Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Таму гер Мутэзіус укладваў у мяне толькі паасобныя доказы. Я павінен быў механічна завучваць іх на памяць незалежна ад таго, разумею іх ці не. Сцэна завучвання разыгрывалася ўсхвалявана, амаль дзіка. Калі гаворка ішла пра лёгкія выпадкі, гер Мутэзіус, царуючы нада мною зза свайго стала, толькі адстукваў лінейкай такты формулам і гэтым рэгуляваў маё мармытанне.
Але ў больш сур’ёзных выпадках настаўнік уставаў і прымушаў мяне хадзіць за ім, нага ў нагу, след у след, паміж радоў парт, пры гэтым ён прытупваў і ў тым жа рытме рэзка ўзмахваў лінейкай, як дырыжор палачкай. Як вось цяпер бачу яго перад сабою: перапэцканы крэйдай чорны пінжак, крыссе тузаецца ў такт, прытопвае нага, грыміць голас, ад якога а2 і Ь2, (а+b) і (а—Ь) адразу ажывалі. За ім прытупваць пачынаў і я на кожны «плюс» і выкрыкваць кожны «мінус».
Колькі гадзін мы пратупалі вакол парт у пахмурыя бязрадасныя зімовыя дні! Газ яшчэ не запальвалі, і морак у той надвячэрні час, здавалася, пачынаў падымацца з падлогі; вось мы ў ім па калені, вось ён падымаецца вышэй, у ім тонуць рукі, потым і твар. А мы ўсё тупчам і дуднім: (а + b) і (а—Ь) і так шаг за шагам адным цягам... О божа вялікі, адзіны і непагрэшны, у мяне больш няма ні сяброў, ні бацькоў, ні роднага дома, ні брата, ні сясцёр. Нават пра экзамен няма калі падумаць. Бо экзамен быў бы канцом таго, што ў гэтыя хвіліны дзеецца, і канца гэтай дзеі няма і не будзе! Дзеля самамэты мы будзем тут маршыраваць, прытупваць, як марыянеткі, гадзіну за гадзінай, усё жыццё, пакуль з мазгоў не пойдзе пара, пакуль не знікне ўвесь свет, пакуль не сатрэцца наша Я, пакуль не застанецца нічога, акрамя a2 + 2ab+b2! 0 званы нябесныя! (3 прытупам на «...ныя»!)
281
На апошнім уроку гер Мутэзіус даў мне каштоўнае ўказанне.
— Паслухайце,— сказаў ён.— Паслухайце, вы, гм... як вас там...
(Гер Мутэзіус упарта звяртаўся да ўсіх сваіх вучняў незалежна ад іх узросту толькі на «вы». I не з якой там асаблівай павагі, а проста таму, што не было калі запамінаць, з кім з вучняў трэба на «вы», з кім на «ты». Гэтак жа не запамінаў ён і прозвішчаў і ўсіх аднолькава называў «як вас там...»).
— Паслухайце, як вас там!..— сказаў гер Мутэзіус.— У Лейпцыгу вам прыйдзецца здаваць прафесару, які бачыць наскрозь, дык не спрабуйце ўкручваць яму глузды, быццам вы нешта петрыце ў матэматыцы! Прытрымлівайцеся завучанага, папярэджваю вас... Калі чагонебудзь не ведаеце, не мяліце лухты, а адкажыце шчыра: я гэтага не ведаю, мне гэтага Мутэзіус не ўдзёўб. Скажыце, іпто прапусцілі, што ў вас была свінка ці яшчэ якая халера абчапіла, гэта ўсётакі лепш, чым глупства. Але калі ўсётакі ён прыцісне вас, дык хітра перавядзіце гаворку на Хаўстана Сцюарта Чэмберлена *. Вы чулі калінебудзь пра яго? He? Дзіва што! Ды і адкуль бы вам, як вас там... ведаць! Ён напісаў кнігу «Асновы дваццатага стагоддзя», на кнізе гэтай прафесар таго... Калі вам удасца пасадзіць прафесара на гэтага коніка — ваша ўзяла, нават калі ён убачыць, што вы яшчэ дурнейшы, чым яму спярша здалося!
I гер Мутэзіус развітаўся са мной, і больш пра яго я нічога не чуў. Калі цяпер успамінаю пра яго, я кручу сабе галаву: ці можа такі чалавек жыць, як усе людзі, ці ёсць у яго жонка і дзеці, хто яму чысціць чорны пінжак, ці ёсць у яго якое захапленне, ці любіць ён піва, што ён есць? Але ўсе гэтыя пытанні застаюцца без адказу. He магу сабе ўявіць гера Мутэзіуса дзенебудзь яшчэ, акрамя класа: змяркаецца, а ён усё кружляе, кружляе, усё тупча і тупча, стаіць над душой, бы крумкач над падлам, размахвае лінейкай і дэкламуе: (а+Ь)і(а—Ь)!
*Хаўстан Сцюарт Чэмберлен (1855—1927) — англійскі гісторык і філосаф. 3 1916 г. — германскі падданы. Як прапагандыст германскага шавінізму 1 мілітарызму — папярэднік гітлераўскай фашысцкай ідэалогіі.
282
I вось ясны красавіцкі дзень, незадоўга да вялікадня. Я спускаюся па шырокай лесвіцы гімназіі каралевы Каролы, а ўнізе стаіць бацька і нецярпліва выглядвае мяне. Я іду як мага павольней. Каб схаваць радасць, якая распірае мяне, я хмуруся і стараюся быць панурым.
Але, мусіць, з мяне вельмі дрэнны прытворшчык, бо бацькаў твар расплываецца ад усмешкі.
— Здаў, Ганс? Значыцца, здаў?! — гаворыць і ззяе ад шчасця.
— Ай, што ты, тат! — спрабую разыграць.— Праваліўся з грукатам!
— Годзе табе ўжо! — смяецца бацька.— Па табе ж бачу! Цяжка было?
— А зусімачкі і не! — смяюся я.— Таму, хто прайшоў праз кіпці Дакельмана, гэта як семкі лузаць. Усё паздаваў з бляскам, нават матэшу!
— Матэматыку! — папраўляе бацька, які нават у такія радасныя хвіліны не прызнаваў школьнага жаргону.— Значыць, ты цяпер шасцікласнік, Ганс, на паўгода раней часу! Ты пакаціў свайго бацьку на лапаткі! — I, усё яшчэ ўсміхаючыся, раптам сказаў: — Скажы, Ганс, што табе падарыць? Ну, папрасі штонебудзь саліднае, сапраўднае, не саромейся. Сёння я шчодры!
— Саліднае, сапраўднае? — задумліва паўтараю я.— Нават калі дарагое, тат?
— Нават калі дарагое, хай! — гаворыць бацька.— Калі штонебудзь такое надумаў? Ну, кажы адразу!
— Канечне, надумаў! — адказваю я. Пытанне здаецца смешным: жаданні ёсць у любую хвіліну, колькі хочаш, усякія — чаго тут думаць.— Хадзем, тата, я табе нешта пакажу!
— Што ж ты мне пакажаш? Але спачатку трэба паслаць тэлеграму доктару ДакельмануІ
— Пашлём! Там па дарозе паштамт.
— А ты ўжо няблага арыентуешся ў Лейпцыгу! — здзіўляецца бацька.
— Твая навука, тат,— кажу я.— Гэта ж ты паказаў, як запомніць усе перавулкі ад Цэйцэра.
I я паўтараю на памяць бацькаву фразу, завучаную загадзя:
— Ахо! Сідо! Софхен Кёрнер з шынка падарыла кнігу Арндта праз Мольтке кронпрынцу!
283
У перакладзе на людскую мову гэта азначае: Цэйцэрштрасэ перасякаюць наступныя вуліцы па парадку: Альбертштрасэ, Хоэштрасэ, Сідоніенштрасэ, Софіенштрасэ, Кёрнерштрасэ, Шэнкендорфштрасэ, Арндтштрасэ, Мольткештрасэ, Кронпрынцэнштрасэ.
Бацька любіў такія каламбурныя спосабы запамінання. У выпадках, як вось гэты, і я ахвотна імі карыстаўся, але калі для палёгкі запамінання бацька браў лічбы, я, натуральна, баставаў. Калі, напрыклад, у маёй галаве не хацела засесці, што бітва пры Эгаспатамы * адбылася ў чатырыста пятым годзе да нараджэння Хрыстова, бацька даў мне такую запаміналку: «Гэта ж зусім проста, Ганс! Вас чацвёра братоў і сясцёр,— вось табе «чатыры». Больш у цябе ні братоў, ні сясцёр няма, значыцца — «нуль». А калі б хто быў, дык вас было б «пяць». Вось табе — 405!»
Мяне гэта не пераконвала. Памойму, можна было б сказаць: у нашай сям’і шэсць чалавек — «шэсць». Калі дадаць бабулю, будзе «сем». Больш не бяром нікога, пішам «нуль». Значыць, бітва пры Эгаспатамы была ў 670 г. д. Н. X. Паслухаўшы мой контрварыянт, бацька крыўдзіўся. Памаўчаўшы, ён казаў: «Ах ты, старое трапло!»
Але цяпер, калі я так высока паставіў яго «запаміналку Ахо! Сідо!», настрой у бацькі яшчэ больш падняўся.
— Дык што ж гэта такое, Ганс? Ты мяне зусім заінтрыгаваў!
— Скора сам убачыш, тат! — сказаў я, ідучы наперад. I дзеля асцярогі дадаў: — Але я думаю, што гэта, бадай, нават напэўна каштуе больш за сто марак!
Бацька крыху задумаўся.
— На што і падумаць — не ведаю! — сказаў ён амаль незадаволена.— Каб такі хлопчык, як ты, у Karo ёсць усё, мог пажадаць сабе нешта на сто марак!..
Ён пакрыўджана замоўк, але тут мы падышлі да паштамта.
* Эгаспатамас (Эгаспатамы) — у старажытнасці рака на Херсанесе Фракійскім. У яе вусці, каля праліва Дарданелы, адбылася апошняя марская бітва Пелапанескай вайны (431— 404 гг. да н. э.).
284
Бацька доўга думаў над тэкстам тэлеграмы: пісаць, што я вытрымаў экзамен «бліскуча» ці «добра»? Бо пакуль што гэта вядома толькі з маіх слоў. Аднак мне ўдалося ўгаварыць яго на «бліскуча», што, зрэшты, адпавядала праўдзе.
Потым мы рушылі далей. Нарэшце я спыніўся каля вялікай вітрыны.
— Вось!! — сказаў я і парнуў пальцам.
— Веласіпед?! — усклікнуў бацька азадачана.— Ці хоць ездзіць ты ўмееш?
Вядома, я б мог расказаць яму гісторыю пра хлопчыка, які папрасіў у бацькі дазволу купацца, а той спытаў: «А ці ты хоць плаваць умееш?» Але я ўмеў ездзіць на веласіпедзе. Навучыўся яшчэ ў Берліне, на веласіпедах іншых хлопцаў, потайкам. Тайну давялося хаваць таму, што ездзіць на веласіпедзе мне ўсё адно не дазволілі б. Але, на маё здзіўленне, усё абышлося. Толькі некалькі падраных на каленях панчох ды нацёртыя да крыві далоні, у чым была больш вінаватая цялежка з вугалем, якая, неразгружаная, два дні прастаяла на Луіпольдштрасэ. Цялежка рабіла на мяне нейкае магічнае прыцягненне: нават калі я ехаў па другім баку вуліцы, дык усё роўна наязджаў на яе, a аднойчы і зусім пацэліў пад яе!
Але ўсё гэта даўно ў нябыце, цяпер я быў выдатны веласіпедыст і мог з гонарам адказаць:
— Ці ўмею я круціць педалі? А што там такога, тат? Усе хлопцы ўмеюць!
Бацька больш хіліўся да працягу пачатай гутаркі, чым да куплі веласіпеда.
— А дзе ж ты паспеў навучыцца, Ганс? — спытаў ён.
— У Берліне, дзе ж яшчэ! — адказаў я нявінна.— Даўнымдаўно. Яшчэ да Дакельмана. А потым вучыцца на веласіпедзе і не трэба. Яно адразу едзецца. Сядаеш і едзеш сабе куды хочаш.
I я нявінна паглядзеў бацьку ў вочы.
— Так,— сказаў ён суха.— Што ж ты нам ні разу нічога не сказаў, які ты здатны, Ганс? Га, Ганс? Дзіўна, вельмі дзіўна! Звычайна ты не прыбядняешся, калі гаворка ідзе пра твае поспехі, Ганс!
Бацька глядзеў на мяне з праніклівай, іранічнай усмешкай.
285
— Оо! — сказаў я, сумеўшыся.— Гэта дробязь! Якая там здатнасць!
— Добра,— сказаў бацька.— Сёння дзень асаблівы, і я не хачу больш да цябе прыставаць. Але нешта помніцца мне, быццам некалькі месяцаў таму назад мама скардзілася, што ў цябе вельмі труцца панчохі. Калі не забываюся, ты расказваў нам, як скакаў у даўжыню на ўроках гімнастыкі, як часта падаў?.. Але хутчэй за ўсё памяць у мяне ўсётакі здаровая, праўда, Ганс?
Я прамаўчаў.
— Але, бадай што, твая праўда, не будзем больш пра гэта. Само неба стварыла цябе выдатным веласіпедыстам. Добра, Ганс?
— Добра, тата!
— Ну, дык вось, сын мой, вуліца тут ціхая, але спачатку здай невялікі экзамен — мне і гаспадару магазіна. А тады і пагаворым пра пакупку. У цябе сёння экзамен на экзамене, Ганс!
— Якіякі, а гэты я здам бліскуча, тата!
Так яно і было. Праз пятнаццаць мінут я ўжо каціў побач з бацькам дамоў, дэманструючы сваё майстэрства павольнай язды, а гэта, як вядома, самае цяжкае для веласіпедыста. Я балбатаў бесперастанку,— усе шлюзы адкрыты. Я на вяршыні шчасця. Веласіпед каштаваў сто трыццаць пяць марак, бацька купіў мне сапраўдную рэч, на ўсё жыццё. Ён адхіліў толькі паўгоначную мадэль — з загнутым уніз рулём.