Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Адразу паслалі ганцоў ва ўсе месцы, дзе я мог быць: да Эльбе, Фёчаў, Гарынгхаўзенаў, Дэтлефсенаў... (Тэлефон тады ўжо быў наогул, але яго не было ні ў нас, ні ў нашых знаёмых, за выключэннем доктара Фёча.)
49
Бацька сышоў уніз, далікатна перагаварыў з парцье і папрасіў яго не замыкаць сёння дзверы пасля васьмі гадзін. Потым выйшаў на Луіпольдштрасэ і пачаў пахаджаць ад рога МарцінЛютэрштрасэ да рога Айзенахерштрасэ, туды і назад.
Але неўзабаве нецярпенне зноў пагнала яго ў кватэру. Уся сям’я сядзела разгубленая, нікому не вячэралася. Мама ледзь не плакала. Яна ўжо ўявіла, як я папаў пад аўтобус (прабачце, пад конку!), пад трамвай, у карэту «хуткай дапамогі»... Бацька як мог суцяшаў яе, але вельмі няўпэўнена.
Вярнуліся ганцы, без вестак! Толькі служанка, якая пабывала ў Фёчаў, сказала, што Ганса Фёча таксама няма. (Хатні парадак у Фёчаў — у доме ўрача і не магло быць інакш — не быў парадкам пунктуальным, дык тое, піто Ганс не з’явіўся дамоў у свой час, там не было ўспрынята трагічна.)
У пэўнай меры гэта навіна крыху супакоіла маіх бацькоў. Прынамсі, уявіць сабе, што няшчасце звалілася адразу на двух падлеткаў, было цяжэй. Калі ж прайшло яшчэ паўгадзіны марнага чакання, калі стрэлкі гадзінніка паказалі без нечага дзевяць, бацька наважыўся схадзіць да Фёчаў сам. А ў іх тым часам таксама ўжо зарупеліся. Мужчыны параіліся і, не сказаўшы нічога фраў Фёч, узялі курс на бліжэйшы паліцэйскі ўчастак.
Але там уцехі было мала. Прапасці хлопцам не так проста, сказаў дзяжурны. He, ніякіх данясенняў пра няшчасці з дзецьмі не паступала. Няхай панства спакойна ідзе і кладзецца спаць, а на раніцу, як і ў большасці падобных выпадкаў з прапажамі, справа высветліцца сама па сабе...
Мой бацька абурыўся. Ён без усякіх агаворак верыў у бацькоўскі клопат дзяржавы (чыім сапраўды сумленным і ўзорным слугой ён быў сам на сваім сціплым пасту), і ў яго душа балела, калі ён, сутыкнуўшыся з суровасцю жыцця, бачыў, што гэты бацька часам бываў не руплівы, а часта нават абыякавы, несправядлівы, а то і грубы.
Усё гэта адразу забылася, як толькі яны вярнуліся на кватэру доктара. Ганс Фёч — вярнуўся! Мой бацька цяпер ужо быў пэўны, што застане дома і мяне. Аднак періпыя ж словы Ганса развеялі яго ілюзію. Ганс, праў50
да, спрабаваў юліць, выкручвацца, маніць, але старьі Фёч не цураўся метадаў фізічных угавораў. Пасыпаліся аплявухі, і неўзабаве следчыя дазналіся, хоць і з не вельмі чоткіх паказанняў, што Ганс Фёч пакінуў мяне недзе ў паўночных кварталах Берліна, каля трушчобаў, і што я чамусьці наадрэз адмовіўся ехаць трамваем...
— А ідзі ж бо сюды, Гансе, саколе мой ясны! — урачыста сказаў доктар Фёч, і пры расправе, якая за гэтым паследавала, бацька мой сваю прысутнасць палічыў лішняй.
Ён спяшаўся дамоў, да мамы, каб перадаць ёй горкую праўду: я застаўся ў самым вядомым благой славаю раёне Берліна, і яшчэ каб сказаць ёй, што цяпер няма іншага выйсця, як толькі пакарыцца лёсу і чакаць...
I яны чакалі. Усё было забыта: і бацькавы папкі, і маміна цыраванне. Брата і сясцёр загналі ў ложкі, але і яны не заснулі. Ого, быць братам і сёстрамі брата, які прапаў,— гэта не абышто, гэта ж такое шчасце! Кожныя пяць мінут заходзіла старая Міна і, чмыхаючы носам, пыталася пра навіны.
Гадзіне а дзесятай — званок; бацькі кінуліся ў прыхожую, але то быў парцье, які прыйшоў спытацца, ці замыкаць яму дзверы пад’езда, ці пачакаць яшчэ. Бо яму спаць хочацца. I толькі сярэбраная манета, усунутая яму ў жменю, як рукой зняла сон.
Нарэшце а палове адзінаццатай зноў пазванілі. Бацька сказаў паныла:
— Зноў парцье. Дай яму дзве маркі, Луіза...
Але тут з прыхожай пачуўся мой голас...
Абое рынуліся напярэймы, схапілі мяне, пацягнулі ў пакой, на святло.
— Хлопчык мой, адкуль ты? А дзе ж ты быў?! Ты ведаеш, каторая цяпер гадзіна?!!
Пытанні так і сыпаліся. Убачыўшы страх на тварах бацькоў, я, як той дурань, з удаванай абыякавасцю бухнуў:
— Я быў у Ганса Фёча, а ў іх якраз гадзіннік стаў!
Плясь! — зарабіў я па левай шчацэ. Плясь! — па правай.
— Ну пачакай жа, я табе пакажу, як муціць, дубіна недарослая! — закрычаў бацька, даючы выйсце
51
ўсім хваляванням і трывогам, перажытым за вечар.
Ён абвёў вачамі пакой, нібы шукаў нечага. Ах, бедны мой татка, ён зусім не быў гатовы да такіх выхаваўчых экзекуцый, як доктар Фёч, і не знайшоў нічога людскага, апрача доўгага чарэшневага цыбука сваёй люлькі. Праўда, і гэтым цыбуком ён адцыбучыў мяне на добрае здароўе; першы і — трэба спадзявацца — апошні раз у маім жыцці мяне перагнулі цераз калена і адсвісталі па ўсіх правілах псеўдапедагогікі. I, трэба сказаць, навука дала добры плён, бо я ніколі яе не забыў. Прынамсі — не пашкодзіла...
I ўсётакі, мусіць, многае ў маім жыцці пайшло б іншым ладам, калі б у паблажлівага таты не лопнула цярпенне менавіта ў той вечар. Усё магло быць. А ну ж, калі б не падсумавалі маіх правін, я б набраўся рызыкі ды і расказаў пра свае ідэі наконт трамваяў з рашоткамі, а тады ён, бацька,— хаця, магчыма, маю ідэю і палічылі б дзіцячай дурасцю,— паслухаў бы, паслухаў і сказаў сабе: «А за гэтым такі крыецца нешта іншае і, на жаль, нешта горшае, чым непунктуальнасць і хлусня».
Вось так я ўсё сваё дзяцінства, ды каб жа толькі, а то і колькі год пасля, часта пакутаваў ад розных неадчэпных ідэй, а пагаварыць пра іх ні з кім не мог. Апошняя нагода была ўпушчана на векі вечныя якраз у той злашчасны вечар, вечар лупцоўкі.
Часам мае ідэі былі параўнаўча бяскрыўдныя. Напрыклад, лёгшы ў ложак, я мог гадзінамі не спаць, a толькі раздумваць: ці паставіў я кропку ў канцы апошняга сказа ў пісьмовым практыкаванні, ці не паставіў? Нарэшце я ўставаў і правяраў, і, канечне ж, кропка стаяла.
Часам жа ідэі датычыліся больш горшых рэчаў...
Але пра сваё трэцяе цяжкае паражэнне, якое выпала мне на долю праз маю дружбу з Гансам Фёчам, я раскажу ў наступным раздзеле.
«М У Ч Ы Л I Ш Ч А»
У ШКОЛЕ, ЦІ, ЯК МЫ ЯЕ ТАДЫ НАЗЫВАЛІ, «мучылішчы», доля мая ў тыя часы была незайздросная. Хадзіў я ў гімназію імя прынца Генрыха на Гру
52
невальдштрасэ, і была гэта гімназія вельмі класная, чым я хачу сказаць, што там праціралі порткі галоўным чынам сынкі афіцар’я і дваранства, а таксама дзеці проста багатых людзей. Mae ж бацькі былі людзі вельмі ашчадныя, таму, калі, здаралася, я праціраў штаны, мама зусім не кідалася па новыя, а брала ў рукі іголку і накладвала на зіхатлівую дзірку моцную латку. А як бо не заўсёды пад рукой быў якраз той, што трэба, матэрыял, мама без лішніх мадрыгалаў брала што папала. Было гэта трыццаць пяць гадоў таму назад, але і сёння яны, штаны тыя, як жывыя стаяць перад вачамі: цёмпасіпія, фірмы «Блейль», з новенькімі шэрымі латкамі.
Божа, колькі здзеку, колькі смеху перапала мне за тыя латкі! Канечне, дражнілі мяне не «знатныя» аднакласнікі. Яны высакародна не заўважалі дзфекту, затое адразу перасталі заўважаць мяне самога. Калі я што пытаўся, яны адказвалі суха, з пагардлівай паблажкай, што мяне глыбока крыўдзіла і абурала. А вось іншыя, тыя, што хоць і ваўкі, але з пароды каётаў,— як яны зневажалі мяне, адкрыта і без усякага сораму! I больш за ўсіх адзін такі, забрында і гіцаль Фрыдэман — на галаву вышэйшы за мяне, на галаву дурнейшы за ўвесь клас, што ўбіў, то ўехаў, трэці год падрад у адным класе ехаў, а што сабе добра ўбіў, дык гэта дацінаць і дапякаць мне! Што ўмеў, то ўмеў, зараза!
Толькі пазвоняць на вялікі перапынак, які мы абавязаны былі праводзіць на школьным двары, як гэты Фрыдэман ужо цягне мяне (а я быў, вядома, слабейшы) у якінебудзь куток, большменш зводдаль ад настаўніцкага вока, і заводзіць гаворку на тэму швіва і цыравання. Скора вакол нас ужо збіраецца гурток цікаўных слухачоў, «дваранства», вядома, крыху наўзбоч, на перыферыі — яно, бач, вышэй плебейскіх забаў. Самыя дасціпныя кпіны прымаюцца выбухам рогату і воплескамі, як у цырку, а гэта толькі больш падахвочвае дылду.
Як цяпер бачу сябе: бледны, кволы, разгублены, стаю, заціснуты ў каменны кут. Усё «мучылішча» раскошуе пятнаццацімінутнай свабодай перапынку, a мне — пакута. I кожны раз я ўздыхаў з палёгкай, калі званілі на ўрок. Спрабаваў хітрасцю ўвільнуць ад сва
53
іх катаў. Ах, што там тыя мае дзіцячыя хітрыкі! Калі ў пачатку вялікага перапынку я хаваўся ў класе, хвіліны праз дзветры мяне вывалокваў адтуль хтонебудзь з настаўнікаў, і, строга выгаварыўшы мне, адпраўляў на двор, бо нам было прадпісана гэтыя пятнаццаць мінут дыхаць свежым паветрам. Спрабаваў замыкацца ў прыбіралыіі, але той вылюдак выкалупваў мяне і адтуль. Ён барабаніў у дзверы, я здаваўся і паступаў у яго распараджэнне.
0, як ненавідзеў я гэтага Фрыдэмана, яго белы прышчаваты твар, каб яго спрышчыла да пупа, нахабныя бясколерныя вочы, каб яны яму павылазілі, за шкельцамі ў нікеліраванай аправе! Калі ён гугнявым фанабэрыстым голасам пачынаў распытваць мяне пра мае погляды на праблему цыравання і латання, выбару колеру латак,— і «ці не здаецца мне, што чырвоны колер самы прыгожы», «што, не? здаецца, што не здаецца, ці не здаецца, што не здаецца? — адказвай палюдску. Можа, тады зялёны з чырвоным, справа чырвоная латка, злева зялёная, пасярэдзіне, скажам, жоўтая?.. (Зноў аж кладуцца!) А чаравікі, мусіць, латае татуля,— калі меркаваць па правым, дык так яно і ёсць! Тут ужо скачы не скачы, а сем’і бываюць здаровыя, бываюць і латаныя». I «як добра, што ў нашай гімназіі ёсць адзін экземплярчык латаных — выдатны прыклад для нагляднасці».
На ўсе гэтыя пустыя і жорсткія жарты я не адказваў свайму злому духу ні словам. Я толькі стаяў, утаропіўшыся ў яго, альбо абводзіў вачыма слухачоў з поўным адчаем у сэрцы і ўсё ж з калівам надзеі, што з’явіцца нейкі збавіцель. Але ні разу ніводзін хлопчык не заступіўся за мяне. 3 усёй бязлітаснасцю падлеткаў яны дазвалялі бясконца здзекавацца, падахвочвалі яго сваёй увагай і ніколі не стамляліся.
У тыя часы былі вельмі чоткія азначэнні таго, што лічыць прыстойным. I насіць у гімназіі прынца Генрыха залатаныя штаны якраз і лічылася непрыстойным, і, значыць, правільна, што мне спрабавалі гэта ўдзяўбці. А мая добрая мама ані не зважала на мае скаргі.
— Скажы сваім хлопчыкам,— казала яна,— што ў цябе ёсць яшчэ дзве сястры і брат і што мы павінны жыць вельмі ашчадна. Берлін страшэнна дарагі, a бацька ўжо каторы год адкладвае дзесяць працэнтаў