Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Мама бажылася, што кішэні іх фракаў падшыты цыратай — у іх без следу знікалі смажаныя кураняты і велізарныя кавалкі ялавічыны, I наш дзівосны соўс, бедавала мама, таксама туды вылівалі, бо куды ж яшчэ. Мама патрабавала, каб бацька зрабіў самыя строгія захады на гэтых прапойцаў, на гэтых урвікавалкаў. Але бацька быў чалавек мудры і ніколі не рабіў ім ніякіх авантур, бо добра разумеў, што недахопам той ці іншай прафесіі за адзін вечар усё адно рады не дасі.
I калі раніцай пасля дзінэра мама жалілася, што ўсіх рэштак пасля гасціны і на абед не набярэцца, бацька ўсміхаўся і адказваў:
— Ай, Луіза, бог з ім! Ты лепш думай інакш: было так смачна, што госці ўпісалі ўсё і не аблізнуліся! Столькі закусак настроілі!
— Як не аблізнуліся? Заставалася ж яшчэ цэлая паляндвіца! Як жа не аблізнуліся? А хто ж яе ўлізаў?! — абуралася мама.
— I мне шкада, што прапала,— падтакваў бацька.— Бо з усяго мяснога, калі не лічыць, бадай што, смажанай цяляціны, я найболып люблю паляндвіцу. А ты знаеш што? А падай нам у нядзелю паляндвічку тваёй гатоўлі, павер, я ў сто разоў больш люблю, калі з тваіх рук, чым усе гэтыя вымудры нанятых кухарак.
Пахвала была гаючым бальзамам на свежую рану, і мама хутка ўлагаднялася.
8
Зрэшты, калі папраўдзе, дык не толькі судоўцы, але і любы іншы, хто ў тыя часы ладзіў гасціны, меў той жа самы клопат з падзёншчыкаміафіцыянтамі, як і мае бацькі. Потайкам, але зусім не безуважна гасціна сачыла за паводзінамі абодвух наймітаў, і кожная гаспадыня ў думках пытала сябе: «А ці не падыдуць яны і нам? Трэба ўзяць адрас гэтага кругленькага, ён, здаецца, нешта кеміць у сваіх таўкачах і місках».
На вялікі жаль, гэты кругленькі якраз і прычыніўся да самага сенсацыйнага правалу бацькоў. Выходзячы з кухні з падносам у руках, ён спатыкнуўся на вядро са смеццем, хвазнуўся тварам на распаленую пліту і дзікім лямантам перапалохаў усю гасціну: «Каб цябе рассадзіла, чортава кадушка (гэта на кухарку Пікувайт), як ты гэты цэбар пад ногі ўсадзіла!» Якраз перад гэтым той распёк яе за няўвішнасць у рабоце. Ён патрабаваў зыску ўшчэрбу, кляў яе за «нанясенне калецтва», галамоўзіў усё, што лезла на яго п’яны язык.
3 выбітымі зубамі і папечанай сіняй гваздуляй, на якой выхапіўся вялізны пухір,— жаль бярэ, на чалавека глянуўшы... На тую бяду афіцыянта, супроць яго сцяной паўстаў маналітны фронт вопытных, спрактыкаваных знаўцаў грамадзянскага і крымінальнага права, і, пакуль разжаленыя дамы цёртай бульбай ратавалі яго ўпрыжаны твар, геры юрысты намёкамі і так, адкрытым тэкстам, даказвалі яму, што ён не толькі не мае ніякага права прад’яўляць якіянебудзь прэтэнзіі, а, наадварот жа, хай падзякуе, што яго не возьмуць на цыгундар і не ўшыюць крыміналу. Бо «стан ап’янення крадзеным віном>> — вось ён, навідавоку, усе бачаць і засведчаць. Скончылася тым, што небарака, забінтаваны, як студэнт пасля дуэлі, сядзеў на кухні і енчыў, як малое... Ён не рашаўся такім з’явіцца дамоў да шаноўнай фравы жонкі і богам прасіў супастатку фраў Пікувайт, каб тая дала яму прьттулак на дзеньдругі, пакуль ён крыху ў людскі выгляд не ўбярэцца. Час ад часу ён прапалоскваў горла бацькавым віном...
Гэты дзінэр несумненна запомніўся гасцям як адзін з самых пацешных за ўсю зіму; адны толькі бацькі мае былі засмучаны, што такі канфуз і — на табе, якраз у нашым доме. Адна радасць у няшчасці,— што і ў іншых дамах не абыходзілася без пацех. Так, аднаго
9
разу ў старшыні палаты гера Флотвэля ў самы разгар дзінэра афіцыянт зусім прапаў, і толькі а палове чацвёртай раніцы яго знайшла фраў старшыніха ў сваім ложку, дзе той ляжаў у поўнай амуніцыі і смачным храпам ноздры драў!
Ад такіх узрушэнняў нас, дзяцей, як маглі асланялі. Але спакваля мы ўсё выведвалі з гутарак бацькоў альбо — пра самае горшае — на кухні, канечне ж, прысягнуўшы там на вечнае маўчанне. А ў дзіцячых пакоях мы ўжо давалі волю сваім пачуццям. Калі я быў малы, дык будзь там у доме хай дзінэр, хай шмінэр, а роўна ў восем вечара я павінен ляжаць у ложку. Быць у ложку я быў, ляжаць ляжаў, а вочы — як прапаласканыя, які там сон. 3 паловы дзевятай званок на дзвярах не аціхаў — чулася прыглушаная гамана гасцей, шэлест парасонаў, шалясценне шоўку, a то раптам гучнае слова, a то бацька весела з кім павітаецца...
Паступова я пачынаў апускацца ў царства сноў, але мама, калі бывалі госці, абавязкова яшчэ раз заходзіла да нас з братам, клала на тумбачку нашы любімыя цукеркіляскаўкі і штонебудзь салодкае са святочнага стала, потым нахілялася да мяне, цалавала і — дабранач. Мілая мама, у дрымотныя хвіліны яна мне здавалася казачнай. Звычайна яна цалюткі божы дзень завіхалася ў хаце: a то мы, чацвёра дзяцей, пад нагамі тапталіся, a то часта хварэў бацька — здароўем ён ніколі не быў моцны, увесь час трэба было даглядаць яго, сачыць, каб было ціха і спакойна, калі ён працуе. Мама амаль ніколі пярэдыху не мела і вельмі рэдка апраналася пасвяточнаму.
Затое на гасціны яна надзявала шаўковую сукенку з глыбокім выразам, і тады яе белыя плечы ззялі, як снег. Мама так дзівосна пахла нейкімі невядомымі кветкамі, што я зачаравана глядзеў на сямейныя ўкрасы: ланцужок на шыі, залатую брошку з жамчужынамі, з ледзь чутным звонам бранзалецік,— я любаваўся! О, гэты мізер фамільных каштоўнасцяў! У сусветную вайну іх падмяла патрыятычная кампанія «Золата аддам за жалеза», і ўжо чвэрць стагоддзя я іх не бачу, але і цяпер мог бы, калі б умеў, намаляваць па памяці кожную рэч. Шчыра кажучы, я многа страціў, калі падрос і мне дазволілі са старэйшымі сёстрамі ся
10
дзець да адзінаццаці і ласавацца ўсім, што падавалі дарослым. Але я яшчэ не разумеў, што ж я такое страціў: дзіцячы рай, у якім мама была фея, самая прыгожая казачная фея.
Змалку не думаеш ні пра мінулае, ні пра будучае, жывеш, як жывецца, і мне кожны раз дух займала, калі ў дзіцячы пакой адчыняліся дзверы і афіцыянт ці кухарка, а то і сама наша ахмістрыня, старая буркатуха Міна, падавала талеркі, на якія паспешна былі нагурбаваны самыя розныя прысмакі: піражкі выглядвалі зпад спаржы, клякса смародзінавага жэле расплывалася па бульбе з пятрушкай, замест таго каб аздобіць кумпяк, а аднаго разу ў амлецесуфле замест начынкі з печурыц мы знайшлі — што б вы падумалі?! — салонку,— во, мусіць, мітусня была на кухні!
Багатая ежа з непрывычнымі вострымі прыправамі моцна нас развярэджвала. Мы пачыналі сваволіць: смяяліся, шумелі, пакуль нас не ўгаманяў строгі стук у дзверы. Ну, а там і разбойніцкія вылазкі ў ванную: калі аб’еўся, хочацца ж піць! Хоць бацькі нам строга забаранілі віно, у святочным экстазе мы часта легкадумна папіралі законы. Вось ужо ў калідоры выстаўлены пасты: адзін каля сталовай, другі — каля кухні. Усё, усё навокал перашкаджала нам спатоліць смагу! Колькі разоў даводзілася паспешна адступаць, калі па нашым даўжэзным, тыпова берлінскім калідоры ўлягаў з поўным падносам афіцыянт альбо калі з кухні (дзверы туды ўвесь час былі адчынены) выглядвала Міна і гразілася нам:
— Ану псік у спальню, распусты! Зараз будзе марожанае, і, калі вы не перастанеце, мы з’ямо ўсё самі.
Нарэшце шанцуе, і мы з бутэлькай рэйнвейну ці бургундскага шугаем у дзіцячы пакой! У марках він мы не разбіраліся, віно было проста віно, інакш кажучы — пітво, ад якога чамусьці рабілася вельмі весела і ты гатовы быў вычвараць немаведама што! Мы пілі яго маленькімі глыточкамі з сястрынскіх шклянак для зубных шчотак і самі сабе здаваліся марскімі піратамі, якія захапілі багаты трафей.
Аднойчы ў такім пірацкім настроі мы з братам Эдзі ўчынілі смелы набег на кладоўку; была яна каля кухні, так што ў любы момант нас маглі там застаць.
11
Але толькі мы шмыгнулі ў запаветныя дзверы, як адразу забылі пра небяспеку: перад намі ў ззянні цукровай глазуры стаялі два велізарныя тартыкуханы, якія раніцай прынёс рассыльны з кандытарскай і думка пра якія не пакідала ні мяне, ні Эдзі. Добра ўсведамляючы свой абавязак старэйшага брата, я працягНУЎ руку, адшчыкнуў ад палаца адзін зубчык і з’еў.
— I мне! — папрасіў Эдзі.— I мне зубчык!
Каб зрабіць яго саўдзельнікам, я сказаў:
— Уламі сабе сам!
Праз хвіліну мы ўжо не думалі ні пра злачынства, ні пра кару. Гэтыя зубчыкі былі такія смачныя, што мы толькі ўломвалі і ўломвалі. Пасля штурму першага кухана, ці, правільней кажучы, яго ніжняга краю, нам ужо не было супыну. Каб не замінаць адно аднаму, мы падзялілі сферы ўплыву: Эдзі ўплываў злева, я — справа. Мусіць, нешчаслівая зорка ўзышла ў тую ноч над бацькоўскім домам: ні адна жывая душа не завінула ў кладоўку, ніхто не застаў нас, ніхто не ўспалошыў.
Як мы далі рады тым тартам ды яшчэ пасля сытнай вячэры, я і сёння не ўцямлю. Ва ўсякім разе, абодва штурмаваныя палацы неўзабаве былі без зубцоў. Мы пераглянуліся і задумаліся: нават нам кінулася ў вочы, што хараство выдатных кандытарскіх дзівосаў ужо зусім не тое.
— Самае цяпер лепшае — легчы,— падсумаваў я вынікі роздуму.
— А марожанае з клубнікай? — нагадаў мне Эдзі.
— Калі яны ўбачаць гэта,— сказаў я панура,— дык яшчэ дагоняць і да клубнікі дадуць.
— А можа, падумаюць, што тарты такія і былі? — шукаў ратунку Эдзі.
Але я ратунку не бачыў і толькі паціснуў плечкамі.
— Або скажам, што гэта аб’еў пасыльны хлопчык з кандытарскай?
— Хадзем лепш у ложак, я прытваруся, што сплю,— паўтарыў я.
— А я буду храпці,— рашыў Эдзі.— Ты старэйшы, да цябе першага падыдуць.
Толькі мы леглі, як на калідоры нейкі вецер зашастаў. А з кухні чуўся ўсхваляваны мамін голас. Мы з галавою нырнулі пад коўдры. Эдзі адразу ж па
12
цешна захроп. Быць старэйшым братам часам вельмі выгадна, аднак у гэтыя хвіліны я б з радасцю саступіў права першародства дзешавей, чым за сачавічную пахлёбку. Праз некаторы час я пачуў нават бацькаў голас. Можна толькі ўявіць, якое жудаснае было наша злачынства, калі і гаспадыня і гаспадар дома мусілі ўстаць ад гасціны! Я нават не мог уявіць сабе той кары, якая чакала нас!
Але тое, што сталася пасля, было горш любой кары, бо не сталася анічагусенькі. Я ляжаў у ложку і чакаў страшнага суда, сэрца маё білася мацней і мацней. А ніхто так і не прыйшоў. Я чакаў, я ледзь не маліўся, каб прыйшло збавенне. А яно не прыйшло. Эдзі ўжо даўно не прытвараўся, бо моцна спаў, а я ўсё ляжаў і круціў галаву, прыдумваў тысячы прычын. Усю ноч, як той казаў, вачэй не звёў: а няхай бы ўжо самае страшнае, чым такое чаканне. Пачуўшы, як фраў Пікувайт развітваецца з Мінай і Шарлотай, я глыбока ўздыхнуў і павярнуўся да сцяны. Злосці не хапала на тых бацькоў, якія так доўга не апускалі меч кары на маю бедную галаву.