• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Нам цяпер і ўявіць сабе цяжка, якія бурлівыя страсці кіпелі вакол палітыкі захавання малых дзяржаў, як ненавідзелі адзін аднаго прыхільнікі той ці іншай нямецкай дзяржавы і як мала было яшчэ тых, хто мысліў «агульнагерманскім» маштабам. Кожны гановерац, які паважаў сябе, лічыў Бісмарка сатаною, і я сам памятаю, як на шпацыры за горадам, калі мы падыходзілі да бісмаркаўскай вежы, адзін з маіх дзядзькоў сказаў бацьку:
    255
    — Калі ты хочаш яму пакланіцца, зрабі ласку, ідзі сам! А мне хрыстосавацца не дападае!
    Бацька пачырванеў і нічога не адказаў.
    Калі той ці іншы бяскрыўдны наезд цёткі альбо дзядзькі часам таіў у сабе неспадзяванкі, дык візіт высокага, даволі вядомага госця, які аднойчы наведаў нас, аказаўся не такі ўжо страшны, як таго чакалі мае бацькі. Сярод аднакласнікаў бацькі па «Шульпфорце» быў адзін хлопчык, які пазней узляцеў вельмі высока і сеў у крэсла міністра. Выпускнікі «Шульпфорты» заўсёды вызначаліся сваім пачуццём цеснай таварыскасці. Яны перапісваліся, яны ездзілі адзін да аднаго ў госці, а ў вялікіх гарадах, дзе многія з іх аселі, сустракаліся рэгулярна, каб абмяняцца школьнымі ўспамінамі. На такія «зборы брамнікаў» * ахвотна хадзіў і бацька. Дарэчы, калі я быў меншы, слова «пфорта» выклікала ў мяне падазрэнне, што бацька раней быў і сапраўды нейкім брамнікам. Мне было вельмі сорамна за бацьку, але я не адважваўся ні з кім падзяліцца сваімі апаскамі, баючыся, што падазрэнне можа пацвердзіцца...
    Сувязей з гэтай птушкай высокага палёту бацька ніколі не парываў, і аднойчы мы даведаліся, што міністр разам з жонкай збіраюцца нас адведаць,— мы тады жылі ў Лейпцыгу. У доме падняўся небывалы пярэпалах. 3 раніцы да вечара смажылі, пражылі, пяклі і парылі, мама перабрала ўсе абрусы, але ніводзін, на яе думку, не пасаваў да такога выпадку, а таму, махнуўшы рукой на выдаткі, купілі адамашкавую настольніцу, якая жывепажывае і сёння і называецца «міністэрскай». Нас, дзяцей, шкрэблі, грэблі, шаравалі, адціралі, мылі і галілі, апранулі ва ўсё самае лепшае, нам тысячу разоў наказалі, каб мы сядзелі роўна, не лезлі з локцямі на стол, не бразгалі языкамі і наогул не разяўлялі рота, пакуль не папросяць. Карацей, уся сям’я так узвярэдзілася, быццам нас чакала найважнейшая падзея ў жыцці! А ўсё ж было толькі ў тым, што меліся сустрэцца двое школьных сяброў, каб разам паўспамінаць пра былое, дзіцячае!
    Найспакайнейшы быў бацька, хаця ён вёў пімат
    * Пфорта (Pforte) — брама, вароты (параўн. белар. «фортка»).
    256
    складаных перагавораў з гандляром він, пасля якіх (ну, не він жа, а перагавораў) у дом даставілі цэлую батарэю пляшак. (Неўзабаве, аднак, высветлілася, што высокі сябар больш за ўсё любіў ваду, а паколькі ў бацькі быў такі самы густ, дык бутэлькі цэленькія павандравалі ў склеп і вярнуліся адтуль на стол праз шмат гадоў, калі сёстрам гулялі вяселлі.)
    Павінен шчыра сказаць, што высокі госць мяне дужа расчараваў. На ім не было ні мундзіра, ні ордэнаў, ні якіх бы там іншых знакаў пасады, ён быў у кароценькім, колеру «прысоленага перцу», цывільным гарнітуры, які яшчэ больш падкрэсліваў яго худобіну і высачэзны рост.
    Бяседа праходзіла вельмі ўрачыста. Сябры гутарылі, праўда, крыху нацягнена. Ужо больш сарака гадоў мінула з часу іх школьных зводзін, пасівелыя аднакласнікі ледзь пазналі адзін аднаго.
    Паспрабавалі разгаварыцца і жонкі. Але як што пані высокая госця ўсё зводзіла толькі на хатнюю гаспадарку і прыслугу, а мама, спланаваўшы больш інтэлектуальную тэму, некалькі разоў заікнулася пра навамодны раман і сучасную драму, дык размова іх усё неяк пырхала і падскоквала. Мы, дзеці, не гаварылі ні слова, сядзелі роўна, не напіралі на стол,— божа, якая сумота, якая нудота пасля шумнага вэрхалу!
    Так ішло, пакуль не прынеслі страву, не помню якую. Памятаю толькі, што да яе ў горшчычку з ручкай падалі соўс, які ў нас дома, зрэшты, называлі не пазагранічнаму, а проста падлівай ці поліўкай. (Бацька быў членам Германскага філалагічнага таварыства!) Мы з цікавасцю сачылі за кожным рухам, спадцішка цікавалі, як пані міністрыха дае рады горшчычку. Бо пані высокай госці выпадала гасцявацца за кайзераўскім сталом, і каб толькі раз!
    А тут дайшло да соўсу (поліўкі), і на носіку соўсніка ( я б не адважыўся ў той вытанчанай кампаніі сказаць «на рыльцы») павісла непазбежная кропелька, якая, здавалася, восьвось апаўзе на «міністэрскую» настольніцу. Мы вачэй не зводзілі з той кропелькі, ува ўсіх нас адразу ўзнікла адна і тая ж пакутлівая думка: як рашаюць гэту праблему ў самыхнайсамых арыстакратычных колах?!
    Несумненна, госця адчула на сабе нашы позіркі і
    257
    зразумела наша напружанае чаканне. Хвілінудругую яна вагалася... Потым указальным пальцам зняла кроплю і ... аблізала палец...
    — Вось так гэта робяць у нас дома,— сказала яна маме і ўсміхнулася.
    Лёд быў зламаны. Мы ўсе заўсміхаліся, заюрзалі на крэслах, я абапёрся на стол, гутарка бяседнікаў ажывілася, хатнія гаспадыні памеркаваліся ў пытанні пра прыслугу. Было зроблена дзівоснае адкрыццё, аказалася, што і міністры — таксама людзі і, як усе людзі, думаюць і робяць усё палюдску.
    I ўсётакі ў душы я не быў задаволены. Мне здавалася, што жонка эксэленца ўхілілася ад чоткага адказу. У іх дома гэта рабілі так, добра, але як гэта робіцца ў кайзера? Уявіць сабе немагчыма, што і там злізваюць кроплю, гэтак жа яемагчыма ўявіць сабе і тое, што ёй даюць упасці на кайзераўскую настольніцу! А мне так карцела даведацца... А цяпер позна ўжо даведкі наводзіць, так, мусіць, і памру дурнем, не зведаўшы праўды!
    Ага, я ж замахнуўся расказаць пра цётак і дзядзькоў і ўжо быў пачаў пра цётку Віке, але вось, сам не хочучы, з’ехаў на берлінскія гасціны, а потым на міністэрскі візіт. Значыць, брата цёткі Віке, ну таго, што ажаніўся з «іншаземкай», звалі Цырыяк, служыў ён сельскім урачом. I трэба сказаць, што ў свой час ён быў знакаміты ўрач, яго дзевяностагоддзе адзначала ўсё медыцынскае саслоўе Германіі, панаехала да яго мноства дэпутацый. Бо быў ён не толькі Нестарам нямецкіх урачоў, але ж яшчэ і практыкаваў, нястомна, не горш за маладых!
    I як практыкаваў! Стары раз’язджаў па вёсках; кожны дзень ён сядлаў свайго коніка і, хайтамдождж, хай там снег, у сцюжу і ў гарач выпраўляўся ў дарогу за многа міль. (Гаварылі, што ён кожны год заезджваў аднаго каня, што, вядома, сведчыць пра яго майстэрства як верхаўца!) Кожнаму, каго стары сустракаў на дарозе, ён з сядла даваў бясплатную кансультацыю.
    — Ну, як там у вас? — крычыць, бывала, дзядзька Цырыяк селяніну на падводзе.
    — Ды неяк як бы яно і было, пан медыцынскі саветнік!
    — А мазь, што вам прыпісаў, памагае?
    258
    — Ды нібыта памагае.
    — Ну, дык шмаруйцеся, шмаруйцеся! Бывайце! — I дзядзька едзе далей.
    Аднойчы зімой яго паклікалі ў далёкае сяло. Дзядзька пад’ехаў да нейкага канала, дзе яго чакала баржа. Каня пакінулі на беразе, у хляве, а дзядзька ўзышоў на палубу. Там стаяла крэсла, дзядзька сеў на яго і ахінуўся коўдрай. Баржу доўгадоўга цягнулі па канале, як раптам, на нешта напароўшыся, яна рэзка хільнулася. Крэсла, дзядзька і коўдра шалёхнулі ў сцюдзёную ваду.
    Усё борздзенька вылавілі, крэсла паставілі на палубу, дзядзька ўспёрся на яго і зноў угарнуўся ў коўдру — мокрую, вядома, бо іншай не было. Далей падарожжа прайшло без прыгод.
    Наведаўшы хворага, дзядзька тым жа спосабам вярнуўся назад з тою, праўда, перавагаю, што баржа больш не пераварочвалася, а мокрую коўдру памянялі на сухую. «Іншаземка» жахнулася, убачыўшы мужа: ён быў падобны на лядыш! Жонка настойвала, каб яе Цырыяк адразу лёг у ложак. Але ён толькі пераапрануўся ў сухое і папрасіў гарачага чаю.
    — А потым пойдзем у канцэрт,— сказаў ён.— Шкада, каб білеты прапалі.
    У той час дзядзьку Цырыяку было восемдзесят восем, яго бадзёрасці зусім не збавілася, калі ён святкаваў сваё дзевяностагоддзе. З’ехаліся ўсе родзічы, сярод іх і мае бацькі, прыбылі дэпутацыі ўрачоў, удзячныя пацыенты, землякі. Было сказана шмат віншавальных прамоў, а яшчэ больш тостаў. I дзядзька Цырыяк чокаўся з усімі, піў чарку ў чарку — адмовіць сабе гэта ён не мог. Потым паднаселі на яду і за ядою зноў пілі. «Сапсаваныя» гарадскім жыццём пляменнікі і пляменніцы прапанавалі невялікі шпацыр, абы каб далей ад мокрага.
    Дзядзька з радасцю згадзіўся, асабіста ўзначаліў працэсію, і маленькі шпацыр ператварыўся ў вялікі. Нарэшце дзядзька прывёў гасцей у нейкае месца, акружанае высокімі дамбамі. Шырокая панарама адтуль адкрывалася толькі на мора, калі ж павярнуцца да сушы, дык пагляд упіраўся ў вокны рыбацкіх хатак, якіх багата панапрыліпалася да дамбы. I самае дзівоснае, што тут, дзе ўсё было навідавоку, дзядзька Цырыяк
    ' 259
    зняпацку знік. От быў — і ўжо яго няма. Юбіляра шукалі, юбіляра гукалі — юбіляра ні віду ні почуту, пакуль не заглянулі ў акно карчомкі і не ўбачылі: стаіць сабе юбіляр каля стойкі і пахмяляецца!
    Калі я не памыляюся (аднак мушу загадзя адхіліць усе магчымыя тлумачэнні і папраўкі сваякоў!), значыць, калі я не памыляюся, цётка Густхен адпупышкавалася ад таго ж, дзядзькавага, даўгавечнага комлішча (калі толькі можна адпупышкавацца ад камля). У маладосці яна славілася голасам. У яе было шэсць сясцёр, і іхні дом у горадзе называлі «домам сямі галасістых дачок». Але ў той час як сёстры нагаласілі сабе мужыкоў, цётка Густхен засталася дзеўкай і ўгрэблася ў дзівоты, што з гадамі таксама прынесла ёй дадатковую вядомасць, хоць і менш слаўную.
    Цётка Густхен заўсёды бажылася, што яна цяжка хворая і што яе зусім замучыла галава. Белы свет даведваўся пра гэта, калі цётка ўверчвала галаву «мігрэневай хусткай», калісьці беласнежнай, якая, аднак, даўно страціла ўсякі пэўны колер і структуру. Ахапіўшы лоб і скроні, хустка звісала на патыліцу дзвюма доўгімі шэрымі анучкамі. Бывала, што да галавы яшчэ дадаваліся і зубы (такая камбінацыя павінна была наклікаць яшчэ большага жалю!), у гэтым выпадку канцы хусткі завязваліся на падбароддзі, і тады ўжо шэрыя хвосцікі тырчалі спераду.
    Як толькі цётка даставала «мігрэнеўку», гаварыць пра штонебудзь іншае, акрамя мігрэні, строга забаранялася. 3 неслухамі цётка ўмела абысціся даволі крута. Калі боль рабіўся зусім недасцерпу, яна клалася ў ложак, а на дзвярах вывешвала цэтлік: «Я ў ложку і прашу не званіце мне. Ключ пад цыноўкай».