• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Але калі з мяне садралі бялізну, урач паглядзеў на бацькоў доўгім шматзначным позіркам: на маім тулаве, як абпаліна, адбіўся барвовы след ад кола. Вось чаму мяне ўвесь час ванітавала з крывёю. Значыць, я не толькі наглытаўся крыві, якая цякла з раны ў роце,
    291
    значыць, паранены і страўнік — ці ён лопнуў, ці паранены,— і гэта высветліцца пазней.
    Зноў выклікалі санітарны аўтамабіль, і мяне павезлі ў бальніцу...
    Праляжаў я там вельмі доўга, больш як тры месяцы. Але я зусім не збіраюся расказваць гісторыю хваробы, амаль кожны чытач ведае нешта падобнае са свайго вопыту. Памяну толькі, што даволі доўга мне не давалі ні есці, ні піць; для аперацыі я быў слабаваты, страўніку быў патрэбен спакой, так што прыйшлося і пагаладаць, і памучыцца смагай. Усё гэта — і ежу і піццё — замянілі пакутлівымі ўліваннямі раствору солі... А калі страўнік крыху падгоіўся, мяне па недагляду накармілі нечым не тым, і ўсё пачалося спачатку — кроў, галадуха і салявыя ўліванні!
    Калі мяне, сяктак падрамантаванага, праз некалькі тыдняў прывезлі дамоў, я быў як здань. На адну нагу кульгаў яшчэ шмат месяцаў, у роце насіў нейкі металічны каркас, да якога кожны ацалелы зуб быў прывязаны драцінкай. Штодня прыходзіў дантыст — карэнны жыхар Лейпцыга з прозвішчам Трычэ — і калупаўся ў роце: нешта даставаў, нешта ўціскаў, нешта падвінчваў,— наводзіў нейкі лад у зубной неразбярысе. Было гэта вельмі непрыемна, часам нязносна. А між тым якраз гэты дантыст параіў мне для догляду за зубамі сродак пад назвай «Бэбэ Го», пра які мы яшчэ ніколі не чулі. Калі ж бацька зайшоў у аптэку і ясна вымавіў: «Бэбэ Го», яму далі ўсім даўно вядомы «Пебека»!
    Як ужо гаварылася, я быў тады амаль фаталістам і прыняў бяду, як і ранейшыя няшчасці. Што зробіш, калі доля мая такая — трэба змірацца. Напачатку: вясна, канікулы, шосты клас, новы веласіпед. У канцы: зіма, дадатковыя заняткі ў гімназіі, зноў пяты клас, разбіты веласіпед знік і ніякай надзеі на новы. Так усе старанні інстытуцыі доктара Дакельмана пайшлі на глум. Дарма я зубрыў дзень і ноч, каб даказаць, што я не доўбня, якім мяне лічыў гер доктар. Дарма я зімовымі днямі, у класным мораку, тупаў за герам Мутэзіусам паміж партаў. Дарма «бліскуча» вытрымаў экзамены. Я не пайшоў у шосты клас, мяне пакінулі ў пятым. Я не пераскочыў паўгода, я адскочыў на год.
    292
    Затое ўсё ў маім жыцці перамянілася. Новыя школьныя сябры, новыя настаўнікі. Праз тое, што я доўга кульгаў, мне давялося адмовіцца не толькі ад урокаў фізкультуры, але і ад танцаў. Часам я думаю: калі б я ўмеў танцаваць, маё жыццё магло б скласціся зусім інакш. Паступова я аказваўся ўсё больш і больш у ізаляцыі, у мяне ж было так мала агульнага з іншымі.
    Але калі находзіў сум, я часта казаў сабе: а табе ж яшчэ пашанцавала! Калі б ты ў тую раніцу паснедаў у дзядзькі Ахіма, калі б не выкурыў цыгарэту, ты, бадай, не ўваскрэс бы...
    Так, я быў бедалага, але ў няшчасці мне ўсміхалася шчасце, многа шчасця. I цяпер, зрэшты, можна падсумаваць: у цэлым у мяне, як у большасці людзей, і добрага і благога было пароўну, ды і цяпер шалі ўраўнаважаны. He, тут я несправядлівы: шаля шчасця напоўнена сёння больш, яна яўна пераважвае. А гора — яно толькі прыправа да радасці!
    БРАДЖЭННЕ
    ПЕРШ ЧЫМ РАЗВІТАЦЦА 3 ГЭТЫМІ ЗАПІСКАМІ, я хачу яшчэ ўспомніць той час, калі дзяцінства развітвалася са мною. Як і капрызнае надвор’е, пара гэта ў мяне была пераменлівая, часам без прыкметных зрухаў. To непагадзь і адразу пахаладае, выпадзе снег. Потым праз хмары выгляне сонейка, снег растаё, а вось ужо зноў насоўваюцца цёмныя хмары. Наляціць калючы вецер і хлешча халодным дажджыскам у шыбы...
    Так было і ў мяне. Я быў пануры, ваўкаваты, дзікаваты, негаваркі, потым раптам ускокваў, сваволіў, пракудзіў, як маладое цялятка, дражніўся і задзіраўся. Цярпенне Эдзі я выпрабоўваў жорстка, а з сёстрамі трымаўся так, што бацька прапісаў мне чытаць «Гарэзныя гады» ЖанПоля. Я натапырыўся, як індык. Кнігу гэту я знайшоў даўно, калі капаўся ў бацькавай бібліятэцы, і адкінуў як «хлам ад лішку розуму». (Шмат якія свае погляды, што пакоіліся на граніце маёй маладосці, я неўзабаве таксама адкінуў!)
    Гэтак жа як і ўсім сваім сямейным, быў я цяжарам і сам сабе. Гэтак жа, як я не ведаў, куды падзець
    293
    свае рукі і ногі, якія раслі і раслі самі сабе дасхочу, так і не ведаў, куды падзець сябе самога. Часам я доўга глядзеўся ў люстра. Здавалася, у мяне не той твар, які павінен быць, а павінен быць зусім, зусім інакшы! I з даўніх, нібыта ўжо і забытых часоў выплывалі нейкія ці то ўспаміны, ці то летуценні пра нейкага іншага Мяне, якім я быў калісьці, яны выплывалі, адплывалі і кожны раз пакідалі смак горкага жалю.
    Але як толькі я глядзеўся на сябе пасля ванны, Marie ап’яняла адчуванне таясамнасці. Сто разоў я паўтараў свайму адбітку: «Гэта я! Я! Я! Ганс Фалада! Гэта я!..» I я кідаўся на ложак і плакаў ад шчасця, што Я — гэта я, і ўсё ж не мог зразумець, чаму так нясцерпна цяжка пераносіць іпчасце...
    Ад бацькі я прыняў у спадчыну шэсць папак з камплектамі мюнхенскага часопіса «Югенд» першых гадоў выдання. 3 тысяча восемсот дзевяноста шостага года да дзевяноста дзевятага — часоў неверагодна далёкіх. Памятаю, што часопіс гэты звярнуўся тады з заклікам сабраць сродкі для нейкага маладога пісьменніка, які аказаўся ў галечы. Помніцца таксама, што атрыманыя рэдакцыяй сумы былі да смешнага малыя: адзін раз дванаццаць марак, другі раз — дваццаць. Пісьменніка таго звалі і завуць Кнут Гамсун *. За сорак пяць гадоў, якія прайшлі з таго часу, ён стаў вялікі пісьменнік і намнога перарос усіх, якія жывуць цяпер. Ужо тады ён быў аўтарам «Голаду» і «Містэрый»...
    Усё гэта я памятаю, як памятаю і шмат чаго іншага, але часопісных камплектаў больш не гартаю. Я захоўваю іх ужо шмат год, аднак з той хлапечай пары так у іх і не заглянуў. He хочацца. Ды і лістоў тых, якія найбольш жыва адбіліся ў маёй памяці, я там не знайду. Іх няма. Я ведаю, іх няма — ніводнага.
    На лістах былі чорнабелыя, часцей за ўсё контурныя рысункі голага цела. I вось у той час мяне захапіла новая ідэя: раніцай я пракрадваўся ў бацькаў кабінет і выдзіраў з часопісаў гэтыя рысункі, а потым потайкам з вялікім стараннем размалёўваў іх у ружо
    ♦Кнут Гамсун (Кнуд Педэрсен, 1859—1952) — нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1920 г. У часе II сусветнай вайны выказаўся ў падтрымку фашызму.
    294
    вы колер. Я ўжо не помню, што я пры гэтым адчуваў. Мусіць, гэта былі нейкія няясныя адчуванні, якія наўрад ці можна выказаць словамі. To быў толькі дым, агонь быў яшчэ глыбока захаваны.
    Так, у маё жыццё ўвайшло нешта новае, але яно не радавала, у ім было нешта пакутлівашчымлівае. Я пачаў чуйна прыслухоўвацца да таго, пра што шапталіся многія мае пікольныя таварышы. Пры гэтым я зусім не мяняўся ў твары, рабіў выгляд, што мяне гэта зусім не цікавіць, што мне даўнымдаўно ўсё вядома і пытанне яснае. А дома я гартаў энцыклапедычны слоўнік і стараўся разабрацца, але тут жа спешна захлопваў кнігу.
    Мяне палохала тое, што я вычытваў. Значыць, усё зусім не так, як мне расказвалі, значыць, і настаўнікі, і бацькі, і пастары манілі?.. Манілі без усякага сораму! I ўжо як даўно! Заўсёды! Свет захістаўся. Я больш не хацеў нічога ведаць, мне было агідна тое, пра што я даведаўся, і ўсётакі я зноў цягнуўся да кніг. Чаму бацькі ні разу не гаварылі са мной пра гэта? Яны ж павінны ведаць! А раптам не ведаюць?
    Помню, як аднаго разу раніцай за шарэнгай бацькавых «Рашэнняў рэйхсгерыхта» я знайшоў чырвоную брашурку, якая, здаецца, называлася «Як мы выхоўваем нашага сына Беньяміна?». 3 брашуры тырчала закладка, я адкрыў на закладзенай старонцы і пачаў чытаць. Чытаў не адрываючыся. Потым дрыготкімі рукамі схаваў брашуру на месца. Мне было сорамна, што бацька гэта чытаў, але яшчэ больш бянтэжыла тое, што я ведаю, штб бацька чытаў...
    Голых жанчын, якіх я размаляваў ружовым — яны былі падобны на марцыпанавых свінак,— я складваў у сінюю папку і замыкаў у сваёй шуфлядцы. Але вось неяк позна вечарам — я ўжо быў у ложку — да мяне ў пакой увайшла мама. Яна была вельмі ўсхвалявана, ледзь не плакала, увесь час сціскала рукі і трывожна пазірала на мяне. Нечакана яна паклала на ложак гэтую сінюю папку і ў роспачы ўсклікнула:
    — А я ж думала, што мой хлопчык яшчэ нявінны!
    I з плачам выбегла.
    Знаю, то быў кляты час. Бацькі, якія выраслі ў атмасферы ханжаства і надмернай пыхі, яны былі бездапаможныя, як дзеці. Ад сарамлівай няёмкасці і тыя
    295
    і другія баяліся слова сказаць пра забароненае. Бацькі, несумненна, адчувалі, што гэта няправільна, што дзеці чакаюць ад іх дапамогі, што без іх дапамогі нехарошыя таварышы і дрэнныя жанчыны раскажуць дзецям у брыдкай форме тое, што бацькі павінны былі расказаць хораша, але не ўмелі. Яны толькі пачытвалі брашуры пра выхаванне Беньяміна ды яшчэ здольны былі шпурнуць сінюю папку і намякнуць, што, бач, ведаюць пра цябе ўсё, а потым са слязьмі выбегчы з пакоя і крычаць пра загубленую нявіннасць!
    Гэта слова ўдарыла мяне як громам! Я і раней рабіў глупства, і мяне каралі, але тут я адразу зразумеў: гэта нешта іншае. Раней я быў «неслух», цяпер — «вінаваты»! Раз я больш не быў нявінны, значыць, стаў — вінаваты, гэта ясна. I я зразумеў, што віна мая не ў тым, што я выдраў старонкі з бацькавых часопісаў, і нават не ў тым, што размаляваў іх. Віна была глыбей...
    Я пачаў думаць пра гэта. 3 юрыдычнага боку я ўжо разумеў дзякуючы бацьку, што за ўсякай віной стаіць намер. Нельга ж быць вінаватым несумысля, без жадання. Але ж ці быў у мяне пэўны намер? Бо і не размалёўванне рысункаў, і не капанне ў кнігах гняло мяне, а стан майго духу, пакутлівая ўстрывожанасць, прадчувальнае Невядомае, ад чаго мне так хацелася вызваліцца.
    Я не лічыў сябе вінаватым. Я ж не хацеў усяго гэтага. Раней мне было намнога лепш. Я б ахвотна памяняў цяперашняе на мінулае! He, я не прызнаваў за сабою наўмыснай віны.
    Але, што самае дзіўнае, у глыбіні душы я ўсё ж адчуваў, што вінаваты. Навошта я потайкам прыслухоўваўся да таго, што гавораць школьныя таварышы? Чаму, калі мне захацелася прачытаць у энцыклапедыі пра «зачацце», я ўзяў з паліцы том не з тым жа спакоем, як зрабіў бы, калі б мяне зацікавіла «Замбезі»? Я інстынктыўна пачаў рабіць усё тайна, а я ж засвоіў правіла — усё, што хаваецца ад дзённага святла, што робіцца тайна, тое нядобра. Чаму я не мог спытаць у бацькі? Звычайна ж я распытваў пра ўсё! Чаму я быў упэўнены, што мама ні заўтра, ні калінебудзь яшчэ не вернецца да гэтай тэмы? Тэма была тайная, тайна дарослых...