Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
«Ты так думаеш!»—сказаў бы сёння берлінец. Хоць і блізка быў люк, а я не пацэліў. Шарык ударыўся аб брук, пырснуў асколкамі ва ўсе бакі, адзін асколак упіўся мне ў твар і глыбока парэзаў шчаку пад самым вокам.
Зноў мяне, акрываўленага, вядуць дамоў, зноў зашываюць, і твар мой на адзін шнар робіцца драматычнейшы. «Наш падраны рыцарразбойнік»,— гаварыў бацька, гледзячы на мяне, і ўздыхаў. Тытул гэты я насіў праз усю маладосць.
Але паглядзіце, як нарастала эфектыўнасць маіх няшчасцяў! За безгалоўе сваё заплаціў я галавою ў балясах,— на той раз кара ў параўнанні з віною была мяккая. Куды больш балюча (выбітымі зубамі) я быў пакараны за сам па сабе даволі пахвальны намер пакрыць шкоду — прывязаць зламаную галіну. Але самая жорсткая кара спасцігла мяне пасля бою, у якім я адстойваў сваё права. Мала таго, што я страціў любімую рэч, гэта любімая рэч, перастаючы быць рэччу, стала маім катам, сур’ёзна параніла мяне і ледзь не пакінула без вока!
Таму, хто палічыць гэта выпадковасцямі, ужо і таблеткі не памогуць! Мне даўнымдаўно ясна, што сама фея Злосць шапнула каля маёй калыскі нейкае паганае закляцце, якое ўчапілася за мяне і будзе трымаць давеку. Бо хто калі чуў, каб кінуты на брук шкляны шарык. адскочыў назад і, як раз’ятраны звер, упіўся ікламі ў таго, хто яго кінуў? Я не чуў; прынамсі, іншым такое не выпадала. Са мной жа магло ўчворыцца няма ладу што.
Як я ўжо казаў, у Грэйфсвальдзе прайшло пяць гадоў майго жыцця, але рахунак гэтых гадоў складае 276
толькі тое, што я ўжо расказаў. Больш нічога не згадваецца — ні пра кватэру, ні пра бацькоў, ні пра сяброў, ні пра вуліцы і дамы — анічога, усё выпала з памяці, як яго і не было; засталіся толькі прыкрыя ўспаміны! Усякая немарасць, усякая дакука! А яшчэ кажуць, што чалавечая галава так складзена, што дрэннае хутчэй забывае, чым добрае! Можа, і так, але не мая галава, галаву ж і даю на адрэз!
А цяпер я заскочу аж на дзевяць год наперад, і не таму, што няма пра што пісаць — чытач ужо дастаткова чэрпнуў з першых раздзелаў,— а таму, што пачатак дзяцінства я хачу звязаць з яго канцом. Якія пачаткі, такія канчаткі — гэта прыказка справядліва пацвердзілася і на мне. Значыцца, мне чатырнаццаць, і я — украса пятага класа гімназіі імя Бісмарка ў Берліне. А бацька дасягнуў запаветнай мэты свайго юнацтва: яго назначылі рэйхсгерыхтратам. Авялікадні мы паедзем у Лейпцыг, але да вялікадня яшчэ тры месяцы Берліна, і яны гнятуць нас сваёй часовасцю, нібы хвіліна развітання, якая расцягнулася на чвэрць года.
Колькі б радасці ні нарабіла прызначэнне і якімі б нецярплівымі ні былі нашы пачакункі новага жыцця ў тым Лейпцыгу, сякіятакія цяжкасці яшчэ трэба было пераадолець да ад’езду. Хоць бы мне, напрыклад. Тут я хаджу ў гімназію імя Бісмарка, а ў Лейпцыгу ёсць гімназія імя каралевы Каролы, куды я пайду пасля вялікадня, усё, здаецца, проста. Дык жа не, не так проста, як на блізір: у Лейпцыгу пераводзяць з класа ў клас на вялікдзень, а ў Берліне з пятага ў шосты я пераскочу толькі восенню, на Міхайла. Такім чынам, выбірай — альбо страць паўгода, альбо выйграй яго, альбо скокні наперад, альбо адступі назад і яшчэ шэсць месяцаў жуй старую жуйку.
Бацька, натуральна, быў за скачок. Настаўнікі ж крывілі твары і глыбакамысна гаварылі пра прагалы ў маіх ведах, галоўпым чынам, што да алгебры і геаметрыі. Бацька меў са мной сур’ёзную гаворку і папрасіў, каб я іпчыра выказаў сваю думку. Ці здолею я да вялікадня здаць уступныя экзамены ў шосты клас? Ён, вядома, не хоча рабіць на мяне ніякага націску, але ўсётакі... я ж ягоны сын... светлая галава... вялікае граматы чалавек... ну, пазубрыць нейкіх там тры
277
месяцы як след... затое на паўгода раней універсітэт... бацька рашыўся нават нагадаць пра адзін даўні, амаль забыты выпадак, а менавіта, калі яму раілі аддаць мяне ў адну ўстанову для прыдуркаў. А вось цяпер у мяне ёсць магчымасць даказаць, што я зусім не адстаў у развіцці, а, наадварот, выперадзіў!.. Зрэшты, рашаць павінен я сам, ён, зразумела, не настойвае... калі мне прыемна будзе лішніх паўтара года церці штаны за партай — хай, пярэчыць ён не будзе.
Утрымаць нейкія свае пазіцыі пасля гутаркі мужчыны з мужчынам, роўнага з роўным, канечне ж, я не мог. Я рашыў, што адужаю ўсё, што гатовы пераскочыць гэтыя паўгода; мяне забралі ад Бісмарка і запісалі ў «інстытуцыю» доктара Дакельмана. Калі б я наперад ведаў, што мяне чакае, я б лепш абдумаў сваё рашэнне. Інстытуцыя доктара Дакельмана была так званым «прэсам», дзе ў парожнія галовы, перад якімі разводзілі рукі звычайныя настаўнікі, уціскалі такую суму ведаў, каб з імі кліент мог здаць тыя ці іншыя экзамены.
Проста дзіва, як выкладчыкі дакельманаўскай інстытуцыі ведалі ўсёўсенька, што чалавеку патрэбна для экзамена. Яны зналі не толькі вучэбны матэрыял наогул, яны абсалютна дакладна вывучылі ўсе спецыфічныя заскокі экзаменатараў у кожнай навуковай установе. Напрыклад, у Гоце сядзіць прафесар, які не даруе, калі паступнік спатыкаецца на другім аорысце *, а ў Мерзебургу ёсць настаўнік нямецкай, якому трэба, каб ведалі назубок маналог Геслера **, «Песню пра звон», «Да жалезнага молата» ***. А ў лейпцыгскай гімназіі каралевы Каролы абавязкова пытаюць першыя сто трыццаць пяць гекзаметраў «Адысеі». Якраз гэтыя «патрэбныя» веды, без ніякай сувязі з чым бы там ні было, і ўталочвалі ў мазгі. Інстытуцыя была заклапочана, каб «курсант» вытрымаў экзамен, далейшы яго лёс нікога не турбаваў: вочы не бачаць — душа не баліць.
*Аорыст— граматычная форма часу, якая азначае дзеянне, закончанае ў мінулым.
** Маналог Геслера — з драмы Фрыдрыха Шылера «Вільгельм Тэль», дзея 2, сцэна 3.
*** Вершы Фрыдрыха Шылера.
278
У гэты курс я і ўлез, прычым бацька, каб мне ж яшчэ і лепей было, запісаў мяне на індывідуальныя заняткі. Пяць гадзін запар да полудня і тры пасля я заставаўся самнасам з настаўнікам. Нікога, акрамя цябе, не выклікаюць, ні на што пабочнае не адхілішся — і гэтак восем гадзін у дзень. Настаўнікі змяняліся штогадзіны, а я без змены, я адзін быў на вахце, ды на якой вахце!
А калі вымучаны цёгся дамоў з заданнямі, якія да заўтрага павінны былі з сумкі перайсці ў маю галаву, я ведаў, што яшчэ прыйдзецца сядзець да позняга вечара.
Раней у мяне былі даволі неакрэсленыя погляды на школу і ацэнкі. Я не бачыў нічога кепскага ў тым, калі мне паставяць нізкі бал за тое, што я задумаўся на ўроку пра нешта сваё. He палохала, калі ў маіх сшытках з’яўляўся часам постскрыптум «дрэнна» альбо «нездавальняюча». Прайшлі тыя часы, калі разам са мной рабіла ўрокі мама, ужо і бацька рэдка заглядваў у мае сшыткі, тым болей што і атрымліваў іх ён толькі пасля вельмі настойлівага патрабунку. Я дабіўся незалежнасці. I наогул, трэба было ў апошняй чвэрці толькі крыху больш паднасесці; у спісе пераведзеных у наступны клас я стаю — калі не пяты, дык дзесяты або пятнаццаты, галоўнае, што стаю.
Але гэта — проста мілая дзіцячая паднасядка ў апошняй чвэрці ў параўнанні з тым, што было ў «прзсе»! Галава мая адразу распухла. I гэта ж пры тым, што тут на цябе не крычалі, не рычалі, настаўнік не сатанеў, не лаяўся, не караў лішнімі заданнямі. Наадварот, цярплівейшых настаўнікаў я ніколі не бачыў — без цярплівасці яны не далі б рады тупалобым бязменам, якія былі іх пагадзінным хлебам. 3 бяспрыкладнай вытрымкай яны чаўплі адно і тое ж дзесяць, дваццаць, а калі трэба, то і сто разоў, пакуль гэта не абрыдала нават зусім безгаловым і яны не адказвалі правільна — ужо такі лепш, чым слухаць бясконца адно і тое ж. Бо за гэтым, прынамсі, ішло нешта новае, якое, зрэшты, пачыналі ўбіваць ранейшым спосабам, па прынцыпу — што ўбіў, то ўехаў.
Я быў пад асобай апекай самога доктара Дакельмана, якому нельга было адмовіць у пэўнай з’едлівасці. Быў гэта невысокі, таўсманы, даволі неахайны чала
279
век, і меў ён звычку чмыхаць. Сядзець за настаўніцкім сталом ён прынцыпова не любіў і садзіўся са мной за парту; а трэба сказаць, што займаліся мы ў вялікім гулкім пакоі, і такім чынам я заўсёды выступаў «апошні». Тое, што «першы» быў доктар Дакельман, які чытаў са мной падручнік, разумелася само сабой.
— Фалада! — гаварыў ён і чмыхаў.— Nomen est omen — імя ёсць твой лёс. Праваліцца на экзамене ніколі не позна. Але толькі не па латыні, хай бог крые, толькі не па латыні, хай мяне гром паб’е, калі я не ўдзяўбу герундыў * у кожную клетку тваіх мазгоў! Калі б у мяне была падстава параўнаць цябе з тымі вусатымі доўбнямі і ёлупамі, якія, чакаючы прызыву ў войска, робяць сваю апошнюю спробу здаць экзамен, каб мець права адслужыць толькі год, я б ціха пакутаваў і не рыпаўся. Але ж ты светлая галава... а тут у цябе — «ut» з індыкатывам! Eheu te miserum! Si tacuisses! »**
I я, няшчасны гаротнік, ведаў: цяпер дзве гадзіны падрад я буду слухаць, піто за «ut» ідзе кон’юнктыў***; і сёння і заўтра ён будзе дзяўбці, дзяўбці, дзяўбці — аж пакуль правіла не засядзе ўва мне намёртва. I як толькі гэта здарыцца, ён прывядзе выключэнні, дзе «ut» усё ж кіруе індыкатывам; у чэрапе маім будзе каша, і выключэнні заглупіаць парасткі правіл. Як пан бог, ён створыць у маёй галаве цвердзь і не супакоіцца, пакуль не аддзеліць ваду, якая над цвердзю (правіла!), ад вады, якая пад цвердзю (выключэнні). I ўвесь гэты час будзе, расцякашася мыслію па дрэве, талдоніць пра маю светлую галаву і пра мазгаўні іншых вучняў, а я ж добра ведаў, што іншым ён атэставаў мяне як гаргару нерастаропную і расхвальваў іх светлыя галовы!
Зусім іншы быў гер Мутэзіус — даўгалыгі, сур’ёзны, смуглявы чалавечыска з вечна перапэцканымі крэйдай рукавамі. Яму выпала намнога больш цяжкая доля — угрунтаваць мяне ў матэматыцы. Гэта воб
* Герундыў — прыслоўе будучага часу залежнага ладу ў лацінскай мове.
** О няшчасны! Калі б ты памаўчаў! (лац.)
*** Кон’юнктыў — умоўны лад у лацінскай і нямецкай мовах.
280
ласць, у якой я не быў асыпаны шчадротамі лёсу. Гэта ён расшалопаў адразу; уталкаваць мне, што той ці іншы геаметрычны доказ бясспрэчны і любы іншы варыянт выключаны, было проста немагчыма. У хвіліны прасвятлення да мяне даходзіла, што доказ правільны, але нават у такія хвіліны я не пераставаў сумнявацца: а што, калі ёсць яшчэ больш бясспрэчныя доказы наадварот.