Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
— Ад смачных арахоў!
Фройляйн Мітэнцвай задаволена кіўнула!
Мама доўга качала ў галаве гэтыя «смачныя арахі». Здавалася, нібыта і праглядвалася нейкая сувязь з той гарошынай, на якой спала андэрсенаўская прынцэса, але поўнай яснасці так і не было. I, зрэшты ж, у законе божым вельмі загадкавую ролю ігралі і яблыка і голуб. Толькі многа пазней мама высветліла сабе, што «арахі» — зусім не «арэхі», і людзей Хрысту трэба было вызваліць не ад «смачных арахоў», а ад «спадчынных грахоў».
Так, мама часта хварэла, і то ўсё больш на горла. А гэта такая дробязь, што на нейкае там горла ўрача не выклікалі. Для лячэння існаваў выпрабаваны хатні сродак: на горла ўвязвалі кавалак сала і трымалі датуль, пакуль яно, горла, не пераставала. А тым часам сала пачынала нечым папахваць, але гэта яму, салу, усё адно не дапамагала: яго ўсё роўна не ады
229
малі! Некалькі дзён кампрэсу хапала, каб хворую нельга было пускаць у школу па гэтых пахавых прычынах.
Потым цётцы раптам дайшло, што мама носіць занадта тонкую бялізну (паглядзела б цётачка на бялізну сённяшніх маладых модніц!). Тут жа былі раздабыты тоўстыя фланелевыя панталоны, яны былі маме па калені і знізу яшчэ аброблены прыгожай чырвонай вязанай палоскай. Дапускаю думку, што было гэта ў той час, калі мама ўжо крыху абвыклася і асвойталася ў дзядзькавым доме, інакш у мазгу не ўкладваецца, чаму яна павяла сябе так дзёрзка, так зацята. А рабіла яна так: кожны дзень па дарозе ў школу забягала ў нейкі хлеў і ў тым хляве здымала з сябе «кусачыя майткі». А дзядзька з цёткай толькі дзіву даваліся, чаму іх дзяўчо, носячы такія прыгожыя цёплыя фланельчыкі, дападае да прастуды яшчэ часцей.
Нарэшце паклікалі доктара. Той адразу прызнаў маму малакроўніцай і прыпісаў ёй жалеза, рыбін тлушч і салявыя ванны. 3 жалезам яшчэ жыць можна — нешта там перамешвалася з чырвоным віном, і пойла гэта — нельга сказаць каб не мела смаку. А вось рыбін тлушч — смачней і не бывае, і мама піла яго тры разы на дзень па тры чайныя лыжкі. Вядома, дзядзька Пфайфер аж кіпеў, што мама прымае такое дарагое лякарства без радасці і што пасля кожнай лыжкі яе перасмыкае ад агіды. Тады дзядзька прыдумаў, каб пасля кожнай лыжкі мама тройчы абягала вакол стала — лякарства лепш утрасецца, і хворая адвыкне ад сваіх недарэчных сутаргаў! I мама бегала, нават калі за сталом сядзелі госці,— што там «нават калі»! — дзядзька спецыяльна прыводзіў публіку — паказаць ім, як яго выхаванка лечыць малакроўе!
Але самае горшае — салявыя ванны. У доме была ванная, але пакойчыкам ніколі не карысталіся, там было холадна, сыра, поўна ўсякага хламу. Абкладзеная пліткамі ванна была ўмуравана ў падлогу, цёплую ваду насілі з кухні. Цёплай вады заўсёды не хапала, да таго ж яна ў гэтай дамавіне хутка выстывала. А тым часам адбыць у ёй трэба было пятнаццаць мінут, і мама, адбываючы, сінела, ляскатала зубамі і ўсімі касцямі! Але ж салявыя ванны вельмі гойныя для ўнутранасцяў, так сказаў сам доктар! Адно, што
230
суцякіала — гэта, што адразу пасля ванны клалі ў ложак і давалі бутэрброды, якіх да малакроўя мама і на вочы не бачыла!
Ішлі гады, і ў мамы набралася іх васемнаццаць, a ў жыцці яе, здавалася, так і не будзе ніякай перамены. Але тут у гарадок на пасаду амтсгерыхтрата назначылі бацьку, яму было трыццаць шэсць, а ён усё яшчэ халасцякаваў. Пазнаёміліся, пабраліся, з яўнага адабрэння дзядзькі Пфайфера. Бо бацька быў «партыя» і мама была «партыя», а калі «партыя» да «партыі», дык і гадуйцеся здаровенькія!
А яно і на самай справе вельмі добра дапасавалася: бацька ўзяў маму за белыя ручанькі і вывеў маму з тупіка на шырокую прастору. Яе, нездаляшчую, якая не смела быць сабой, не смела мець штонебудзь сваё, якая існавала толькі для іншых, яе навучыў ён быць чалавекам. Ён ніколі не капрызіў, рэдка калі наравіўся. Спачатку ў мамы зусім не ладзілася з гаспадаркай, яна нічога не ўмела рабіць самастойна, служанцы слова сказаць баялася...
Але бацька ўсяляў у яе бадзёры дух, дапамагаў ёй, суцяшаў, хваліў, падахвочваў, усміхаўся, калі што не ўдавалася, але не асуджаў... Ён зрабіў чалавека з той, якая амаль ператварылася ў аўтамат...
Цяпер маме за восемдзесят, а бацька даўно памёр. Але калі гаворка заходзіць пра бацьку, маці кажа:
— Усім, што ёсць ува мне, што я змагла зрабіць для вас, дзеткі, я абавязана бацьку. Думаю, такога чалавека, як ваш бацька, больш ніколі не будзе...
Часта і я так думаю.
«ПЕРАЛЁТНЫ ПТАХ»
АДНОЙЧЫ У ШКОЛЬНЫЯ ГАДЫ, У КАНІКУЛЫ, я вандраваў па белым свеце без бацькоў, брата і сясцёр: разам з «пералётнымі птахамі» я адправіўся ў казачную Галандыю...
Сёння ўжо мала хто ведае, што азначалі тады, на стыку двух стагоддзяў, словы «пералётныя птахі». А азначала гэта суполку юных мяцежнікаў супроць старых нораваў, мяшчанства, каставага падзелу і крывадушнага фальшу. Гэта не было запісана ў статуце
231
таварыстваў, які дакляраваў толькі тое, што «пералётныя птахі» займаюцца турысцкімі паходамі, але такая была ідэя, закладзеная ў «пералёты».
У таварыствах панавалі вольны дух і бесшабашнасць. Чым недарэчней была вопратка, чым грубей норавы — тым лепей! Высмейвалі манерныя шпацыры, хадзілі ў паходы, пагарджалі замежнымі словамі, тытунём, алкаголем, фліртам, адраджалі дух вандроўных шкаляроў! Як і шкаляры калісьці, выпраўляліся ў дарогу з мандалінай і гітарай — «тарахцёлкай». Нанава адкрывалі бясконцае хараство і багацце народных песень, вечарамі, перш чым лезці на вышкі ў сена, доўга ігралі і спявалі сялянам. На пастаялыя двары ніколі не хадзілі, начавалі толькі ў адрынах і клунях, а на вячэрняй зары цыгалі цераз вогнішчы — бо сярод «пералётных птахаў» былі і дзяўчаты. ІІраўда, бывалыя, ляталыя «птахі» пазіралі на іх скептычна, ніколі не прымалі ў далёкія паходы, але каб паспяваць, згатаваць, зацыраваць дзіравыя шкарпэткі — сядытады прыдаваліся і дзяўчаты.
Быць непераборлівым у тыя спешчаныя, вытанчаныя часы лічылася вялікім шыкам, справай гонару. Цёплай бялізнай пагарджалі, нават зімой хадзілі з голымі каленямі, гатавалі ежыва, ці, інакш кажучы, «пахлябон», у вялізных катлах на вогнішчы.
Само сабой зразумела, што многія бацькі і большасць педагогаў паднялі гвалт людскі і крэч сусветны супроць «аб’яднанняў, якія ўвяргалі іх чадаў у багну згубнасці, амаральшчыны і распусты». У многіх навучальных установах забаранялася запісвацца ў «птахі». Але гэта не дапамагала. «Пералётныя» пладзіліся, забарону давялося зняць, тым болей што нічога кепскага ў дзеяннях таварыства даказаць не ўдалося.
Вядома, некаторыя перабіралі ўсякую меру. Як самыя расхляпаныя атопкі, як самая геніяльнадурная вопратка, як самая распахабнагрубая гаворка, так і многія ўчынкі, здавалася ім, недастаткова падрывалі аплот старызны. Аднак усё гэта было толькі рэакцыяй маладосці на струхлелае, змярцвелае, якое засланяла свежыя веянні, а пры любым новым пачыне спачатку бываюць рэзкія перахлёсты. Неўзабаве воз пакаціўся па ўезджаных каляінах, з’явілася цудоўная штука, у той час яшчэ зусім тоненькая кніжыца, «Цупфгайген
232
хансль» *, якая зноў адкрыла амаль зусім забытыя народныя песні.
Чаму рыхтык я, хваравітае, датклівае хлапчо, непрывычнае да суровасці паходнага быту, наважыўся далучыцца да «пералётных птахаў», сам ужо не памятаю, хутчэй за ўсё, нехта з аднакласнікаў спакусіў нядзельнай вылазкай на прыроду. Мне, мусіць, спадабалася, я схадзіў у другі паход, у трэці, а потым — прынялі ў таварыства. Самае вялікае дзіва, што гэта спадабалася мне, хто, як мала хто іншы, быў раскволены вечнымі хваробамі. Да таго ж я быў дзіклівы і ўспрыімлівы да ўсякага шуму: можна з пэўнасцю сказаць, што ўва мне не брадзіла сусла безразважнасці і шалу. У мяне не склаліся сяброўскія сувязі з сапраўднымі, мацёрымі валацугамі. Проста хадзіў з імі, і ўсё. Але чамусьці менавіта мяне, як цяпер помню, празвалі «Барадой», мусіць, якраз таму, што барады ў мяне і заводу не было.
Але тое, што бацькі дазволілі мне стаць «пералётным птахам»,— дзіва дзіўнае дагэтуль. Я ж уступіў у таварыства, калі яно было яшчэ ў завязі, калі яго дзяўблі і скублі з усіх бакоў. Мусіць, бацька і маці не яадазравалі пра ўсе тыя небяспекі, якія чакалі мяне, а я неахвотна прысвячаў іх у тайны нашай дзейнасці. Звычайна ў нядзелю, часам нават у суботу раніцай да вечара нядзелі я адпраўляўся ў паход, што, як на мамін цям, было толькі прагулкай. Мама пыталася: «У нядзелю ты зноў пойдзеш гуляць, хлопчык?» Такая фармулёўка хоць і глыбока абражала мяне, але ў той жа час і супакойвала.
Апрача мяне ў нашым класе быў яшчэ толькі адзін «птах», па прозвішчу Брумбах, а па мянушцы Хлябтун, і калі я вучыўся яшчэ нішто сабе, дык Хлябтун быў такая ўбоіна, што і да пары яму не падбярэш. Аднакласнікі глядзелі на нас з пагардай і жалем, называлі «дзікунамі», але настаўнікам не прадавалі.
Паміж нядзельнай вылазкай і канікулярнай вандроўкай на пяць тыдняў, ды яшчэ за граніцу, розніца вялікая, і бацькі мае сур’ёзна задумаліся, калі я ўпершыню падступіўся да іх са сваёй просьбай. Калі трзба
* «Цупфгайгенхансль» — зборнік турысцкіх песень, выдадзены ў 1908 г. і шмат разоў пазней.
233
ўламаць, дык я заўсёды быў настырны: захочацца чаго, зарупіць што, пацягне на што — добрае ці благое,— я дамагаўся свайго. Я маляўніча распісаў, як танна я ім абыдуся, а дзешавізна вандроўкі не выклікала сумненняў; так, напрыклад, нам сказалі, што на чыгунку мы патрацім за пяць тыдняў толькі васемнаццаць марак. Нават на тыя «залатыя часы» гэта здавалася фантастыкай. (Так яно, зрэшты, і аказалася.) Але менавіта выгоды паездкі і пасеялі ў мамінай душы паняверку, яна ўжо ўявіла, як мяне ўносяць у хату галоднага, халоднага, разняшчаснага. Але я праеў бацькам усе вантробы, і яны запрасілі ў дом «камандора» галандскай экспедыцыі.
«Камандорам», як і большасць каманднага саставу «пералётных птахаў», быў студэнт гадоў дваццаці. Мне ў мае трынаццацьчатырнаццаць яго ўзрост здаваўся, вядома, вяршыняй сталасці, а бацькі трымаліся зусім іншай думкі. Але гер Шарф, якога мы, пераклаўшы яго прозвішча на латынь, ахрысцілі Ацэрам (востры!), зрабіў на маіх выдатнае ўражанне сваім свежым выглядам і русявай расліннасцю. Маме ён даў самыя супакойлівыя гарантыі наконт нашага харчавання, гэтак жа лёгка развеяў і бацькавы трывогі адносна фінансаў.