Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Падумаўшы тры дні, бацька даў згоду; мы з Хлебтуном, які таксама ехаў, кінуліся да Ацэра, і я ўручыў яму свой узнос у суме васемнаццаці марак. 3 якім пачуццём праводзілі мяне бацькі ў тую раніцу, я не ведаю. 3 туга напакаванай ношкай і прышпіленай плашчпалаткай за плячыма я не даймаў сябе думкамі пра бацькоўскія перажыванні — перада мною ляжала дарога ў Галандыю! Ношка важыла толькі палавіну ад мяне самога, пад ёю я хіліўся, «бы колас нязжаты пад час жніва навостраным серпам». Але так прадпісваў «цэхавы статут», а быць «у статуце» — мара ўсіх «пералётных птахаў».
Я не маю ніякага намеру падрабязна апісваць тую галандскую экспедыцыю. Па прычынах, на якіх я спынюся ў канцы раздзела, гэта вандроўка пакрылася туманам ліхаманкі, а шмат чаго я проста не ўпомніў. Але некаторыя карціны выразна стаяць перад маімі вачамі і, мне здаецца, заслугоўваюць таго, каб пра іх расказаць.
234
Так, на пяты ці то шосты дзень Ацэр сабраў нас вакол сябе і паведаміў сенсацыйную навіну: уся наша дарожная скарбонка выбрана да дна! Грошай больш не было ні на жыццё ў бліжэйшыя чатыры тыдні, ні на дарогу дамоў! Наш рызыкант камандор узяўся рашаць задачу з аптымізмам, блізкім да легкадумства. Адзін пераезд па чыгунцы да Эсэна праглынуў палавіну інвестыцый; у першыя дні, пакуль яшчэ ўсё ўладкоўвалася, мы жылі раскошна і елі на поўныя губы, і вось — банкруцтва; паўстала сур’ёзнае пытанне: што рабіць?
Калі я толькі што сказаў, што камандор наш сабраў нас вакол сябе, дык прашу не разумець гэта літаральна. На дварэ стаяла цёмная ноч. Па чарапіцы вясковага хлява, у якім мы ляжалі, перцаваў споры дождж. Гэта быў хлеў аднаго галандскага селяніна, бо яшчэ днём мы перасеклі граніцу. I наогул, каму ахвота лаяцца, калі навокал цёмна, калі ўсе закапаліся ў цёплую салому, а над галавой звонка хвошча дажджыска. Цэлы дзень мы тупалі па слоце і толькі цяпер, упершыню за пятнаццаць гадзін, крыху адпачылі і абагрэліся. Таму паведамленне, што мы засталіся зусім без грошай, магло нас, канечне, ашаламіць, але ні ў якім разе не даканаць.
Характэрна, што ніхто і не падумаў папракнуць нашага цудоўнага Ацэра за яго слабасць у арыфметыцы. Значыць, такі лёс, што грошы кончыліся, і, значыць, няма чаго доўга рассусольваць. I нікому нават у галаву не стрэліла вяртацца дамоў. Пра гэта і думаць не было чаго ўжо, бадай, таму, што не было грошай на дарогу. I хоць, як вядома, чыгунка прымае любую адпраўленую на бойню авечку без аплаты дарожных выдаткаў, спаганяючы іх пасля з адрасата, перапраўляць нас наложаным плацяжом нашым бацькам яна б напэўна не ўзялася.
Такім чынам, прадыспутаваць трэба было толькі адно пытанне: як без грошай датрымацца плана вандроўкі — трэба ж не толькі на нештачкі жыць, але і зарабіць на дарогу назад. Пытанне было даволі мудрагелістае, бо і гаворкі быць не магло пра тое, каб працаваць на сялянскіх палях,— мы ж пайшлі вандраваць, аседласць нам супроцьпаказана. Праўда, у кожнага з нас была прыхавана сякаятакая марчына, але
235
прадбачлівы Ацэр, каб адрубіць канцы магчымаму марнатраўству, загадзя абмежаваў гэту суму пяццю маркамі на галаву. Тыя ж, хто на сваю рызыку альбо дзякуючы клопатам бацькоў меў сёйтой лішак, не спяшаліся прызнавацца. Але калі б нават мы склалі ўсе нашы прыватныя капіталы ў адну кучу, іх наўрад ці хапіла б на тыдзень.
Я быў, бадай, самы малодшы з чатырнаццаці ўдзельнікаў гэтай зборні, а паколькі сярод вольных ад усякіх прымхаў вандроўнікаў старэйшы ўзростам «птах» мае натуральную перавагу над малодшым, дык я сядзеў і ў «трапачку не чмыхаў», слухаў, што кажуць умудроныя. Сеймаваліся доўга. Найбольш гардзёлкі дралі Клоп і Сысун, але нічога людскага так і не прапанавалі. Пасля дэбатаў прыйшлі да таго, з чаго і пачалі: падарожжа трэба працягваць — але на якія шышы?..
Некаторых ужо змарыў сон, і яны ціхамірна пасопвалі ў саломе, закалыханыя светлай надзеяй — устане сонца яснае, і доля распагодзіцца. А мне не давалі заснуць намуляныя ногі.
Размова спакваля аціхла. Мусіць, нашага камандора, русявага галузу Ацэра, апанавалатакі трывога — як пракарміць трынаццаць давераных яму пілігрымаў і даставіць іх дамоў у добрым здароўі. Ясна, што з адной асалодзіцы жыцця купонаў не настрыжэш. Раптам у цішыні забрынчалі струны, і нечы голас пад гукі гітары заспяваў прыгожую старадаўнюю песню:
Дабраначкі, бывай,
Бывай, не забывай — Ах, да сустрэчы!
Улетку луг цвіце,
Узімку снег мяце — Пара да печы!
He ведаю, ці хацеў спявак паздзекавацца з крушэння нашых ілюзій, ці шчыра зычыў нам «дабраначкі». Але, ва ўсякім разе, пакуль ён спяваў, мне прыйшла адна думка, і, дачакаўшыся, калі ён змоўкне, я ціха сказаў:
— Слухай, Ацэр, што я прыдумаў!
— Хто гэта? Ты, Барада? Эй, слухайце ўсе сюды,— Барада прыдумала!
236
Зашабуршала салома, і Сысун, якому я чамусьці папярок горла стаў і які паказаў мне гэта яшчэ ў пачатку вандроўкі, пакепліва кінуў:
— Хлопцы, спіце! Аказваецца, вялікі наш Барада нешта прыдумаў, а што яно такое, мы пабачым і ў сне!
Але я набраўся духу, бо, зрэшты, выступаць на Савеце Старэйшын мне — гэта ўжо, калі хочаце, нахабства.
— Я падумаў, Ацэр... а што, калі мы паспрабуем даваць канцэрты? Ну, канечне, не сапраўдныя канцэрты, а так... вось раніцай або асабліва вечарамі ў вёсках, у невялікіх гарадках, мы ж можам і сыграць сёетое, і паспяваць... Вось, напрыклад, сёння, мы ж не прасілі, а нам далі і хлеба і да хлеба... каўбасы, а ўчора яшчэ і капусты... колькі хоч...
— He, вы гляньце на гэтага ненаеду! — зноў пачаў Сысун (самы тоўсты сярод нас, ён быў падобны на дзіця волата, чым і заслужыў сабе мянушку).— Утрубі сабе ў чэрап, Барадзішча, пахлябон — гэта яшчэ не галоўнае, нам патрэбны грошы: валюта, манета звонкая, залатыя зліткі, самародкі, купюры, банкноты, асігнацыі, каб табе ясна было...
— Без цябе ведаю! — сказаў я.— Але ж пакуль што мы і не прасілі. А калі пасля нашай музыкі мы пройдземся з талеркай...
— 3 талеркай! Што мы табе — музыкі брэменскія?!
— Ну, хай з капелюшом. Збярэцца ж процьма народу, сёйтой, можа, і ўкіне.
Запала доўгае маўчане. Потым зноў затрынькала тарахцёлка, і голас завёў:
У вырай зноў на поўдзень Імкне за цугам цуг...
А на гасцінцах процьмы Вясёлых валацуг.
Ідуць паны студэнты, Курыцца пыл зпад ног, Дрынкочуць інструменты: «Гуд бай, шануй вас бог!»
Яшчэ раз цягучае: «Шанууйвасбоог!» I адразу жвавае, гарэзліва трыумфальнае: кпін з бюргера, які вылежваецца дома на гарачай чарэні:
237
Beatus ille homo, Qui sedet in sua domo Et sedet post fornacem Et habet bonam pacem! *
I нарэшце мы дружна падхопліваем вясёлую жартоўную песню нямецкіх буршаў з горада Прагі, гарлаем натхнёна, задзірыста, бесклапотна...
Калі песня аціхла, Ацэр сказаў:
— А Барада няблага прыдумаў. Галандцы мне падабаюцца. За грош не трасуцца; нешта ў іх натуры шырокае адчуваецца. Ва ўсякім разе, паспрабаваць можна. I мы для іх — дзіва; такіх, як мы, яны яшчэ ніколі не бачылі. Ну, дабранач усім!
— Дабранач! — хорам адказалі мы.
Зноў зашабуршала салома, усе ўладжваліся, як каму ямчэй, зноў залапатаў па даху дождж, думкі пачалі мяшацца, і мы паснулі.
Калі на раніцу прачнуліся, сонца ўжо ззяла, у хляве пад намі ў стойлах парыквалі і ўздыхалі каровы, бразгаталі дайніцы. Мы з рогатам і гоманам сыпанулі да калодзежа. Крыху хлеба ў нас яшчэ засталося, але што ён на чатырнаццаць пустых хлапечых жыватоў! Таму, умыўшыся і апрануўшыся, мы падышлі з інструментамі да прасторнай сялянскай хаты — чыстай, нібы яе толькі што вымылі знадворку, пастроіліся і заспявалі:
У бадзягі шкаляра He жыццё — маліна. Хлебчам сёння мы з вядра, Заўтра — з бочкі віннай. Вольны рыцар босых ног! — Конік мой — атопкі! Выпівоха з выпівох — I дэвіз кароткі: He сушы мазгі і кроў, Чарку ўкінуў — будзь здароў!
Калі дайшлі да радкоў:
Гаспадынька, прабачай, Грошай — кот наплакаў! За гарэліцу, за чай Злічымся падзякай!..—
* Шаноўны, хто на печы Ляжыць і смежыць плечы, Бо дома ў цёплай хаце I мір яму і шчасце! лац.)
238
мы праспявалі іх з такой натхнёнай сілай, што слухачы, якія павысоўвалі насы з акон — а з кожным куплетам іх усё большала,— весела зарагаталі. Сам гаспадар, камлюкаваты, прысадзісты дзядзька з румяным прыветлівым тварам, выйшаў з дзвярэй, трымаючы на руках свайго найменьшанькага, і прыязна кіўнуў нам.
Усё цяпер складвалася няблага, мы маглі б ужо нават папрасіць сякогатакога мацунку (можа, і не сякогатакога!), разлічваючы на тое, што жаданне наша будзе зразумета, калі б хтонебудзь з нас хоць слова ведаў пагаландску. Аказваецца, і ў гэтым сэнсе падарожжа наша было падрыхтавана не лепшым чынам, бо нават галандскага слоўніка ніхто не прыхапіў! Але паколькі публіка глядзела на нас прыязна і падахвочвала далей, мы пабаролі нясмеласць і зноў узяліся за інструменты:
Тут ветрык свежы і духмяны...
Мы спявалі, спявалі і душою прасілі аддзякі. Тут з аборы выйшла служанка з дзвюма дайніцамі малака і скіравала да дома. Наш блазен Хлябтун тут жа падбег да яе, паказаў пальцам на шумнае малако, потым на рот і схапіўся аберуч за жывот, як бы яго разанка якая рэзала.
Усе слухачы заўсміхаліся, а гаспадар зарагатаў і кінуў некалькі слоў служанцы.
Мы ўжо і зусім акрыялі і спявалі, пакуль служанка не падышла да нас і не падала знак ісці за ёю. Яна правяла нас у даўжэзную кухню, выкладзеную беласінімі кафлямі. На ўсіх плітках верхняга рада былі малюнкі — сінія ветракі на белым фоне, сінія каровы і сінія пастушкі ў шырокіх сініх капелюшах і сініх драўляных чаравіках на сініх ножках.
Падлога на кухні была выкладзена чырвонай цэглай і пасыпана драбнюткім бялымбелым пясочкам. Нас пасадзілі за доўгі, вышараваны, выскаблены да жоўтага стол, на якім стаялі вялікія міскі з малочнай кашай, цукар, карынка і растопленае масла на запраўку. Калі мы са смакам упаролі кожны па місцы, дзяўчаты ўнеслі кошыкі з хлебам самай рознай выпечкі. Упершыню ў жыцці мы каштавалі галандскі хлеб з карынкай, у якім болый карынкі, чым цеста,— гэта лепшы ласунак маладому хлопцу! Наеўшыся з Ka
239
рынкай, падступіліся да чорнага, які і праўда быў амаль чорны, грубага памолу, а смакаваў нашым вестфальскім «пумпернікелем». Казка — да хлеба дахлеб’е — свежанькае, толькі што збітае масла і эдамскі сыр, чырвоныя галоўкі і белыя брускі. Вой — на стале паявіліся і маленькія рыбкі ў каляндры, а пад канец, калі ўжо, здавалася, і батаваць не было куды, на вялізных талерках унеслі толькі што высмажаную камбалу; о нябёсы! — яна аж плавала ў жоўтым тлушчы!