Чорная воля
Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
- А ну цыц, а то і вам будзе! пагрозліва крыкнуў Клімашэўскі. Мікола не ведаў, што яму рабіць: ці кінуцца на бандыта, ці ўпасці перад ім на калені ды прасіць літасці. Адзінае, што ён ведаў без ваганняў, гэта тое, што трэба адвесці пагрозу ад дзяцей і жонкі.
Ён сабраў сваю волю ў кулак і вельмі спакойна прамовіў:
Што з тых ботаў? Паабяцай, што адчэпішся ад нас нарэшце, калі я табе золата дам.
Нясі!
Мікола пайшоў да дзвярэй, але за ім рушыў і Клімашэўскі.
А дзе яно? усхвалявана пацікавіўся былы паліцай.
У адрыне пад сячкарняй закапанае.
Мікола ішоў паволі і ліхаманкава думаў, што рабіць далей. Ніякага золата пад сячкарняй не было. Яны падышлі да адрыны. Клімашэўскі забег наперад, першым зайшоў у сярэдзіну, акінуўшы памяшканне поглядам.
Дзе? адрывіста спытаўся.
Восыут, паказаў на старую польскую сячкарню Мікола. Клімашэўскі, забыўшыся пра асцярожнасць, схапіў стары шуфель і калупнуў цвёрды, як камень, ток.
Чаго стаіш, памагай.
Мікола зрабіў выгляд, што шукае якога рыштунку для капання, а сам незаўважна для былога паліцая ўзяў вілы, што стаялі каля дзвярэй. Імгненна павярнуўшыся, Мікола з усяго маху ўсадзіў іх у плечы Альбіну. Клімашэўскі, выпусціўшы з рук шуфель, нема заенчыў. Ён спрабаваў падхапіць з пляча аўгамат, але Шпак прыціснуў яго віламі да зямлі. Яшчэ хвіліна змагання, і цела абмякла.
Мікола яшчэ трохі патрымаў яго, а потым выцягнуў вілы з забітага. Сэрца бухала і, здавалася, вырывалася з грудзей. У гэты самы час з падворка данесліся галасы. Мікола, яшчэ не супакоіўшыся, як на чужых нагах падышоў да дзвярэй адрыны. I тут нечакана перад ім паўстаў Кулак з настаўленым на яго рэвальверам.
Ну што, Шпак, гаворыш, Клімашэўскі боты забраў? Я за цябе, міраеда, буду немцаў і паліцаяў біць, а ты тут раскашаваць на сваім хутары?! на хаду запіхваючы рэвальвер за партулею, Кулак ступіў да гаспадара хутара і з размахудаўу сківіцу. Мікола
падаўся назад, зачапіўся за цела забітага паліцая і зваліўся на ток. Ужо лежачы, намацаў тронак вілаў. У памяшканні адносна надворка было даволі цёмна. Кулак ступіў некалькі крокаў наперад і натыкнуўся на труп паліцая.
Уставай, сука! і штурхнуў цела хромавым ботам.
“Ён думае, што Клімашэўскі гэта я,” дайшло да Міколы. Пакуль Кулак спрабаваў разгледзець ляжачага перад ім, Мікола, апіраючыся на тронак, падняўся і прыціх. У дзвярах сілуэтзаслужанага партызана быўдобра відзён.
Мікола перахапіў вілы ў правую руку і кінуўся на свайго Bopara. Зубцы мякка ўвайшлі ўжывот Кулака. Партызан толькі цяжка ўсхліпнуў і машынальна схапіўся за тронак. Яго ашалелыя ад болю вочы глядзелі ў цемру са спадзевам разгледзець твар забойцы. Ён не адрываў позірк наваттады, калі сілы яго пакінулі...
Яшчэ некалькі хвілін і ўсё было скончана. Мікола не змог выцягнуць вілы са свае ахвяры. Галава ў яго за кружылася, ногі падкасіліся, цела, як куль, асунулася па сцяне на падрубу.
Ён сядзеў, як нежывы, моцныя сялянскія рукі звісалі долу. На яго акамянелым твары не было радасці перамогі. Мікола глядзеў не адрываючыся ў зямлю і ні пра што ўжо не думаў...
ПАЛІЦАЙ
Бязлітаснае летняе сонца выскварвала Дубровенскую дарогу, нібы ўюна, які не паспеў вярнуцца ў раку да паўдзённае спёкі. 3 вёскі здавалася, што гэтая дарога і сапраўды жывая. Яе высмажанае сонцам пясчанае цела то хавалася за голымі пагоркамі, то зноў з’яўлялася з-пад якога-небудзь прыдарожнага каменя. Цёплы жнівеньскі ветрык лашчыў наваколле, не звяртаючы ніякай увагі ні на вымучаную спёкай дарогу, ні на тых, хто трапіў на яе ў гэтую нябожую часіну. Ветрык проста цешыўся лету, надакучваў сваімі гульнямі людзям, жывёлам і, асабліва, ліпам, якія раслі на адхонах дарогі. Маўклівыя дрэвы пры наскоках ветрыку толькі ківалі сваімі пажоўклымі кудлатымі чупрынамі, пасыпаючы дарогу пазалочанай лістотай. I толькі пераспелая збажына, што кленчыла пад цяжарам налітых каласоў, радавалася ветрыку і ратавальнаму ценю, што слаўся ад старых прыдарожных ліпаў.
Нават падбітыя савецкія танкі, якія іржавелі на адхонах дубровенскага гасцінца яшчэ з 41-га, неяк дзіўна дапаўнялі гэты прыдарожны краявід.
Невялікая калона чалавек з дваццаці ў атачэнні некалькіх канваіраў рухалася надзвычай павольна, падымаючы з дарогі пылату, якая чаплялася за босыя ногі падканвойных і боты тых, хто крочыў па баках. Падвода, што рухалася ззаду працэсіі, час ад часу галосна паскрыпвала, перавальваючыся на калдобінах, час ад часу абуджала дрэмлючага ў драбінах паліцая, не дазваляючы таму заснуць.
Людзі, якія ішлі ў калоне, час ад часу прыглушана стагналі, збіваючы босыя ногі аб стоеныя пад гарачым пяском камяні.
Гэй, не прыпыняцца там, бандзюгі! галёкнуў уздоўж калоны каржакаваты паліцай з парэпаным, як старая кадушка, тварам. Ён жа хвілін некалькі таму лаяўся на сваіх .
От сука! пад нос мармытнуў Іван Лявеза.
Ён не могтрываць гэты сіплы голас, а яшчэ больш не выносіў ягонага гаспадара. Бо менавіта Сцяпан Мысцік, начальнік ме-
стачковай паліцыі, і прымусіў яго, Лявезу, паступіць на службу ў паліцыю Зарэчына. Усе, і местачкоўцы, і паліцаі, добра ведалі, што Зоська жонка Івана была дачкой Хаіма і Бузі Новікаў, якія жылі на Ражанскай вуліцы ў самым канцы Зарэчына. Можа, менавіта з-за гэтага ў мястэчку і ў яго родным Наскаве Івана за службу ў паліцыі асабліва ніхто і не асуджаў, бо хто ведае, дзе была б яго Зоська і дзеткі, каб не тая служба.
Да вайны Іван працаваў у мясцовай школе. Маючы добрую адукацыю і кемлівы розум, Лявеза карыстауся павагай як у габрэйскай часткі мястэчка, так і ў польскіх уладаў. Усё было добра у гэтага простага хлопца з Наскава, але тут, як гром з яснага неба, грымнула вайна.
Асноўную частку мясцовых паліцэйскіх атрадаў складалі маладыя хлопцы з сялянсіх сем’яў Зарэчына і ваколіц. Звычайныя вясковыя хлопцы, па веравызнанні і каталікі, і праваслаўныя, не вельмі ахвочыя ехаць у Германію на прымусовыя работы альбо гніць у балотах пушчы, абараняючы незразумелыя для вяскоўцаў «высокія» савецкія ідэалы, яны лічылі за лепшае ісці ў паліцыянты.
Але былі ў паліцыі і іншыя людзі: акружэнцы, што засталіся тут пасля разгрому 10-й ды 3-й армій, і крымінальнікі рознага кшалту, якіх вызваліла з-за кратаў вайна, і проста розныя прыблуды.
Напачатку паліцэйская каманда Зарэчына толькі п’янствавала ды цягалася па адзінокіх салдатках ды бежанках, час ад часу баронячы мясцовых жыхароў ад літоўскіх, латышскіх ды расейскіх вайсковых падраздзяленняў, якія хаваліся ад немцаў у Ліпічанскай пушчы. Пералічаныя хаўруснікі немцаў не надта хацелі змагацца з партызанкаю, а ўсё больш рабавалі ды забівалі мясцовых безабаронных сялян. I таму местачковая паліцыя на пэўны час стала адзіным абаронцам для абяздоленых насельнікаў вакольных вёсак.
Але з часам нямецкае камандаванне навяло парадак і ў паліцыі. Пайшлі ў ход і акупацыйныя маркі, якіх немцы не шкадавалі, і матэрыяльныя заахвочванні паліцаяў і іх сем’яў. He спыняліся і рэпрэсіі партызан супраць паліцыянтаў і іх родных.
Карацей кажучы, праз некаторы час паліцыянты сяк-так сталі праводзіць у жыццё так званы новы нямецкі парадак. А з цяперашняга лета асноўным заняткам паліцаяў стала збіранне габрэяў з усёй ваколіцы у зарэчынскае гета, якое стварылі немцы якраз у самым цэнтры мястэчка.
Для Івана гэты занятак быў як зубны боль невыносна балючы і жудасна непрыемны, з бяссоннымі начамі ды бясконцымі днямі. Колькі Зосіных сваякоў яму давялося канваіраваць за калючы дрот гета толькі Богу і вядома. Праўда, тым з падканвойных, хто хацеў уцячы ў лес, Іван не вельмі перашкаджаў. Бывалі выпадкі, калі Лявеза і сам ініцыяваў уцёкі, хаця апошнім часам начальнік паліцыі Мысцік перастаў яму давяраць, пасылаючы ў канвоі разам з Іванам самых давераных сваіх падначаленых і субутыльнікаў. Алетыя і падчас канвоюто гарэлку пілі без меры, а значыць мала што кумекалі, то і наогул заставаліся дома пры гаспадарцы. Таму перашкаджаць Івану рабіць сваю справу падчас дадзеных Мысцікам заданняў асабліва не было каму.
Але гэтымі днямі нешта ў мястэчку змянілася, з’явілася шмат немцаў на матацыклах ды апранутых у нямецкую форму літоўцаў і ўкраінцаў. Канвоі сталі больш дысцыплінаваныя і ўзмоцненыя. Сярод паліцаяў хадзілі чуткі пра блізкую эвакуацыю гета кудысьці ў Польшчу. Адтаго збіранне габрэяўз суседніх мястэчкаў цяпер ішло асабліва энергічна. А ўчора камендант Зарэчынамаёр Кнаўф загадаў Мысціку завітаць у Дубраўку і прыгнаць у мястэчка тамтэйшых габрэяў і спачуваючых камуністам сялян. I вось паліцэйская каманда і дзясяткі два падканвойных жыхароў Дубраўкі ідуць па шашы да Зарэчына.
Так, Лявеза, бягом сюды! камандным голасам прамовіў Мысцік. Іван спакойна крочыў па ўзбоччы, як быццам нічога не чуў.
Я каму кажу!Ты, жыдоўскі прыхвасцень!
Кабты здох, сука, сам сабе прагаварыўЛявеза, пасля чаго павольна пакрочыўда начальніка.
Ты, я бачу, Іван, хутка давыпендрываешся.
Чаго клікаў?
Слухай, як падыдзем да Лозкаў, прыпыні калону.
А чаму не цяпер? Вунь пад той дзічкай. I горка відно ўсё навокал, і цянёк, каб ад спёкі схавацца.
А ваду ім насіць з вёскі ты будзеш, га?
Ды ў нас у падводзе бідон з вадой поўны.
Ты што, хочаш каб я з жыдамі з аднаго бідона піў? Ды ні ў жыцці. А зараз ідзі і выконвай.
Іван незадаволена пакруціў галавой і, павярнуўшыся на сто восемдзесят градусаў, павольна пакрочыў у накірунку калоны.
“Во, гад, сам да вайны на млыне ў фількінштэйна прыбіральшчыкам працаваў і нічога сабе. Талеркі вылізваў за Яшаю, як галодны сабака, і не гідзіўся, а цяпер вады не хоча піць, падлюка.”
Абураючыся, Іван падышоў да калоны і ўслых, каб чулі іншыя канвойныя, галёкнуў:
Каля Лозкаў прыпынімся.
Усе і падканвойныя, і паліцаі з надзеяй пачалі ўглядацца ў накірунку нябачнай за пагоркам вёскі. Іван, паддаўшыся агульнаму зацікаўленню, а можа, і па інерцыі, зрабіўтое самае, а пасля некалькіх хвілін маўклівага ўглядання ўголас прамовіў:
Так, з кіламетры два будзе.
He, менш, пачуўся мужчынскі голас з калоны. Іван павярнуўся да падканвойных і заўважыў сярод іх Юзіка Бугука. Малодшага брата партызанскага камандзіра Паўла Бугука па мянушцы Стары.
Атабе якая розніца, колькі туды кіламетраў?
Калі дапаможаш, то для мяне будзе вельмі вялікая розніца. Пасля гэтых слоў Іван насцярожана агледзеўся навокал. Паліцаі былі далёка, і слоў, сказаных Юзікам, яны чуць не маглі.