Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
188
бацька ў заключэнне,— пашукаць не вельмі адукаваную прыслугу. Лепей ужо самы дзікі берлінскі дыялект, чым незаконная арэнда кніг!
Бедны небарака бацька! Ён нічога і не падазраваў! Калі б ён ведаў, што найбольш руплівы незаконны арандатар кніг стаяў перад ім у асобе яго сына Ганса! Бо на той час Гансу гэтаму даўно ўжо прыеліся вечна адны і тыя ж раманы пра індзейцаў і прыгодніцкія гісторыі. Ніякія пажары ў прэрыях Ганса больш не цікавілі, не хвалявалі, ён з’абыякавеў да самых дзікіх мустангаў; што ж да герояў, якія пастаянна рызыкуюць жыццём, дык сам бацька радыкальна вылечыў мяне ад усякіх апасенняў за іх лёс.
Аднойчы, калі мяне заганялі ў ложак і я прасіўмаліў даць мне пяць мінут адтэрміноўкі, каб даведацца, ці застанецца герой жывы ці не, бацька, усміхаючыся, узяў у мяне кнігу, памацаў яшчэ не прачытаную, даволі тоўстую частку і сказаў:
— Яшчэ дзвесце пяцьдзесят старонак, а герой каб ужо цяпер узяў ды памёр? Ці ты малы, Ганс! Пра што ж тады аўтару пісаць на гэтых двухстах пяцідзесяці? Пра пахаванне і хаўтуры?
Мне гэта так усё раптам прасвятліла, што кожны раз, як толькі сэрца маё замірала, я глядзеў, колькі яшчэ старонак засталося, і адразу супакойваўся!
Магчыма, гэта быў празаічны метад вылечыць мяне ад майго захаплення прыгодніцкімі раманамі, якое, праўда, пачало ўжо само па сабе аціхаць. Але дапамагло. Мой вызвалены дух пачаў шукаць новай дзейнасці; а паколькі я не давяраў літаратурнаму густу бацькі з таго самага часу, як ён забараніў мне чытаць Карла Мая, дык на сваю рызыку я пачаў рабіць экспедыцыі ў бацькаву бібліятэку. Дарэчы, пра Карла Мая: нават сёння я не разумею, чаму мой мяккі, дабрадушны татка, які вельмі не любіў штонсбудзь забараняць, чаму ён так знелюбіў якраз гэтага аўтара. Тут ужо бацька быў непахісны і няўмольны. Раз і назаўсёды нам забаранілі чытаць Карла Мая, і нават калі дзядзька Альберт аднойчы падарыў мне і Эдзі некалькі кніжак Карла Мая, іх давялося памяняць у нашага «сямейнага» кнігапрадаўца на больш прыстойнае чытанне.
Бацька дабіўся гэтым толькі таго, што мая любоў
189
да Карла Мая, якая тлела пад попелам, яшчэ больш разгарэлася. Ужо калі я вырас, калі завяліся сякіятакія грошы, я аднойчы купіў адразу ўсе шэсцьдзесят пяць тамоў Карла Мая. Пішу вось гэта, а яны, вырадаваўшыся ў зялёных з золатам мундзірах, стаяць сабе на паліцы пад правай рукой. Я пра і перачытаў іх усе і цяпер сыты Маем па горла — больш і ў рукі не вазьму. Але вось мой большанькі ў канікулы прабіраецца сюды наверх, цягае том за томам, кожны раз перад сном просіцьмоліць «яшчэ пяць хвілінак» — усё, як было, і ўсё не так, як было. Бо я не забараняю свайму, не буру яго ілюзій: няхай герою пагражае смяротная небяспека,— мне ўсётакі хочацца даказаць, што ў спрэчцы з бацькам рацыю меў я!
Паўтару: паколькі захапленне звычайнымі прыгодніцкімі кнігамі пайшло на спад, а Карла Мая мне не давалі, я рушыў на пошукі сам. Тое, што на бацькавых паліцах стаяла адкрыта, мяне не вабіла. Але ўнізе былі нейкія шуфляды... На іх надпісы: Францыя, Англія, Амерыка, радзей: Венгрыя, Італія, Швецыя, Нарвегія... Тут бацька размясціў брашуры і асобныя выпускі «Універсальнай бібліятэкі» *, бо выцягваць іх з паліц было нязручна.
Гэтыя шуфляды сталі сапраўднымі скарбніцамі! У адзінаццацьдванаццаць год я ўжо дапаў да Флабэра і Заля, Дадэ і Мапасана! Эратычнае я не разумеў і толькі прабягаў вачыма збольшага; затое які нечаканы адкрыўся свет! Я ніколі не думаў, што раманы могуць быць і такія! Сцэны з жыцця, сапраўднага жыцця, якія маглі разыгрывацца на гэтай зямлі ў любы момант! Усё, чытанае дагэтуль, чыталася, вядома, з даверам, але не было падобна на праўду, яно як бы праглядвала са свету дзіцячых казак, а не з жыцця. Яно павінна было і адбывацца як мага далей ад Луіпольдштрасэ, каб набыць хоць якія адмеціны падабенства да праўды.
Я заўсёды цьмяна гэта адчуваў, але не мог ні ўявіць, ні зразумець. Яны, гэтыя прыгоды, ніколі не наталялі ні сэрца, ні розуму! А тут... зусім новы
* «Універсальная бібліятэка» — творы сусветнай літаратуры, якія выдаюцца кішэнным фарматам з 1867 г. Гэта выданне носіць імя яго стваральніка — лейпцыгскага выдаўца Антона Філіпа Рэклама.
190
свет!.. Мусіць, ужо тады я адчуў, што пісаць трэба толькі так, каб усё было, як жывая праўда! Гэтыя кнігі я проста глытаў! Кожную перачытваў некалькі разоў. I, мусіць, якраз таму, піто яны так заселі ўва мне, я паступова здолеў вызваліцца ад іх. Заля і сёння не пераношу, Дадэ здаецца безгустоўным, Флабэрам любуюся і захапляюся, аднак усяму, што мне было трэба, я навучыўся ў яго і больш не чытаю — але кожны з гэтых аўтараў пакінуў свой глыбокі след.
Вельмі добра памятаю «Трох мушкецёраў» Дзюма. Вось жа зноў табе прыгодніцкая гісторыя, але ж яна была не проста выдуманая, а і магчымая. А калі ў англійскай шуфлядзе мне папаўся «Востраў скарбаў» Стывенсана! А калі адкрыў Чарльза Дзікенса — яго «Коперфільда» я і цяпер перачытваю з колішняй любоўю! Старонку за старонкай я б мог бясконца пісаць свае ўспаміны пра кнігі, якія я тады адкрыў для сябе і якія жывуцьпажываюць у маім сэрцы! А пасля пайшлі рускія: Радзівон Раскольнікаў са «Злачынства і кары», «Браты Карамазавы»!
Mae чытачы могуць падумаць, што я ранавата пачаў знаёміцца з гэтай літаратурай, бацькам таксама так здавалася. Мама, канечне, спалохалася б, калі б застала свайго большанькага (але ж, божа, яшчэ такога маленькага!) за чытаннем мапасанаўскіх фрывольнасцей. Я быў хлопчык кемлівы і, вядома, прадбачыў гэта, а таму пачытваў «Універсальную бібліятэку» потайкам, калі адчуваў сябе ў поўнай бяспецы,— толькі ранняй раніцай. Колькі жыву, я дрэнна спаў, нават у маленстве часта прачынаўся каля чатырох раніцы. Босы, на дыбачках, пракрадваўся ў бацькаў кабінет і з багатай здабычай вяртаўся ў ложак. I чытаў... I чытаў...
/ Пазней, калі я ўпэўніўся, што бацька не правяраў змесціва тых шуфляд,— яны былі мінулым этапам у яго чытацтве,— пазней, набраўшыся нахабства, я асталяваў пад матрацам даволі ёмісты склад для гэтых кніжак. Як прыемна было засынаць, ведаючы, што правіянт на раніцу назапашаны. Нядаўна мая жонка сказала мне, што падпольная бібліятэка пад матрацам, нікім не выяўленая, сведчыць толькі пра няўмелае прыбіранне ў бацькоўскім доме, якое не заслугоўвае пахвалы; калі пасцель прыбіраць па ўсіх правілах,
191
дык матрац трэба абавязкова пераварочваць. Я спадзяюся, што ў маім доме менавіта так яно і робіцца, але цяпер мне ўсё ж хочацца падзякаваць Міне, Крысце, Шарлоце і ўсім астатнім,— ужо і не памятаю іх імёнаў,— за тое, што такой завядзёнкі не было ў бацькоўскім доме!
Інакш і быць не магло: інтэнсіўнае чытанне адсунула школу ўбок. Звычайна на ўроках я драмаў, а калі прахапляўся, дык думаў толькі пра тое, што там будзе далей у недачытаным. Аднойчы, адзін толькі раз, мне даўся ў рукі шанц сабраць лаўры са сваёй начытанасці. Здарылася гэта тады, калі наш «гісторык» расказваў пра паўстанне цірольцаў і ўпамянуў імя Юрга Енача *... Я навастрыў вушы. А прафесар Фрыдрыхс абвёў вачыма клас і спытаў:
— Можа, хто з вас ведае, які пісьменнік расказаў нам пра гэта паўстанне?
Я азірнуўся і ўбачыў, што я адзін, хто ведае. Я горда ўстаў, выйшаў зза парты і адрапартаваў:
— Кордынанд Фердынанд Мейер!
Выбух рогату — вось і ўвесь поспех, які выпаў мне на долю. Нават прафесар Фрыдрыхс паблажліва ўсміхнуўся.
— Толькі не Кордынанд Фердынанд,— зноў выбух рогату,— а Конрад Фердынанд Мейер **.
Пасля гэтага некаторы час мяне ў класе называлі Кордынандам.
Але вернемся. Я чытаў і чытаў... Што датычыцца нашай сям’і, дык у нас дзеяслоў «чытаць» можна было спрагаць ва ўсіх формах, і новых і старых — і ніякай памылкі не было б. Я чытаю, ты чытаеш, ён будзе чытаць, мы былі чыталі, нават — вы чытацьмеце, і ўсё гэта чыстая праўда. Толькі загадны лад лішніўся: «чытай» або «чытайце» — гэта не для нас прыдумана, мы чыталі і без гэтага ладу няма ладу колькі!
Але ў глытанні кніг я быў горкае дзіця перад Іцэнпліц. Тая біла ўсе рэкорды. Калі ў чатыры гадзіны раніцы я шмыгаў у бацькаў кабінет, яна ўжо была
* Юрг Е н а ч (1596—1639) — змагар за вызваленне Швейцарыі ад іспанскага і французскага панавання.
**Конрад Фердынанд Мейер (1825—1898) — швейцарскі паэт і пісьменнік, аўтар паэмы «Апошнія дні Гутэна», аповесці «Святы», гістарычнага рамана «Юрг Енач» і інш.
192
там або была пабываўшы. Стаіць у начной кашулі на крэсле: у адной руцэ разгорнутая кніга, у другой — аплылая свечка. Ёй пашанцавала меней: яе пакой быў за сцяной бацькоўскай спальні, і гэта выключала любое начное чытанне, бо мама вельмі добра чула. Я паказваў Іцэнпліц, каб села на крэсла, але яна толькі глядзела на мяне паўзверх старонак застылымі, адсутнымі вачамі, гаварыла: «Аа!» і зноў угінала дзюбу ў кнігу.
Вось гэтая самая Іцэнпліц за тое, што з бляскам здала ўступныя экзамены ў гімназію, была нават узнагароджана: ёй дазволілі паехаць з цёткаю ў Італію. Перад самым ад’ездам мама строга наказала ёй упакаваць чамадан. Іцэнпліц паабяцала, а перад самай вячэрай мама застала яе, канечне, у кнізе; у чамадан было ўкінута для блізіру нешта з бялізны. Мама абурылася — вой што было, што было! — і Іцэнпліц мусіла даць слова, што пальцам да кнігі не даткнецца, пакуль не ўпакуецца.
Калі ж а палове адзінаццатай мама зайшла са сваім «дабранач, дзіця маё!», дык застала «дзіця сваё» на падлозе каля чамадана: дзіця чытала газеты. Газеты былі з часоў данаскай эры, іх дасталі, каб загарнуць абутак. Але вось нейкае там слова прыкавала ўвагу Іцэнпліц, далей слова за словам: словам, учытаўшыся, яна забыла пра ўсё на белым свеце разам з чамаданам, цёткай і Італіяй. Ноччу было мора 'слёз, праз тую абгортку ледзь не сарвалася паездка ў Італію. Мама прадказвала дачцэ вельмі чорную будучыню: яна і паламае сваё жыццё праз гэта праклятае кнігаедства, яна і ўпусціць добрыя шанцы, яна і...
Жыццё сваё Іцэнпліц не паламала (і мама рада за гэта найбольш!) і, думаю, не шмат што ўпусціла, хаця •гак і не адвыкла ад салодкай атруты панаднага чытання. Сёння ў яе ёсць муж і дзіця, і калі часам я наязджаю да іх, Іцэнпліц адразу ідзе на кухню, каб згатаваць штонебудзь смачненькае, бо ведае, які я ненаедны ласун. He забавіўшыся, мой цярплівы швагер кажа: