Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Цётка ўзводзіць вочы.
— Камінаром! Растлумач мне, калі ласка, Луіза, як у хлопчыка ўзнікаюць такія вульгарныя ідэі?! У мой час усе хлопчыкі хацелі стаць салдатамі альбо ішлі ва універсітэт! Я ніколі не чула, каб у нашай сям’і хтонебудзь хацеў стаць камінаром! Гэта пачварна, Луіза!
173
Абураны позірк спярша на маму, потым па мяне. Мама бянтэжыцца, разгублена кажа мне:
— Сядзі роўна, Ганс! He круці нагамі!
— Луіза! — жахаецца цётка.— Як ты сказала?!
— Ну... каб пе круціўся, не боўтаў нагамі, цётачка Амелі,— адказвае мама, зусім сумеўшыся. Яна і здогадкі не мае, якое злачынства яна зноў учыніла.
— Луіза!! — жахаецца цётка ўжо на два клічнікі. Потым мякчэй, як бы выбачаючы, задуменна кажа: — А ўсё гэты горад, гэты грахоўны Вавілон ва ўсім вінаваты; а ты ж была такая выхаваная дзяўчынка, Луіза.
(Цётцы Амелі ўдавалася ўнушаць маме, быццам яна ледзь не мая равесніца. 3 кожным наездам у Цэле мама маладзела, а то і зусім дзяцінела.)
Цётка Амелі павучальна:
— Сапраўдная дама не павінна ўпамінаць пра гэта, унізе,— яна вачыма паказала на мае ногі,— лепш не трэба, Луіза. Нібы яна нічога і не ведае, Луіза! Але калі ўжо нельга не назваць, дык яна кажа «п’едэстал» альбо, прынамсі, «пастамэнт»... Ганс, дай спакою свайму пастамэнту, вось так гучыць прыстойна, Луіза!
Але што там тыя пятнаццаць хвілін візіту ў цёткі Амелі ў параўнанні з «філіжанкай кофэ» два разы на тыдзень у садзе на беразе Алера! Бабуля сустракалася там са «сваімі дамамі» — так гэта называлася — і там жа дэманстравала ім маму і мяне, бо небывала намі ганарылася. Мне вельмі падабалася дарога туды, бо трэба было пераходзіць раку па пантонным мосце, які называўся «Пфенігавым». Кожны, хто пераходзіў па гэтым пешаходным мосце, абавязаны быў заплаціць пфеніг. На мяне гэта рабіла глыбокае ўражанне. Кожны раз я настойваў, што сам буду плаціць за траіх, браў тры манеткі і з гонарам уручаў іх інвалідукантралёру.
Дагэтуль не разумею, чаму я так захапляўся «Пфенігавым» мостам, за яго я нават цярпеў «філіжанку кофэ». Гэты мост цераз Алер стаіць і цяпер, а год ці два таму назад я пераканаўся, што і мае родныя дзеці ходзяць па ім з такой самай радасцю, як калісьці іх бацька. «Пфенігавы» мост як мэта шпацыраў ім вельмі па душы.
Але, як толькі канчаўся мост, канчаўся і мой доб
174
ры настрой. Я выдатна ведаў, што мяне чакала: дзветры гадзіны седні ў кампаніі вывадка старых пань,— адказвай на іх пытанні, пі каву, што хай бы я лепш смалу піў. А ў дадатак па дарозе слухай настаўленні мамы і бабулі — будзь ветлівы, адказвай ясна і чотка закончанай фразай, а не асобнымі словамі, глядзі ў твар — і шмат чаго іншага. He, які там мог быць добры настрой.
Каля садовай форткі спыняліся: з абутку змахвалі пыл анучкай, спецыяльна для гэтага прынесенай у рыдзікюліпампадурцы, папраўлялі і падроўнівалі каўняры, хусткі, каптур і толькі пасля гэтага заходзілі ў садкафэ. Кожны раз я спадзяваўся, што мы прыйдзем першыя, каб пазбегнуць строгіх позіркаў шматлікіх экзаменатараў, але кожны раз там ужо сядзела шэсцьсем пань, якія прагнулі кінуць вокам на «берлінцаў» і вышукаць у іх якіянебудзь хібы.
На тую пару мінула яшчэ няшмат часу, як каралеўства Гановер перастала быць самастойным каралеўствам і перайшло пад карону Прусіі. Усе гэтыя старажытныя пані, панечкі і панюлькі трымаліся вернасці свайму каралеўскаму дому, яны былі «вэльфы» *, a мае бацькі, хоць таксама нарадзіліся гановерцамі, лічыліся адорвенямі, бо бацька служыў у распраклятых прусакоў, каб яны не даждалі. Нянавісць да прусакоў і любоў да вэльфаў, якія вымерлі разам са старым пакаленнем, тады яшчэ толькі бутонілі і цвілі буйным цветам. Так у дамскім гуртку асабліва захапляліся адной старой дваранскай дзеўкай, якая не захацела дапусціць, каб каравульныя будкі перад цэленскім замкам, пафарбаваныя ў высакародныя колеры вэльфаў, перамузялі ў прускі чорнабелы. Яна іх купіла і паставіла ў сябе ў прыхожай замест гардэробаў. Вось яна якая — сапраўдная вернасць вэльфам!
А мой бацька зрабіў вераломна, і нам з мамай прыходзілася за гэта расплачвацца крывёю. Заўваг, выказаных мякка і далікатна, але даволі вострых і з’едлі
* Вэльфы — германскі феадальны род, які іграў відную ролю ў Германіі сярэдніх вякоў. Горад Гановер у 1636 г. стаў рэзідэнцыяй дынастыі вэльфаў. У 1866 г. у ходзе аўстрапрускай вайны каралеўства Гановер было акупіравана прускімі войскамі і аб’яўлена прускай правінцыяй. Рэакцыйнае дваранства і духавенства стварылі ў Гановеры сепаратысцкую партыю вэльфаў.
175
вых, заўсёды хапала ўдосталь: прускае — дрэнна, бо прускае, а за берлінскае горш і быць нічога не можа, брыда і мярзота! Маёй пяшчотнай маме, якая не мела ніякай зброі супроць гэтых шпілек, перападала на «філіжанках» не менш чым мне, але яна ўмела пераносіць колкасці з годнасцю. Яна разумела, што разаб’е бабулі сэрца, калі не дасць ёй магчымасці выводзіць нас «у свет». Наўрад ці варта і гаварыць пра тое, што ніякіх шпілек бабуля не чула і не бачыла — яна проста іх не разумела.
Калі ўсе пані збіраліся, пачыналася доўгая дыскусія з прычыны заказу кавы, пардон — «кофэ». Кожная пані паведамляла, колькі «філіжанак», гэта значыць, кубачкаў яна мае выпіць, і ад гэтага залежалі габарыты кафейніка і памеры ўзносу. He буду тлумачыць, што, натуральна, тут трымаліся пэўнага табеля рангаў, і ўдаве пастара, напрыклад, ніяк не выпадала піць больш, чым, скажам, генеральскай дачцэ.
Як толькі кафейнік ставілі на стол, тут жа адчыняліся ўсе пампадуркі, і паяўлялася на свет пячэнне. Купляць яго лічылася чыстым блюзнерствам, не кажучы пра тое, што прадукцыя кандытарскай выпечкі ўвогуле нікуды не вартая, пячы трэба толькі самой, толькі дома. Кожная прыдзірліва пільным вокам сачыла, што прынесла другая і колькі прынесла. Ах, божа ты мой мілы, я бачыў пампадуркі, з якіх даставалі толькі сухарыкі і прасначкі! Канечне ж, бабулькі гэтыя жылі на мізэрныя пенсіі і сціплыя ахвяраванні сваякоў. I гаварыць няма чаго, што ім даводзілася ашчаджаць, часам нават галадаць. Аднак дэкорум ёсць дэкорум, яго трэба вытрымаць,— голад можна перацерпець, а вось прыйсці на «філіжанку» ў не зусім бездакорнай вопратцы... гэта магло скончыцца стратай рышпекту і адлучэннем ад касты.
Допыт мамы і мяне разыгрываўся па тым самым сцэнарыі, што і ў цёткі Амелі, з той розніцай, што дванаццаць зледчых заўсёды горш, чым адзін! Рана ці позна гаворка заходзіла пра Берлін. Калі меркаваць па пытаннях пань, дык Берлін — гэта недзе ці не ў чорнай Афрыцы. Слухачкі дзіву даваліся, што ў Берліне, аказваецца, жывуць і ядуць амаль гэтак жа, як і ў Гановеры. А калі мама, крыху хвалюючыся, бажылася, што і ў Берліне ёсць прыгожыя паркі, што і ў
176
Берліне ёсць крамы з сапраўды элегантнымі рэчамі, пані абменьваліся позіркамі, поўнымі ўсмешлівай спагады, а цётка Амелі гаварыла:
— Гэта так ты ўсё разумееш, дарагая Луіза. Божа вялікі, ты зусім адвыкла ад сваёй радзімы. Ты так даўно не бачыла нічога сапраўды прыгожага і элегантнага!
I яны з падкрэсленай тактоўнасцю пераводзілі гаворку на штонебудзь іншае.
Мама ледзь не плакала, я часта гэта бачыў. Але яна, як і я, павінна была стрымлівацца. Тут мы абое былі толькі неразумныя дзеці, праўда, на сваё здзіўленне, я заўважыў, што гэтыя пані і паміж сабой вельмі строга падкрэслівалі розніцу ва ўзросце. Здавалася, быццам сярод іх таксама ёсць свае падлеткі, у іх ліку, натуральна, мая дарагая бабуля. Права сказаць субяседніцы «мая дарагая» альбо «дзіця маё» мелі нямногія і толькі старэйшыя і найбольш знакамітыя.
Божа, якую нуду наганялі яны на мяне сваёй балбатнёй. Як мала я верыў іх далікатным і салодзенькім словам! I ўсётакі нечым яны мне падабаліся, я б ніколі не адважыўся адкрыта ўзбунтавацца супроць іх. Мусіць, я ў душы ўсведамляў, якая сіла хаваецца ў гэтых згорбленых, высахлых, вельмі пацешных божых стварэннях. Сіла адольваць цяжкасці, сіла ахвяраваць нават самым дарагім, сіла непахіснай перакананасці. Толькі што яна, сіла гэтая, была няправільна скіравана, ёй не знайшлося разумнага ўжытку ў пустым, ізаляваным каставым існаванні. Але калі б яна спатрэбілася, яна б усё яшчэ была жывая, гэтая сіла!
Часам за нашым сталом сядзелі іншыя дзеці, якіх некаторыя пані прыводзілі з сабой; гэта былі страшэнна ўзорна выхаваныя дзеткі без цлямкіплямусенькі на сукеначках і штоніках, яны заўсёды адказвалі гучна і чотка поўнымі сказамі, як нямецкія дзеці, ніколі не боўталі сваімі «пастамэнтамі», не чапляліся імі за ножкі крэслаў. Я ненавідзеў гэтых зануд — так я іх сам сабе называў, але сёння мне здаецца, што яны лічылі мяне гэтакім жа занудай, як і я іх. Аднойчы, выбраўшы зручны момант, я падгаварыў нейкую дзяўчынку ў ружовай сукеначцы на ўцёкі з кампаніі. Пабраўшыся за рукі, мы пабеглі ў той закутак саду, дзе
177
была дзіцячая пляцоўка і куды на прамілы бог нельга было хадзіць прыстойным дзецям.
Там была гушкалка, былі арэлі, а таксама брус і турнік. Я прапанаваў арэлі, але іх адхілілі: мая паненка баялася, каб не закруцілася ў галаве. Гушкалка здалася ёй больш надзейнай. Я пасадзіў дзяўчынку на адзін канец дошкі і энергічна прыціснуў другі да зямлі, каб і самому сесці. Шасцігадовае дзеўчанё так і падляцела ў паветра, як мячык, страціла раўнавагу і бухнулася на пясок, які быў не тое каб пясок, а чысцюткая гразь. Паненка завішчала, паненка заверашчала — на яе ружовую сукеначку страх было глянуць. Я паспрабаваў быў суцешыць яе, але яна залямантавала яшчэ больш, вырвалася і пабегла назад у кафэ. Беспамылковы нюх падказаў ёй, што адзіны яе ратунак цяпер у тым, каб выставіць мяне звадыяшам. У такіх сітуацыях жаночыя істоты ад прыроды маюць дар прымаць самыя правільныя рашэнні.
А паколькі мне ўжо не было чаго траціць, я зрабіў яшчэ адну вылазку ў тую частку саду, якая была ўздоўж берага Алера. Адтуль адкрываўся цудоўны малюнак: плаціна, цераз якую ападала рака. Я ведаў, што і сюды хадзіць мне забаронена, і не таму, што вада блізка, а па той, канечне, прычыне, што сырое паветра шкоднае арганізму. (На арэлях — шкодна, бегаць — шкодна, інакш кажучы, кожная дзіцячая забава шкодзіла арганізму. Толькі хадзіць роўненька, выхавана — вось толькі гэта было прыстойна дзіцяці!)
He паспеў я добра надзівіцца на вадаспад, як падышла мама і паклала мне руку на плячо.