Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
He было б тут дзяцей, размова нашая была б іншай! Хоць гаварыў Мікола не гучна, аднак яго пачуў адзін з прыехаўшых з старшынёй. Мужчына спачатку нахабна ўсміхнуўся, гледзячы на Шпака, потым пагардліва сплюнуў сабе пад ногі і звярнуўся да Кулака:
Слухай, Сцяпан, гэтая кулацкая морда яшчэ палохае. Але той ужо адышоў і, праходжваючыся па надворку, ніяк не адрэагаваў на сказанае падначаленым. Міколу падалося, што горшае ўжо мінула, але тут раптам Кулак рэзка павярнуўся да Шпака і скамандаваў:
А ну, падвядзіце яго сюды. Двое, што сядзелі на брычцы, лоўка саскочылі на зямлю і, адпіхнуўшы ўбок галасіўшую Ганну, пацягнулі Міколу за рукі да свайго камандзіра.
Слухай, міраед, прыеду на днях, каб былі грошы і золата. Потым, паклаўшы на плячо Шпака руку, дадаў:
I боты, якія Ёсель пашыў. Зразумеў?
Міколу ўжо не было страшна, і ён спакойна спытаўся:
Якія грошы, якія боты?
Але гэтых слоў Кулак ужо не чуў, а можа, і не хацеў чуць. Ён шпарка крочыў да брычкі і, толькі на хвіліну прыпыніўшыся, павярнуўся і выкрыкнуў:
Шпак, тут дзесьці мой былы прыяцель Клімашэўскі шастае. На дэфензіву працаваў, паскуда. Дык, калі з’явіца на хутары, каб паведаміў, чуеш Шпак?
I ўжо, сеўшы ў брычку, дадаў:
А я да цябе праз пару дзён заеду.
Праз хвіліны дзве брычка ўжо знікла за дарожнымі вербамі. Ганна, падхапіўшы ручнік, што вісеў каля рукамыйніка, падбегла да Міколы.
Вось гад! праз слёзы выціснула яна, так моцна стукнуў.
Шпак пачакаў, пакуль жонка выцерла акрываўлены твар, потым сплюнуў і прамовіў:
Я добра ведаю гэтую паскуду, ён абавязкова прыедзе. Мікола яшчэ раз сплюнуў і паціху пайшоў да хаты. Дзеці стаялі пасярод падворка, пільна паглядаючы на сваіх бацькоў. Гандзя ціха ўсхліпвала, Аркадзік насцярожана маўчаў, а малодшыя, напэўна, не зусім разумелі, што адбылося.
Заснуць ноччу Мікола не змог. Ганна, адчуваючы, як перажывае муж, і сама падрамала толькі з вечара. А калі пеўні на хутары зацягнулі сваю першую песню, Мікола падняўся з ложка і, адшукаўшы чыстую вопратку і абутак, стаў паціхеньку збірацца.
-Ты куды?-усхвалявана спыталася гаспадыня. Мікола моўчкі працягваў зборы. Ты што, нямко? раздражнёна дапытвалася жонка. Шпак яшчэ хвіліну памаўчаў, як быццам абдумваў, што ёй адказаць, кабтая моцна не хвалявалася, і напаўголасу сказаў:
У Зэльву паеду. Той малады афіцэр, што заязджаў да нас учора, як мне падалося, хоць савецкі, але прыстойны чалавек. He знайду заступніка нас альбо паб’юць усіх, альбо сашлюць да белых мядзведзяў.
Ганна, каб не пабудзіць дзяцей, прыкрыўшы твар далонямі, заплакала. Мікола падышоўда жонкі і, пагладжваючы яе па галаве, ціха прамовіў:
He плач, можа, яшчэ ўсё ўсталюецца.
Мікола яшчэ некаторы час пахадзіў па хаце, шукаючы нейкія рэчы, і, падхапіўшы з вешака шапку, накіраваўся на двор. Па надворку і ваколіцах слаўся шчыльны, як дым, туман. Шпак выйшаў за брамку. Вербы ля гасцінца, прыхіліўшыся адна да другой, драмалі, як зачараваныя прыгажуні. Іх станістыя целы шчыль-
на захутвала цёплая тумановая пярына. Толькі кудлатыя галовы выглядалі з-пад яе тоўшчы. А поўня, што хавалася за лесам, ні6ы прагнаная няўдзячнымі дзецьмі маці, усё адно прыглядала за вербамі і з замілаваннем цешылася іхняй прыгажосцю.
Мікола крочыў шпарка і хутка выйшаў на шашу. Праз гадзіны дзве ён ужо стаяў ля старога сапегаўскага будынка, што мясціўся каля зэльвенскай царквы. Даволі вялікі двухпавярховы дом знаходзіўся ў самым цэнтры Зэльвы, калоны і завужаныя ўверсе дзверы і вокны надавалі будынку незвычайную для павятовага гарадка прыгажосць. На пакрытым чырвонай чарапіцай даху на халодным восеньскім ветры балондаўся чырвоны сцяг. Ён хлёпаў сябе па баках, як фанатычны мусульманін, намагаючыся як мага хучэй адарвацца ад тронка і паляцець з гэтай чужой для яго краіны.
У дзверы будынка час ад часу заходзілі людзі ў форме, якая Міколу чамусьці нагадвала колер пачарнелай без вады бульбы, і людзі ў цывільным. Шпак без разважанняў рушыў у накірунку ўстановы. I толькі ён зрабіў некалькі крокаў, як яго нехта паклікаў:
- Хозянн!
Мікола павярнуў галаву і ўбачыў ззаду таго самага маладога расейскага афіцэра, што прыязджаў на хутар. Ён стаяў каля невялічкага грузавічка і прыветна ўсміхаўся.
- Добры дзень, пан афіцэр, павітаўся Шпак.
- Вы к нам?
Да вас прыехаў, пан афіцэр, паратунку шукаць, бо яктолькі вы паехалі з хутара, Сцяпан Кулак стаў біццца ды золата патрабаваць.
Дарэнка азірнуўся па баках і, нахіліўшыся да Міколы, прамовіў:
Тнхо! Зачем крнчать на весь город, пойдёмте co мной, і накіраваўся па прыступках у іую самую ўстанову. Мікола зразумеў, што зрабіў штосьці не тое. Хвілінку паразважаўшы, ён пайшоў за афіцэрам. Падымаючыся за ім па прыступках, Мікола паспеўзвярнуцьувагу на салдата, што стаяў з ружжом каля дзвярэй, і на шыльду, што вісела з правага боку ад увахода: "йісполннтельный коммтет’
Праз некалькі хвілін хады па вузкіх калідорах Дарэнка прыпыніўся, дастаў з задняй кішэні вязанку ключоў, знайшоў неабходны і адчыніў масіўныя дзьверы. Пакуль афіцэр скідаў шынель, Мікола аглядзеў пакой. Стол, крэслы, нічога лішняга. На сцяне вісеў партрэт. Мікола пазнаў таго, хто быў на ім, ён яшчэ да вайны, набываючы польскія газеты ды часопісы, часта бачыў там здымкі вусатага, з хітрымі вачыма, грузіна ў вайсковым фрэнчы. Мікола яшчэ не паспеў як след разглядзець партрэт, як яго аклікнуў Дарэнка:
Ну, хорошо, расскажнте, что там промзошло? палітрук сядзеў у крэсле ля вакна і ўважліва глядзеў на Шпака. Мікола прысеў на прысунутае бліжэй да стала крэсла.
Пан афіцэр, няўжо савецкая ўлада хоча, каб мошкаўскі парабак, які ўсё жыццё дзённа і ночна працаваў, як конь, пад старасць стаў зноў галадаць? I ўжо не адзін, а з цэлай сям’ёй?
Шпак нечым імпанаваў Дарэнку. Можа.таму, што той чымсці нагадваў яму яго бацьку, які жыў на хутары пад Харкавам, а з прыходам савецкай улады быў прымусова пераселены ў вёску, дзе і сканаў ад голаду на пачатку ЗО-х. А можа, таму, што інтуіцыйна разумеў, што перад ім не кулак, які здабыў свой дабрабыт за кошт эксплуатацыі аднавяскоўцаў, а чалавек, які ўсё жыццё беспрасветна працуе. Зрэшты, яму, вайсковаму афіцэру, прайшоўшаму фінскую кампанію, недаспадобы было займацца допытамі ды арыштамі.
Скажмте, Шпак, вы наннмалн батраков к себе на работу? гледзячы ў вочы суразмоўцы, спытаў Дарэнка.
У час жніва, калі сіл не хапала, наймаў, упэўнена адказаў Шпак і пасля невялічкае паўзы дадаў: Але і я з імі працаваў, а прыканцы кожнага тыдня грошы за працу выплочваў. А ваш цяперашні старшыня Сцёпка толькі біць людзей ды сядзець па паліцэйскіх пасгарунках умее, нічога ў жыцці добрага не зрабіў і, канешне, не запрашаў парабкаў, бо куды ён мог іх запрасіць, не ўтурму ж?
Ну, мы самн разберёмся, кому в Западной Белоруссмн быть представнтелем советской властн, пасля гэтых слоў Да-
рэнка рэзка павярнуў галаву да вакна. У кабінеце стала ціха, як на пахаванні. За дзвярыма ў калідоры былі чутны чыесьці крокі, на якія суразмоўцы да гэтага не звярталі ўвагі. Па вуліцы зрэдку праязджалі машыны, б’ючы гукавымі хвалямі ў вокны кабінета. Надакучлівая муха, якая падчас размовы звінела, як падбіты аэраплан, у адначассе прытаілася на партрэце Сталіна. Дарэнка павярнуўся да Міколы:
Вот, что я вам скажу, Шпак. Пока еіцё не поздно, вступнте в колхоз. Еслн вы откажетесь, то мне будет очень сложно спастн вас от судьбы асадннка. Я надеюсь, вы меня поннмаете?
У Міколы ўжо не засталося сумніву, што становішча ў яго вельмі складанае. Яшчэ трохі паразважаўшы, Шпак надламана прамовіў:
Ну, калі вы гаворыце, што іншага выйсця няма, падказвайце, дзе можна запісацца ў той калхоз.
Вы прямо здесь напншмте заявленне, а я его передам кому надо.
Учынак, які да сёння здаваўся Шпаку непрымальным ні пры якіх абставінах, быў здзейснены ў казённым пакоі за некалькі хвілін. На хутаранца нейк раптоўна накацілася незразумелае адчуванне роспачы, здавалася, што жыццё, якім ён жыў да сённяшняй раніцы, скончылася, і далей толькі пустэча. Усё, для чаго ён працаваў на панскіх палетках ды заводах Амерыкі, гінула з напісаннем гэтай заявы. Але нейкая незразумелая сіла вадзіла яго рукой. Неўзабаве на стале ляжаў дакумент, які дзяліў жыццё Шпака на дзве часткі да калгаса і пасля. Дарэнка дастаў са стала папку з надпісам “Дело” і акуратна паклаў заяву Шпака туды.
Вот і славно. А вы куда сейчас? Ато я еду в местечко, мог бы н вас захватнть до хутора.
Ужо праз некалькі хвілін два чалавекі сядзелі ў кузаве невялічкага грузавіка, які імчаў іх у накірунку мястэчка.
Скажнте, Шпак, ужо зусім весела спытаў Дарэнка, а што там за сапогм у вас, про каторые говормт вся округа?
Ды гары яны гарам! Казала мне Ганна, каб не заказваў боты
ў Ёселя. He захацелася пакрасавацца! Стары дурань!
Ну да ладно, чёрт с нммн.
Калі грузавік прыпыніўся на паваротцы да хутара, Мікола злез на зямлю і, развітаўшыся са сваім нечаканым зычліўцам, падаўся дамоў. Халодны восеньскі вецер падганяў яго. Сонца, як падпаленае кола, шпарка кацілася за лес. Шпак спяшаўся, каб яшчэ да цямна трапіць дахаты. Падзеі, што адбыліся сёння з раніцы, не пакідалі яго ў спакоі.
А можа, ён мяне падмануў? разважаў, ідучы, Мікола. A чаго пра боты спытаў? Няўжо забраць захацеў? А як там будзе ў тым яго калхозе? Усё, што зарабіў за сваё жыццё, прыйдзецца аддаць. Але жыццё дзяцей даражэй. Тым асаднікам, якіх саслалі ў Сібір, ужо нічога не патрэбна, а дабро яшчэ нажывецца. Так разважаючы, Мікола прыйшоў на свой хутар. Дома яго ўжо даўно чакалі. Жонка, каб спытаць, як там усё склалася ў Зэльве, і дзеці, каб паласавацца цукеркамі. Але бацьку, можа, упершыню, было не да цукерак. I толькі Мікола ступіў на падворак, як Ганна яшчэ з ганка насцярожана спытала:
Ну, што там, Мікола?
Халера яго ведае, Ганна. У калхоз запісаўся.
Ты што, здурнеў?! ахнула Ганна. Чым дзяцей будзеш карміць, калі ўсё прыйдзецца аддаць. Яку Расеі мякінаю?
Мікола паглядзеў на жонку і спакойна спытаў:
А ты лепш да белых мядзведзяў паедзеш?
Як? А за што? яшчэ больш расхвалявалася жонка.
Годзе балбатаць, стаў вячэру ды дзяцей кліч.
Праз хвіліну сям’я Шпака села вячэраць.
Раненька, калі дзеці яшчэ спалі, на хутар прыехаў Сцяпан Кулак. Мікола выйшаў на двор і адчыніў браму. Усе прыехаўшыя, як і сам старшыня, былі з Мошак. Шпак іх ведаў. He чакаючы пакуль конь прыпыніцца, старшыня саскочыў на брукаванку і накіраваўся да гаспадара.