыў у Волі. Ён сціснуў зубы і праз некаторы час звярнуўся да Пяцюшыка:
А што з імі?
Пахавалі ўсіх на падворку каля дуба.
Усіх?
Ну а як жа? Бацькоў з левага боку, ну, а дзетак... Ян уздыхнуў і дадаў, бліжэй да веснічак. Ох, як дзетак шкада, і бацькоў, ды і ўсіх валянцаў.
Сымон нерухома працягваўуглядацца ў столь.
Якіх валянцаў?
Сымон прыпадняўся з ложка і ўважліва паглядзеў у вочы Яна. Той нярвова круціў галавой, як быццам яму нешта свярбела пад каўняром.
Ян, я цябе прашу скажы, што там яшчэ здарылася?
Пяцюшык працягваў моўчкі круціць галавою, пазбягаючы пранізлівага погляду свайго начальніка.
Ян, я ў цябе пытаюся! прыкрыкнуў Сымон.
Тут Пяцюшык не стрымаўся і пачаў расказваць:
Хорст загадаў выкапаць яму, паставіў каля яе ўсю вёску і расстраляў усіх: і дзяцей, і старых. Трыста пяцьдзесят чатыры чалавекі...
Пасля сказанага Пяцюшык затросся, як асінавы ліст. Рукі ў яго дрыжалі, твар перакасіўся. Па ўсім было відаць, што расстрэл вяскоўцаў яго шакаваў.
-	А ты што, няўжо не мог запярэчыць? Сымон сціснуў зубы і злосна паглядзеў на Яна.
-	Ага, запярэчыш Хорсту. Солтыс валянскі пасля таго, яктваіх пахавалі, пабег сваю сям’ю вызваляць. Дык Хорст яго першым і расстраляў...
Галава ў Сымона забалела яшчэ больш, ён заплюшчыў вочы, закрыўтвар рукамі. Ян зразумеў, што робіцца ўдушы Лупача.
-	Ну добра, Сымон, пайду я, бо і так засядзеўся.
Ян паклаў руку на плячо Сымону, уздыхнуў і падняўся. Зрабіўшы некалькі крокаў да дзвярэй, ён рэзка прыпыніўся і, не паварочваючыся ў бок Сымона, прамовіў:
-	Паліцаі тады Кастуся Краўцэвіча ў Волі паймалі, казалі, нібы ён партызанаў на тваю хату навёў. Ды ўцёк Краўцэвіч. A можа, і адпусціў хто.
Пяцюшык выйшаў за дзверы. Сымон са стогнам паваліўся на ложак. Гэта была самая страшная ноч у яго жыцці. Што яму давялося перажыць ведаўтолькі ён.
Праз некалькі дзён Сымон, не развітваючыся і не звальняючыся са школы, ад’ехаў у Менск. Але нават там ён не захацеў заставацца і праз некаторы час, спаслаўшыся на сваё дрэннае здароўе, выехаў на захад. Пасля ўсяго, што здарылася, ён не мог ды і не хацеў знаходзіцца тут. Лупач спадзяваўся, што на чужыне пазбавіцца ўрэшце ад перажытага ў Чорнай Волі. I ён яшчэ зможа пачаць новае жыццё. На жаль, ён спадзяваўся дарэмна. Сумленне і памяць катавалі яго да канца жыцця.
Кастусь
Зтаго часу, як Кастусь Краўцэвіч пасля звязнення ў Бярозе Картузскай перабраўся у Менск, пабываць яму ў Чорнай Волі давялося толькі ў 1939 годзе. Справа ў тым, што за год да таго, падчас
родаў у Менску памерла яго жонка Алена, але хлопчык, іхні сын, выжыў. Цэлы год Краўцэвіч гадаваў дзіця як мог. Па праўдзе кажучы, немаўля наўрад ці выжыла 6, каб на той час Кастусь не займаў важную пасадуўЦКкамсамола. Сувязі дапамаглі.Хлопчыкзчасам вылюдзіўся і стаў прыгожым, бялявым, з вялікімі блакітнымі вачыма. Ну копія памерлай маці, якую Кастусь вельмі кахаў.
Сам Кастусь з часу заканчэння Слонімскай гімназіі ад усяго перажытага моцна змяніўся і душой, і целам. Неўзабаве настаў 1939 год. Кастуся Краўцэвіча, як знаўцу жыцця ў Заходняй Беларусі, выправілі ўслед за савецкімі акупацыйнымі войскамі на тэрыторыю толькі што сфармаванай Баранавіцкай вобласці.
Яшчэ ў Менску да Кастуся даходзілі весткі, што бацькі яго, дзякаваць Богу, жывыя і здаровыя. Перабраўшыся ў Баранавічы, ён, як толькі абжыўся на новым месцы, паехаў са сваім гадавалым сынам у Волю. Пасля прыемнай сустрэчы бацька і маці ўгаварылі Кастуся пакінуць малога ў іх, маўляў, тут яму і малако, і бульбачка маладая. Кастусь, павагаўшыся, Сымонку ў Волі пакінуў. Вось гэта і быў той апошні раз, калі ён заязджаў дахаты. А потым трапіў у вір неадкладных спраў на новым месцы, змагаўся з міраедамі-кулакамі, усталёўваў савецкую ўладу на месцах, ездзіў па гарадах ды вёсках. А тут неўзабаве пачалася вайна. Кастусь адышоў на ўсход, а сын так і застаўся ў бацькоў у Чорнай Волі. I толькі гэтай зімой, калі Кастуся ізноў накіравалі ў заходнія вобласці Беларусі, яму пашчасціла трапіць у пушчу, дзе ўсяго за некалькі кіламетраў ад базы партызанскага атрада знаходзіўся яго сын і жылі яго бацькі...