• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Бацька завёў узорны парадак у доме, і таму ў нас ніколі не было такой гідоты, як у аднаго чалавека, з якім я пазнаёміўся пазней і які лічыўся шчырым бібліяманам. Яго радавала толькі адно: дастаць кнігу, чытаць — не канечне! Усю сваю кватэру ён пазастаў
    183
    ляў кнігамі, людзям там ужо і прытуліцца не было дзе. Кнігі распаўзліся па пакоях, як раска па сажалцы.
    Жонка чалавека не раз храбра кідалася ў бітву, але заўсёды адступала пераможаная. Кнігі выжылі яе сукенкі з іпафаў, бялізну з камодаў, яны ляжалі пад ложкамі і на ўсіх сталах, грувасціліся на дыванах, атайбавалі ўсе крэслы. I толькі выберацца гаспадыня ў магазін, як кнігі тут жа адваююць новую пазіцыю.
    Калі аднойчы, вярнуўшыся, яна ўбачыла, што кнігі акупіравалі кладоўку, а авангарды праціўніка ўжо ўварваліся ў кухонную шафу, жанчына спыніла барацьбу і пакінула дом. He ведаю, ці заўважыў гэта яе муж,— у яго была дзівосная здольнасць карміцца толькі хлебам і яблыкамі. 3 прыемнасцю ўяўляю сабе, як ён будзе пахаваны пад кнігамі. Гадоў праз тысячу, можа, адкапаюць яго расплюшчаныя мошчы пад гарою кніжак, якія ўсё яшчэ чакацьмуць свайго чытача.
    Пра такое выродлівае захапленне, захапленне, якое само па сабе пахвальнае, у нашай сям’і і почуту не было. Кнігі ў нас не проста збіралі, іх у нас чыталі. Таму расстаўлялі іх на паліцах акуратна і даступна, каб у любы час можна было знайсці, што каму трэба. I хоць месца не хапала, але забаранялася ставіць у два рады, калі нават глыбіня некаторых паліц дазваляла гэта. Скарбы заўсёды павінны быць навідавоку; мала толькі ведаць, што яны недзе ёсць у закуцці, за іншымі кнігамі. He месца ім і за шклом альбо за дзверцамі шафы, кнігу не трэба шукаць, яна павінна быць заўсёды пад рукой. Гэтыя правілы расстаноўкі бацька выпрабаваў на практыцы, ён мог бясконца гаварыць на гэту тэму...
    У выніку такой большменш свабоднай расстаноўкі кнігі паступова рассяліліся па ўсёй кватэры; яны былі ў кожным пакоі, і мае вочы змалку так прывыклі да гэтага, што нават цяпер пакой без кніг здаецца калі не голым, дык, прынамсі, неабжытым. У бацькі, без уліку яго багатага юрыдычнага арсенала, было амаль тры тысячы тамоў, у Іцэнпліц каля тысячы, у Фітэ, менш за ўсіх заражанай агульным захапленнем, нешта з чатырыста, у мяне, хоць я на тры гады меншы за яе, ужо каля гэтага, нават малы Эдзі і той ужо меў
    184
    за дзвесце. Паколькі ў нашай берлінскай кватэры набралася каля пяці тысяч тамоў, дык які б там ні быў той парадак, а часам не адразу ўдавалася знайсці патрэбнае. Значыцца, кнігу ўзяў і чытае нехта са сваіх, і ніхто не сумняваўся, што рана ці позна кніга стане на сваё месца.
    Але вось, калі мы яшчэ жылі ў Берліне, пустот у кніжных радах аказалася адзін час столькі, што кожная паліца была падобна на шчарбаты рот. Усе дзівавалі, перапытвалі, але чытач не знаходзіўся. На вячэрняй нарадзе бацька дакладна высветліў, што кнігі прападалі рэгулярна і гэтак жа рэгулярна вярталіся на паліцы, але выявіць, дзе ж прападалі ў гэтым прамежку, так і не ўдалося.
    Думаць на абедзвюх нашых служанак не было ніякай прычыны, бо, папершае, жылі яны ў нас даўно, а кніжныя вандроўкі пачасціліся толькі нядаўна. Падругое, Міна і Шарлота знелюбілі кнігі за адно толькі тое, што яны страшэнна павялічвалі аб’ём іх працы. Пад найстражэйшы кантроль былі ўзяты ўсе нашы сябры і сяброўкі, незалежна ад узросту і веравызнання, але, на жаль, зноў — без выніку: кнігі выляталі і вярталіся ў свае гнёзды, як галубы. Там, дзе яшчэ ўчора стаяў поўненькі рад, раніцай былі прагалы; чым пільней мы сачылі, тым меней разумелі, тым больш загадкавай здавалася ўся гэта гісторыя. Хоць ты ў духіпрывіды павер! Праўда, удалося збольшага акрэсліць густы нашага таямнічага чытача: напрыклад, ён яўна любіў раманы, кнігі па гісторыі браў зрэдзьчасу, класіку — каб хоць раз... Але ўсё гэта не павяло нас ні на крок наперад, а толькі яшчэ больш заблытала следства...
    Усе мы, нават мама і бацька, былі ўзбуджаны да краю. Снеданне пачыналася з рапарта пра кніжную наяўнасць. За абедам мы строілі самыя фантастычныя здагадкі, а вячэру азмрочваў страх: што нам заўтрае шыкуе? Адным словам, пачалося жыццё больш інтрыгоўнае, чым у любым дэтэктыўным рамане, і ўжо ж такі нам было не да ўрокаў. Бацька разумеў, што гэтаму павінен быць нейкі канец, але каб жа ён ведаў, які...
    I вось аднойчы ў шчаслівую хвіліну непераможная чытачкарэкардыстка Іцэнпліц выгарнула з «Продкаў»
    185
    Густава Фрэйтага, а дакладней з трэцяга тома пад назвай «Браты германскага дома» цыдулку такога зместу:
    Дарагая фраў Брунінг!
    Гэта для мяне занадта добрапрыстойна! Другім разам лепей штонебудзь зноў з любоўнага, няблага б — французскае.
    Ваша Анна Бэмайер.
    Іцэнпліц тут жа панесла запіску бацьку. Што за Анна, што за Бэмайер, што за адна — мы ведаць не ведалі. Затое фраў Брунінг ведалі, хоць і бачылі яе рэдка: яна была наша служанка на прыход, г. зн., прыходзіла і дапамагала Шарлоце прыбіраць кватэру з паловы шостай да паловы восьмай.
    Бацька нахмурыўся, разгладзіў запіску і сказаў:
    — Добра, Іцэнпліц, пабачым... А пакуль што нікому ні слова!
    I Іцэнпліц тут жа прымчалася да нас і пахвалілася запіскай.
    Бадай, няма чаго і гаварыць, што на раніцу, а палове шостай, мы не толькі прачнуліся, але і былі ўжо апрануты. Мы не адважыліся выйсці з пакоя, а таму прыніклі да шчылін у дзвярах і ўбачылі, як мажная фраў Брунінг са шчоткай і машынкай для чысткі дываноў праплыла ў бацькаў кабінет. Валасы яе былі павязаны шэрай хусткай.
    Наступная на арэне баявых дзеянняў паявілася мама; яе выхад за гадзіну з чвэрцю да звычайнага часу быў самым пэўным знакам, што сёння бітва павінна выбухнуць. Але на вялікае расчараванне мама скіравала не ў кабінет, а на кухню. Мы з Эдзі з ходу абмеркавалі пытанне: ці ёсць патрэба ўстанавіць пост падслухоўвання каля кабінета. Рашылі, што такой патрэбы пакуль што няма.
    Каля шасці, на чатыры гадзіны раней свайго, паявіўся акуратна апрануты бацька. Мы затаілі дыханне: ён прыпыніўся ў калідоры перад люстрам, паправіў гальштук, а пасля, кашлянуўшы, спакойна рушыў да кабінета. Дзверы за ім зачыніліся.
    Мы чакалі хвіліны дзве, мо нават пяць. Потым не вытрымалі і падкраліся да дзвярэй кабінета. I напароліся на сясцёр, якія з той самай мэтай падкраліся
    186
    з другога боку калідора. Чатыры вухі прыліплі да дзвярэй. Але, на жаль, паколькі яны дзеля бацькавага спакою былі абабіты, мы не пачулі ні гуку. Тым не меней мы не адыходзілі, пакуль нас знянацку не застала мама. Яна ціха прысароміла нас і сказала ўсім ісці ў пакоі. Калі мама ўваходзіла ў кабінет, мы заўважылі ў яе пад пахай стосік кніг.
    Ах, як марудна ішоў час. Для дзяцей чаканне — заўсёды пакута. Калі нешта не адбываецца адразу, яно не адбудзецца ніколі; і вось на табе — чакай у TaKi момант, калі ўжо некалькі тыдняў нас мучыць тайна!.. Увайшла Шарлота і пакрыўджана пацікавілася, дзе фраў Брунінг. Адной ёй з працай не ўправіцца.
    Мы радасна акружылі ахвяру і пачалі таямніча намякаць (а на што, і самі не ведалі). Добра, што зусім разгубленая Шарлота вярнулася да сваіх ануч. Нас гэта толькі парадавала.
    Нарэшце, каля паловы сёмай, дзверы бацькавага кабінета адчыніліся! Першая выйшла фраў Брунінг. Шэрай хусткі на галаве не было, шэрую хустку цяпер прыціскалі да твару. Тым не меней відаць было, a яшчэ больш чуваць, што жанчына плача. Потым паказаўся бацька. Ён сказаў строга:
    — Значыцца, сёння, фраў Брунінг! Абавязкова яшчэ сёння!
    Фраў Брунінг заплакала яшчэ мацней, адчыніла дзверы прыхожай і пайшла ўніз па параднай лесвіцы. Дзверы за сабою так і пакінула насцеж. Мы жахнуліся з такога парушэння заведзенага парадку! Калі б яе пераняў на лесвіцы гер Маркуляйт, ужо ж бы ён сказаў ёй слоўцадругое! Бо гера Маркуляйта, як, зрэшты, і многіх яго калег у тыя часы, хлебам не кармі, а дай яму прагнаць з параднай лесвіцы недастойную, на яго погляд, персону і паслаць праз чорны ход!
    Бацька пастаяў крыху ў калідоры, потым раптам тупнуў нагой:
    — От чорт! От чорт!
    Пасля падышоў да дзвярэй і зачыніў іх. (Мы вачэй з яго не зводзілі.) Вось ён павярнуўся да кабінета, увайшоў у яго, але тут жа азірнуўся і весела ўсклікнуў:
    — Ануце, сышчыкі, вылазьце! Думаеце, я не бачыў вашых вачэй і кучмаў?!
    187
    Мы засмяяліся, бо зразумелі, што бацька разыграў перад намі камедыю са сваім «отчортам» і тупаннем. Але мы яшчэ зразумелі, што злачынства фраў Брунінг не такое ўжо і цяжкае, як вынікала з яе рыдання. Так яно і было. Фраў Брунінг, вялікая аматарка чытання, пачала з таго, што без нашага ведама спанатрыла пазычаць кнігі для асабістага карыстання. На гэтым яна нават сёетое сэканоміла, бо анулявала свой абанемент у платнай бібліятэцы. Спакваля яна панадзілася пастаўляць літаратуру сваім прыяцелькам і знаёмым. Кола яе кліентуры пашыралася, кнігазабеспячэнне патрабавала пэўных намаганняў, і што ж тут такога, што фраў Брунінг не адмовілася ад платы за гэтыя намаганні?!.
    — Так,— сказаў бацька, усміхаючыся.— Немагчыма аспрэчыць, што ў фраў Брунінг ёсць пэўная дзелавая хватка, хай сабе і скіраваная ў няправільным напрамку. Яна, праўда, запэўніла мяне, быццам яе выручка за тыдзень не перавышае адной маркі. Але калі ўлічыць, што толькі сёння яна прынесла на абмен дзевяць кніг і што, паводле яе паказанняў, яна брала за пракат адной кнігі пяць пфенігаў,— а я падазраю, што і ўсе дзесяць,— дык фраў Брунінг калыміла на нашых кнігах ад трох да пяці марак на тыдзень!
    — Але ж гэтыя грошы яна павінна аддаць нам, тата! — усклікнуў Эдзі. Мая думка была такая ж самая.
    — He, дзякую, сыне мой! — сказаў бацька.— Буду рады, калі яна сёння прынясе ўсе кнігі, якіх бракуе, на чым яе дзейнасць у нашым доме і скончыцца.— Бацька зірнуў на маму.— Баюся, Луіза, што ты страціла вельмі спраўную служанку.
    — Аж занадта спраўную! — засмяялася мама.— Знайду кагонебудзь іншага. А цяпер вазьмуся лепш за венік, бо Шарлоце адной не паспець.
    — Але адна такі думка суцяшае мяне,— сказаў бацька разважліва,— што ўсе гэтыя чытачы атрымлівалі з нашай бібліятэкі неблагую літаратуру. Тут ужо мы паза ўсякай канкурэнцыяй. Што ж да думкі гэтай Бэмайер пра французскія кнігі, дык я і не тою: ёсць у мяне і Дзюма з яго трыма мушкецёрамі, ёсць і некалькі тамоў Мапасана, аднак я зусім не лічу гэтыя кнігі згубнымі... А нашу маму мы папросім,— сказаў