• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    296
    Падумаўшы пра гэта, я раптам зразумеў, у чым розніца паміж вялікімі і малымі, паміж дарослымі і дзецьмі: адны ведаюць гэту тайну, другія — не. Я зразумеў таксама, што цяпер я належу да дарослых, што ўжо ніколі не буду дзіцем.
    Мяне агарнуў страх. Я не хацеў быць дарослым. Маё дзіцячае жыццё паступова ўладзілася, я ведаў яго межы, абавязкі і радасці. Я навучыўся быць у ім, ухіляцца ад балючых сутыкненняў. I вось зноў усё робіцца няпэўным! Толькі падумаю пра гэта тайнае, як прападае ўсякая ўпэўненасць. Бацькі і ўсе аўтарытэты пападалі з п’едэсталаў, бо яны ашуканцы. Збянтэжаны свет раскалоўся на дзве палавіны, і зноў жа было невядома — добра ці дрэнна гэтыя палавіны стасуюцца адна з адной! He, я не хацеў гэтага! Ніколі не хацеў! Я быў без віны вінаваты, мне хацелася ранейшай надзейнасці, хацелася зноў стаць нявінным. I я рашыў, што больш не буду ні капацца ў кнігах, ні падслухваць, ні маляваць — нават думаць пра гэта перастану! Я хацеў назад, у сад дзяцінства!
    Але наканавана мне было тое, што наканавана ўсім: як толькі веснічкі ў сад захлопнуцца, ніякім ключом іх ужо не адамкнеш. Ён адплыў у вечнасць, той казачны сад... У салодкія хвіліны ён яшчэ прыходзіць у нашы мары, мы ўдыхаем яго водар, а ўступіць у яго нам больш не суджана. Жыццю не патрэбна нявіннасць. Усякае жыццё вымушана стаць вінаватым...
    А тут яшчэ была Альбіна, Альбіна з белай скурай і рыжаватымі валасамі. Яна часта пазірала на мяне з усмешкай, але я ў перыяд смуты амаль не заўважаў яе. Калі я часам праходзіў міма яе, яна ціха ўздыхала:
    — Паніч, ах, паніч...
    Азірнуўшыся, я бачыў, што яна стаіць, прыхіліўшыся да сцяны, падымае рукі, пацягваецца, выгінаецца і глядзіць на мяне праз павекі... Звычайна я прыспешваў ногі... А аднойчы яна сказала мне:
    — Ах, які ж вы дурны, паніч! Які ж ты дурны!
    Пры гэтым яна ўсміхнулася і паказала мне чырвоны язык. Калі ж я пачаў дапытвацца, чаму я дурны, яна буркнула:
    — Прыйдзе час, здагадаецеся...
    I ўзялася за працу.
    297
    Я зусім не быў такі дурны, як думала Альбіна, я ўжо даўно заўважыў, што яна паглядвае на мяне ласкава і пяшчотна. Але я пабойваўся яе якраз таму, што не ведаў, да чаго могуць прывесці тыя паглядкі. Апрача таго, на мяне заўсёды ўплывала прачытанае: калі я бачыў Альбіну, мне ў галаву лезлі радкі Вільгельма Буша *: «У кожнага хлопца бывае пара, калі яго вабіць кухарка». Мне здавалася, што ў гэтай вабе ёсць нешта непрыстойнае...
    Аднойчы вечарам бацькі пайшлі ў тэатр. Я лёг у пасцель і ўжо мерыўся заснуць, калі дзверы ціхенька адчыніліся. Я затаіў дыханне і не варухнуўся, нават пачуўшы шэпт:
    — Паніч? Паніч?
    Цішыня. I ў гэтай цішыні раптам забілася маё cappa, затукатала ад страху; яно стукала так моцна, што яна, якая асцярожна падкралася да ложка, мусіць, пачула. А я ляжаў, не дыхаў і не варушыўся. Яна нагнулася да мяне і ціха спытала ў твар:
    — Паніч, вы спіце?
    Настала доўгая хвіліна страху. (Я баяўся, што Альбіна пойдзе! Баяўся, што застанецца!) Потым я адчуў яе губы. I нібы ўсё гэта даўнымдаўно ведаў і ўмеў, я абвіў яе шыю рукамі і шапнуў:
    — Застанься, Альбіна, застанься...
    I вось сад дзяцінства зачыніўся для мяне назаўсёды, але гэта ўжо не засмучала. Я не адчуваў сябе дома ў нас, у доме маіх бацькоў, я пайшоў ад іх далёкадалёка, і мне было радасна.
    * Вільгельм Буш (1832—1908) — нямецкі паэтгумарыст і мастак, які ілюстраваў свае вершы. Сусветную вядомасць набыла яго кніга для дзяцей «Макс і Морыц» пра свавольствы двух гарэз. 3 ліберальных пазіцый Буш крытыкаваў нямецкіх царкоўнікаў.
    ПРА АУТАРА
    Ганс Фалада (сапр. Рудальф Дыцэн, 1893—1947), вядомы нямецкі пісьменнікрэаліст першай палавіны XX стагоддзя, паходзіў з буржуазнай сям’і.
    Пачаў пісаць пасля першай сусветнай вайны. Будучы рэпар. цёрам правінцыяльнай газеты ў Памераніі напісаў свой першы значны раман «Сяляне, бонзы, бомбы» (1929), скарыстаўшы матэрыялы судовага працэсу.
    У часы фашызму Фалада спрабаваў, не паступаючыся сваімі мастацкімі прынцыпамі, прыстасавацца да абставін. Спроба не ўдалася. Дванаццаць доўгіх год пісьменнік вымушаны быў жыць у атмасферы пепрызнання, цкавання, гестапаўскага нагляду і шукаць ратунку ў беспраблемных тэмах. У часы гэтай «унутранай эміграцыі» зпад яго пяра выйшаў шэраг бяскрыўдных ідылій 1 дзіцячых апавяданняў, у якіх аўтар заставаўся верны праўдзе.
    Да так званых «бяскрыўднасцей» належыць і кніга «Даўнымдаўно ў нас дома» (1942). Аднак успаміны Фалады пра сваё малснства, школьныя гады і маладосць, пра тое «даўнымдаўно» ў Берліне і Лейпцыгу пачатку XX стагоддзя яшчэ раз пацвярджаюць вялікі мастацкі талент аўтара, які здолеў жыва і праўдзіва паказаць побыт і норавы дробнабуржуазных колаў Германіі той пары. А жывасць расказу, вясёлы і задушэўны гумар у апісанні нявінных дзіцячых забаў захапляюць чытача і сёння.
    У сваіх лепшых раманах Ганс Фалада стаў своеасаблівым летапісцам часоў Веймарскай рэспублікі. Праўда, у карціне грамадства, якую малюе Фалада, яму не ўдалося ўзняцца над дробнабуржуазнай свядомасцю сваіх галоўных герояў,— ва ўсякім разе, сярод іх пяма тыповых прадстаўнікоў буржуазіі і пралетарыяту. Любоў пісьманніка аддадзена проетаму жыццю і «малвнькім» людзям.
    Сучаснай, дакладна падслуханай у жыцці народнай мовай расказвае Фалада пра жыццё. Раманам «Маленькі чалавек, што ж
    299
    цяпер?» (1932), у якім паказаны духоўная няўпэўненасць і страх працоўнага чалавека перад абліччам беспрацоўя, Фалада здабыў сабе сусветную вядомасць.
    У 1937 годзе выйшаў вялікі раман «Воўк сярод ваўкоў» — вельмі значны твор крытычнага рэалізму, у якім паказана Германія перыяду Веймарскай рэспублікі ад часоў інфляцыі да пачатку развіцця фашысцкага руху.
    Запалоханы, духоўна надломлены нацысцкімі праследавання. мі, пісьменнік, закліканы прагрэсіўнымі сіламі Германіі, у 1945 г. з радасцю згадзіўся прыняць удзел у аднаўленні новай, дэмакратычнай літаратуры. Але нечакана пісьменнік памёр, пакінуўшы чытачам раман «Кожны памірае самнасам» (1947), напісаны ва ўмовах вызваленай Германіі. Гэты раман выкрывае бесчалавечнасць і злачыннасць фашызму, і яго можна разглядаць як апошні заклік пісьменніка да «жыцця, якое перамагло галечу і гора», як гуманістычны запавет вялікага майстра нямецкай рэалістычнай літаратуры.
    (Паводле артыкула з кнігі «Лексікон нямецкіх пісьменнікаў ад старажытнасці да сучаснасці. Фольксфэрлаг, Веймар, 1961.)
    3 М Е С Т
    ГАСЦІНЫ ................................... 4
    ЛУПЦОУКА...................................31
    «МУЧЫЛІШЧА»................................52
    ПРАЦЭСЫ....................................65
    ЗБОРЫ У ДАРОГУ.............................88
    СЯМ'Я У ДАРОЗЕ............................106
    ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ...........................132
    БАБУЛЯ....................................155
    СЯМЕЙНЫЯ ЗАВЯДЗЁНКІ.......................183
    MAMA......................................219
    • ПЕРАЛЁТНЫ ПТАХ>.........................231
    ДЗЯДЗЬКІ I ЦЁТКІ..........................252
    ГАРОТНІК..................................267
    БРАДЖЭННЕ.................................293
    Пра аўтара ...............................299
    Фалада Г.
    Ф 19 Даўнымдаўно ў нас дома: Перажытае, бачанае і прыдуманае. [Пер. з ням. мовы В. Сёмухі / Для ст. школ. узросту].— Мн.: Юнацтва, 1981.— 301 с.
    У пер.: 70 к.
    Ыяккі і горкі гумар гэтай кнігі. Яна — пра «залатыя сады» дзяцінства, напісаная ў ваенны час нямецкім прагрэсіўным пісьменнікам, які стаў сведкам вялікіх трагедый свайго народа.
    70803—028	ББК 84.4 Ге
    ФЮ2—81	Н(Нем)
    М307(05)—81	М(Нем)
    Ганс Фаллада Давнымдавно у нас дома Пережйтое, увйденное й прйдуманное Для старшего школьного возраста
    Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
    Рэдактар В. А. Жуковіч. Афармленне Ул. М. Зуйкова. Мастацкі рэдактар В. I. Кліменка. Тэхнічныя рэдактары С. А. Абрамчук, 3. Г. Сень. Карэктары Г. Д. Зінчанка, Л. П. Булгак.
    ІБ № 1084
    Здадзена ў набор 14.05.80. Падп. да друку 04.02.81. Фармат 84Х108’/з.>. Папера друк. № 2. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 15,96. Ул.выд. арк. 16,50. Тыраж 12 000 экз. Зак. 732. Цана 70 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная 23.
    Мінск «Юнацтва» 1981
    КНІГІ
    ДЛЯ СТАРЭЙШАГА ШКОЛЬНАГА УЗРОСТУ
    Башыраў Г, ЗЯЛЁНАЯ МАЯ КАЛЫСКА Аповесць.
    Пераклад з татарскай мовы
    Гаўрыльева В.
    КРАІНА УОТДЖУЛУСТАНА
    Аповесці.
    Пераклад з якутскай мовы
    Прус Б.
    ГРАХІ МАЛЕНСТВА
    Апавяданні.
    Пераклад з польскай мовы