Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
— Ах, мой хлопчык! — ціха сказала яна.— Што ты нарабіў? Такая была прыгожая сукеначка ў Эмі.
Я заўважыў, што ў мамы пачырванелі вочы.
— Я вельмі шкадую, мама,— сказаў я.— Але я зусім тут не вінаваты. Дошка падскочыла, а яна дрэнна трымалася.
— Вось вечна ты такі неразважны і дзікі,— сказала мама ціха і пагладзіла мяне па валасах.— Што ж, цяпер ужо нічога не парадзіш. Верпемся да стала, і ты перапросіш фраў фон Хаберкрон.
— Мама,— горача загаварыў я.— Яны ж і табе ўверыліся, я ж сам бачу! За што яны цябе точаць, калі вінаваты я? I наогул усе яны старыя ведзьмы. Што
178
яны разумеюць у хлопчыках; часам зусім таго не хочаш, што выходзіць. Ведаеш, мама, давай уцячом дамоў. Бабуля заплаціць за нашу каву.
Але мама пакруціла галавой:
— He, не, Ганс, так нельга. Мы вельмі засмуцім нашу бабулю. I ніколі не называй дам гэтым брыдкім словам. Усе яны вельмі добрыя і добра да цябе ставяцца!
— I зусім яны не добрыя, і хай яны паставяцца, мама! — усклікнуў я.— Ты ж сама ведаеш. Проста яны хочуць паказаць, якія яны далікатныя, як добра ўсё было раней, а мы з табой дык нічога і не вартыя. Я іх усіх не пераварваю, апрача бабусі, канечне!
— 0 божа, Ганс! — жахнулася мама.— I як ты мог такое падумаць, і дзе твая галава! He, гэта ў табе не маё,— задумліва дадала яна,— і не татава. Хацела б я ведаць, у каго ты такі ўпарты ўдаўся, бы клін асовы. He, хадзем,— рашыла яна.— I не забудзь перапрасіцца! Зрабі мне такую ласку!
Пакуль мы вярталіся, ува мне ішла барацьба паміж хлапечым гонарам і любоўю да мамы. Нарэшце перамагла любоў, хоць і нялёгка мне было паступіцца сваім гонарам дзеля кафейнай кампаніі. Наша з’яўленне, як і мае няўклюдныя перапросіны ў фраў фон Хаберкрон, было сустрэта ледзяным маўчаннем. Бабуля заклапочана пасапла і сказала з разлікам, што яе падтрымаюць:
— Ён усётэкі мюлы хлопчык!
Але ніхто яе не падтрымаў.
Я падаў замурзанай ружовай малпе лапу і пранюніў, што там было патрэбна. Пад час цырмоніі замірэння малпа пераможна высалапіла мне язык. Іншыя гэтага не бачылі, бо я засланяў яе. Тут я ўжо канчаткова пераканаўся, што ўсе жанчыны непаўнацэнныя істоты і не вартыя ўвагі сапраўдных хлопцаў. (Мама, вядома, уваходзіла ў выключэнне. I потым жа мама была не жанчына, яна была мама!)
Па дарозе дамоў бабуля крыху акрыяла.
— Эле ж прэўдэ, цудоўнэ сённе было, Луізэ! — сказала яна.— I ўсе тэкіе мілые, прэўдэ ж? I твой хлопчык быў тэксэмэ вельмі мюлы, ён жэ не хэцеў гэтэгэ рэбіць, прэўдэ ж, мой хлопчык?!
— А от і хацеў,— раззлаваўся я нечакана.— Я б
179
гэту макаку закінуў у Алер. Яна мне язык паказала!
Але тут бабуля так шчыра абурылася, што не гаварыла са мной цэлы дзень.
Калі бабуля прыехала да нас апошні раз, ёй было восемдзесят пяць, а мы жылі ў Лейпцыгу. Бацька ўжо быў рэйхсгерыхтрат. Бабуля не была б бабуляй, калі б не праявіла жывой цікавасці да пасяджэнняў рэйхсгерыхта. Дарма бацька даводзіў ёй, што гэта вельмі сумна: там не выступаюць ні бакі, ні адвакаты, усё ўжо загадзя вырашана і запісана, і суддзі там абмяркоўваюць ужо гатовае, яны толькі правяраюць, ці адпавядае прысуд папярэдняй інстанцыі дзеючым законаўстанаўленням.
Бабулі было відней. Хто як хто, а яна не засумуе, і, акрамя таго, трэба ж ёй хоць раз пабачыць свайго зяця ў пурпуры рэйхсгерыхтрата!
I вось аднаго разу бацька адступіў і ўзяў бабулю з сабой у рэйхсгерыхт. У вестыбюлі ён загадаў слузе правесці старую даму ў залу шостага аддзялення крымінальнай палаты на месцы для слухачоў. Бабуля зручна ўладкавалася, расправіла шаль, паклала пампадурку і з цікаўнасцю пачала разглядваць абстаноўку; зала пасяджэнняў была не вельмі вялікая, але цёмныя драўляныя панелі, каляровыя вітражы, а галоўнае, сама атмасфера залы з яе строгасцю і гулкай пустэчай зрабілі на яе вялікае ўражанне.
Насупраць бабулі ў другім канцы залы за цёмным сталом сядзела сямёра пажылых гераў; на іх былі шаўковыя мантыі бардовага колеру, а на галаве — аксамітныя берэты, таксама чырвоныя, але крыху цямнейшыя. Усе геры былі сівыя, сівабародыя, большасць у акулярах, і сядзелі так, нібыта былі тут адвеку і праседзяць давеку. Некаторыя падпіралі рукой галаву, іншыя пакручвалі аловак або пенснэ. Адзін нешта драпаў на паперы, другі кашляў, перад кожным ляжала некалькі папак, а той, у каго быў самы вялікі стос, нешта дудніў астатнім.
Бабуля з прыемнасцю зазначыла сабе, што рэйхсгерыхт з яго сівымі суддзямі — установа вельмі салідная. Ён здаўся ёй зарукай непахіснасці імперыі, бо якраз вось такія бясстрасныя людзі лепш за ўсё аберагаюць закон. Але асабліва парадаваў бабулю зяць; нягледзячы на бародку і вусы, ён, на яе думку, выгля
180
даў самым маладым і свежым, ды і чырвоная мантыя пасавала яму больш, чым іншым.
3 усяго, што дуднілася, бабця не разабрала ні слова, але гэта яе зусім не абыходзіла. Спакваля, з гадамі яна пачала недачуваць і прывыкла да гэтага. Яе вочы яшчэ бачылі, дзякаваць богу, добра, а тут ім было на што паглядзець. Бабуля збіралася пасядзець даўжэй. Яна нават падумала, ці ёмка будзе, калі яна дастане з пампадуркі вязанне і трошкі павяжа. Герам суддзям гэта, мусіць, зусім не перашкодзіць.
Тым часам за судзейскім сталом сітуацыя крыху перамянілася. Старое дундала змоўкла, астатнія геры сказалі па некалькі слоў, нешта запісалі. A гер, які сядзеў пасярэдзіне, падняўся і нешта сказаў у залу, ці правільней, да бабулі. Бабуля хуценька прыкінула сабе, што б гэта такое ён мог сказаць, магчыма, зяць паведаміў ім пра яе прысутнасць, і яны вітаюцца з ёю. На ўсялякі выпадак бабуля ўстала, зрабіла кніксен і зноў села.
На самай справе старшыня палаты сказаў вось што:
— Па прычыне магчымай пагрозы маральнасці справа будзе заслухана пры зачыненых дзвярах.
Бо якраз быў закончаны разгляд адной справы і на парадак выходзіла другая, якая датычылася парушэння параграфа 175 ці 176 Крымінальнага кодэкса. Публіка абавязана была пакінуць залу, а публікай была бабуля, і пакінуць залу павінна была яна. Але бабуля нічога не разабрала і засталася сядзець як сядзела. Яна была вельмі задаволена, што трапіла ў рэйхсгерыхт, і ўсміхалася...
Геры суддзі сядзелі і чакалі, калі нарэшце старая выйдзе. Публіка бывала тут так рэдка, што суддзі часцей за ўсё засядалі адны, і нават слуга не заўсёды быў пад рукою. А бацька чамусьці раптам пасаромеўся прызнацца, што старэнькая — яго цешча...
Старшыня палаты падвёўся яшчэ раз і ўжо з ноткай грозьбы паўтарыў сказанае раней пра зачыненыя дзверы. I бабуля ўстала другі раз, яшчэ раз скроіла далікатны кніксен і засталася стаяць, чакаючы магчымага працягу ўшанавання, бо гер суддзя ўсё яшчэ не садзіўся. Старшыня рашыў, што цяпер старая выйдзе, і сеў. A tempo ўпляцавалася і бабуля!
181
За судзейскім сталом — паніка. Адны падумалі, што старая не ў сваім розуме, другія — што і зусім без...
Бацька зразумеў, што гульня ў хованкі не дапаможа, падышоў ззаду да старшыні і пашаптаў таму на вуха, што бабуля — яго цешча і што яна айн бісхен (крыху) глухаватая...
Старшыня, які таксама быў крыху айн бісхен, асабліва калі яму шапталі на вуха, абурана ўсклікнуў:
— Ваша поўная праўда, калега. Ёй пара быць прапрапрабабкай, а яна намерылася пацяшацца тут непрыстойнымі гісторыямі! Калі яна зараз жа не выйдзе, я загадаю гнаць яе ў каршэнь!
I ўстаўшы трэці раз, ён грамавым голасам распарадзіўся ачысціць памяшканне па прычыне магчымай пагрозы маральнасці. Бабулі гэта здалося мо крыху занадта пачцівым, аднак яна ўстала ўсётакі яшчэ разок на кніксен, праўда, выканала яго неяк разгублена.
Старшыня, каб яшчэ... яшчэ,— узарваўся б, але тут бацька паднёс да яго вачэй запіску: «Мая цешча. Абсалютна глухая!»
Угневаны твар імгненна змякчыўся, тугавухі тут жа адпусціўся і нават узрадаваўся сустрэчы з «абсалютам». Ён адразу пазваніў слузе, і бабулю з усімі далікатнасцямі вывелі з залы. Паколькі час ужо збліжаўся да полудня, бабулю гэта эмісія зусім не ўстрывожыла. Вельмі задаволеная, яна вярнулася дамоў і за абедам расказала нам, як цікава было ў рэйхсгерыхце і як далікатна з ёю абыіпліся геры суддзі.
Але што было з ёю, калі за вячэраю бацька расскрыў сапраўдную прычыну цырымоніі! Ён ужо не бянтэжыўся і лічыў прыгоду вельмі пацешнай. А бабуля была проста разбіта. Госпадзі, каб гэта яшчэ на схіле гадоў на цябе глядзелі як на распусту якую!.. Сем, не, шэсць спаважных гераў западозрылі, што яна — «такая»!.. Яе тройчы прасілі пакінуць залу, «ачысціць памяшканне», яна пагражала грамадскай маральнасці!..
Дарэмна бацька спрабаваў уталкаваць ёй, што ўсё ўжо высветлілася, што ніхто і не падумаў пра яе нічога благога! Бабуля дрыжала і плакала. Ноччу яна заснуць не магла. Раніцай, яшчэ на золку, яна прыйшла да бацькі, які яшчэ быў у ложку, і запатрабавала
182
ад яго адрасы ўсіх шасці гераў: яна без адкладу паедзе да кожнага, каб папрасіць прабачэння і ўсё растлумачыць.
Ёй строга забаранілі гэта рабіць, тады яна сказала, што напіша. Другі варыянт бацька таксама адхіліў і папрасіў бабулю супакоіцца. Але яна доўга яшчэ не магла знайсці раўнавагі. Убачыўшы на вуліцы якоганебудзь сівога гера, бабуля ўздрыгвала і пасля гаварыла, што той неяк «дзюўна» на яе паглядзеў. Няйначай ён з рэйхсгерыхта. Калі да бацькі прыходзіў хтонебудзь з калег, бабуля замыкалася на ключ у сваім пакоі. Яна вельмі цяжка пераносіла гэту пляму на сваім чысцюткім жыцці. Яшчэ доўга пасля яна і чуць нічога не хацела пра рэйхсгерыхт.
Бацька вельмі шкадаваў, што так усё атрымалася.
— Проста дзіўна,— сказаў ён маме,— як слаба развіта ў тваёй сям’і пачуццё гумору. У маёй сям’і з гэтага толькі парагаталі б!
Мама палічыла за лепшае прамаўчаць, добра ведаючы, як балюча бацька перажываў любую самую малую «ганьбу».
СЯМЕЙНЫЯ ЗАВЯДЗЁНКІ
БЫВАЮЦЬ ЗАХАПЛЕННІ, ЯКІЯ КАРАЮЦЬ ТОЛЬкі адзіночак, а ёсць і такія, ахвярамі якіх робяцца цэлыя сем’і. У нашай сям’і ўсе без выключэння ездзілі на адным коніку — на любові да кніг. I гарцавалі на ім да канца дзён сваіх. I бацька, і маці, і сёстры, і браты. Калі мы былі яшчэ малыя, у нас ужо была палічка для кніжакмаляванак; гэта палічка падрастала разам з намі, вырасла ў паліцу, потым дагнала і перагнала нас. Пры ўсёй ашчадлівасці бацька ніколі не шкадаваў на добрую кнігу; падарыць камунебудзь кнігу для яго было гэтакай жа радасцю, як і для таго, каму яна падорана.