Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
Ну, што, кулацкая морда, я ж абяцаў прыехаць вось і
прыехаў. Грошы гані, міраед!
Якія грошы ў звычайнага калгасніка? неяк падазрона спакойна адказаў Шпак.
Кулак нічога не зразумеў. Тут з хаты выбегла Ганна і проста з ганка зацягнула на ўвесь хутар:
А людцы мілыя, што ж гэта робіцца? Ты што, простых калгаснікаў рабаваць сабраўся, га?
Гэтая ўпэўненасць жанчыны так усхвалявала дагэтуль рашучага Кулака, што нават прыехаўшыя разам з ім паплечнікі заўважылі раптоўную разгубленасць старшыні. Адчуўшы, што падзеі разгортваюцца не па яго сцэнарыі, здзіўлены навіной Кулак паспрабаваў сітуацыю нарэшце выправіць.
Ведаеш, што я табе скажу, Шпак. Стаць калгаснікам без маёй згоды табе наўрад ці ўдасца. Хопіць тут лухту несці. Дзяўбеш, як дзяцел калгаснік, калгаснік...
Кулак быў пакіраваўся да брычкі, але раптам прыпыніўся і рашуча павярнуўда Шпака:
А боты дзе?
Мікола ведаў, што рана ці позна Кулак усё ж спытаецца пра боты, і загадзя падрыхтаваў адказ:
Дык перад самым адыходам палякаў іх забраў твой былы сябар Клімашэўскі.
Мікола гаварыў спакойна і ўпэўнена. I раптам ён убачыў Аха, які... цягаў ля будкі зрэб’е, у якое Шпак загарнуў боты. “Мой ты Божа, няўжо выцягне, няўжо выцягне?”зніякавела падумаў і адчуў, як затахкала сэрца. Але Ах залез у буду і больш адтуль не паказваўся.
Ну, Шпак, дазнаюся, што падмануў, і калгас цябе не ўратуе.
Кулак яшчэ хвіліну пахадзіў каля ганка і, махнуўшы рукой сваім падначаленым, спрытна заскочыў на брычку, якая рушыла ў накірунку гасцінца. Мікола моўчкі стаяў ля весніцаў, праводзячы вачыма старшыню і яго хаўруснікаў.
Што ты яму сказаў? спытала ў мужа Ганна.
Што Клімашэўскі боты забраў.
Ох, калі ён дазнаецца, што боты пад будаю ляжаць, заб’е. I дзяцей не пашкадуе.
Мікола злосна зыркнуў у бок жанчыны:
Каб я гэтаму бандыту свае боты аддаў? Ніколі! Пайду прыкапаю глыбей, каб крый Бог, Ах не дастаў.
Восеньскі дзень выдаўся надзвычай сонечным і цёплым. На местачковай плошчы каля царквы сабралася народу, як на Вялікдзень. Тут былі і местачкоўцы, і гаспадары з вакольных хутароў, і ваенныя, што круціліся пераважна каля грузавіка. На яго кабіне стаяў вялізны рупар, з якога па ўсім мястэчку разносіліся савецкія песні. Трошкі наводдаль ад палугаркі яшчэ два чалавекі ў вайсковай форме майстравалі доўгія лавы. За імі наглядаў маладжавы міліцыянт, пэўна, з мясцовых, які падыходзіўто да Кулака.то да палутаркі. Мікола.убачыўшы Сцяпана, які чамусьці камандаваў вайскоўцамі і міліцыянтам, сам сабе падумаў: 'Тэты бандыт і тут начальнікам стаў”.
Людзі, што сабраліся на плошчы, перакрыкваючы лесні з рупара і адзін аднаго, энергічна абмяркоўвалі местачковыя навіны. Але сход, які павінен быў пачацца тут праз некаторы час, турбаваў людзей найбольш. Тыя, хто заўважна адрозніваўся ад астатніх крамным адзеннем і разважнымі паводзінамі, запэўнівалі астатніх, што нізавошта не аддадуць свае зямельныя надзелы ў калхоз. Другія, у лапцях ды брудных лахманах, услых лаялі першых і пераконвалі, але ўжо адзін аднаго, што тых надзелаў мелі мала, і турбавацца няма чаго. А трэція, якіх было больш за ўсіх, толькі выслухоўвалі і тых, і другіх, але ніяк не маглі вырашыць, да якой групоўкі далучыцца. I толькі габрэі, што стаялі трохі наводдаль, вялі размову пра нешта сваё, выразна дэманструючы, што зямельная справа ўдадзеных варунках іхзусім не цікавіць.
Алеўвесьлюд на плошчы аднадушна замаўкаў, калі па натоўпе кацілася вестка пра ўжо арыштаваных альбо сасланых саветамі.
Дый брак якойсьці праўдзівай інфармацыі наконт будучага сходу нараджаўулюдзей многа непатрэбнай мітусні і страху.
У гэты самы час з-за царквы выпаўз чорны легкавік. 3 яго павылазілі людзі ў савецкай вайсковай форме. Сярод іх Мікола пазнаў свайго знаёмага Дарэнку. Пасля вітання з партыйным актывам мястэчка і нядоўгай размовы з Кулаком прыехаўшыя прайшлі да накрытага чырвоным прасцірадлам стала. Пагаспадарску расселіся за ім і расклалі свае паперы. Кулак паклікаў міліцыянта і падаў таму складзены ўдвая лісток. Той подбегам рушыўу накірунку царквы. Наблізіўшыся да насцярожанага натоўпу, ён уважліва акінуў яго поглядам і гучна спытаў:
А дзе Серадзіха?
Дык вунь яна, на возе спіць.
I сапраўды, немаладая жанчына, накрыўшыся нейкім зрэб’ем, храпла як пшаніцу прадаўшы сярод расхрыстаных драбаў.
А ну давай яе сюды! камандным голасам загадаў міліцыянт.
Разбуджаная Серадзіха спаўзла на зямлю і, абтросшы з андарака салому, накульгваючы на адляжаную нагу, пасунулася да міліцыянта.
Чаготабе?
Вось табе запіска. Як толькі ўсе пасядуць, ты павінна падняцца і прачытаць тэкст уголас. Але гучна, каб усе пачулі. Зразумела?
Серадзіха згодна кіўнула галавой. Ванда Серада, менавіта так звалі Серадзіху, належала да адной з самых бедных сем’яў у мястэчку. Яе маці даволі рана асірацела і, не маючы поўных шаснаццаці год, засталася адна ў невялічкай хатцы паблізу гасцінца, што вёў са Слоніма ў мястэчка. Геаграфічнае месцазнаходжанне хаціны і малады ўзрост гаспадыні праз некаторы час прынеслі свае вынікі. Ужо праз некалькі гадоў маці цяперашняй нашай гераіні ўжо мела трох байструкоў. Сярод местачкоўцаў гэтых дзяцей называлі Гасцінцовымі. Ванда была старэйшай зтраіх і зараз ужо мела гадоў сорак. Працуючы з маленства парабкам у
мясцовых габрэйскіх крамах, трохі навучылася пісаць ды чытаць па-расейску. Гэтая акалічнасць і дазволіла даручыць ёй такое адказнае заданне.
Да натоўпу падышоў Сцяпан Кулак, акінуў вокам грамаду і скамандаваў:
Сядайце, мужыкі.
Праз некалькі хвілін будучыя калгаснікі ўжо расселіся, напружана думаючы, што ж будзе далей. Насупраць іх за пастаўленым загадзя сталом сядзеле начальства з Зэльвы. Кулактаксама заняў месца ў прэзідыуме. I тут паднялася народная "глашатайка” Серадзіха і, не адрываючы вачэй ад тэкста, гучна зачытала па складах:
Мы, жы-ха-ры За-хо-дняй Бе-ла-ру-сі, дзя-ку-ем савец-кую ў-ла-ду, што я-на ас-ва—ба—дзі—ла нас. Ад поль-скага іга-га...
Госці за сталом усміхнуліся. Але людзям было не да смеху. Яны насцярожана чакалі, што ж будзе далей? Тым часам з-за стала падняўся чарнявы, з вялікім гарбатым носам, чалавек. Ён падзякаваў усім за мажлівасць выступіць і па-расейску, праглынаючы літару “р”, пачаў расказваць, дзеля чаго ўсе на гэтай плошчы сабраліся. Але тут нехта з прысутных мужчын гучна пажартаваў:
Паглядзіце, рыхтык брат нашага Іцка з цырульні!
Сярод натоўпу раздаўся прыглушаны смех. I толькі рука старшыні, паднятая ўгору, спыніла перасмешкі. Выступоўца набраў належны тэмп і гаварыў спраўна і прыгожа, часта ўжываючы словы "камунізм”, "пралетарыят”, "гегемон”.
Местачкоўцы і мясцовыя сяляне, пачуўшы мудрагелістыя словы і пашаптаўшыся, зрабілі выснову, што выступоўца гаворыць па-габрэйску, і таму ўсё ім сказанае датычыцца толькі мясцовых гандляроўды гаспадароў местачковых майстэрняў, a не сялян. Але тут чарнявы скончыў прамову і заняў сваё месца за сталом. Пасля яго адзін за адным пачалі браць слова ўсе прыехаўшыя на легкавіку. Ужываючы рознага кшалту аргумен-
ты, яны наперабой спрабавалі пераканаць мясцовых жыхароў у неабходнасці стварэння ў мястэчку калхоза. Слухачы толькі нярвова палілі самасад і абыякава паглядалі на прыехаўшых.
I вось нарэшце чарга дайшла да Дарэнкі. Гаварыў ён, у адрозненне ад папярэднікаў, проста і зразумела. А тут яшчэ кідаліся ў вочы ўзнагароды, што красаваліся на афіцэрскім фрэнчы маладога афіцэра. I ўжо неўзабаве нават Серадзіха ўсвядоміла, што калгасу ў мястэчку быць.
Міколу ў гэтым трагікамічным спектаклі цікавіла толькі адно: ці прымуцьу калхоз яго. Бо калі адмовяць.то невядома, дзе будзе яго сям’я заўтра.
I тут нейкі актывіст якраз аб’явіў галасаванне. Пасля аднадушнага падымання рук той жа актывіст прапанаваў абраць старшыню калхоза. Сход раптоўна ажыў, людзі пачалі выкрыкваць з месцаў. Самыя актыўныя паўставалі з лавак. Здавалася, што натоўп губляе арганізаванасць. Тут з-за стала падняўся і загаварыў Кулак, які да гэтага не прамовіў ні слова.
У калгас павінны ўступіць усе, тут ён паглядзеў на Шпака і дадаў: Акрамя, канешне, кулакоў.
У Міколы перахапіла дых: “Ну, усё, капец. Знішчыць мяне задумаў, сабака”.
Але тут зноў падняўся Дарэнка:
Нет, в колхоз будут прмннматься все желаюідне, еідё раз повторяюдля вас, Кулак. Всё!
Увесь люд як па камандзе сціх. У ваколіцах мясгэчка ніводзін чалавек не мог так размаўляць з Кулаком. I калі малады афіцэр асмеліўся, значыць, ён вельмі важны альбо вельмі смелы чалавек. Кулак са злосцю глянуў у вочы Дарэнку, той у сваю чаргу глядзеў на яго. Хвіліна маўчання. I туг Дарэнка павярнуўся да людзей:
Товарнідп! Совесткая власть ннкогда не будет с темн, кто не желает памочь усгановленмю её на освобождённой от белополяков террнторнн. Но н отказатьтем, кто решнл связать свою судьбу с создаваемымм в освобождённых областях Белорусснм колхозамн, мы тоже не можем, да н не должны!
Людзн мала што разумелі з таго, што гаварыў па-расейску гэты малады афіцэр, але па ягонай ўпэўненасці яны адчувалі, што ён туг самы галоўны.
Сход яшчэ цягнуўся не адну гадзіну, але Шпака ён мала хваляваў. Падтрымка Дарэнкі выратавала яго сям’ю ад высылкі і раскулачвання, але ці надоўга?
Пасля сходу прайшло шматчасу.жыццёў нядаўна створаным калхозе бурліла. Ці было яно выгоднымдля сялян і местачкоўцаў, ніхто яшчэ толкам не разабраўся. Пачыналася лета 1941 года. У мястэчку лаболылала вайскоўцаў, былыя памяшканні колішняга сапегаўскага палаца пераабсталявалі пад вайсковыя кашары, па наваколлі будаваліся абарончыя валы ды дзоты. Мікола часта прыязджаў у мястэчка па справах і ўсё гэта бачыў на свае вочы. 3 шматлікіх размоў ён зрабіў выснову, што адносіны саветаў з немцамі пагоршыліся, ад былых пацалункаў пасля падзелу Полывчы не засталося і следу. Усе жыхары мястэчка разумелі, што паміж былымі саюзнікамі можа пачацца вайна, пытанне было толькі ў тым калі?
Пабыўшы ў праўленні калхоза, паразмаўляўшы са знаёмымі, Шпак ужо збіраўся адправіцца ў Забайкі, але туг успомніў, што Ганна прасіла яго заехаць у краму ды набыць цукру, сёлета, як ніколі, многа было вішні. Мікола заўсёды заходзіў толькі ў адну краму, да Мойшы Маньскага.там і кошты былі меншыя, ды і знаў ён гаспадара вельмі даўно. Вось і цяпер Шпак рашуча адчыніў дзверы Мойшавай крамы.