• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Пустую скрынку ставяць убок, падарункі разносяць на столікі, пасля бацька бярэцца за другую пасылку.
    — Ад дзядзькі Альберта! — абвяшчае ён.
    Так паўтараецца дзесяць — дванаццаць разоў, цярпенне наша праходзіць суровую пробу. Але, мусіць, менавіта такой наўмыснай запаволенасцю бацька хоча прывучыць нас да аднаго: трэба ўмець чакаць: «Дзеці не павінны быць прагнымі!» Гэта было асноўнае правіла нашага выхавання. (Калі я чуў гэтую фразу, дык часта думаў: ага, значыць, дарослым можна быць прагнымі? Ім добра!) «Не хапай так прагна!» — папярэджвалі мяне сто, тысячу разоў у дзяцінстве.
    Самая сквапная сярод нас была Фітэ. Перш за ўсё яна не магла ўстаяць перад чымнебудзь смачным, напрыклад, пірожным ці тортам. Калі мама брала яе з сабою кудынебудзь у госці, Фітэ ўвесь час прагнула пірожнага, а паколькі ёй забаранялася прасіць, дык яна прагнула вочкамі, ды так красамоўна, што кроіла сэрца любой гаспадыні.
    Мама, даведзеная да адчаю, вырашыла, што пара нарэшце такі прыдумаць дачцэ кару, іншым для навукі. Пара канчаць, пара падвесці рысу пад яе ненажэрнасцю. Мама загадзя дамовілася з гаспадыняй дома, куды яна з Фітэ збіралася ў госці, каб дзяўчын
    214
    цы ні ў якім разе не давалі ні кавалачка торта. Хай ведае, што ў жыцці і вялікі пост бывае.
    Па дарозе ў госці мама яшчэ раз строга наказала, што клянчыць і глядзець прагнымі вачыма вельмі брыдка, што сядзець трэба спакойна і роўненька, не круціцца і наогул паводзіць сябе трэба прыгожа.
    Усё ішло цудоўна, торта Фітэ не далі, і яна не глядзела прагна, і «паводзіла сябе прыгожа». Госці ўсталі, пажадалі гаспадарам добрага здароўя і ўжо рушылі да дзвярэй, калі раптам наша Фітэ павярнулася, падбегла да стала, уваліла ўсю пяцярню ў торт і ўсклікнула:
    — Бывай здаровенькі, тарцюлік!
    Гэта, дарэчы, да пытання пра тое, як адвучваць дзяцей ад прагнасці.
    Нарэшце ўсе пасылкі распакаваны. На століках падарункі не ўмясціліся, частку іх давялося скласці на падлозе, і я шчыра пабедаваў:
    — Што ўжо багата, дык без ладу!
    Бацькі падумалі тое самае і таксама ўздыхнулі. А ўсё таму, што родзічаў у нас багата і ўсе любяць адорваць. Бацькі не асыпалі нас шчодратамі, яны трымаліся пэўных рамак. На кожнага бацька выдзяляў энную суму, у якую мама пры закупках павінна была строга ўкладвацца,— за гэтым бацька сачыў асабіста.
    Дробязны бацькаў педантызм аднаго разу скепсціў нам з Эдзі ўсе каляды. А было яно так. Я вельмі захапіўся драматургіяй, я хацеў, каб мне падарылі лялечны тэатр з дэкарацыямі «Зачараванага стралка». Задоўга да каляд я ўжо прыдумаў, як цудоўна абстаўлю Воўчую цясніну: месяц будзе свяціць, як праўдзівы — будзе ён з празрыстай паперы, а ззаду я пастаўлю свечку; магній на маланкі я ўжо назапасіў. Эдзі заказаў алавяныя фігуркі персанажаў з «Рабінзона Круза».
    Яшчэ чытаючы вершык, я ўцікаваў краем вока прасцэніум лялечнага тэатра, які выпіраў з упакоўкі, cappa маё радасна зашчымела. I як толькі з вершамі было пакончана, я кінуўся да «майго тэатра». О, якраз такі я і хацеў, акурат з гэтымі дэкарацыямі да Воўчай цясніны. Я ўвесь абамлеў ад радасці, я не адводзіў вачэй, тэатр быў не тэатр, а казка.
    Але тут за маімі плячыма бацькаў голас:
    215
    — He, Ганс, гэта не твой стол. Гэта стол Эдзі! Табе «Рабінзон Круза»! — I, убачыўшы мой спахмурнелы твар, растлумачыў: — Бачыш, Ганс, летась на каляды табе дасталася больш, чым Эдзі. Лялечны тэатр намнога даражэйшы за алавяныя фігуркі, значыцца, тэатр — Эдзі...
    I ён адвёў мяне ад Воўчай цясніны да ідыёцкіх рабінзонікаў.
    Як я ўжо сказаў, свята было спляжана! Мы з братам не маглі схаваць свайго расчаравання, ды і не хацелі, і наогул не бралі падарункаў. Тым сквапней касіўся я на столік Эдзі, а ён на мой. Наш добры татка заўважыў гэта, разгневаўся і пачаў сварыцца, спачатку нязлосна, а потым разышоўся. Але ніякія словы не маглі падняць нашага настрою. Скончылася тым, што нам загадалі: перастаньце куксіцца і гуляйце з тым, што вам далі. Мы выканалі каманду з такой дзёрзкай абыякавасцю, што бацька, палаючы гневам, адправіў нас спаць. Часам ён таксама траціў вытрымку, а ў той раз свята было сапсавана і яму!
    Пазней мяне часта пыталі, чаму мы з братам пасля каляд не ўзялі і не памяняліся падарункамі. Той, хто так пытаў, не ведаў нашага бацькі. Якраз таму, што ў святочны вечар мы бурчалі і ўпіраліся, ён сачыў і правяраў, каб загад яго выконваўся дакладна. Нягледзячы на сваю дабрыню і цярплівасць, ён хваравіта рэагаваў на ўсякае супраціўленне, а калі яго не слухаліся, тут ужо ён нікога не шкадаваў. Паслушэнства было прынцыпам, якога нікому не дазволена хістаць.
    У такіх выпадках ён быў глухі да просьбаў мамы, якая чыста пажаночы менш думала пра прынцыпы, а жыццёва мудра зыходзіла з канкрэтнай сітуацыі. Бацьку ўсё было проста: летась мне перапала многа, значыць, сёлета трэба даць менш, гэта і дурню ясна. На жаль, яму і ў галаву не прыходзіла, што нам, дзецям, было ўсё роўна, колькі каштуе падарунак. Для Эдзі тэатр з усімі яго лялькамі гроша ламанага не вартьт, затое рабінзоны цаніліся ў сотні марак, калі наогул можна вымераць радасць на гроіпы...
    Вось такія былі ценевыя бакі бацькавай ашчадлівасці і яго педантьтзму. Праўда, у такой рэзкай форме. як у апісаным выпадку, нам іх больш не давялося адчуць. Помню яшчэ: паміж мамай і бацькам часам
    216
    узнікалі дробныя нязгодзіцы ў пытаннях выдаткаў на гаспадарку. 3 гадамі мама навучылася артыстычна «выкручвацца». У бацькі быў складзены гадавы бюджэт, у якім улічвалася ўсё да апошняй драбніцы, прадугледжвалася таксама штомесяца адкладваць пэўную суму з заробленага. Таму ўсякія дадатковыя выдаткі прымушалі яго пераглядаць увесь каштарыс, ісці ў банк, здымаць нейкую суму з рахунку, што ўвогуле вельмі яго хвалявала. «Трэба неяк прабівацца»,— бедаваў ён.
    Калі ж мама на гэта казала яму, што ў такім разе давядзецца абысціся без прыёму гасцей, ён пярэчыў, што ўсё неяк, бач, утрасецца, што там, дзе наеліся шасцёра, перакусіць і сёмы,— пастулат, у справядлівасці якога засумняваецца любая гаспадыня.
    Мусіць, праз гэтыя скрупулёзныя падрахункі ў нас, дзяцей, і ўзнік міф пра тое, што бацька запісаў да апошняга пфеніга ўсе выдаткі на кожнае дзіця з дня яго нараджэння, і ў таго, на каго патрачана больш, лішак будзе ўтрыманы з яго долі спадчыны. Міфічная кніга рахункаў часта фігуравала ў нашых думках і гутарках. Але была з гэтага і карысць: мы ніколі не зайздросцілі адно аднаму. Калі, напрыклад, Фітэ, атрымаўшы новую сукенку, хвалілася перад Іцэнпліц, тая абыякава казала:
    — Усё адно табе тата гэта вылічыць са спадчыны!
    А Фітэ на гэта:
    — А, хай сябе! Калі тое будзе!
    I хоць міфічнай кнігі рахункаў, вядома ж, ніколі не было, мы, ужо дарослыя, усётакі крышачку верылі ў яе, а калі бацька памёр, мы нават не ўтрымаліся ад пошукаў. А бацька распарадзіўся зусім інакш: кожны з нас атрымаў абсалютна роўную долю, без уліку таго, што кім было спажыта папярэдне. Але мне ўсё ж здаецца, што, калі б у бацькі хапіла часу, ён завёў бы такую кнігу. Ён быў здольны на гэта, гэта было ў яго натуры. I не каб утрымаць з нас лішняе, а дзеля справядлівасці. Каб ніхто з яго дзяцей і подумкі не меў, што ў яго ёсць нейкія перавагі перад астатнімі...
    Але тыя зглумленыя каляды былі адзіным выключэннем у шэрагу многіхмногіх нічым не азмрочаных свят.
    Пасля таго як з распакоўкай і раздачай дарункаў
    217
    было пакончана, усіх клікалі да стала. Мы, дзеці, слухаліся не вельмі ахвотна, нам хацелася яшчэ і яшчэ пагуляць з нашымі цацкамі, а каб не згаладацца — стол багата застаўлены: акладайся і радуйся.
    Вядома, такое не дазвалялася. 3 мудрай прадбачлівасцю на куццю заўсёды гатавалі салат са следзем; мама лічыла, што кісласалёная закусь перад салодкім нам будзе ў самы акурат! Зрэшты, мы са здаровым апетытам уміналі столькі ўсяго ўсякага, што радасць наша кіпела цераз берагі! Усе наперабой шчабяталі кожны пра сваё, кожны пра тое, што спадабалася найбольш, кожны спяшаўся падзяліцца радасцю.
    Бацьку, канечне, затузалі пытаннямі — што азначалі яго загадкі, рашэння сваёй я так і не знайшоў на століку і падумаў, што бацька прыхаваў мне яшчэ нешта ў прыкупе.
    — Ды гэта ж прасцей простага, Ганс,— сказаў бацька.— Твае алавяныя салдацікі вуглаватыя, a скрынка круглая. Яна лёгкая, а салдацікі цяжкія. Рымскія легіянеры былі тысячу гадоў таму назад, а ў цябе яны — сёння... Вось бачыш, Ганс, калі добранька падумаць, дык і няма чаго тут думаць!
    Цяпер дык, канечне, не цяжка, бо ўсё ясна.
    А потым быў доўгі вечар, нам дазволілі гуляць да дзесяці. Пакуль мы круціліся з падарункамі, Іцэнпліц — не была б яна Іцэнпліц! — ужо чытала, нібы хацела за адзін калядны вечар праглынуць усе свае кнігі, бацька сядзеў за раялем і «разбіраў» новыя ноты, якія яму падарыла мама. Мама забягала ў калядны пакой толькі наскокам, бо ў кухні кіпела праца. На заўтра смажылі гуся і наогул гатавалі як мага больш у запас, бо служанак таксама трэба было разгрузіць на бліжэйшыя дні.
    Потым ішлі спаць. Браць з сабою кнігі нельга, можна ўзяць толькі самую ўпадабаную цацку і пакласці яе на крэсла каля ложка. А раніца! Божа ты мой, як жа хораша прачнуцца, ведаючы, што сёння каляды! Тры месяцы толькі і гаворкі было, што пра каляды, іх так чакалі, пра іх марылі, і вось яны — у хаце!
    У начной сарочцы крадзешся ў калядны пакой, але, як бы ты рана ні ўстаў, там ужо нехта ёсць. I вось сядзіш, сцепваешся ад холаду (паліць печы пачынаюць пазней) і з гордым усведамленнем уладара сузіраеш
    218
    свае новыя скарбы. I не забываеш, вядома, паласавацца са стала; а калі зусім забыў пра сорам, дык лезеш за ёлку — каб аберагчы свае запасы...
    3 раніцы пачыналіся візіты. Да хлопчыкаў прыходзілі хлопчыкі, да дзяўчат — дзяўчаткі,— цалюткі божы дзень гармідар, вэрхал і балбатня. Візітанты рабілі гонар: афіцыйна — каб узычыць вясёлых свят, а на самай справе — каб паглядзець падарункі, параўнаць іх, пахваліць або зганіць.
    Небараку бацьку не было дзе прыткнуцца. Але ён пераносіў усе нягоды ліхое гадзіны стойка, мужна пакараўся злой долі і толькі часам, толькі похапкампрыхваткам, заглядваў у свае папкі. Другі дзень каляд быў не такі бясхмарны, бо ўсю раніцу трэба было адпісваць удзячныя пісьмы.
    — Пачынаць гэта ніколі не рана,— павучаў нас бацька.— Яны ж прыслалі вам пасылкі дакладна на каляды, вось і вы гэтак жа дакладна падзякуйце ім і павіншуйце ўсіх з Новым годам!