Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Бацька быў упэўнены, што я не хачу даставацца, бо баюся кары, і цягнуў усё мацней і мацней. Потым ён саступіў сваю пазіцыю каля плячэй госцю, а сам узяўся за ногі: гарызантальна, як анёл у палёце, я лунаў над зямлёй, і лямант мой быў жаху падобны.
Збегся ўвесь дом, нават па суседніх дамах разнеслася чутка, што сын ландгерыхта ўшчаміўся; знаёмыя і сябры адзін перад адным назаляліся бацьку з добрымі парадамі, якія толькі больш яго нервавалі. Нарэшце ён зразумеў, што адна логіка тут бяссільная, і, змогшыся, адступіўся. Я заліваўся слязьмі.
Але тут узялася мама. Яна настаяла, каб мне, нягледзячы на маё злачынства, далі супакоіцца. Хлопчык ахалоне і памаленьку выкараскаецца сам. Мама пачала ласкава мяне суцяшаць, угаворваць, нават паабяцала шакаладку. Бацька моўчкі стаяў побач — жывым сімвалам пратэсту.
Я закрычаў яшчэ мацней, наколькі гэта было магчыма пасля дасягнутых рзкордаў. Я раптам цвёрда паверыў, што ўжо ніколі не вылезу з гэтых ідыёцкіх балясаў, што буду ўсё жыццё глядзець уніз на чырвоную падлогу, я нават адмовіўся ад любімага шакаладу, бо падумаў, што мама хоча прывучыць мяне есці праз краты.
Ужо і не памятаю, каму першаму прыйшла думка выпілаваць адну балясіну. У бацькі, канечне, адразу ўзніклі чыста юрыдычныя сумненні: спачатку трэба, прынамсі, спытаць у домаўладальніка. Калега сказаў бацьку, што ўсякая замінка вельмі небяспечная — у дзіцяці пачынаюцца сутаргі! Акрамя таго, ужо ёсць яўнае парушэнне грамадскага спакою (мой няспынны лямант), што адрывае людзей ад спраў. Бацька быў не толькі юрыст, але яшчэ і ашчадлівы чалавек, і яму хацелася перш за ўсё ведаць, у якую суму домаўладальнік ацэніць шкоду. (Ці мерыўся бацька ў тым разе, калі гаспадарова ацэнка будзе занадта высокай, пакінуць мяне ў балясах, я не ведаю.)
Пакуль паны юрысты горача дэбатавалі, міжволі
271
стараючыся перакрычаць мяне, з’явіўся сам гаспадар дома з пілкаю ў руцэ. Усміхаючыся, ён пачаў пілаваць над маёй галавой балясу, потым я пачуў, як яна хруснула; балясу адагнулі ўбок, добрыя рукі дасталі мяне, і я апынуўся сярод тлуму людзей, прысутнасць якіх раней заўважаў толькі па чаравіках, туфлях, краях спадніц і манжэтах штаноў. I калі я, зарумзанызамурзаны, адурэлыачмурэлы, убачыў прыязныя, лагодныя твары, лямант мой як адрэзала.
Я супакоіўся, працягнуў руку да мамы і сказаў: — Давай маю сыкалядку, мама!
Бацька, які яшчэ не забыў пляўка, памкнуўся быў запярэчыць, але ўжо было позна: я схапіў шакаладку і сунуў яе ў рот. Якая тут ужо магла быць кара!
Я думаю, што апісаны выпадак настолькі ўражлівы і своеасаблівы, што зблытаць яго з якімнебудзь іншым проста немагчыма. Праўда, у скарбонцы маіх успамінаў з дзяцінства ён самы яркі, нават цяпер мне часам сніцца, нібыта галава мая недзе ўшчамілася. I кожны раз нападае страх, я адчуваю, што няма такой сілы, якая б мяне вызваліла,— і толькі абуджэнне вяртае мне свабоду.
Але хто можа апісаць маё здзіўленне, калі пасля бацькавай смерці я прачытаў у яго запісках пра такі самы выпадак з ім самім у дзяцінстве,— у Ніенбургу на Везеры,— праўда, на сорак гадоў раней! Бацька апісваў амаль тыя ж самыя падрабязнасці, толькі што ён апынуўся ў маім становішчы не таму, што хацеў плюнуць уніз, а каб зірнуць з вышынь птушынага палёту.
Калі ўзяць за верагоднасць, што бацька і сын у адным і тым жа ўзросце маглі самастойна перажыць адну і тую ж незвычайную прыгоду, дык само сабой напросіцца пытанне: хто ж каго пераймаў — бацька сына ці сын бацьку?
Ведаючы бацькаў нораў, я абсалютна выключаю, што бацька свядома запазычыў у мяне гэту гісторыю ды яшчэ без маёй згоды. Наколькі вольна абыходзіўся ён з фактамі ў сваіх вусных расказах — успомніце хаця б гісторыю з порхаўкамі,— настолькі дакладны ён быў ва ўсім, што было ім напісана. А да зместу напісанага ён падыходзіў з тою ж педантычнай скрупулёзнасцю, з якою нават у глыбокай старасці пісаў, ці
272
правільней сказаць, выпісваў кожную літару — павольна, роўна і прыгожа.
Аб’ектыўна можна было б дапусціць, што ў дзяцінстве я не раз чуў гэту гісторыю ад бацькі і несвядома запісаў яе на свой рахунак. Суб’ектыўна ж я рашуча пратзстую супроць такога дапушчэння. Выпадак з балясамі выключна мой, ён настолькі дакладна і ясна адбіўся ўва мне, што нават цяпер я бачу не толькі сіні фартух нашага домаўладальніка, гаспадара бандарні, але і яго паласатыя пантофлі, і вязаныя шкарпэткі з шэрай воўны, нядбала нацягнутыя, апоўзлыя гармонікам на пятах! (Хацеў бы я ведаць, хто яшчэ можа прывесці ў адной фразе столькі неабвержных аргументаў!)
He, падзея гэта — мая ўласнасць, яна мая, яна настолькі мая, што часам нават, як я гаварыў, прыходзіць у сны. Шкада, што тайна, якую бацька стварыў сваімі рукамі, застанецца неразгаданай, аднак мяне яна не саб’е з панталыку: плюнуў я, ушчаміўся я, «выпілавалі» мяне, шакаладку далі мне і лапавухім застаўся я!
Я быў цяльпук нехлямяжы і, можа, якраз таму ў дзяцінстве як нарочна ўблытваўся ў небяспечныя заварухі. За домам у дворыку дзецям насыпалі кучу пяску, а над гэтай кучай развесіў голле малады чырвоны бук, любімец нашага бондара. Аднаго разу, калі я застаўся адзін з тым пяском, мне прыйшла ў галаву ідэя залезці на бук.
He доўга думаючы, я падцягнуў з бандарнага склада некалькі кадушак і цаброў — што пад сілу было,— склаў вежу і залез на ніжнюю галіну. I вось зноў, пераможна ўзнёсшыся над зямной гаротай, я сядзеў на галіне і пагойдваўся. Спачатку лёгенька, потым мацней і мацней. Дрэва было яшчэ маладое, галіна не вытрымала і трэснула, а я паляцеў і прызямліўся, на шчасце, на мяккім пяску.
Азадачана зірнуў угару і спалохана ўбачыў бездапаможна абвіслую галіну. Плюючы з лесвічнай пляцоўкі, я не думаў пра вынікі, цяпер жа, убачыўшы паламаную галіну, адчуў набліжэнне канца свету.
Я пабег дамоў, крадком адчыніў маміну швейную скрыню, узяў малаток і маток тоўстых нітак і вярнуўся на месца злачынства.
10 Зак. 732
273
Я быў ўпэўнены, што кампенсацыйныя плацяжы за знявечанае дрэва вылаташаць бюджэт нашай сям’і. Я залез на вежу з кадушак і цаброў і пачаў прывязваць галіну да камля. Аднак, захапіўшыся гэтым, я забыў, што вежа мая пабудавана літаральна на пяску: яна апаўзла, і я гупнуўся на зямлю, але гэтым разам так няўдала, што краем кадушкі высадзіў сабе некалькі пярэдніх зубоў.
Убачыўшы кроў, я страшэнна перапалохаўся, на мой дзікі крык прыбеглі і мама і бондар. На вялікае здзіўленне, я не пачуў ніводнага злога слова за зламаную галіну, наадварот, мяне ўсяляк шкадавалі і суцяшалі, нават бондар. Як жа ўсётакі складана дзіцяці разабрацца, за што будзе, за што — не.
Адразу следам за гэтай карцінай у памяці ўсплывае другая: я іду з нашай служанкай у закупкі. Часу, мусіць, прайшло ўжо досыць — трэба ж даць бацькам трошкі пярэдыху — пасля той няшчаснай галіны, бо, помню, быў пахмурны халодны зімовы дзень. Пясчанай кучы няма, я коўзаюся па лёдзе ў сцёкавай канаўцы, а МарыСафіГелене трымае мяне за руку і ступае па краёчку тратуара. Відаць, яе падтрымкі аказалася мала, бо я раптам падаю, а паколькі я прынцыпова не падаю, як усе нармальныя дзеці, а мусова такі лобам аб востры край бардзюрнага каменя, дык і ляжу без памяці. Скрываўленага, мяне прынеслі дамоў. Мама завойкала. Бацька ў гэты час быў у судзе. Паклікалі доктара, і мяне зашылі.
Пасля гэтай працэдуры я ўжо не быў такі свежы, хаця даволі новенькі, але знешне — з адтапыранымі чырвонымі вушамі, выбітымі пярэднімі зубамі і шырокім барвовым шнарам цераз лоб — выгляд даволі гвардзейскі. (Шво, вядома, зарасло не адразу, як у іншых дзяцей, а ўзяло ды загнаілася.) He, я не быў прыгожы ўдалец, але гэта мяне мала непакоіла.
Бо настала вясна, і я разам з сёстрамі, сябрамі, знаёмымі і незнаёмымі самазабыўна гуляў у шарыкі на Карлсплац. Ці варта дадаваць, што гуляў я пагана, можа, нават горш за ўсіх! Пад весну мы накупілі іпарыкаў усіх відаў і памераў, ад простых гліняных да «сапраўдных мармуровых» і бліскучых сталёвых, нават да вялікіх крышталёвых з белымі мядзведзікамі ўсярэдзіне. Гэтыя крышталёвыя я любіў найбольш.
274
Але нават самая поўная скрынка мае дно, і яно паказваецца даволі скора, калі са скрынкі толькі бярэш. Мой мяшэчак з шарыкамі худнеў на вачах. Яны знікалі адзін за адным — гліняныя, сапраўдныя мармуровыя, серабрыстыя сталёвыя, шкляныя з вітымі каляровымі палачкамі ўсярэдзіне... Вечарам у ложку я з кожным днём усё спарней і спарней упраўляўся з падлікам наяўнасці і з зайздрасцю цікаваў на сястрынскія мяшэчкі, якія пасля кожнай гульні таўсцелі і распіналіся.
I вось настае момант, калі трэба ставіць на кон апошняе — шарык з белым мядзведзем,— больш гуляць няма чым. Папярздне — доўгія зацятыя перагаворы. Праціўнік таксама дорага ацэньвае мой любімы іпарык, хоць і не так высока, як я. Нарэшце бакі прыходзяць да пагаднення: мне даюць шанц адным кідком «белага мядзведзя» вярнуць амаль увесь пройгрыш.
Дзятва абступіла нас, хвіліна вельмі адказная. Я ведаю, якая стаўка, і — што са мною бывае рэдка — мабілізую ўсе свае сілы. Гэтым разам мне павінна пашанцаваць, абавязкова павінна...
Гледачы пазаміралі: не часта ім даводзілася бачыць, каб лёс такіх скарбаў вырашаўся адным кідком. Мой праціўнік гады на дватры старэйшы, ён неспакойна перамінаецца і пільна зіркае на мяне. Я цэлюся дакладна ў невялічкую ямку, куды павінен упасці мой шарык, выцягваю руку, размахваюся...
I тут праціўнік як крыкне:
— Глянь, бусел жабу нясе!
Mae вочы міжволі падымаюцца ўгору, а шарык падае далёка ад ямкі...
— He лічыцца! — абурана крычу я.
— Страта! — крычыць ён.
— Махляр! — крычу я, бо, зразумела, у небе ніякага бусла, ніякай жабы.— He лічыцца!
Я кідаюся да шарыка і заціскаю яго ў кулаку.
Мой праціўнік тут жа нападае на мяне і спрабуе расціснуць кулак. Думкі гледачоў падзяліліся, але большасць усё ж лічыць, што ў гульні (пра каханне гаварыць яшчэ рана) усялякая хітрасць дазволена, Але з улікам пачатку ваенных дзеянняў яны трымаюцца нейтральна.
ю*
275
Праціўніку, аднак, ніякай падмогі і не трэба, мае сілы і без таго канчаюцца. Дужэйшы за мяне, загартаваны баявым вопытам спаборнік — што яму такое хліпкае, бледнае стварэнне, як я, здыхляк. Спакойна адбіваючы левай рукой мае ўдары, пазногцямі правай ён раздзірае мае пальцы. Я адчуваю, што крышталёвы шарык з белым мядзведзем восьвось пяройдзе з маёй рукі ў ягоную. Але калі ўжо не мне, дык хай жа і не яму, подламу ашуканцу. Метры за два ад мяне відзён люк вадасцёку. Сабраўшы апошнія сілы, я вырываю з варожых пазуроў руку і шпурляю шарык у...