• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    I хоць маме было вельмі прыкра, але давялося ісці на сякітакі падман, і вечарам, калі ўсе ляжалі ў пасцелях, мы з мамай потайкам «вячэралі» з кулька, зверчанага з прамасленай паперы. 0, як гэта было добра, што мама хоць раз рабілася маёй спадарожніцай на коўзкай дарожцы. Але яна «наадрэз не бачыла» нічога добрага ў гэтым, папершае, з педагагічных меркаванняў, падругое, таму, што не любіла ашукваць сваю маму. А што яна мела рабіць, калі бабуля са старэчай упартасцю адхіляла ўсякую нашу дапамогу, нават проста прадуктамі.
    — Вы мае госці! — абурана заяўляла яна.— Я б з сораму згарэла, калі б яшчэ грошы з вас брала.
    Ужо сама закупка дадатковага правіянту была складанай праблемай, бо бабуля пачынала непакоіцца, калі мы знікалі з яе вачэй. Нам проста не дазвалялася нікуды адлучацца.
    — Гэты нядоўгі час нам трэба пабыць разам! — гаварыла яна.
    168
    Але сапраўдныя цяжкасці пачыналіся пасля таго, як нам удавалася пранесці кантрабанду ў дом, бо яе трэба было схаваць да вечара, а ў бабулі быў выдатны нюх.
    Памятаю, як аднаго разу вечарам бабуля раптам пачала насцярожана прынюхвацца.
    — Дзюўна, дзюўна, чэму гэтэ тут пэхне лювернэй кэўбэсой!
    Ліверная каўбаса ляжала наверсе, на кафельнай печы, і зусім яна не пахла. А бабуля такі ўнюхала, і гэта, памойму, даказвае, што і яна ў дні нашага візіту не вельмі раз’ядалася. Мама паспрабавала нечым загаварыць бабулю, але марна. Бабуля зноў павяла носам.
    — Дзюўна, дзюўна, чэму тут пэхне лювернэй кэўбэсой?
    I бабуля пачала пятляць па пакоі, як паляўнічы сабака па следзе.
    — He ведэю, не ведэю,— мармытала яна, набліжаючыся да печы.
    Мама пахаладзела ад страху. Яна сама была маці некалькіх падлеткаў, але слухалася сваёй маці гэтак жа, як мы бацькі. Затое я цешыўся пакаралеўску. Бабуля, верная сваёй натуры, не падазравала нас ані ў чым, проста яе зацікавіў феномен нязвыклага для яе кватэры паху. Калі бабуля настолькі наблізілася да печы, што можна было крыкнуць «гарыць!», як гэта робяць дзеці ў гульні «холадна — горача», маме прыйшла выратавальная думка адчыніць акно... Пах выветрыўся, і бабуля села вязаць...
    Але гэта яшчэ не быў поўны ратунак. Як толькі мы абселі каўбасу, думаючы, што бабуля ўжо заснула, тут дзверы раптам адчыніліся, і на парозе, як здань, паявілася бабуля ў начной кофце і ніжняй спадніцы.
    — Дзюўна, не ведэю чзму, эле зноў пэхне лювэрнэй кэўбэсэй! Вы спюце?..
    Мы спруцянелі; у кожнага ў руцэ круглая булка, у другой — здрадніцкі кавалак. Мама пасля прызналася мне, што праглынула б каўбасу адным коўтам, калі б бабуля дапетрыла запаліць свечку. Але бабуля была чалавек далікатны і ўмела лічыцца са спакоем гасцей. Яшчэ некалькі хвілін мы чулі, як яна прынюхваецца і мармыча, потым дзверы зачыніліся, і ў
    169
    суседнім пакоі ціха зарыпеў ложак. 3 гэтага дня наш дадатковы рацыён складаўся з прадуктаў без рэзкага паху.
    Калі б толькі ўсё тое, чым нас частавала бабуля за сталом, было смачнае! На жаль, гэта было не так! He тое каб бабуля дрэнна гатавала — не, наадварот, але яна страшэнна эканоміла! Некалькі дзён падрад раніцай на стале паяўляўся слоік з хатнім апельсінавым варэннем, якое мама з першага позірку прызнала абсалютна няўедным. Яно і праўда зацвіло. Выслухаўшы катэгарычны мамін прысуд, бабуля толькі нясмела сказала:
    — Ты тэк думэеш, дзюцяткэ? — У той дзень варэння гэтага мы больш не бачылі.
    Затое раніцай яно зноў стаяла пасярэдзіне стала, тоўсты верхні пласт цвілі быў акуратненька зняты, але ад гэтага варэнне лепшым не стала, бо яно прабуцьвела наскрозь.
    — I ты збіраешся гэта есці, мама?! — з жахам усклікнула мая мама, калі бабуля намазала сабе скібачку.
    — Толькі пэкэстую, мюлэе дзюце! — супакоіла яе бабуля.— Скэдэ, кэлі б тэкое добрэе варэнне і прэпэлэ!
    I што б там ні гаварыла мама, бабуля ўсё роўна ела варэнне! Тая раніца ў нас з мамай якраз выдалася «вольнай», бо бабулі забалела сярэдзіна, у жываце такі... Можа, гэта і не ад варэння, аднак на стале мы яго больш не бачылі. Тым не меней сярэдзіна ў бабулі балела на дзіва рэгулярна. Нарэшце мама высачыла, што яе матухна потайкам усётакі ласавалася са слоіка: «Скэдэ — і цукэр быў ек цукэр, і эпельсюны дэрэгіе, грэх прэпэдэць дэрэгому дэбру! I жывот прыбольвэе толькі тэк, дле знэку, можнэ і пэцерпець крыху...» Рэшта варэння, якую мама цяпер ужо рашуча выкінула, была ўжо — каліва...
    Аднойчы бабуля, калі мясіла цеста на пірог, спыталася ў мамы, ці не папсаванае яйка яна ўзяла. Мама панюхала яго і сказала, што яйка пратухла. Бабуля вельмі засмуцілася. Днём да кавы ў нас быў пірог. Елі мы яго са смакам, асабліва я не мог наесціся. Пасля кавы бабуля сабрала ўсё, што засталося ад пірага, і панесла на кухню, але на парозе абярнулася і пераможна сказала сваёй дачцэ:
    170
    — Э ейкэ зусюм і не прэтухлэ, хібэ вы што зэўвэжылі, ек елі?
    Значыцца, яна ўсётакі ўбіла яго ў цеста, і, хоць пірог быў смачны, маме тут жа зрабілася нядобра. Надта ж уражлівы быў пах!
    Над бабуляй у такой самай цеснай кватэрцы жыла старэнькая фройляйн Амелі фон Рамсберг, якая таксама даводзілася мне цёткай, хоць калі папраўдзе, дык, як той казаў, сівы боб з зялёнага гароху — такая і яна цётка! Але хай...
    Абедзве бабулькі не баяліся ні смерці, ні чорта, але толькі каб не грабежнікі (і што там было ў іх рабаваць!), і яны прыдумалі такое дзівоснае сігнальнае прыстасаванне, што толькі вазьмі ды дзіву дайся. У столі бабулінай прыхожай, а столь гэта была падлогай у прыхожай цёткі Амелі, прабілі дзірку і праз гэту дзірку працягнулі прыгожы, шырокі, вышыты бісерам паясок і да канцоў яго прымацавалі два званочкі. У выпадку набегу грабежнікаў на адным з паверхаў старэнькая, якая падверглася нападу, мелася даць сігнал трывогі. Яшчэ малым я засумняваўся ў эфектыўнасці гэтага прыстасавання. Цяжка было паверыць, што грабежнік дазволіць старой пані скарыстацца сігналізацыяй, ды і ў надзейнасць дапамогі, якую б яна выклікала, таксама неяк не верылася. Але хай сабе цешацца...
    Што б там ні было, але паясок гэты са званочкамі ўнушаў бабулькам пачуццё глыбокай упэўненасці, і калі ні разу не давялося пакарыстацца ім у яго канкрэтнай функцыі, дык з тым большай энергіяй бабулькі назвоньвалі для сяброўскіх зносін. Я часта назіраў, як бабуля, стоячы ў цёмным кутку прыхожай, сваім зычным голасам крычала ўгору цётачцы Амелі, якая была тугаватая на вуха, а зверху чуўся голас фройляйн фон Рамсберг, пагрубелы ад праходу праз сігнальную дзірку.
    Мне самаму часам рабілася ад гэтага прыстасавання несамавіта. Бывала нават, што, калі я заходзіў у прыхожую так сабе, па сваіх хлапечых справах, у мяне ўзнікала цвёрдая ўпэўненасць, што са столі за мною цікуе пара чорных вачэй! Адзін раз я быў наверсе, добра разгледзеў тую дзірку і добра ўверыўся, што назіраць праз яе можна толькі тады, калі дазорца
    171
    ляжа на падлогу. Уявіць сабе, каб фройляйн Амелі фон Рамсберг, уся ў чорным, як і наша бабуля, уся пруткая, як тычка (генеральская ж дачка!), уся высахлая, каб яна плазавала па падлозе — жывыя смехі, дый годзе! Але ж вочы ў дзірцы былі, гэта факт неабвержны! Нарэшце я пачаў ужо ўваходзіць у прыхожую з нейкім тайпым нядобрым страхам перад прывідамі і больш не заставаўся там адзін.
    Да цёткі Амелі ў мяне не было аніякай сімпатыі, у мамы, вядома, таксама, але гзта зусім не вызваляла нас ад абавязку ўжо ў першы дзень нашага гасцявання ў Цэле рабіць ёй візіт. Пакоі цёткі Амелі больш, чым бабчыны, былі запушчаныя, застаўленыя і заваленыя розным хламам. Розніца толькі ў тым, што было развешана на сценах. Калі ў бабулі пераважалі богадухоўныя рэліквіі з невялікімі порцыямі біблейскіх цытат, дык у цёткі Амелі панавалі вайскоўцы, часцей за ўсё ў яркіх мундзірах, уперамешку з батальнымі сюжэтамі і шаблямі.
    Цётка Амелі сядзела ў крэсле выпрастаўшыся, нібы во толькі што праглынула адну шаблю: цётка была прадстаўніцай старога пакалення, ці, як цяпер кажуць,— генерацыі, якое лічыла, што адкідвацца на біло крэсла шкодна, бо гэта расслабляе. На стале заўсёды стаяла талерка з анісавым пячэннем, якім мама і я павінны былі частавацца. Тою парою я і датую ўзнікненне ўва мне агіды да анісавага паху. I кожны раз мяне не пакідала адчуванне, што гэтаму пячэнню столькі ж гадоў, колькі і цётцы Амелі, такой старызнай ад яго патыхала. Пакута — жаваць яго.
    Тым часам пачынаўся допыт мамы. Цётка Амелі фармулявала пытанні павайсковаму коратка. Яна хацела ведаць усё: колькі зарабляе бацька, якія ў яго шанцы на павышэнне па службе, ці далі ўжо яму ордэн, чаму не, колькі грошай ён дае маме на гаспадарку, сама яна мые бялізну ці даручае якойнебудзь з «гэтых сталічных праль», пра якіх усе ведаюць, што ў іх ні сораму, ні сумлення?
    Мама адказвала на ўсе пытанні з нейкай сарамлівай усмешкай; варта было ёй хоць крышку ўхіліцца ад прамога адказу на якоенебудзь асабліва недалікатнае пытанне, як тут жа разгаралася пагоня, яе пераймалі і бязлітасна прымушалі прызнацца.
    172
    Выграбшы з мамы ўсё дачыста, цётка Амелі прыступала да мяне. Пачыналася гэта прыкладна так:
    — Колькі табе гадоў, Ганс?
    — Адзінаццаць...
    — Я ў цябе папыталася, колькі табе гадоў! Адзінаццаць — чаго?.. Месяцаў?..
    — А... Адзінаццаць гадоў, канечне!
    — Вось бачыіп, гадоў; так і трэба адказваць, a то — адзінаццаць!.. Ну, вось бачыш, ужо сямутаму і навучыўся ў сваёй старэнькай цёткі! — I да мамы: — Здзіўляюся, Луіза, як гэта твой муж не заўважае такога!—Зноў да мяне: —Сядзі роўна, Ганс!.. А як у цябе ў школе?
    — Аа...
    — Што ты гэтым хочаш сказаць?
    — Поспехі яго добрыя,— спяшаецца з дапамогай мама.
    — Дзякую табе, дарагая Луіза. Але я б хацела, каб Ганс адказаў мне сам. Нямецкі хлопчык павінен адказваць ясна, дакладна і нічога не баяцца. Колькі вас у класе, Ганс?
    — Трыццаць два.
    — А каторы з іх ты?
    — Дваццаць трэці.
    — Значыцца, у горшай палавіне! — знішчальна канстатуе цётка.— У мой час гэта не называлася «добрымі поспехамі», Луіза! — На маму кідаюць востры позірк, нібыта яна наўмысна спрабавала ашукаць цётку. Пасля зноў да мяне: — Кім ты хочаш стаць, Ганс?
    — Хм, не ведаю...
    — У адзінаццаць гадоў нямецкі хлопчык мусіць ведаць, кім ён будзе. Дык жа кім ты хочаш быць, Ганс?
    Знаючы, што яна ўсё адно ад мяне не адчэпіцца, я спрабую адчапіцца ад яе:
    — Камінаром!