Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
— На які праезд?
— У суд.
— Туды трэба дваццаць пфенігаў, а ў цябе больш за сотню марак. Дзве вялікія розніцы.
— Згодзен, дарагая,— сказаў ён заклапочана.— Бо вось я і сам заўважыў, што кішэні пацяжэлі. Раней, беручы грошы на трамвай, я гэтага феномена не назіраў.
28
— Можа, табе ў судзе за штонебудзь заплацілі? Ты не даваў артыкул у «Юрыдычны штотыднёвік»? На лесвіцы з паштальёнам не сустракаўся? Можа, пазычыў у каго з калег?
Гер камергерыхтрат Эльбе лічыў, што на ўсе гэтыя пытанні ён можа з пэўнымі, канечне, агаворкамі даць адмоўны адказ.
— Ну, тады і я не ўцямлю, адкуль гэтыя грошы,— закончыла допыт фраў Эльбе.— А пакуль што я вазьму іх на захаванне. Калі яны чужыя, гаспадар акажацца.
Але паколькі фраў Эльбе мала зносілася з жонкамі іншых саветнікаў, пра здарэнне ў Зідэлебенаў яна даведалася толькі праз тыдзень на чарговай гарбаце. Яе кідала то ў жар, то ў холад, бо ўжо з першых слоў яна зразумела, хто зламыснік, і яна імгненна скеміла, што фраў Зідэлебен, якая, на шчасце, не гарбатавала ў кампаніі, можа нарабіць геру Эльбе вой колькі клопату, калі ўведае праўду. Спачатку фраў Эльбе рашыла нікому нічога не казаць, нават свайму мужу, а грошы пераслаць фраў Зідэлебен ад выдуманай асобы.
Аднак неўзабаве стала ясна, што з гэтага нічога не выйдзе. Папершае, гэта супярэчыла яе шчырай уродзе, падругое, толькі б дало плёткам новы разгон. А калі ўсётакі правільна ўнюхаюць след, рэпутацыі мужа — канец.
He знаючы, што і рабіць, фраў Эльбе кінулася да маёй мамы, якой яна сімпатызавала за лагодны нораў, хаця жонка «цывіліста», шчыра кажучы, не належала да кола «крыміналісціх». Але мама ў такім важным пытанні не адважылася штонебудзь адказваць або рабіць, не параіўшыся з мужам. Бацька выслухаў яе на поўным сур’ёзе. Гонар судзейскага саслоўя быў для яго гонарам крыві і роду: без гэтага гонару не было ні суда, ні жыцця. Нельга дапусціць, каб плётка запляміла хоць рубчык судзейскай мантыі. Ён палічыў, што ў такой сітуацыі не мае права дзейнічаць, кіруючыся толькі сваім рашэннем, і таму звязаўся са старшынёй крымінальнай палаты. На думку таго, трэба было выслухаць старшыню грамадзянскай палаты, дзе служыў гер Эльбе. Старшыня грамадзянскай палаты звязаўся з герам Зідэлебенам, і той, апамятаўшыся ад здзіўлення, усклікнуў:
29
— Дык вось дзе ўвязка! Да гэтага, вядома, ніхто б не дадумаўся! Я рады, што ўсё ўладзілася такім чынам, праўда, мая жонка...
Ён задумаўся. Прысутныя і сярод іх фраў Эльбе зычліва глядзелі на яго.
— Зрэшты, я кампенсаваў пацярпелым страты з маёй асабістай касы, праўда, без поўнага пагаднення з жонкай,— сказаў ён.— Яны разляцеліся на ўсе бакі, дзяўчаты ўладкаваліся ў іншых месцах... бадай што, самае лепшае, калі мы забудзем гэты інцыдэнт. Калега Эльбе вельмі дастойны чалавек...
— Вы думаеце...
— Калі я правільна зразумеў вас, калега Зідэлебен...
— Вы думаеце, што і ваша жонка...
— Шчырая праўда. Я думаю, што маёй жонцы не варта ведаць, што справа разблыталася. Гэта магло б... гм... азмрочыць добрыя стасункі паміж калегамі. Да таго ж яна сцвярджае, што вымушаная змена прыслугі абярнулася неверагоднай удачай. Быццам згадзіла нейкія «жамчужыны» з Усходняіі Прусіі...
Усе ўсміхнуліся, бо добра ведалі, што зідэлебенаўскія «жамчужыны» ззялі толькі першыя дні, а потым хутка трацілі свой бляск...
— Значыцца, усё застанецца паміж намі...
— А калега Эльбе?..
— Які сэнс гаварыць яму,— сказала фраў Эльбе.— Ён толькі засмуціцца, а ад засмучэння недалёка і да новага канфузу.
Вось так і атрымалася, што гісторыю гэту захавалі ў тайне, наколькі, канечне, маглі захаваць тайну яе шматлікія давераныя. Але двое напэўна не ведалі нічога: фраў Зідэлебен і гер камергерыхтрат Эльбе.
I калі цяпер Зідэлебеніха дазваляла сабе часам звысака абысціся з маёй мамай, тая з усмешкай думала сама сабе: «Ведала б ты, дарагая, што ведаю я, ты б інакпі загаварыла! Але ты нічога не ведаеш, нічога!»
ЛУПЦОЎКA
МОЙ БАЦЬКА, ЯК Я ЎЖО КАЗАЎ, ВЫКЛЮЧАЎ з дзіцячага меню бярозавую кашу. У пытаннях пакарання ён быў гамеапат: лячыў similia similibus, па добнае падобным, ці, панашаму кажучы, выбіваў клін клінам, і мог быць цалкам задаволены вынікамі, якія давала яго метода, незалежна ад таго, ці быў гэта поспех самой методы, ці прыносілі яго мы, дзеці. Але адзін раз мой «стары» ўсё ж укінуў мне ад шчырай душы, і гэта выключная падзея так глыбока мяне ўразіла, што засела ў памяці з усімі падрабязнасцямі аж да сённяшняга дня.
Было мне тады гадоў дзесяцьадзінаццаць, і быў у мяне сябрукнеразлівода — Ганс Фёч, сын нашага хатняга доктара. Мы з ім, абодва Гансы, праўда, хадзілі ў розныя школы, але пасля ўрокаў цэлымі днямі ашываліся ўсюды разам. Замест таго каб марыцца над сшыткамі, мы клеілі з кардону і каляровай паперы ЧУДоўныя рыцарскія даспехі, ладзілі баявыя ўкрасы індзейцаў, вычытаныя са строга забароненых нам кніжак Карла Мая *, глыталі яшчэ стражэй забароненыя выпускі пра авантуры Сітынга Буля і Ніка Картэра **. Выпускам гэтым канца не было: сто, дзвесце, трыста брашур... Усе нашы кішэнныя грошы ішлі на іх.
Зрэшты, на той час я быў вельмі прыстойна выхаваны хлопчык. Памятаю, як я, на вялікую крыўду Ганса Фёча, ніяк не хацеў даць яму адну з гэтых бульварных кніжак па той толькі прычыне, у якой нізавошта не хацеў прызнацца, што ў героя ў запале гневу вырвалася слова «зас..». Мне было сорамна за майго героя перад Гансам Фёчам.
Праўда, аўтар паспрабаваў выгарадзіць героя і спешна запэўніў, што той так сказаў з гарачкі, шчыра абураны подласцю свайго праціўніка, але тым не меней светлая душа мая была абражана. Калі такія брыд
*Карл Май (1842—1912) — нямецкі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх раманаў, у якіх дзейнічаюць індзейцы, арабы, індусы і абавязкова «белы» герой нямецкага паходжання.
**Сітынг Буль, Нік Картэр — сышчыкі, героі бульварных дэтэктыўных раманаў.
31
кія словы дазваляе сабе які прайдзісвет, дык хай сабе, на тое ён і прайдзісвет, але каб герой!..
А ўвогуле мы з Гансам Фёчам добра ладзілі. Гэта быў ціхі, не вельмі гаваркі хлопчык з цвярозым, практычным розумам; калі мяне заносіла ў фантазіі, ён слухаў маю балбатню да канца, а тады кожную новую ідэю, якая выкачалася ў маёй вечна здатнай на выдумкі галоўцы, стараўся адразу ж правесці ў жыццё. Абедзве пары бацькоў ухвалялі нашу цесную еднасць. Мой бацька, мусіць, разлічваў, што яна крыху прыгасіць пал сынавай неўраўнаважанасці, а доктар Фёч спадзяваўся, што яго ціхае цялятка падбрыкне. Сустракацца нам было зусім зручна — Фёчы, як і мы, жылі на Луіпольдштрасэ, толькі што на паўднёвай палавіне, якая ў тыя часы яшчэ не была цалкам забудавана.
Нягледзячы на такія выгоды для ўдалага сяброўства, мне з Гансам Фёчам, я б сказаў, не вельмі пашанцавала. Гэта яму я абавязапы трыма самымі буйнымі паряжэннямі ў сваім жыцці, лупцоўкай і ганебнай плягай, пра якую яшчэ шмат гадоў пасля ў нашай сям’і ўспаміналі з жахам.
Го'рыч першага паражэння ўдалося збольшага разбавіць, хоць яно і было даволі прыкрае. Мой бацька, калі яму зрэдзьчасу выпадала вольная хвіліна, пакланяўся бяскрыўднаму ідалу калекцыяніравання і за ўвесь час назбіраў досыць ладную калекцыю паштовых марак. Ядро яе складала вельмі рэдкая серыя старадаўніх нямецкіх марак, якія ён выпадкова знайшоў, калі капаўся ў хламе на гарышчы прыёмнага бацькі маёй мамы. Гэты прыёмны бацька, спарахнелы натарыус, склаў на гарышчы цэлы штабель папак з натарыяльнымі паперамі сваіх папярэднікаў, а ў тых папках ляжалі пісьмы, старыя пісьмы, на якіх былі наклеены радавыя маркі ТурніТаксіс *, мекленбургскія маркі з бычынай галавой, гамбургскія з чырвонымі вежамі,— ва ўсякім разе каштоўныя экземпляры.
Усё, што дадалося пасля, не магло дараўнацца з гэтымі першымі знаходкамі. Калі бацька служыў у гановерскіх правінцыяльных судах, ён не ўпускаў вы
* ТурніТаксіс — нямецкі княжыцкі род, які ў XVII—XIX стст. кіраваў паштовым ведамствам. Ф р а н ц фон Таксіс (1460—1517) заснаваў першую паштовую сувяль паміж Венай і Бруселем.
32
падку вывудзіць са струхлелых, абгрызеных мышамі папак аднудругую рэдкую марку. Але, таму што ён быў ад прыроды чалавек ашчадлівы і збіранне марак так і не стала яго сапраўднай душэўнай хэнцю, ён устрымаўся ад куплі альбома. Усе маркі былі з найшчыршай акуратнасцю наклеены на чацвярцінкі далікатнажоўтай паперы, і ўсе надпісы на лістках зроблены прыгожым бацькавым почыркам.
Аднаго разу калекцыя падверглася жорсткаму спусташэнню. Нейкі заўзяты калекцыянер з пароды бессаромных, які, на жаль, аказаўся бацькавым начальнікам, выпрасіў у свайго падначаленага калекцыю «для мэт параўнання з уласнай». Пасля ўжо бацькава «параўнанне» выявіла, што шмат якія каштоўныя экземпляры прапалі і, нягледзячы на «націск», так і не былі вернуты, праўда, занадта «націскаць» бацька не адважыўся, баючыся за свой поступ па службовай лесвіцы. Бо, бачыце, зламысны начальнік мог нарабіць непапраўнай шкоды маладому суддзі нават у так званыя добрыя старыя часы!
Але за даўнасцю ўсё было даравана і забыта. Прагалы былі запоўнены іншымі, хоць і не такімі каштоўнымі, маркамі, а занадта сплюндраныя лісты бацька пераклеіў.
I вось паявіўся я, дзіця, якое расло, якое падавала вельмі светлыя надзеі, праўда, прыкметна хілілася да беспарадку і беспрынцыпнасці. Я ніколі не мог дакладна сказаць, куды падзелася прорва грошай з пяцідзесяці пфенігаў, якія мне выдавалі кожны тыдзень на дробныя выдаткі; грошай у мяне ніколі не было, я ўвесь час выпрошваў авансы.
Бацька быў упэўнены, што ў кожнага чалавека ёсць ад прыроды дадзены інстынкт ашчадлівасці. Бо кожны ж сіліцца нечага ў жыцці дасягнуць, і кожнаму прыемна, калі яго дзеці дасягаюць большага, чым ён. Чаго б гэта раптам я, у кім цячэ яго кроў і кроў яго таксама беражлівай жонкі, павінен быць абдзелены гэтым спрадвечным інстынктам?! Ён ёсць, ён павінен, ён мусіць быць, і задача бацькі — выявіць і развіць яго! Паколькі з грашыма разбег не ўдаўся, хоць бацька і падарыў мне спецыяльны сшытак, куды трэба было ўпісваць прыходы і расходы — а я скарыстаў яго для перапісу сваіх кніг,— дык бацька намерыўся
2 Зак. 732
33
абудзіць ува мне інстынкт ашчадлівасці з дапамогай калекцыяніравання.
Калі я прыносіў са школы добрую адзнаку, калі мужна трымаўся ў зубнога ўрача, калі цэлы тыдзень піў рыбны тлушч без лішніх скандалаў, дык ва ўсіх гэтых пахвальных выпадках бацька ўручаў мне большменш поўны ліст са сваёй калекцыі. Калі яму хапала часу, ён расказваў мне, дзе і як «раздабыў» тыя ці іншыя маркі (бацька гаварыў, што не змарнаваў на іх ні аднаго пфеніга). Альбо браў са сваёй бібліятэкі кнігу з картамі і гаварыў пра дзяржавы, адкуль гэтыя маркі, і такім чынам спрабаваў звязаць цеснымі повязямі маркі і мяне.