• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Забараняліся нават намёкі на інцыдэнт, і як толькі Сысун завёў быў на стары лад, яго тут жа асеклі:
    — Сысун, заткніся!
    Так, усе яны былі прыветлівыя са мною, як і paHeft, клапатлівыя, як і раней. Гэта былі самыя цудоўныя хлопцы на свеце, яны маглі, канечне, асатанець праз той змарнаваны абед і пакутлівы марш без вады ў спёку, але злосці на сэрцы не мелі!
    I калі праз некалькі дзён выявілася, што я сапраўды хворы, яны рабілі ўсё, каб палегчыць маё жыццё. Неслі маю ношку і мяне самога дзесяткі кіламетраў па бясконцых дарогах, часта пад дажджом. Пра гэтыя
    250
    апошнія дні я мала што памятаю. У мяне была гарачка, і мяне часам заносіла так далёка, што галасы вандроўнікаў чуліся як бы зза сцяны.
    Амстэрдама я зусім не памятаю, хоць і правялі мы там трое сутак, астатак дарогі да Везеля праплыў у суцэльнай каламуці. Запомнілася толькі, праўда, як я пад дажджом сеў на зямлю каля дарожнага слупа і богам благаў Ацэра пакінуць мяне аднаго. Помню, я сядзеў у вялізнай лужыне, і мне было чамусьці прыемна. Мусіць, ад вільготнай прахалоды. А потым зноў гарачка, смуга.
    Ніводным словам хлопцы не ўпікнулі мяне, нават выглядам не паказалі, якім цяжарам я быў, як збузаваў ім канікулы. Мусіць, пэўную ролю тут адыграла адчуванне іх віны перада мною, яны ж «салілі» мяне і цяпер былі ўпэўнены, што прычына хваробы ў гэтым. Але ўсё роўна хлопцы паводзілі сябе вельмі прыстойна. Яны сабралі апошнія грошы, каб купіць нам з Ацэрам білеты ў вагон другога класа скорага цягніка, a самі пад начальствам Клапа паехалі пасажырскім у чацвёртым класе. Харошыя хлопцы!..
    Ацэр прывёз мяне дамоў на дрожках, дапамог падняцца па лесвіцы, паклаў на пляцоўцы маю ношачку, пазваніў, сказаў мне: «Ну, Барада, мацуйся, папраўляйся!» — і хуценька збег уніз. Я добра разумею, што ён адчуваў нейкую няёмкасць перад першай гутаркай з маімі бацькамі, і яму непазбежна давялося б усё тлумачыць, слухаць папрокі,— на першы раз хапала і аднаго мяне.
    Мінут праз пятнаццаць памяць мая праяснілася. Я пакінуў рукзак за дзвярыма, патупаў у бацькаў кабінет, сеў на крэсла, паглядзеў на бацьку, на маці, сказаў: «Здаецца, у мяне сонечны ўдар!» — і зваліўся без прытомнасці на падлогу. Але ў мяне быў не сонечны ўдар. У мяне быў тыфус!
    Пахварэўшы даволі доўга і паправіўшыся, я больш не пайшоў да «пералётных птахаў». He таму, што бацькі забаранялі, а таму, што хлопцы раззлаваліся на мяне ўсур’ёз і непрымірыма. Я вымучыў іх сваёй слабасцю. Я быў бездапаможны. Вечна намульваў ногі. Круглы няўдаліца і няздара. He мог ісці столькі, колькі хацелі хлопцы. He ўмеў спяваць і перасаліў пахлябон. На дзесяць дзён звязаў ім рукі, і яны баяліся за
    251
    мяне. Усё гэта яны велікадушна мне даравалі і засталіся добрымі сябрамі.
    Але калі даведаліся, што ў мяне тыфус,— гэтага ўжо дараваць не маглі! Мы ж пілі адну і тую ваду, аднак яны не захварэлі, а я — на табе!
    Гэтым самым я зглуміў ім усё падарожжа, падвёў іх пад расследаванне, нашкодзіў Руху Пералётных Птахаў, праз мяне іх любімаму камандору давялося пакінуць арганізацыю. Такое зло не даруецца, і я перастаў быць «пералётным птахам»...
    Праз год Ацэр выпадкова сустрэў мяне на вуліцы.
    — Ну што, Барада, парадак? — спытаў ён.
    — Дзякуй, Ацэр! — адказаў я.— Як бачыш. Нават валасы выраслі. Ад тыфусу яны выпадаюць.
    — Слухай, Барада! — абурыўся Ацэр.— He было ў цябе ніякага тыфусу! He залівай мне! Мы б усе перахварэлі! He, гэта ўсё штукі тлустых камлукоўбюргераў, гэта ім захацелася насаліць нам, «пералётным птахам», вось яны і поруць нам вочы табою! А ты, як той вярблюд, верыш! Ведаеш, Барада, ты ўвесь час быў вярблюдам, увесь наш паход...
    0 святы божа! Ды калі б не мая мудрая парада даваць канцэрты, мелі б вы наўме свае паходы!.. I пасля ўсяго гэтага я ж яшчэ і вярблюд! I што ёсць слава, у чым сутныя заслугі? 0 святы божа, святы бяссмертны!
    ДЗЯДЗЬКІIЦЁТКІ
    У БАЦЬКІ БЫЛО МОЦНА РАЗВІТА АДЧУВАННЕ роднасці, і ён спадзяваўся, што мы, дзеці, гэтак жа, як і ён, з цікавасцю, пашанай і любоўю вывучым і ўтрымаем ва ўдзячнай памяці нашы шырока разгалінаваныя сваяцкія сувязі. У гэтым яму пашанцавала з адной Іцэнпліц. У тае былі добрыя матэматычныя задаткі (чагочаго, аі'этага ў мяне і заводу не чулася), і я нават сёння перакананы, што толькі чалавек з дасканалым абстрактным мысленнем здольны арыентавацца ў лабірынце сваяцкіх ліній.
    Фітэ і Эдзі ў гэтай галіне мелі звычайныя здольнасці, прынамсі, яны нармальна запаміналі тое, пра 252
    што ім часта гаварылі. А я быў поўны няўдака. Напрыклад, бацька пытаўся:
    — Ганс, у якім мы сваяцтве з цёткай Віке?
    Я цьмяна ўспамінаў, што пра цётку Віке я дзесьці калісьці штосьці нібыта чуў, але, прызнацца, не меў ніякага ўяўлення пра законнасць цётчыных сваяцкіх правоў.
    Тады бацька цярпліва тлумачыў:
    — Глядзі, Ганс, гэта ж вельмі проста. Твая прабабка і маці цёткі Віке былі кузіны, значыць, па якой лініі гэта сваяцтва? Узыходнай ці зыходнай?
    Я нямеў у слёзным маўчанні. Вось калі б бацька спытаў: «Ты памятаеш цётку ў белых пальчатках?» — я б адразу скеміў, пра каго гаворка. Я б адразу прыгадаў старую сухапарую панімарцыпані, якая жыла ў гарадку Аўрыху і была такая вытанчаная ў Manepax, што заўсёды гаварыла вельмі ціха, апусціўшы вочы, і не здымала пальчатак ні ўдзень ні ўночы. Зімою, калі трэба бывала выпаліць печ, цётка Віке адчыняла акно і званіла ў званочак, пасля чаго з дома насупраць, дзе жыў яе брат, прыходзіла служанка і распальвала торф. Цётка Віке была не такая багатырка, каб трымаць сваю служанку, але затое занадта манерная, каб самой поркацца ля печы. Ужо лепш мерзнуць, не паліўшы зусім.
    Жонка брата ўсё жыццё паглядала на цётку Віке насцярожана і з недаверам, бо была «іншаземка», а менавіта з «Гановершчыны»; зямля гэта, гановерская, хоць і мяжуе з Усходняй Фрысландыяй, але карэнныя фрызы лічаць яе заграніцай, для іх яна ўсё роўна што Ліберыя ці якая там ВестІндыя.
    I ў той самы дзень, як брат павёў гэту чужаземку да алтара, цётка Віке лаканічна запісала ў сваім дзённіку: «О, бедная Усходняя Фрысландыя!» Я думаю, цётку пазней крыху суцешыла тое, што шлюб атрымаўся бяздзетны, і такім чынам ніякіх трагедый для Усходняй Фрысландыі з гэтага, дзякаваць богу, не вынікла.
    Зрэшты, ужо за вясельным сталом новая браціха паказала сваю поўную непаўнацэннасць. Гаворка завялася пра «малькоў», як тут называюць крабаў з Паўночнага мора, і «новенькая» асмелілася ціхенька выказацца за балтыйскіх крабаў: яны, бачыце, даволі
    253
    смачныя, крабы. Цётка Віке натуральна палічыла сваім святым абавязкам выступіць у абарону айчынных інтарэсаў, яна велічна выпрасталася і заявіла: «Усё гэта чыстае глупства! Есці можна толькі малькоў!» — чым прымусіла браціху замоўкнуць.
    Як вядома,— а можа, і невядома,— карэннага фрыза можна пазнаць па трох якасцях: ён не ведае, што такое горы, мажа масла на кекс і ніколі не зачыняе за сабою дзвярэй. Цётка Віке была карэнная жыхарка Усходняй Фрысландыі, а таму не толькі не ведала пра існаванне гор, але і лічыла такія выпукліны на зямной паверхні цынічна непрыстойнымі. I вось браціха надумалася, на жаль, паставіць у садзе альтанку, каб з яе можна было эфектыўна сузіраць пляскатае наваколле; яна загадала садоўніку навазіць зямлі, насыпаць грудок і ўжо на ім узвесці альтанку. Усе жыхары Аўрыха, дачуўшыся пра неверагодны праект, толькі галовамі круцілі, а цётка Віке нават абурылася. Да канца дзён сваіх яна рашуча адмаўлялася падымацца на тыя горы, а калі ў брата напярэдадні яго дзевяностагоддзя аб’явіліся першыя знакі сардэчнай хваробы, цётка ўжо не сумнявалася, што віной таму бясконцае карасканне па гарах, гэты ваш ідыёцкі альпінізм! Мяне таксама вадзілі ў сад падзівіцца на восьмае дзіва свету. Павінен прызнацца, што калі б мяне не тыцнулі носам, дык наўрад ці я заўважыў бы якіянебудзь перапады высотных узроўняў у садзе.
    Вось такія гісторыі — мы іх называлі «бязглуздзіцамі» — былі мне даспадобы. Іх я запамінаў імгненна, а радаслоўная, на вялікі жаль бацькі, была мне — кітайская грамата. Часта, калі чакалі чарговых адведзін, бацька загадзя практыкаваў мяне ў лазанні па расахатым генеалагічным дрэве, але, як толькі ён выводзіў мяне на парад перад гасцямі, я ганебна збіваўся з нагі. I ўсё ж бацька не траціў надзеі...
    Зрэшты і да рэшты, гэтыя наезды сваякоў на Берлін — нягледзячы на сваяцкія пачуцці бацькі — часта былі карай нябеснай! Гасцявога пакоя ў нас не было, таму ўладкаванне родзічаў у кватэры заўсёды было складанай праблемай. Пра гасцініцу і гаворкі быць не магло, пра тое, каб «перакінуць» лішак гасцей да сваякоў, што пабагацей,— натуральна, таксама ніякай гаворкі, бо і хто дараваў бы такую крыўду! Госці на
    254
    язджалі, загадзя папярэдзіўшы, здаралася, і без папярэджання, і ўсіх трэба было размясціць, накарміць і, апрача таго, паказаць ім Берлін. Яны прыязджалі з правінцыі, ім хацелася пабачыць «штонебудзь такое», па магчымасці ўсё, што ёсць выдатнага «ў гэтых вашых Бэрлінах».
    Бацька быў занадта заняты, каб выконваць абавязкі гіда, ён абмяжоўваўся тым, што адзін раз вечарам вазіў радню ў цырк альбо ў «Вінтэргартэн». Маме ж прыбаўлялася столькі клопату па доме, што яна магла выкраіць гасцям гадзінкудругую, не больш. Таму паказваць усе выдатнасці імперскай сталіцы цётачцы з Ільцэна ці дзядзьку з Леера выпадала нам, дзецям, а гэта часам было не так ужо і лёгка. Бо амаль усе нашы візітанты, вельмі крытычна настроеныя супроць усяго «прускага», думку сваю заўсёды і ўсюды выстаўлялі напаказ, нікога не саромеліся.
    Ад бацькоў мы ніколі не чулі, каб гановерцы не ладзілі з прусакамі. Па нараджэнні бацька таксама быў гановерац, а паходжаннем — фрыз. Бо дзед нарадзіўся ва Усходняй Фрысландыі, якая ў тыя часы была пад Прусіяй, а потым на сваім не вельмі доўгім вяку змяніла многа апекуноў і заступнікаў — і галандцаў, і вестфальцаў, і зноў прусакоў, потым гановерцаў і, нарэшце, трэці і апошні раз падпала прусакам. Таму, мусіць, бацька і не рабіў з гэтага пытання невырашальнай праблемы, ён усё ўспрымаў як немец. Калі ў 1866 годзе на рыначным пляцы Ніенбурга абвясцілі далучэнне Гановера да Прусіі, бацька наіўна крычаў «ура» разам з прускім акупацыйным войскам, за што многія грамадзяне ўзнагародзілі яго аплявухамі. А праз год у бацькі ўзніклі новыя непрыемнасці ў гімназіі «Шульпфорта», дзе ўжо прускія вучні не захацелі лічыцца з ім, гановерцам, як з роўным.