Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
Ведаеш, што я табе скажу, Шпак. Я Кулак па прозвішчы, a ты па ладзе жыцця. Пачакай, прыйдзе час, калі мы даведаемся, хто з нас кулак сапраўдны, на мускулістым твары прамоўцы з’явілася злосная ўсмешка. Дзецюкі, што атачалі Шпаковую сям’ю, як па камандзе заліліся з’едлівым смехам.
Яктабе ні брыдка, Сцяпан, стала прыгаворваць Ганна, вы ж гадаваліся разам.
Кулак, не звяртаючы ўвагі на жанчыну, павярнуся і пакрочыў да шынка, які знаходзіўся праз дарогу. Прайшоўшы некалькі крокаў, ён прыпыніўся і, не паварочваючы галавы, праз плячо крыкнуў: Едзь пакуль.
Уся шайка пасля гэтых слоў дружна павярнула за сваім верхаводам. Дзеці і жонка Міколы, не марудзячы, размясцілася на лаўках, і брычка тут жа рушыла ў накірунку хутара. Усе маўчалі, нават малодшыя дзеці добра разумелі, што каля царквы здарылася нешта нядобрае.
Матуля, скажы, калі ласка, хто тыя дзядзькі, што запынілі тату ля царквы, запытаўся цікаўны Юзік.
Мошкаўскія бандыты, адказала маці.
Аты што, не ведаеш? нахіліўшыся да Юзіка, прашаптаў Аркадзік, гэта ж Кулак са сваёй бандай, яны тут нікога не баяцца. I каб не паліцыя, наўрад ці і мы ацалелі б.
Усеў брычцы насцярожанна маўчалі, ды тут ізноўзняў напругу малы Алесь. Ён, стомлены ад доўгага стаяння ў царкве, моцна захацеў спаць. Прытуліўся да мацеры, задрамаў і спрасонку ледзь не вываліўся на калдобіне з брычкі, згубіўшы з нагі яшчэ зусім новы сандалік.
Стойце, гіцлі!крыкнула Ганна, зараз за вашымі бандытамі хлопца згубім.
I ўся да гэтага сумная кампанія весела зарагатала, толькі малы Алесь зноў не зразумеў, што адбылося. Ён толькі заўзята цёр свае заспаныя вочкі кулачкамі і круціў кудлатай галавой у розныя бакі.
Ад Велікодных свят мінулі некалькі месяцаў. Надышла чарговая сялянская восень. Жыццё на хутары Забайкі, як і да гэтага, ішло звычайнай хадой. Бацька з Юзікам працавалі ў полі, маці з дочкамі апратвалі тое, што была прывезена мужчынамі з палеткаў. Аркадзік збіраў сваю падарожную торбу дзеля ад’езду ў Слонімскую гімназію, куды паспяхова здаў іспыты прыканцы лета. Карацей кажучы, усе былі заняты будзённымі справамі. Толькі Алесь сядзеў паблізу ганка і бавіўся ў насыпаным на брукаванку жвіры. Раптам за спіной у малодшага Шпака весніцы гучна трэснулі і, перапалохаўшы захопленае гульнёй дзіця, адчыніліся. На шпакаўскі падворак, аглядаючыся навокал, нібы шуляк, уляцеў сусед Казік.
Здароў, гаспадар, звя рнуўся да Алеся Доста. Дзе бацька?
Каля вёскі грыку косіць, спаважна адказаў, не адрываючыся ад сваіх спраў, Алесь.
Пабяжы і хуценька пакліч яго сюды. Алесь хоць і быў малы, але адчуў, што нешта здарылася сур’ёзнае. Хутка Мікола, пакінуўшы ў полі Юзіка, уваходзіў на падворак.
Ну, што там, сусед? працягваючы правую рукудля вітання, спытаўся ў Досты старэйшы Шпак.
Вайна, Мікола! Саветы ўжо пад Слонімам.
Так, апусціўшы галаву, выціснуў праз зубы Мікола. Досту на хвіліну падалося, што Шпак нават і не здзівіўся, а прыняў страшную навіну як даўно чаканую.
Чаго стаіце, хлопцы? усміхаючыся, спытала Ганна, якая несла кош грэчкі з адрыны ў сені.Тыя насцярожана маўчалі. Ганна адчула, што з імі нешта не тое, потым, уважліва паглядзеўшы спачатку на Досту, а затым і на мужа, перапытала:
Чаго маўчыце, га? Мікола падняў галаву і напаўголасу сказаў:
Вайна.
Ганна зніякавела, і на брукаваны падворак з перапоўненай лубянкі пасыпалася грэчка. Праз хвіліну цёплы восеньскі дзень агучыў моцны плач жанчыны. Дзеці, пачуўшы плач, павыбягалі з розных закуткоў хутара. Старэйшыя разумелі, што здарылася нешта страшнае, а малодшыя проста моцна перапалохаліся.
Цішэй, дзяцей не палохай, сказаў і павольна паплёўся прэч за Казікам гаспадар. Пастаяўшы каля брамы, мужчыны яшчэ перакінуліся некалькімі словамі і разышліся. Дзеці і Ганна ўжо чакалі бацьку ўхаце,той прысеўля стала, апёрся на яго край і, не губляючы ўпэўненасці, павольна пачаў гаварыць:
Ну, вось, дзеці, надыходзяць цяжкія выпрабаванні, будзем маліцца, каб усё ў нас было добра. Дай нам Бог спакойна перажыць змрочныя часы. А цяпер ідзіце і займайцеся тым, чым займаліся, 6о сабраны ў гэтым годзе ўраджай будзе значыць для нас ой як шмат! Ты, Аркадзік, нікуды не едзь, пабудзь з намі, пакуль усё ўсталюецца. Дзеці разышліся па даручаных яшчэ з раніцы справах. Ганна, дачакаўшыся, калі ў хаце ўсё супакоіцца, звярнулася да мужа:
Ну, што будзем рабіць, бацька?
Казік казаў, што Кулак са сваімі бандытамі па мястэчку шастае, відаць, ужо ведае, што саветы пад Слонімам. Трэба тэрмінова хаваць усё каштоўнае, a то, крый Бог, наляціць, усё адбярэ. Толькі глядзі, каб дзеці не бачылі, a то як біць пачне прызнаюцца малыя, тады ўсім капец.
Праз некалькі хвілін Мікола ўжо хаваў пад падлогай сякі-такі скарб. Гэтая непрыемная праца не прыносіла яму задавальнення, і ён яе як мага хутчэй скончыў. Прыкапаўшы пад падмурак сабраныя Ганнай рэчы, ён прываліў іх камянём і падняўся. Пасярод хаты, трымаючы ў руках ягоныя новыя боты, стаяла жонка.
Аштоз імі будзем рабіць? Можа.таксамаўлёхах прыхаваем?
Гаспадар, нічога не адказваючы, абтрос выпацканыя нагавіцы і выйшаў на падворак. На хутары ўсё было ціха і спакойна. Ён яшчэ раз агледзеўся і павярнуў назад, і тут яму пад ногі з-лад ліпы вылецеў Ах.
Пайшоў, кабты здох! прыкрыкнуў перапалоханы Мікола. Цяпер ужо Ах спужаўся не менш за гаспадара і ірвануў што сілы, прыціснуўшы вушы, да сваёй буды. Шпак усміхнуўся і, прыадчыніўшы дзверы ў хату, гучна спытаўся:
А можа, давай іх пад сабачую буду прыхаваем? Ніколі не здагадаюцца.
Праз некалькі хвілін Ах стаў захавальнікам самага дарагога скарбу свайго гаспадара.
Дзень скончыўся ў вялікіх клопатах, хутар заснуў намнога пазней, чымсці звычайна. Але ні заўтра, ні праз некалькі дзён на хутары Кулак ці яго паплечнікі не з’явіліся. Мінула яшчэ адна сялянская восень, адскрыпела сцюдзёная зіма, за ёю праімчалі вясна ды лета, а ў Шпакоў ды іхніх суседзяў усё было як і раней, толькі розныя чуткі даходзілі з мястэчка і Зэльвы і будзілі ў душах насельнікаў Забаек насцярожанасць і страх.
Мікола яшчэ спаў, калі Ганна заўважыла, як па гасцінцы ад мястэчка ехалі дзве брычкі. У іх сядзелі ўзброеныя людзі.
Мікола, уставай! Едзе нехта.
Мікола павярнуўся некалькі разоўу цёплай гусінай пярыне і няспешна падняўся, як і павінны падымацца людзі яго ўзросту. Навіна не застала яго знянацку. Візітантаў Мікола чакаў ужо не адзін дзень ці месяц. Надзеўшы нагавіцы ды вынашаную авечую камізэльку і на хаду прыхапіўшы з вешака шапку, гаспадар хутара павольна выйшаў на двор.
У гэты самы час, не чакаючы дазволу гаспадара, два савецкіх вайскоўцы адчынялі весніцы. Праз некалькі хвілін на сярэдзіну падворка, вагаючыся і паскрыпваючы ад перагрузу, заехалі дзве перапоўненыя людзьмі брычкі. 3 першай саскочылі яшчэ некалькі вайскоўцаў і, нічога не кажучы Шпаку, бесцырымонна зайшлі ў хату. Сярод нечаканых і нежаданых гасцей Мікола пазнаў Кулака, той, апёршыся на брычку, неадрыўна глядзеў на Шпака і з’едліва ўсміхаўся.
Всё чнсто, здесь только детм, апавясціў усіх голас з хаты. Мікола нічога не разумеў. 3 брычкі, што стаяла бліжэй да ганку, саскочыў малады, гадоў двадцаці пяці, чалавеку форме афіцэра.
Здравствуйце, хозянн, стрымана павітаўся.
Добры дзень, пан афіцэр! зняўшы з галавы шапку, адказаў Шпак.
Моя фамнлня Доренко. Я полнтрук Красной Армнн, працягваючы Шпаку правую руку, прамовіў афіцэр. Мікола таксама падаў руку.
Можа, у хату зойдзеце, падсілкуецеся з дарогі?
А почему нет? I, павярнуўшыся да Кулака, прамовіў: Ндём, председатель. Кулак адмоўна пахітаў галавой.
Ну, как хочешь.
Сядайце, калі ласка, ужо ў хаце звя рнуўся да афіцэра гаспадар.
Спасмбо, адказаў палітрук. Вайскоўцы таксама прыселі да стала. Ганна без слоў зразумела мужа і імгненна, прыхапіўшы з прыпяка гарачыя, толькі што спечаныя блінцы, падала на стол, на якім ужо стаяла патэльня са смажанымі сяканцамі і каўбасой. Вайскоўцы пераглянуліся і, адставіўшы да сцяны ружжы, нахвальваючы гаспадыню, наваліліся на ежу. Мікола прысеў на лаву ля акна. "Што ж будзе далей? ліхаманкава думаў ён, не есці ж сюды яны прыехалі”.
I тут адазвалася Ганна:
Мікола, а чаму гарэлкі не прапануеш гасцям?
Гаспадар адарваўся ад сваіх разважанняў і глянуў на едакоў.
He паспеў ён хоць штосьці прамовіць, як афіцэр нечакана падняўся з крэсла, праглынуў кавалак секанца і, паправіўшы партупею, прамовіў:
Мы пнть не будем. Пасля гэтых слоў палітрука ўсе заўважылі, як рэзка змяніўся настрой за сталом. У адначассе прыемны сняданак ператварыўся ў звычайнае паглынанне ежы. A праз некалькі хвілін вайскоўцы наогул сталі вылазіць з-за стала. Прыхапіўшы ружжы, яны стрымана падзякавалі гаспадыні і па адным пачалі выбірацца на падворак. Яктолькі дзверы за апошнім з іх зачыніліся, афіцэр нахіліўся праз стол да Міколы і прашаптаў:
Это сотрудннкн НКВД, онм здесь разыскмвают пасобннкав белополяков нлн местных помеіцмков н кулаков. Вот только вчера возле Белого Села арестовалм панскнх холуёв, каторых вы называеце асадннкамн. Поэтому я бы поостерёгся с ннмн пмть. Затым іранічна ўсміхнуўся і дадаў: Чтобы не закончнть, как асаднмкн.
Мікола трохі памаўчаў, а потым, гледзячы ў вочы афіцэру, спытаў:
А вы?
А я довожу до местного населення полнтаку партмн н Советского правнтельства.
А Кулак кім у вас цяпер? спытаў Мікола.
Председателем сельского савета, афіцэр падняўся з месца.
Дык вы што ж, нават гарбату піць не будзеце? у спіну адыходзячаму афіцэру кінула з кухні Ганна.
В другой раз, сегодня некогда, пасля гэтых слоў афіцэр узяў пад брылёк і выйшаў на двор.
Пакуль Шпак даваў распараджэнні жонцы, брычка з афіцэрам і энкавэдэшнікамі ўжо паварочвала на гасцінец. Выбегшы з хаты, Мікола толькі паспеў правесці яе вачыма. I тут хтосьці ззаду крануў яго за плячо. Мікола ведаў, хто гэта, і даволі спакойна стаў паварочваць галаву. Але раптоўны ўдар проста ў патыліцу ледзь не зваліў яго з ног.
Што жты робіш, гад! крыкнуў Шпак.
Аты думаў, міраед, я зтабой, як гэты расеец, буду цацкацца? Грошы давай ды золата!А калі скажаш, што няма, дык я цябе якжабу раздзяру!
I наступным ударам у твар Кулак зваліў гаспадара хутара на зямлю. Тут да раз’юшанага старшыні падскочыла Ганна, яе нечалавечы крык ды пранізлівыя просьбы на хвіліну падзейнічалі, і ён адступіў. Мікола падняўся і са злосцю прамовіў: