• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — Давай зірнём, што там жонка вырабляе...
    Зірнём і бачым: стаіць наша Іцэнпліц каля пліты, вада кіпенем кіпіць, аж пыршча, а тая — ані вокам. У адной руцэ лыжка, у другой — кніга, і ўся яна —
    7 Зак. 732
    193
    у кнізе. Нават цяпер Іцэнпліц не пусціць газету на распад, пакуль як след не вывучыць яе.
    Вядома, гэта ўносіць у хатні побыт пэўныя нязручнасці, але хто не без пахібы — мой швагер чалавек не толькі цярплівы, але і мудры. Ён ведае, што дабрачыннасць не бывае без ценевага боку. А Іцэнпліц знае ўсё чыста на свеце, заўсёды мае што расказаць. Кухарскую кнігу яна чытае гэтак жа самазабыўна, як і навуковы трактат пра наркотыкі. 3 кожнай кветачкі яна бярэ ўзятку, нават са смярдзючай, як сказаў аднойчы бацька.
    Каб пакончыць з тэмай сямейнага бібліяфільства, трэба расказаць яшчэ пра адну добрую завядзёнку ў нашым доме: ніхто з нас не выпраўляўся «туды», папярэдне не ўзброіўшыся кнігай. Хаця ў нашай берлінскай кватэры было два такія зацішкі, тым не мёней, калі ўлічыць, што ўсіх дамачадцаў разам з прыслугай было восем душ, дык у нас заўсёды адчуваўся дэфіцыт пасадачных месцаў. Ці злічыш, колькі разоў кожнае з нас з адчаем тузала дзверы, умольна шаптала, праклінала і нябёсы і неба — усё марна. Кожны жыў пад дэвізам «J’y suis, j’y reste», што азначала: «Тут стаю, тут застануся». Кожны, хто засядаў, вельмі добра ведаў, што, калі б на яго месцы быў той, хто цяпер тузае дзверы і праклінае белы свет, ён рабіў бы тое ж самае, г. зн., сядзеў бы і чытаў.
    Яшчэ і сёння не магу ўспомніць без усмешкі, як бацька, у шэрай хатняй куртачцы, з папкай рашэнняў рэйхсгерыхта пад пахай, адасобліваўся ў ціхім халадочку. He, бацька там не аддаваўся чытацкім асалодам, там ён сур’ёзна працаваў. Калі ж абставіны ў доме даходзілі да крытычнай рыскі, тады, часцей за ўсё па настаянні мамы, якая ніколі не патурала гэтай сямейнай традыцыі, выдаваўся ўказ, які забараняў хадзіць «туды» з друкаванай прадукцыяй. Але мала калі гэта дапамагала, бо «там» вісеў пачак нарэзанай — зноў жа дзеля эканоміі — газетнай паперы. I ўжо нават рабілася вельмі цікавай забавай складаць з кавалачкаў цэлы ліст і прачытваць яго. Нехта з нас назваў гэта месца, крыху перайначыўшы медыцынскі выраз,— locus minoris resistentie *.
    * Месца найменшага супраціўлення (лац.).
    194
    (He лішне будзе паведаць усім маім чытачам, якія, можа, захочуць пагасцяваць у мяне або запрасіць самога ў госці, што пад уплывам жонкі я цалкам вылечыўся ад апісанай хваробы.)
    Акрамя кніжнай бацька меў яшчэ музычную струну. Музыка, асабліва ў форме практыкаванай ім самім фартапіяннай, была яго найвялікшай радасцю, адпачынкам, суцяшэннем, спадарожніцай у гады асамотненага жыцця. Бацька, лічылі, быў выдатны піяніст, a маці, як, зрэшты, любая дзяўчынка з прыстойнай сям’і, умела трошкі брынкаць, але за доўгія гады шлюбу пад уплывам бацькі яна ўдасканальвалася ўсё больш і больш, хаця ўзроўню свайго педагога не дасягнула.
    Часам, іграючы з мамай у чатыры рукі, бацька пачынаў траціць вытрымку. Як цяпер бачу: энергічней, энергічней раскачвае галавой з боку ў бок, не дазваляючы партнёрцы збавіць тэмп, і пачынае лічыць уголас: «I раз — і два — і тры — і чатыры. I раз — і два — і тры — і чатыры...», а маці, сціснуўшы губы, крыху пачырванеўшы, патрапляе.
    I як яна радавалася, калі бацька пасля фугі Баха хваліў яе:
    — Ты сыграла гэта проста цудоўна, Луіза.
    Мама старалася ўдзельнічаць ва ўсім, што радавала бацьку, і ў музыцы таксама. Год у год, дзень у дзень, хай то ў будні, хай на свята, роўна ў пяць папалудні бацькі садзіліся да раяля і ў чатыры рукі ігралі да шасці. Мы, дзеці, так прывыклі да гэтай абавязковай музычнай гадзіны, што заўсёды карысталіся ёю, каб звесці рахункі адно з адным, бо ведалі, што ў гэты час нам не пагражае ніякая інтэрвенцыя зверху.
    Раяль, сапраўдны Steinway, выдатны экземпляр, коштам значна перавышаў тагачасныя бацькавы прыбыткі. Як ён займеў яго — было гэта яшчэ ў час асэсарства, куплена на свае грошы — гэта таксама цэлая гісторыя. Як ужо сказана, бацька служыў асэсарам у гановерскім правінцыяльным гарадку. Уся правінцыя тады была ахоплена страшэннай эпідэміяй — сведкам падобнай я пазней аказаўся ў Цюрынгіі,— эпідэміяй пажараў; сялянскія двары гарэлі, як у трубу кацілі. Толькі скасабочыцца якая хляўчына ці страха пацячэ, што ўжо трэба яе перабраць,— так і ведай:
    7*
    195
    быць там пажару, гэта ўжо як рыхтык пэўна, як хай мяне гром заб’е, калі не! Страхавыя касы не паспявалі ўпраўляцца з пагарэльцамі і былі ўжо на мяжы банкруцтва. Варта бацылам гэтай заразы рассеяцца па якойнебудзь акрузе, як адзіным ратункам могуць быць толькі драконаўскія меры: штрафы, штрафы і хаця б адзін застрашальны прыклад, які б стаў урокам для іншых.
    Але каб зафіксіраваць такі прыклад, трэба схапіць злачынца за руку. А падпалынчыкі тады, амаль семдзесят гадоў таму назад, дзейнічалі з незвычайным спрытам. Страхавыя касы аб’явілі вялікую ўзнагароду за ўлоўлю, а пасля прыз падвоілі, патроілі, пакуль ён не дасягнуў астранамічнай на тыя часы сумы ў тысячу талераў — і ўсё напуста, і ўсё намарна, ніводнага падпальшчыка застукаць не ўдалося...
    I вось аднаго разу, у той час і ў той акрузе, выйшаў наш бацька на шпацыр. Колькі жыў, ён любіў дальнія шпацыры, любіў пагуляць на самоце. I кожны раз патрапляў знаходзіць такія сцежкі, якімі ніхто не хадзіў. Дык вось, у той самы дзень, пра які гаворка наша, у гарачую, душную нядзелю наш бацька гуляў па лугах, па палях, і навокал жывой душы не было. Потым сонца спакваля завалакло хмарамі, небасхіл пасінеў, ціхае буркатанне, якое даносілася здалёку, перайшло ў грозныя раскаты. Бацька ўстрывожыўся і кінуўся шукаць схову ад ужо блізкай навальніцы. Удалечыні ён згледзеў стрэхі нейкага хутара і пашыбаваў да яго, каб хутчэй, каб хутчэй...
    3 першым аглушальным грукам грому, з першымі буйнымі кроплінамі дажджу бацька ўхапіўся на двор. He азіраючыся па баках, ён адчыніў дзверы ў сенцы сялянскага дома. Такія славутыя ў нашых краях сенцы займаюць амаль дзве траціны дома, злева стаяць каровы, справа — коні, наверсе лаз на вышкі. Углыбіні, як з дзвярзй сенцаў, кухня з плітой, а ўжо каля яе грэлася некалькі пакояў.
    Нязваным татарынам ускочыў бацька ў гэтыя сенцы і спыніўся аслупянелы. Бо вакол яго стаялі ўсе дамачадцы, нагружаныя пасцелямі, скрынкамі, клункамі і ўсялякім хатнім чарэп’ем; дзве маладзіцы трымалі напагатове кароў, а дзяцюк — коней. Усе павярнулі да бацькі збялелыя ад перапуду твары. I якраз у
    196
    гэты самы момант у дзірцы з вышак паказваецца гаспадар хутара і на ўвесь голас дакляруе:
    — Гарыць поўным гарам!
    Мой бацька заспеў самысамусенькі юрыдычны момант падпалу!
    Настала — для ўсіх — пакутлівая хвіліна, калі гаспадар усвядоміў, што ў сенцах стаіць госць, ды які яшчэ госць! Бо асэсар амтсгерыхта — асоба ўсім вядомая. Бацька прызнаўся пазней, што перажыў адну з самых жахлівых мінут у сваім жыцці, ён нават сумняваўся, ці ўдасца яму выйсці жывым з тых сенцаў. Аднак мінута прайшла, бацька быў чалавек непалахлівы і энергічны, а людзі хоць і падпальшчыкі, але не забойцы.
    Бацька палажыў руку на плячо гаспадара і аб’явіў, што той арыштаваны. I не даўшы нікому апамятацца, ён выйшаў з падпальшчыкам і павёў яго ў горад — пад уліўным дажджом і пад сполахі маланак! I дарога была нялёгкая для абодвух — і для канваіра, і для арыштаванага. Бацька добра ведаў, што чакае падпальшчыка: кара будзе суровая, вельмі суровая, ведаў гэта і хутаранін. Ён пачаў прасіцца: ніхто ж, акрамя асэсара, не бачыў, няўжо ж гер асэсар не мецьме літасці і жалю, не пашкадуе ні жонкі, ні дзетак? Бацька быў чалавек мяккі і добры, але тут не магло быць ніякіх ваганняў, трэба было выканаць свой абавязак, падсекчы заразу і звесці паморак...
    Наўрад ці бацька думаў пра назначаную ўзнагароду, яго сэрца і розум былі заняты іншым. Бацька быў малады, яго выхавалі і навучылі паважаць старэйшых. Цяжка быць строгім з чалавекам пажылым, калі ты сам яшчэ малады, слухаць яго мальбоны і цвёрда адказваць — «не». Узнагароду ўручылі пазней; бацька, якому быў чужы дух здзірства, доўга не хацеў прымаць яе. I прыняў толькі тады, калі начальства загадала. Грошы тыя пайшлі на стэйнвэйеўскі раяль, які на ўсё жыццё стаў яму крыніцай найвялікшай радасці.
    Калі, аднак, бацьку ўдалося абудзіць у жонцы цікавасць да музыкі, дык з дзецьмі пашанцавала менш. Усім нам давалі ўрокі на фартэпіяна, але мы так і не ўзняліся вышэй вартага жалю дрынкання. (Апрача Эдзі, пра якога гаворка наперадзе.) Што да мяне аса
    197
    біста, дык я быў самы вялікі талентвыварацень. Каб я калі адрозніў тон ад тону — божа барані; і вось па слёзнай просьбе настаўніка спеваў мяне вызвалілі ад яго ўрокаў на векі вечныя, бо, як толькі я зацягваў, увесь клас адразу збіваўся з такта. Нават сёння я не магу правільна ўзяць тон, але як бо я люблю насвістваць, асабліва народныя мелодыі, дык свішчу толькі самнасам, далей ад людскога вуха. Я б лепей сканаў адзін, чым...
    Але бацька не траціў надзеі. Ён устанку не меў у спосабах прышчапіць нам любоў да музыкі. Пасля вячэры ўся сям’я збіралася ў яго пакоі. Спачатку ён з мамай іграў нам штонебудзь з паўгадзіны, пасля ён тлумачыў сыгранае. Я, распуста, часта карыстаўся гэтай «музычнай хвілінкай», каб дарабіць урокі. Гэта заўсёды ўдавалася, бо сядзелі бацькі спінай да нас. Трэба было толькі сачыць, калі п’еса канчалася; у гэтым я набраўся вопыту, які добра служыць мне і сёння: я заўсёды ведаю, калі зняць іголку з пласцінкі.
    3 таго часу, як памёр бацька, я памалу пачаў сам далучацца да музыкі. Пакуль ён жыў, я лічыў сябе ў музыцы круглым дурнем і наогул яе «не пераварваў». А ўсё таму, што гадамі тачыў на бацьку зуб. Праз тую злосць я і адвяргаў усё, што ён найбольш любіў. Але гэта вельмі журботная гісторыя, успамінаю яе з болем і шкадаваннем, і мне не хочацца нічога расказваць падрабязна.
    Для музычных хвілінак бацька заўсёды выбіраў штонебудзь «лякчэйшанькае»: «Лаэнгрын», Шуман, Шуберт, бадай, яшчэ «Зачараваны стралок» *. Адзін чалавек, які разбіраецца ў музыцы, сказаў мне неяк пазней, што бацька мой наогул не быў музычнай натурай, ён быў хутчэй матэматык, чым музыкант; ён цаніў у музыцы больш канструкцыю, вытанчаную кампазіцыю і аналіз, а не само гучанне, якое, зрэшты, і з’яўляецца сутнасцю музыкі. Але як ужо гаварылася, я ў гэтым — ні бумбум. Праўда, мне ўсётакі і цяпер здаецца, што бацька падбіраў нам, дзецям, бадай што, цяжкаватыя тэмы. Прыгадваю адзін выпадак, калі я, седзячы над урокамі, больш уважліва, чым калі ра