Чорная воля  Валянцін Дубатоўка

Чорная воля

Валянцін Дубатоўка
Памер: 155с.
Гародня 2013
28.69 МБ
I вось прыйшла лара нарэшце выбіраць свой дарослы жыццёвы шлях. Сымон вырашыў цвёрда Карлаў універсітэт у Празе, дзе выдаваў сваю Біблію Скарына, дзе працуе ў выгнанні ўрад Беларускай незалежнай дзяржавы, дзе гуртавалася ўся перадавая беларуская інтэлігенцыя. Вось дадзены горад і сгане яго выбарам.
-У Прагу, толькі ў Прагу!
Бацька запрог каня, праверыў ляйчыны, хамут, падводу і з задавальненнем, што ўсё ладзіцца, з усяго маху ляпнуў каня па крупе. Той ледзь не выскачыў з аглабель.
-	Тпр-р-ру, ядры тваю палку, куды рвешся? Да Ёселя-скуралупа яшчэ паспееш.
Усё гэта прамаўлялася без злосці і крыху нават з гумарам. Бацька яшчэ разабышоўвакол воза і накіраваўся ў хату. Маці ціха плакала і нешта сама сабе прычытала, час ад часу праціраючы прыполам мокрыя ад слёз вочы.
-	Ну добра, годзе ўжо, не на вайну праводзіш, а на вучобу.
Але маці слоў бацькавых як быццам і не чула, толькі плакала і плакала.
-	Ты лепш выйдзі ды паглядзі, што на падворку робіцца, амальуся Воля праводіцьтвайго сына выйшла.
Усе хатнія, шасцігадовая Адэля і васьмігадовая Вольга, наперагонкі кінуліся да вокнаў. Толькі васьмідзісяцігадовы матчын бацька Ладзік нават не зварухнуўся са свайго месца на печы. Ён толькі незаўважна зірнуў на Сымона і зноў заплюшчыў вочы.
-	Мама паглядзі, і сапраўды ўся вёска прыйшла, прамармытала малодшая Адэля.
-	Во як яны нашага Сымона любяць, дадала старэйшая.
У	гэты самы час дзед на печы цяжка закашляўся.
Можа, табе, дзеду, вады падаць? спытаўся Сымон.
Падай, унучак.
Сымон падхапіўся з месца, зачэрпаў з драўлянага вядра кубак вады і ў два крокі аказаўся каля свайго састарэлага дзеда.
Папі, дзеду.
Той ізноў адкашляўся і, пакрэктваючы, пацягнуўся да кубка.
Кідайце, дзеду, паліць, a то вунь як хрыпіцё.
А нашто мне кідаць? У маім веку цыгарэты як лекі, што засцяць боль. Без іх я ўжо не жыхар на гэтым свеце, унучак. Ты лепш вунь пра што паслухай, Сымоне. Бачыш, як яны цябе праводзяць? Дзед кіўнуў галавой у той бок, дзе былі вокны. Самае галоўнае, каб яны цябе так жа сустракалі. Зразумеў?
Дзед сваімі прымружанымі і пранізлівымі вачамі заглянуўСымону проста ў душу. Праз хвіліну дзед, не чакаючы ад ўнука адказу, адвярнуў галаву ўбок і, укладваючыся на кажух, прашаптаў:
Галоўнае не як правядуць, галоўнае як сустрэнуць.
Ну, годзе, прамовіу бацька. Пара ад’язджаць, a то як будзем так выбірацца, то на цягнік трапім толькі заўтра.
Маці, пачуўшы бацькавы ўшчуванні, нарэшце прыціхла. Сымон ухапіў цяжкі драўляны сундук з ручкаю, што яшчэ дзед Ладзік прывёз з Першай сусветнай, і, нахіляючыся на адзін бок, павалок яго з хаты ў накірунку воза. Дзяўчаты хапалі астатнія пажыткі Сымона і, сварачыся паміж сабою, пацягнулі усё на падворак. Яктолькі сямейства Сымона з рэчамі выпаўзла на вуліцу, адлюдзей, што стаялі паўсюль, пачуліся развітальныя словы.Тут і дзявочае: не забывай, Сымоне. I пажаданне бабулек: Богу помач. I зайздрасць хлопцаў: отжа, пашчасціла.
Па нарастаючай галасы зліваліся ў аднародны натужны гул. I ўсё, што адбывалася на падворку Лупача, выглядала нечуванай падзеяй, бо ніколі яшчэ ніводзін валянец не вучыўся ўтакой знакамітай вучэльні. Святары ў Волі былі, былі пісары, аканомы, але каб вучыцца ў Пражскім універсітэце? He, такога ў Волі не было яшчэ ніколі. I ад таго не толькі Лупачы, а ўся Воля гана-
рылася Сымонам. Але больш за ўсіх ганарыўся, канечне, бацька Сымона Янак. Ён бадзёра, хаваючы сваё задавальненне, снаваў каля падводы, папраўляючы вупраж.
Ну ўсё, развітвайся, і паехалі. Сымон павярнуўся да маці, якая, нібы на пахаванні, зацягнула:
Ах сыночак ты мой! А калі ж мы пабачымся? Сымону стала няёмка за сваю расчуленую маці, але ён нічога не прамовіў, а толькі абняў яе і, нахіліўшыся, пацалаваў у салёныя ад слёз шчокі, пасля чаго імгненна заскочыў на вазок.
Но пайшоў! галёкнуў бацька на каня. Дзеці, якіх тут сабралася процьма, ірванулі за вазком. Пажылыя валянцы, бойка размаўляючы паміж сабой, сталі павольна выходзіць з падворка Лупача. Валянская ж моладзь засталася на месцы, перавёўшы размову на нешта сваё. Вазок шпарка рухаўся па звілістым гасцінцы і ўжо праз хвіліну згінуў у зялёным пушчанскім моры. Сымон сядзеў крыху наводдаль ад бацькі, падпершы рукамі галаву. Яму было вельмі сумна, не хацелася пакідаць Волю, маці, малых сясцёр, якія выгадаваліся на яго вачах. Але больш за ўсё ён сумаваў па сваім даўнім сябру Кастусю Краўцэвічу. 3 маленства яны былі разам.
“Жывуць па розных берагах вёскі, а заўсёды разам. Можа, яны блізнюкі? Трэба абавязкова папытаць пра гэта Лупача ці Краўцэвіча”, жартавалі ў Волі. I калі вучыліся ў Дзярэчыне, яны ізноў былі разам. Бывала, у аднаго не атрымліваецца якісьці прадмет.то яны будуць сядзецьда раніцы, алетолькі ўдваіх. Ну, а калі даводзілася заводзіцца з местачковымі, то біцца па адным яны наогул не ўмелі. У далейшым так было і ў гімназіі. Заўсёды ўдвух, паўсюльтолькі разам.
I толькі прыканцы гімназіі ў іх адносінах стала нарастаць расколіна. I адбылося гэта ці то з захаплення Кастуся камуністычнымі ідэямі, ці таму, што Сымон падзяляў пазіцыі незалежнікаў. Дытолькі калі Сымон ад’ехаўу Волю, каб сабрацца ў Прагу, Кастуся арыштавалі. Людзі, якія прыязджалі са Слоніма, гаварылі, што апошнія дні бачылі Кастуся ў Слоніме, што ён разносіў па тамтэйшым кірмашы нейкія палітычныя ўлёткі. Так
яно было ці не, мог распавесьці толькі Кастусь, але дзе ты яго цяпер знойдзеш. Сымон сумаваў па сябру.
Вазоктым часам аднатонна грукаў сваімі абкаванымі коламі па старой слонімскай брукаванцы, адвозячы Сымона ўсё далей і далей ад яго дзяцінства, ад яго радасцяў, насустрач абсалютна невядомаму свету. Ішоу 1933 год, год карэнных пераменаў. Эканамічны крызіс задушваў заходнія краіны і Амерыку. У Германіі да ўлады прыйшлі фашыстоўцы, саветы з кожным годам нарошчвалі сваю ваенную сілу, фанабэрыстая Польшча выказвала сваю гатоўнасць да вайны супольна са сваімі агрэсіўнымі суседзямі. Але ўсе ў краіне добра разумелі: крый Бог што, ёй наўрад ці ўда сца абараніцца. Усе ў Еўропе чакалі перамен.Толькі якімі яны будуць, тыя перамены, наўрад ці хто здагадваўся...
Сымон
Лёс шматкроць кідае чалавека ў прорву, забірае самае дарагое, а часам дорыць тое, чаго той ніколі не чакае. I чалавек тут змяніць нічога не можа. Можа толькі падпарадкавацца лёсу, альбо загінуць...
За час вучобы і вайны Сымон Лупач пасталеў. 3 даўгавязага шкаляра нейк незаўважна хлопец вырабіўся на прыгожага сталага мужчыну. Кучаравыя русыя валасы з выразнымі блакітнымі вачамі толькі ўпрыгожвалі яго амаль двухмятровую антычную фігуру. Сымон любіў спорт, неаднаразова ўдзельнічаў у чэмпіянатах свайго ўніверсітэта і горада Прагі. Прытым навука не была ў занядбанні з-за яго спартыўных дасягненняў. А што самае галоўнае, Сымон паміж многіх студэнтаў вылучаўся цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Яго жыццёвае крэда змаганне за свабодную, шчаслівую Беларусь. Калі будзе патрэбна цаной жыцця.
Можа, таму ў эміграцыйным беларускім урадзе, які знаходзіўся ў Празе, гэтага высокага ліпічанскага хлопца любілі і паважалі ўсе без вынятку. Але не хапала Сымону канкрэтнай справы. Хапала розуму, ведаў, здароўя, а справы не было. Яго калегі з беларускай эміграцыі былі пераважна людзьмі сталага
веку і да нейкіх канкрэтных спраў наўрад ці падыходзілі. Ён жа, малады, разумны, няўжо мае сядзець у Празе каля жонкі, пісаць кніжкі і нікому непатрэбныя пракламацыі?
I вось, нарэшце, на пачатку вясны 1942-га прыйшло запрашэнне ў Менск. У афіцыйным лісце ўсё было сур’ёзна расапісана: дзе павінен жыць запрошаны, каму будзе падпарадкоўвацца, які будзе заробак і, самае галоўнае пасада. А запрашалі Сымона стварыць і ўзначаліць школу Саюза беларускай моладзі ў яго ўлюбёным Слоніме. Разважанні былі нядоўгімі. Ехаць!
Снежань 1943-га ў Беларусі выдаўся не надта халодным. У акупаваным начным Слоніме было ціха і сумна. Толькі час ад часу з другога берага Шчары раздаваўся прыглушаны брэх сабак, які ў марозную ноч чуўся, быццам з-за вугла.
"Пэўна, у турме”, падумаў сам сабе Сымон. 3 таго часу, як ён прыехаў у альбярцінскую школу СБМ на пасаду дырэктара, з гэтым сабачым шматгалоссем яму даводзіцца і класціся спаць, і падымацца. Прытым, кватэру акупацыйныя ўлады адвялі Лупачу ў самым выгодным месцы. Дом, у якім ён жыў, належаў раней слонімскаму габрэю, якога звезлі ў гета прыканцы 41-га.
Параўнанне даваеннага Слоніма з цяперашнім для Сымона было як белае і чорнае. А пасля таго, як ён некалькі дзён таму адвёз сваю сям’ю ў Чорную Волю да бацькоў, на душы зусім стала цяжка. Лупач сядзеў ля стала, піў гарбату і паліў. Спаць зусім не хацелася. Кожную ноч, з тых пор як сям’я была ў Волі, ён думаў пра сваіх дачок-блізнятак Алеську і Зоську, ды пра сваю каханую Ларысу, якую спаткаў у далёкім 38-м у Празе.
Тут Сымон выпадкова злавіў сябе на думцы, што цяпер ён давярае толькі свайму намесніку Яну Пяцюшыку, бо той быў, па-першае, зямляком, з пушчы, па-другое, яго аднадумцам. Сымон, пакінуўшы разважаць пра сваю цяперашняю службу, пачаў у думках хваліць Пяцюшыка. "Каб не ён, мне было б тут зусім цяжка, а ён жа і справы колькі робіць, дый мяне ў сітуацыю тутэйшую, не зважаючы на свой занятак, увёў.”
У гэты самы час за вакном пачулася фырканне аўто, водбліск
фар якога асвяціў пакой Сымона.
Hi дня яму няма, ні начы. Пасля сказанага услых Сымон не стаў нават падыходзіць да вакна, бо тое аўто пазнаваў па гуку. Яно належала начальніку мясцовага гестапа маёру Клаўсу фон Хорсту.
Прускі арыстакрат меў універсітэцкую адукацыю, выдатна валодаў некалькімі мовамі. Ён часта наведваўся да Лупача, з якім мог паразважаць пра культуру, мастацтва, эканоміку. Сымон жа гэтага прускага барона, які быў зацятым нацыстам, на дух не пераносіў. Сымон часта думаў, ці правільна ён робіць, што сустракаецца з Хорстам. Ян Пяцюшык, калі яны з Сымонам аднойчы ехалі з Менска, быў заўважыў:
Ужо калі стаў ім служыць, то глядзі каб у с... цалаваць не давялося.
Сымонавы разважанні перапыніў стуку дзверы.
Заходзьце, пан маёр! Дзверы павольна адчыніліся, і ў пакой зайшоў падцягнуты мужчына гадоў трыццаці ў чорнай эсэсаўскай уніформе.
Гутэн таг, пан Лупач, афіцэр зрабіў ківок галавой, як прынята у арміі, і павольна накіраваўся да вешака.