Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
ГАНС ФАЛАДА
ДАУНЫМДАУНО Ў НАС ДОМА
ПЕРАЖЫТАЕ, БАЧАНАЕ I ПРЫДУМАНАЕ
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1981
Н(Нем) Ф 19
Пераклаў з нямецкай мовы ВАСІЛЬ СЁМУХА
Для старэйшага школьнага ўзросту
Пераклад зроблены з выдання:
Hans Fallada Damals bei uns daheim Erlebtes, Erfahrenes und Erfundenes AufbauVerlag, 1977
ф 70803—028 102—81 4803020000 M 307(05)—81
Л AufbauVerlag, 1977.
© ІІераклад на беларускую мову.
Выдавецтва ♦Юнацтва», 1981.
Дарагія родзічы!
Акрамя вас, нікому з маіх чытачоў на ўсім белым свеце не важна, ці датрымаўся аўтар гэтай кнігі дакладнасці ў кожнай драбніцы. Дляіх маяцётачкаГустхен усё адно што Гекуба *. А як мне апраўдацца перад вамі, родзічы мае дарагія?!. Калі вы ўбачыце, што ўсе прыгоды цётачкі Густхен я спакаваў у торбу цётачкі Віке, калі пачуеце ад бацькі якуюнебудзь свежанькую гісторыю (яна напэўна выдуманая) і калі канец маёй споведзі пра бабулю не зусім адпавядае фактам сямейнай хронікі,— як мне тады перад вамі апраўдацца? ! He будзеце ж вы кляйміць мяне як хлуса, як бессаромнага фальсіфікатара святых сямейных паданняў? А ну ж, спаткаўшы. мяне на вуліцы, не павітаецеся, не будзеце адпісваць мне пісьмы?.. He, я і ў галаву такога не бяру! Бо калі і саграшыў я ў малым, дык у вялікім усётакі шчыра верны. праўдзе. Хаіі сёетое я выдумаў, затое сам дух падзей я ўсімі сіламі, як мог стараўся перадаць праўдзіва. Больш таго — я нават перакананы, што менавіта пэўная вольнасць у дэталях дапамагла мне захаваць вернасць галоўнаму. Такімі бачыў я бацькоў, такімі бачыў брата і сясцёр, а гакімі — усю радню і ўсіх знаёмых. Вы іх бачыце інакш? Воля еаша, сядайце, зрабіце ласку, пішыце кнігу пасвойму! А мне дарагая мая — як прывітанне садам дзяцінства, што адцвілі на векі вечныя.
Ваш верны сын, брат, пляменнік, дзядзька і швагер, а прыйдзе час, будем спадзявацца, і дзядуля.
Г. Ф.
* Перайначаны выраз з трагедыі Шэкспіра «Гамлет», акт 2, сцэна 2: «Што ён Гекубе, што яму Гекуба?»
3
Г A С ЦI Н Ы
ГАСЦІНЫ, ЯКІЯ Ў ДАЎНЫМДАЎНІЯ ЧАСЫ— скажам, у тысяча дзевяцьсот пятым годзе — называліся «дзінэрамі», маіх бацькоў жахалі і чаравалі нас, дзяцей. Толькі мінуцца, бывала, каляды, толькі сплыве паток навагодніх віншаванняў ад швейцара, ад паштальёна, ад камінара, ад прачкі, ад малочнікаў і ад пекара, якія друкавалі свае вершыкі на каляровай паперы і бралі за гэта па нейкай таямнічай таксе ганарар у суме ад дзвюх да дзесяці марак, як мама пачынае — спачатку далікатна, потым усё больш настойліва — нагадваць бацьку:
— Артур, ці не прыспела ўжо нам і пра дзінэр падумаць?
Бацька спачатку толькі адмахнецца:
— Дзякуй богу, не гарыць!
Праз дзеньдругі ён ужо ўздыхаў, пасля згаджаўся: — Што ж, нікуды не падзенешся ад непатрэбнай патрэбіцы. Толькі вось што я табе скажу, Луіза: на гэты раз не больш дваццаці пяці чалавек! Летась за стол не ўціснуцца было, локцем не варухнуць!
А мама намаўляла яго сама мала чалавек на сорак, каб потым пальцам не паролі.
— Інакш трэба будзе даць два дзінэры, а перажыць кавардак у доме двойчы — ні цябе не хопіць, ні мяне! I потым жа колькі крыўды будзе: таго запрасілі на першы, таго на другі, той, значыцца, лепшы, той — горшы. I, бачыш, выходзіць, што гэты другі — як бы нешта адчэпнае, як апошні трамвай, што падбірае ўсякую ворвань, пазаддзе.
Такія бурныя разладзіцы бацькоў усё часцей і чаецей пачыналіся праз дзінэр; разладзіцы гэтыя нас.
4
дзяцей, вельмі забаўлялі. I калі нам было ўсё адно — каго запросяць, каго з кім, каго перад кім пасадзяць, дык бацькі больш за ўсё тлумілі сабе галаву менавіта гэтай праблемай. Бо, з аднаго боку, трэба было як Mara стражэй датрымацца табеля рангаў і службовай іерархіі (не забыць таксама і пра ўзнагароды), а з другога — улічыць і асабістыя сімпатыі і антыпатыі. I потым яшчэ адна каверза: ці будзе пра што гаварыць асуджаным на чатыры гадзіны суседства за сталом? У жонкі камергерыхтрата * Цэнера, напрыклад, наўме толькі адмірал фон Тырпіц ** з яго Флоцкім саюзам, а гера камергерыхтрата Зідэлебена цікавіць толькі ягоная казуістыка ды справы царкоўнасці — паспрабуй пасадзі іх поруч! А мілымілы і вельмі далікатны гер камергерыхтрат Бум падслепаваты на левае вуха (праўда, ён не прызнаецца)— ужо шэсць разоў за зіму на іншых «судовых дзінэрах» поплеч з ім сядзела фраў Эльбе, памешчыцкая дачка! Вядома, гукнуць у вуха суседу — клопат не вялікі, але, божа ты мой, не сёмы ж раз запар.
Як толькі бацькі даходзілі да згоды ў пытанні застольнай дыспазіцыі і рассылалі па Берліну запрашэнні з прыпіскай «П. п. а.» («Просім паведаміць адказ»), што мне вельмі падабалася,— першыя ж водгукі непазбежна скаланалі ўсё грандыёзнае збудаванне да падмурка: у таго інфлюэнца, у таго памерла маці, у таго дыфтэрыт усіх дзетак выкаціў...
— He! — уздыхаў тады бацька, адсоўваючы свае любімыя папкі са справамі.— Гэтыя выкорміны дарэштуюць мяне! Нікому яны не патрэбны! А чаму б гэта, скажам, усім нам не дамовіцца і не пакончыць з дурной завядзёнкай?
Такая тырада была, аднак, чыста рытарычная. Бацька разумеў, што ўжо сама думка пра гэта мяжуе з анархісцкім мяцяжом. Усе судоўцы кожную зіму наладжвалі гасціны гэтак жа, як афіцэры, як было прынята сярод духавенства запрашацца на «талерку супу» і таксама па чатыры гадзіны выседжваць за той
* Камергерыхтрат — член камергерыхта, вярхоўнага суда ў Прусіі і правінцыі Брандэнбург.
** А л ь ф р э д фон Т ы р п і ц (1849—1930) — нямецкі адмірал і палітычны дзеяч, прадстаўнік рэакцыйнага і агрэсіўнага германскага імперыялізму.
5
талеркай — і ўсюды строга па саслоўях, па чынах,— каб толькі, крый божа, якая новая ідэя не ўпаролася ў стары, звычны, заведзены парадак!
Аднак, як я ўжо сказаў, нас, дзяцей, усё гэта цікавіла толькі як прэлюдыя да галоўнага: што мы будзем есці? Што будзем піць? У што апранемся? (Асабліва мама; з татам усё ясна: яму належала быць у сурдуце з белай пікейнай жылеткай.) О, і яшчэ адно, вельмі важнае: каго наняць — кухара ці кухарку? Паводле старога дагмату, кухар — усётакі не кухарка, але ж і цана яму таксама не кухарчына, і, больш таго, ён ніколі не дазваляў умешвацца ў справы свайго дэпартамента, слова яму не скажы папярок. 3 кухаркай працаваць зладней, хоць, праўда, апошні раз філе не ўкусіць было (можа, гэта ад мяса), а марожанае аплыло.
Найбольш сучасныя гаспадыні, якія патраплялі ісці ў нагу з прагрэсам, заказвалі стравы ў рэстаране, а дома толькі падагравалі. Але мама была рашуча супроць такіх навацый:
— Куды гэта варта, Артур. Падагрэтае — яно і ёсць падагрэтае, як ты яго ні грэй!
Пасля доўгіх дэбатаў верх браў варыянт з кухаркай, нягледзячы на тое што апошні раз філе не ўкусіць было, а марожанае аплыло. Потым наставаў дзень, калі ў дом для папярэдняга абгаварэння ўсіх акалічнасцей з’яўлялася фраў Пікувайт. На якія толькі хітрыкі я не ішоў, каб паслухаць гэта «абгаварэнне». (У той якраз час і прабілася ўва мне завязь любві да пладоў ад шчадрот зямлі нашай.)
I вось перад мамаю сядзіць мілая фраў Пікувайт; у будным яна зусім не такая велічная, як у дзень свайго трыумфу, калі на ёй бялюткі фартух і крухмальная наколка, якая ўвесь час наровіць спаўзці. Дыспутанткі пачынаюць з запалам, які даходзіць ледзь не да экстазу, абмяркоўваць стравы,— паводле непарушнай традыцыі, іх мусіла быць ці то сем, ці то дзевяць — дакладна не памятаю. У мамы былі карты ўсіх страў (цяпер гэта называецца пафранцузску — меню), якія яна каштавала на дзінэрах гэтай зімой, «але ж трэба і неіпта сваё, фамільнае» (пацяперашняМУ — фірменнае)!
Нарэшце вымаўляюцца таямнічыя словы: арыко вер, соўс беарнэз, соўс камберленд, суп аля рэн, крэмо
6
тартар, аспік — словы, якія мне здаваліся больш чароўнымі за любую казку! Калі казалі: «ракавыя шыйкі»,— гэта ж трэба: шыйкі ракаў, есці шыйкі ракаў! — я ўжо бачыў густы залацісты соўс з чырвонымі бляшкамі тлушчу, чорнымі вачымапацерынкамі і чырвонымі рачынымі вусамі...
Абмеркаваннем меню бацька цікавіўся мала. Як на тую бяду, у бацькі была печань, але ён дваццаць пяць разоў за зіму адседжваў на дзінэрах па чатыры гадзіны і спажываў толькі па скрыліку мяса і лыжцы маладых стручкоў фасолі, запіваючы гэта ежыва шклянкай мінеральнай вады. Pro forma яму заўсёды ставілі келіх віна, які ён толькі прыгубліваў пры самыхнайсамых урачыстых тостах. Мой дарагі татка вытрымліваў пытку бясконцай чарадой талерак з самымі спакуслівымі лагодкамі і зусім не траціў добрага гумору, і гэта гаварыла як за яго прыстойнасць, так і за чулае сэрца, не сапсаванае, дзякаваць богу, ніякай жоўцю.
Як ужо гаворана, бацька ні сказам ні паказам не ўмешваўся ў складанне меню, але пакідаў за сабою права вета на той выпадак, калі выдаткі меліся падскочыць занадта высока. Бо тады такая гасціна абярнулася б марак на трыста — чатырыста, а ў сямейным бюджэце гера камергерыхтрата, якому трэба паставіць на ногі чацвёра дзяцей, гэта не абыякія грошы!
Затое за бацькам былі ўсе правы ў чыста мужчынскай парафіі — ён выбіраў і купляў віно. Увогуле, з гэтым, можа, нават лепш управілася б і мама, бо яна каштавала ўсе віны на ўсіх дзінэрах. Але такі ўжо быў тады час, што жанчынам, божа барані, не дазвалялася замахвацца на мужчынскія прывілеі: мужчыны прыгожа наразалі смажаніну, курылі, куплялі віно, жанчыны займаліся кухняй, дзецьмі, слугамі.
He скажу, што бацькавы закупкі былі заўсёды ўдалыя. Ашчадлівы па натуры і яшчэ таму, што куды ж ты дзенешся, бацька выбіраў віно не так на смак і яго вылежку, як па цане,— а гандляр, як я падазраваў, даваў яму зусім не небескарыслівыя парады, бо яму трэба было ачысціць склеп ад заляжалага тавару. Можа, праўда, я і дарма нагаворваю на бацьку, што да смаку він,— бо, памятаю, аднаго разу я застаў у ваннай двух афіцыянтаў, нанятых на вечар,— дык яны якраз прыкладваліся да бутэлек. Як толькі я ўварваўся, яны зне
7
хаця паставілі бутэлькі на месца,— хай ахалонуць, сказалі.
— Воцат, га? — панура спытаў адзін.
— Неразведзены! — абурана адказаў другі.— Воцат хоць піць можна, а гэта ж эсенцыя! Кінь, хай госці хлешчуць!.. Каб кіслае віно — яно б хоць бадзёру давала!
— I тое толькі на трэці дзень,— пахмура буркнуў першы.
Да гэтага часу не магу ўцяміць, як жа ў такім разе абодва афіцыянты пад канец кожнага нашага дзінэра рабіліся нехлямяжымі, няўклюднымі воўнянкамі, на якіх мама пачынала абурана зіркаць, а бацька паглядваў з усмешкай і крыху заклапочана. Кожны год афіцыянтаў бралі новых, і год у год з імі паўтаралася старое. Ну, акурат як бы ўсе адным швом шытыя.