Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
Іван разам з астатнімі паліцаямі ўжо больш за паўгадзіны стаяў каля пастарунку. Усе мелі пры сабе зброю з амуніцыяй, атрыманую напярэдадні ў Мысціка. 3 гета данёсся гук унутранай сірэны і брэх службовых сабак, якія спрабавалі перабрахаць жалезную і надта галосную нямецкую машыну.
Гэй, Лявеза, вінтоўку прывёў у парадак? яшчэ здалёк запытаўся Мысцік.
А яна ў мяне заўсёды ў парадку.
Мысцік, нібы вясковы франт, паправіў свой чорны паліцэйскі мундзір і прыпыніўся каля хударлявага ўсходніка, што стаяў на прыступках. Начальнік паліцыі акінуў поглядам спачатку яго, a
затым тых, што стаялі воддаль, і з адчуваннем сваёй адказнасці гучна сказаў:
Ну, сёння, хлопцы праверым вас.
Па словах Мысціка Лявеза зразумеў, што рыхтуецца Hernia нядобрае. I тутз-за царквы адзін за адным сталі выпаўзаць грузавікі плямістага колеру. Іван налічыў іх ажно пяць штук. Калона рухалася, трымаючы дыстанцыю, павольна перавальваючыся на калдобінах, і Іван зрабіў выснову, што аўто добра нагружаныя. Наперадзе калоны рухаўся чорны легкавік з адкінутым верхам. Па разгубленасці Мысціка Іван зразумеў, штоўлегкавіку знаходзіцца нейкі важны нямецкі чын.
Калона мінула царкву, гета і, збавіўшы хуткасць, спынілася каля пастарунка. Мысцік шпарка падбег да легкавіка і, згробшы сваю паліцэйскую шапку ў левую руку, правай адчыніў заднія дзверы аўто. Малады немец у чорнай уніформе грэбліва кіўнуў начальніку паліцыі і павольна выйшоў на брукаваны пляц. За ім ззаду трымаўся камендант Кнаўф. Яны нешта перамовіліся панямецку, пасля чаго камендант галёкнуў вайсковую каманду. 3 грузавікоў, накрытых тэнтам, на брукаванку пасыпаліся салдаты ў шэрай вайсковай форме. Лявеза налічыў іх чалавек семдзесят. Узброеныя яны былі аўтаматамі і двума кулямётамі.
У гэты самы момантгалоўны немец паклікаўда сябе Мысціка, і той, як цюцік, ірвануў да афіцэра. Агледзеўшы вахлакаватага, спітага паліцая, немец зрабіў незадавольную міну і павярнуўся да яго тым месцам, дзе спачываў у кабуры парабелум. Але Мысцік лоўка забег яму наперад. Адчуваючы, што размова начальства з начальнікам паліцыі не ладзіцца, Кнаўф паспяшаўся да іх. Некалькі анекдотаў пра нешта толькі немцам зразумелае, і настрой у прыезджага афіцэра палепшыўся. А яшчэ праз хвіліну Мысціку была пастаўленая задача. Апошні стукнуў абцасамі і подбегам накіраваўся да сваіх падначаленых.
Станавісь! Напра-ва! Шагам марш! пачулася каманда. Паліцаі, наступаючы адзін другому на ногі, падняўшы клуб пылу, рушылі наперад. Прыезджы афіцэр правёў поглядам адыходзячы атрад, павярнуўся да Кнаўфа і нешта сказаў. Тутжа над
пляцам грымнуў дружны і зацяжны нямецкі рогат.
Куды яны нас гоняць? разгублена спытаўся адзін з паліцаяў.
Як куды? На бойню, знаеш, колькі з цябе мацы выйдзе? Усё гета можна будзе цэлы тыдзень прычашчаць. Змрочны жарт Івана выклікаў смех сярод паліцаяў. Так, пасмейваючыся, лаліцэйская каманда прыбыла на ўскраіну. Там, непадалёк ад дарогі, што вяла на Копчына, група яўрэяў з белымі павязкамі на рукавах заканчвала капаць вялікую яму.
Сто-ой, скамадаваў Мысцік. Па ўсім адчувалася, што ўбачанае ўзрушыла ў калоне не толькі Івана.
Ну, зразумелі, для чаго патрэбныя спраўныя ружжы? Зламысна ўсміхаючыся, прамовіў Мысцік. А ты, Лявеза, будзеш камандаваць.Ты што.жыдоўскі прымак, думаў чысценькім застацца?
Тым часам з мястэчка пад брэх сабак паказалася вялікая калона габрэяў, вакол якой з аўтаматамі наўзгатоўку крочылі прыехаўшыя сёння са Слоніма нямецкія салдаты. Наперадзе калоны спакойна, не аглядаючыся па баках, ішоўтой самы малады афіцэр у чорным. Убачыўшы калону, Лявеза зніякавеў і рашуча звярнуўся да свайго начальніка;
Я страляць не буду!
Ах ты, сукін сын! Мысцік засоп і пацягнуўся за «вальтарам», што знаходзіўся ў пацёртай скураной кабуры. Часу на разважанні не было. Іван імгненна перавёў ружжо з пляча наперавес. Яшчэ імгненне, і ціхую сонечную раніцу абудзіў першы стрэл. Мысцік хістануўся і схапіўся за жывот. У гэты самы момант Іван адчуў моцны ўдар у патыліцу, свет пайшоў кругам і сцямнеў. Ён страціў прытомнасць...
Калі Лявеза расплюшчыў вочы, то ўбачыў высока над сабой блакітнае неба і белыя воблачкі, якія, быццам ягняткі, бестурботна пасвіліся на бяскрайнім выгане. Івану на хвіліну падалося, што ён ужо на прыступках раю. Бо ўбачанае так моцна кантраставала з тым, што ён перажыў нядаўна. Хоць галаўны боль не праходзіў, Іван адчуваў нейкую ўнутраную радасць.
Ён паспрабаваў падняцца, але нешта цяжкае ляжала на яго грудзях і замінала яму. Нічога не разумеючы, Лявеза паспрабаваў сцягнуць груз на зямлю. Прыпадняўшы галаву, ён зірнуў уздоўж свайго цела. На яго грудзях ляжаў чалавек з разбітым ушчэнт чэрапам. Цягучае чырвона-чорнае месіва сцякала па левай руцэ Лявезы.
Івану стала дрэнна.Усё, што было з'едзена напярэдадні.тугжа пачало пакідацьяго цела. Калі ваніты спыніліся, Іван паспрабаваў разгледзець забітага. Маладому чарняваму хлапцу было ўсяго гадоў чатырнаццаць, яго правая рука.за якуюўхапіўся Іван, была яшчэ цёплай. Лявеза пацягнуў за яе, і хлопцава цела, як сгары сяннік, падатліва спаўзло на зямлю. Іван сабраў пазасталыя сілы і паспрабаваў зноў падняцца, але ў гэты самы момант нешта цяжкае ўдарыла яго ў спіну і зноў прыціснула да зямлі. Вызваліўшыся ад новага цяжару, хісгаючыся ў розныя бакі, Лявеза павольна ўсё ж падняўся на ногі. Тое, што ён убачыў, падалося яму сапраўдным пеклам.
У шырокай яме, якая з сярэдзіны нагадвала вялікі чорны каўчэг, варочаліся, стагналі, малілі аб дапамозе сотні людскіх цел. Зверху на іх падалі новыя ахвяры.
Іван адчуў, што ізноў губляе прытомнасць. Але пакуль яшчэ заставаліся нейкія сілы, ён пачаў паўзці, чапляючыся рукамі і нагамі за людскія целы. Яму раптам падалося, што ён не чалавек, а ваўкалак, які вырывае ў людзей вантробы... Аднак цела яго, паслухмянае нейкаму жывёльнаму інстынкту, сантыметр за сантыметрам працягвала паўзці наперад. На краі ямы галава ў Івана зноў пайшла кругам, рукі і ногі сталі млявымі, і ён ізноў праваліўся ў чорную бездань...
Што адчувае чалавек на мяжы жыцця і смерці? Шкадаванне, роспач, страх, жудасны боль? А можа, доўгачаканае супакаенне? Бо часам яшчэ пры жыцці чалавекудаводзіцца трапляцьу пекла.
Іван ачнуўся ад недахопу паветра. Яго ногі, грудзі і нават нос упіраліся ў нешта даволі цвёрдае.
"Пэўна, якраз край ямы. Розум ягоны чамусьці надзвычай ясна ўсведамляў, што адбываецца з яго целам. Трэба па-
спрабаваць разграбці пясок над галавой”. I вось ужо мокрыя і анямелыя пальцы Івана аблашчыў халодны і прыемны ветрык. Большай асалоды Іван не адчуваў яшчэ ніколі ў жыцці. Але радавацца не было часу.
Ён, сабраўшы астатнія сілы, пачаў выпаўзаць, звіваючыся як паўжывы чарвяк, на паверхню.
Гасподзь вярнуў чалавека з таго свету навошта? Можа, для таго, каб ён нарэшце выканаў ускладзеную на яго місію. Шляхі Госпада неспазнаныя.
Іван, амаль нічога не разумеючы, рушыў ад месца свайго выратавання ў бок местачковага касцёла, які высіўся непадалёку. Ён ведаў, што пробашчам там служыць немец, але іншага выбару проста не было. Далей ён усё роўна ісці не змог бы.
I вось Іван, ледзь жывы, з вялікімі намаганнямі адчыніў засаўку брамы касцельнай агароджы. Хістаючыся, ён скіраваўся да плябаніі. Дзверы Івану адчыніў сівавалосы мужчына гадоў пяцідзесяці.
0 майн Гот, гэтыя словы былі апошнімі, што пачуўЛявеза. Ногі падкасіліся, і ён, як шляга, зваліўся на ганку плябаніі...
Іван расплюшчыў вочы і ўважліва агледзеўся. У прасторным і ўтульным пакоі было прахалодна і суха. 3 высокага і шырокага вакнаўпакойтрапляла шматсонечнага святла. Насупрацьложка, на якім ляжау Іван, прыпёршыся бокам да сцяны, стаяў акаваны чорным жалезам куфар, у кутку ўзвышалася вялікая шафа з люстэркам. Наводдальад шафы на пабеленай сцяне вісела вялікае срэбнае распяцце. I паўсюль панавала ідэальная чысціня, з якой вельмі гарманавала белая накрухмаленая бялізна. Пасля акаяннай ночы з трупамі ў яме гэты пакой выглядаў як рай нябесны.
Нячутна адчыніліся дзверы, і Іван убачыў над сабой твар пробашча. Лявеза ведаўяго яшчэздаваеннага часу. Ксёндз Ёзаф паходзіўз немцаў, але любіў мясцовых сялян, атыя адказвалі яму ўзаемнасцю. Часам нават пераходзілі з праваслаўя ў каталіцызм. Вось на гэтай глебе Іван часта спрачаўся з пробашчам, 6о лічыў
празалітычную палітыку шкоднай для беларусаў. Яны зацята дыскутавалі, але ніколі не пераходзілі мяжы тактоўнасці і павагі адзін да аднаго.
Іван, ты мяне спалохаў.
Крычаў праз сон?
Так, вельмі гучна. Я цябе вельмі добра разумею, Іван. Юзаф зірнуў у бок распяцця і перажагнаўся. 0, майн Гот, -пробашч паківаў галавой, склаў рукі перад сабой, цяжка ўздыхнуў і выйшаўз пакоя.
Толькі натрэцідзеньЛявезаўстаўзложка і,зрабіўшы некалькі крокаў, пабачыў сваё адлюстраванне ў люстэрку. Спачатку ён сябе не пазнаў нейкі незнаёмец з зарослым шчаціннем тварам, з ліхаманкавым бляскам у вачах глядзеў на яго...
Потым ён адчыніў дзверы і, прытрымліваючыся за сцяну, выйшаўу калідор. Падцягваючы параненую нагу, рушыў наперад і ўжо праз хвіліну пабачыў пробашча.Той сядзеў за шырокім дубовым сталом.
Добры дзень, ойча.
Добры дзень, Іван. Пробашч добра разумеў беларускую мову, але гаварыў звычайна на польска-беларуска-нямецкай трасянцы.
Як се маш? як здалёку пачуў Іван.
Дзякуй, ойча, ужо лепш.
0, майн Гот. Кнаўф учора ў касцёл заходзіў. Пробашч замаўчаў, нібы абдумваў прычыну з’яўлення каменданта на вячэрняй службе.
Ойча, а чаму вы мяне не выдалі сваім суайчыннікам? Іван уважліва глядзеў на ксяндза, у пакоі панавала цішыня. Пробашч адарваўся ад сваіх спраў, уважліва паўзіраўся ўтвар Івана і, як ні ў чым не бывала, спакойна спытаўся:
Аты, Іван, чаму не змог страляць?
Іван не ведаў, што адказаць.
Відзіш, Іван, справа не ў тым, якой ты нацыі і прафесіі. Са-
мае галоўнае ў тым, ці можаш ты распараджацца чужым жыццём, ці не. Забіваючы чалавека, ты ў першую чаргу забіваеш Бога. Не-не, не дзесьці там, пробашч паказаў рукой угору, a ў сабе, вось тут. Ксёндз пастукаў указальным пальцам сабе ў грудзі. Юда таксама думаў, што прадаць гэта не забіць. Але потым яго і пахаваць ніхто не хацеў. Нават забойцаў і тых хаваюць, а яго цела крумкачы, як падліну, цягалі па балоце...
Наступнай раніцай, калі Іван пабачыў пробашча, той зноў сядзеў за сваім сталом, нібы і не ўставаў з-за яго з учарашняга дня.