• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Што было рабіць? Мы зноў расперазаліся!
    Нарэшце ўсталі, калі так можна сказаць. Мы ацяжэлі, распанелі ў чарэўі, ідзеш — хоць за плот трымайся. А яшчэ раз сабраліся ўсе на падворку перад домам, цяпер ужо з ношачкамі за плячыма, ударылі ў струны. Тое, што мы спявалі на развітанне, я памятаю да гэтага часу, і мне хочацца прывесці поўны тэкст гэтай песні, адной з маіх самых любімых. Я так даўно не думаў пра яе, што зараз, калі прыгадаў тую сонечную раніцу, яна раптам ажыла і ўспомнілася ўся да апошняга слова. Здаецца, мы спявалі яе таму, што яна была на платдойч — ніжненямецкім дыялекце, і мы лічылі, што так будзе больш зразумела нашым загранічным гаспадарам. Вось яна, песенька:
    Мой любчык дарагі, Душы бальзам, Як прыйдзе ноч, Як прыйдзе ноч, Прыйдзі і сам.
    Апоўначкі прыйдзі Сярод цямна. Татульхен спіць, Матульхен спіць,— Я сплю адна!..
    У дзверы стукні — бразь!
    I клямка — клец! Татульхен — цсс! Матульхен — цсс! Гуляй, вятрэц!
    Душа мая за тую пару яшчэ нічога не ведала пра «душы бальзам», але мяне кранула тужлівая журбота гэтай просценькай гальшцінскай песенькі.
    Калі аціхлі апошнія гукі, мы нейкі час пастаялі моўчкі, маўчалі і слухачы каля дома. Потым на раз
    240
    вітанне мы знялі капелюшы, а наш Ацэр падышоў да гаспадара, скрывіў панурую грымасу і камічным рухам дастаў пусты кашалёк. Мы аж абамлелі ад страху. Але гаспадар толькі засмяяўся і адмахнуўся, a Ацэр перахапіў яго руку і моцна паціснуў яе. Засмяяліся і мы, пападкідалі ўгору капелюшы і весела пакрочылі па абмытай дажджом шашы, якая гула пад нагамі, як і трэба гусці ўсякай людскай дарозе пад нагамі «пералётных птахаў».
    — Так! — задаволена сказаў Ацэр, дагнаўшы нас.— Усё скляпалася, братове, выдатненька! Думаю, вы гэтак жа ўкамплектаваліся, зашпакляваліся, як і я!
    Мы пацвердзілі і весела зарагаталі.
    — Ну, калі гэтак жа павядзецца і з грашыма, лічыце, усім клопатам канец!
    — Так,— сказаў Сысун.— Толькі Барада хай не спявае. Ён вішчыць, як нешмараванае кола, і ўся наша сугалосіца — на швах!
    На жаль, табар яго падтрымаў, і Ацэр забараніў мне вакальны ўдзел у канцэртах, а інструментам я не валодаў ніякім.
    — Ты толькі зяпай хляпай, нібыта вярхі бярэш,— сказаў Ацэр, і гэта мяне вельмі засмуціла, бо я ахвоціўся на ўвесь рэпертуар. Вось тут я ўпершыню шчыра пашкадаваў, што не ўдаўся слыхам.
    — I няма чаго яму стаяць з намі,— зноў загаварыў Сысун.— Хай штонебудзь робіць. Хоць бы грошы збірае хай!
    Было ясна, што пасля таго, як я ўчора даў талковую параду, Сысун уз’еўся на мяне як закляты. Мне зусім не карцела збіраць грошы, мяне парывала канцэртаваць. Давялося, аднак, падпарадкавацца волі большасці, і я вандраваў па Галандыі, як пабіраха, з шапкаю ў руцэ...
    Першы дзённы канцэрт мы далі ў невялікім гарадку Апінгедаме. Мы ўвайшлі ў яго з песняй пад трынканне мандалін і пераборы тарахцёлак і бадзёрым крокам рушылі на рыначны пляц. За камі ўжо цёгся цэлы хвост цікаўных. Яшчэ больш назбіралася каля гарадскога фантана, дзе мы і атайбаваліся. Людзі абступілі нас, а мы спявалі, прычым я толькі акуратна разяўляў рот.
    9 Зак. 732
    241
    Але вось Ацэр штурхнуў мяне і шапнуў:
    — Валяй!
    Я зняў свой фетравы капялюш — нягеглы капялюх з падрэзанымі спераду палямі, каб яны не абвісалі на вочы. Перавярнуўшы капялюш уніз донцам, я з мужнасцю роспачы тыцнуў яго пад нос першаму, хто пад рукой стаяў. Праўда, гэта быў не першы, гэта была першая, і яна разгублена ўтапырылася на мяне. Потым і зусім сумелася, гэтак жа, як і я, борздзенька памацала ў кішэні і кінула ў капялюш манетку ў дзесяць цэнтаў, наколькі я ўжо разумеў пагаландску, каб разгледзець гэта.
    Пачатак удаўся, далей пайшло лягчэй. Варта пачаць аднаму, як іншыя не адступяць ад прыкладу. У капялюш звонка сыпаліся манеты, больш, вядома, медзь, але часам перападала і серабро. Я радаваўся... Некаторыя — у гарадах тут многія ведалі нямецкую мову — распытвалі, адкуль мы і куды, ці не студэнты мы, што вельмі падабалася мне, трынаццацігадоваму падшыванцу! Я адказваў: «школьнікітурысты», бо тлумачыць ім, што такое «пералётныя птахі», было б занадта доўга. А ўсю ўвагу трэба было аддаваць «касе» — мае таварышы глядзелі на мяне,— бо ў Галандыі таксама ёсць людзі, якія любяць увільнуць, калі трэба раскашэльвацца.
    Хлопцы спявалі і спявалі, пакуль я не завяршыў свой круг, потым мы зноў радасна — але не паказваючы сваёй радасці — папылілі з Апінгедама. He, мы не сталі там палуднаваць, не далі гораду зарабіць на нас, хоць ён і быў першы галандскі горад, які шчодра азалаціў нас! Мы не адважыліся падлічваць свой ганарар на вачах у гараджан, мне таксама на гэты раз не хацелася выглядаць «скупым».
    Я тупаў побач з Ацэрам, трымаючы капялюш за складзеныя разам палі. А капялюш важыў! Адчувалася, што ў ім сёетое ёсцека!
    Як толькі мы выйшлі за горад, тут ужо нішто нас больш не трымала, мы скокнулі ў канаву каля дарогі і закрычалі:
    — Давай, Ацэр, лічы!
    Палічылі! Налічылі — за паўгадзіны вакалу мы зарабілі дваццаць сем гульдэнаў шэсцьдзесят два цэнты, а галандскі ж гульдэн даражэйшы за марку!
    242
    Як камень з душы зваліўся. Мы ззялі, што тыя гульдэны, і радасна пераглядваліся, нават Сысуну не было да чаго прычапіцца.
    — Калі бенефіс з такім феерверкам і калі так пойдзе далей, мы вернемся дамоў у карэтах з барышом! — крыкнуў нехта.
    — Спакойна! Спакойна, хлопцы! — заклікаў да парадку Ацэр, у якім раптам абудзіўся ашчадлівы гаспадар.— Спачатку трэба адкласці на дарогу. Калі добра заробім, паедзем параходам цераз заліў Зуідэрзэе, замест каб ісці ў абход. Тым самым мы сэканомім тры дні, якія правядзём у Амстэрдаме, што будзе зусім не танна...
    Клопатаў нашых як і не было. Прадукты былі дзяшовыя, а часта даставаліся і зусім за так! Гэтыя галандцы сапраўды аказаліся шчодрым народам! Нюх Ацэра не падвёў: амаль кожны гаспадар, не разважаючы, усаджваў за стол чатырнаітцаць ненаедных ахламонаў. I з канцэртамі ўсё ішло як след. Мы зарабілі торбу грошай, але і распусцілі іх, вядома, на чысты вецер, так што дамоў вярнуліся зусім не ротшыльдамі.
    Бацька, калі я потым расказаў яму пра нашы гастролі і пра тое, як я збіраў грошы, толькі галавой пакачаў. Вядома, бацьку скаланула, што яго старэйшы сын, як усё роўна які жабракмузыка, з капелюшом у руцэ публічна збіраў міласціну на вуліцах і плошчах Еўропы! Але нарэшце заўсміхаўся. Мусіць, добра і карысна, палічыў ён, што яго вечны летуценнік сербануў крыху сапраўднага жыцця! Бо як жа часта даводзілася мне слухаць дома ад бацькоў і сясцёр, калі я не адказваў на іх пытанні: «Гляньце, зноў лунае!»
    За час падарожжа я не пабачыў ні прыгожых будынкаў, ні музеяў, ні карцін, якімі так славяцца Нідэрланды. Мы вандравалі, скінуўшы з сябе цяжар школьных ведаў, без ніякай цягі да асветы і пазнання. Нашы вочы яшчэ не адкрыліся на гэтыя выдатнасці хараства, а вясёлы наш Ацэр, бадай што, не быў тым чалавекам, які б мог іх нам адкрыць. Прынамсі, ніякай такой прыгажосці я не памятаю.
    Затое як цяпер бачу нізенькія галандскія домікі — ружовыя, блакітныя, зеленаватыя, неверагодна чыстыя і ўсярэдзіне і знадворку. Запомнілася мне яшчэ адна
    9*
    243
    карціна: калі мы раніцай праходзілі цераз якуюнебудзь вёску, дык каля кожных дзвярэй бачылі вымытыя драўляныя чаравікі з задзёртымі насамі; яны стаялі ў радочак, па росту, спачатку вялікія — бацькоў, потым усё меншыя і меншыя, аж да самых маленькіх. I мне чуецца вясёлы дробны перастук мноства чаравікаў, калі дзеці вяртаюцца са школы.
    Яшчэ я запомніў шырокія белыя каптуры, як бы рамачкай вакол твараў жанчын і дзяўчатак, і сярэбраныя наколкі, якія, чым бліжэй да мора, дык усё больш плоскія рабіліся і, нібы створкі ракавіны, ахоплівалі галаву. Помню таксама шырокую шашу ад Гронінгена да Лееувардэна — нешта кіламетраў з семдзесят як пад шнурок — па якой мы ішлі аж два доўгія дні... Зноў чую пошум высокіх старых таполяў абапал шашы, бачу, як далёка, кіламетраў за дзесяць, паяўляецца строй малюсенькіх дрэў, але як бы рэзва мы ні шыбавалі, аніяк не маглі дайсці да таго месца, яно адсоўваецца і адсоўваецца далей. А мы ідзём сярод абозу, разам з намі ідзе цэлы народ — на рынкі, з рынкаў,— селянін з кашом капусты альбо гуркоў сядзіць на маленькім смешным вазку, які трушком цягнепацягпе па роўнай гладкай шашы пара ўкормленых жыццярадасных сабачыскаў — сорам і ганьба вартым жалю сабачым запрэжкам у нашых вёсках!
    Зноў бачу сябе сярод гор сыру ка рынку ў Эдаме, зноў, як на дзіва, гляджу на высачэзныя піраміды чырвоных галовак і бастыёны з жоўтых круглёў. Над усім рынкам вісіць востры, але прыемны пах сыру; калі каля такой піраміды спыніцца пакупнік, ацэньваючы вокам тавар, прадавец імгненна выхоплівае з кучы якуюнебудзь галоўку і спецыяльным свярдзёлкам свідруе ў ёй дзірку да цэнтра. Выцягнуты свярдзёлкам слупок сыру падае пакупцу, той каштуе, правярае, ці выспеў сыр усярэдзіне. Даведаўшыся, што такую прадзіраўленую галоўку перад закрыццём рынка прадаюць за пекалькі цэнтаў (за бесцань!), мы куплялі іх оптам. Так што мы спадобіліся есці свідраваны эдамскі сыр, чым нямногія могуць пахваліцца.
    Але ў гэтыя ўспаміны ўрываецца і іншы пах, я прыгадваю вялікія гіяцынтавыя плантацыі ўздоўж шнурка тапалінай шашы, іх незвычайны колер — ліловы, ружовы, крэмавы, іх амаль чмурны водар.
    244
    Мы разбагацелі, мы можам дазволіць сабе выканаць намечаную праграму, нам не трэба агінаць заліў Зуідэрзэе, мы пераплывём яго напрасткі з Харлінгена ў Хэльдэр на параходзіку. Але як толькі мы ўбачылі сапраўднае мора, як толькі выкупаліся ў ім, дык тут жа паламалі ўсю праграму. Ранейшы маршрут па гарадах краіны адмяняецца, бо няма ніякай сілызмогі расстацца з морам, а таму рашаем ісці да Амстэрдама толькі берагам.
    Кожны дзень мы робім кароткія маршы, большая частка дня аддадзена купанню і сонцу. Вечарам ставім палатку не каля падножжа дзюны, як першы раз, а вышэй,— у першую ноч нас ледзь не змыла прылівам. Усе паўскоквалі са сну ў непрагляднай цемры, свой гадзіннік я ледзь паспеў выхапіць з вады, палатку знялі з вялікай цяжкасцю, а колькі дабра было сапсавана або змыта вадой! Увесь другі дзень мы старанна сушыліся і далей былі абачлівыя.
    Ціпіыня і веліч пустэльні ўсё больш і больш атуляюць нас. Дзюны сталі вышэй, нейкія звілістыя, нейкія дзікія, падобныя на сапраўдныя горы, яны цягнуцца града за градою. Навакол толькі пясок, мора і сонца; выкупаешся, падсохнеш на сонцы і зноў — шабоўсь у ваду! Бывалі дні, калі мы не сустракалі ніводнай душы. Харчанарыхтоўкі і асабліва назапашванне вады даюцца ўсё цяжэй і цяжэй. 3 самай раніцы чацвёра з нас выпраўляюцца праз дзюны шукаць якуюнебудзь вёску, там купляюць ежу і набіраюць вады. На ваду мы раздабылі непрамакальны мяшок. Цягаць яго цераз стометровыя дзюны, то ўгору, то ўніз, па сыпкім пяску вельмі цяжка. Таму чацвёрка вяртаецца не раней як апалудні, да гэтага часу сонца падсушвае прыбойныя трэскі, і можна гатаваць абед.