Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Ацэр вызваліў мяне ад паходаў па ваду, я здаваўся яму надта хліпкім. А паколькі я не ўмеў ні гатаваць, ні абіраць бульбу так, каб акрамя лупін заставалася яшчэ нешта для наедку, дык можна сказаць, што карысці з мяне кампаніі не было ніякай. Часам мне нават намякалі на гэта даволі ясна, асабліва Сысун.
Аднаго разу — фатальны дзень! — нашы фуражыры прынеслі зялёнай фасолі. Фасоль парэзалі і ўсыпалі ў вялікі кацёл з мясам і бульбай. Агонь гарэў добра,
245
дроў хапала, і Ацэр уважліва агледзеў сваю каманду, выбіраючы, каго паставіць качагарам каля вогнішча.
Сысун ужо тут:
— Слухай, Ацэр, нам здаецца, што пара падзяжурыць і Барадзе! A то ён толькі выкручвацца ўмее. Кацёл запраўлены, хай толькі падкладае дровы, каб варылася. Усё адно нічога ўжо ён не змарнуе!
Ацэр згадзіўся, і ўся група пайшла ўздоўж берага па цвёрдай паласе, якую абмываў прыбой. Яны рушылі ў даследчую экспедыцыю на пошукі выкінутых морам даброт. Гэтыя трафеі вельмі нас вабілі, хай то прыбіты да берага апельсін, прасолены морам і зусім непрыдатны ў ежу, хай пустая пляшка, але ж у ёй свабодна магла аказацца і запіска!
Я глядзеў ім услед, іх постаці ўсё меншалі і меншалі, пакуль зусім не зніклі за дзюнай.
Я прысеў на пяску каля вогнішча. Бадай, гэта добра, што мяне хоць раз пакінулі аднаго. Апошнія дні я адчуваў сябе не зусім добра, балела, а часам круцілася галава, у мяне яўна была гарачка. Але пра гэта я нікому не сказаў, і без таго мне было горка, што праз сваю слабасць і нягегласць я стаў усім путам на ногі. А што б яны рабілі з хворым Барадой?.. Праз некалькі дзён прыйдзем у Амстэрдам, адтуль зусім недалёка да германскай граніцы, ну, самае большае — дзёв: дзесяць, і мы дома. Якнебудзь перацерпіцца.
Я падкінуў дроў. Вялікая раскірэка ніяк не падлазіла пад кацёл, я націснуў на яе, і... кацёл перавярнуўся — бабух! на зямлю, і ўсё, што ў ім было, палілося на пясок. Я спалохаўся і атарапела глядзеў на лужыну. Спачатку я нават не мог ацаніць вынікаў катастрофы. Толькі паступова да мяне дайшло, што лужына — гэта і ёсць абед чатырнаццаці гурманаў і што на дзесяць вёрст навокал няма ніводнай вёскі, каб раздабыць хоць кавалак хлеба!
Гэта думка падсцёбнула мяне. Я падхапіўся і пабег да парусінавага мяшка. Мяшок быў пустымпусты. Я ўспомніў, што яшчэ раніцай хлопцы гаварылі: вады мала, уся яна пойдзе на суп,— каб не пілі, бо прынясуць толькі вечарам.
Я павольна паплёўся назад да катла. Так, са сваёй задачай я ўправіўся бліскуча: кацёл — як вылізаны, вады ні кропелькі. Але ж нешта трэба рабіць, нельга ж
246
склаўшы рукі сядзець каля пустога катла і чакаць, пакуль вернецца той чортаў тузін галодных варвараў!
Я падгроб на палатку ўсё, што вывалілася на пясок: фасолю, бульбу, мяса,— і пацягнуў да мора. Там я ўсё чысценька перапаласкаў, змыў пясок і ўсю рэшту выплюхнуў назад у кацёл. Многае, вядома, сплыло сінім морам, але і тое, што засталося, выглядала на ладны пачастунак. Асноўная надзея была на мяса. Мяса — самае спажыўнае ў ежы, а яно, на шчасце, усё цэленькае. Я ўзвалок кацёл на ачаг і каструлькай нанасіў вады. 3 мора, канечне, адкуль жа бо яшчэ!
Цяпер ужо я ўважліва даглядаў агонь; неўзабаве ў катле пяшчотна забулькатала, усё выглядала так, нібы ніякай драмы і не было. Ува мне падрастала надзея, што ўсё неяк абыдзецца. Калі бульба, на маю думку, уварылася, я дастаў лыжку і, затаіўшы дыханне, зняў пробу.
— Чорт!
Тое, што кялемза на смак будзе крыху перасолена, я, вядома, прадбачыў, але яна была не перасолена, яна была горкая, як жоўць, нават у галоднай агоніі чалавек такое не каўтне. Я не рызыкнуў каштаваць другую лыжку, сеў на кукішкі перад катлом, у якім варыўся абед на чатырнаццаць кувертаў, і меланхалічна ўтаропіўся на густую пару.
Праз нейкі час, аднак, я пачаў зноў прыходзіць да памяці. Павінна ж быць нейкае выйсце, я абавязаны накарміць людзей! У маёй, тады ўжо запаленай, галаве (я ж думаў, што ў мяне толькі лёгкі сонечны ўдар!) завалюхаліся светлыя ідэі. Вось, напрыклад, плюс і мінус — яны ж узаемна касуюцца! А калі перамяшаць белае і чорнае, атрымаецца нешта далікатна шэрае. Такімі процілегласцямі з’яўляюцца соль і цукар... Значыць, дадаўшы цукру, можна скасаваць лішак солі! У мяне ў рукзаку быў цукар, ды і не толькі ў мяне, усе мелі, але то быў прыватны. цукар. Усе мы любілі салодкае, і ранішняя кава, якая гатавалася з агульных прыпасаў, заўсёды патрабавала персанальнай падсалодкі.
Спачатку я пагробся ў сваёй ношцы і высыпаў у кацёл амаль два фунты цукру. Памяшаў, растварыў, пакаштаваў: страх божы! Дастаў мяшок Хлебтуна, златашыў яго. Потым Ацэраў, Клопаў... Ды што там
247
гаварыць — па ідэі плюс і міпус павінны былі паправіць справу,— я ператрос усіх спрэс, напаследак нават Сысуна. Я ссыпаў у грамадскі кацёл цукровы пясок, рафінад, ледзянцы, але ў выніку атрымалася чортведама што. Нарэшце я асунуўся на пясок і з поўнай абыякавасцю пачаў чакаць выроку лёсу. Я зрабіў што мог, цяпер хай скажуць слова аратары!
А аратары ўжо наляцелі, голыя, загарэлыя, дзікія і галодныя! — аж зубы ляскацяць! Настрой быў цудоўны; усе адразу пахапалі свае кацялкі, жартавалі, рагаталі, дзяліліся са мною эскападпымі ўражаннямі. Ацэр узмахнуў чарпаком і крыкнуў:
— Во пахне! Налятай, хто прагне! А не — то спрахне!
Пакуль ён наліваў, я не зводзіў вачэй з галоднага кагалу, які весела стлуміўся вакол катла; я думаў: праз хвіліну будзе не да смеху! У мяне раптам з’явілася нейкая вар’яцкая надзея, я нібы маліўся свайму добраму анёлузаступніку: ну, зрабі так, каб не пакаштавалі! Ну, хай ім расхочацца!
Але яны ўсе ўзяліся за лыжкі, паднеслі духмянасць да вуснаў... I адразу апусцілі... Трынаццаць лыжак дзвынкнулі аб трынаццаць кацялкоў, трынаццаць пар вачэй недаўмёна вылупіліся на мяне...
— Барада! — сказаў Ацэр злавесным голасам.— Што ты наварыў? Што ты зрабіў з пахлябонам?!!
Вось яно, пачалося. Чым тут парадзіш? Я прызнаўся шчыра і коратка расказаў усю праўду, і, пакуль гаварыў, яны моўчкі стаялі з кацялкамі і глядзелі на мяне. Hi слова, ні гуку! Толькі калі я перайшоў да тэмы канфіскацыі цукру, па аўдыторыі пайшоў нейкі рух, быццам скалыхнулася лістота ад першага парыву ветру перад навальніцай.
Я закончыў, і ніхто не вымавіў ні слова. Ацэр перавярнуў свой кацялок і выплюхнуў маё варыва на пясок. Астатнія дванаццаць зрабілі тое самае.
— Барада! — сказаў Ацэр.— Я заступаўся за цябе, але ж ты немач людская! Ты не чалавек, ты вурдалак! — I ўжо да астатніх: — Усім пакавацца як мага хутчэй. Да бліжэйшай вёскі чатырнаццаць кіламетраў. 3 абедам прыйдзецца патрываць дай божа колькі. Збіраймася!
Гэтага маршу па распаленым пяску колькі жы
248
ву — не забуду! Яшчэ ніколі так не пякло сонца, яшчэ ніколі белыя дзюны так не сляпілі вачэй. I ўвесь час направа было мора з яго вечным бязглуздым шумам, які нешта нагадваў, але нічога не азначаў, гэта горкае, як рыцына, мора! Я трушком, не чуючы ног, паспяшаў за ўсімі, ззаду, панурыўшыся ад цяжару папрокаў, якімі асыпаў сябе сам, ніхто са мной не загаворваў. Але кожны раз, калі хтонебудзь наперадзе ўспамінаў праклятую смагу, я ўздрыгваў, як злачынец. Галава гула яшчэ больш, а святло засланяла вочы, і я ўжо не ведаў, куды нагу паставіць. Мне здавалася, нібыта нават мора, гэта велізарная лужына расолу, праклінае мяне!
Нарэшце мы дапаўзлітакі да нейкай вёскі. Ужо прыцямнела. Нас накармілі і напаілі, але я ўсё роўна заставаўся адвержанцам. I хоць на раніцу настрой ва ўсіх палепшыўся, да мяне паранейшаму не адзываліся, я быў пустое месца. Зноў рушылі ў паход уздоўж берага, прыхапіўшы ежы і поўны мех вады. ІІотым рабілі абед, запраўлялі кацёл — Хлябтун быў за кухара,— астатнія пабеглі да мора.
Нерашуча пазіраючы то на Хлебтуна, то на хлопцаў, якія сабраліся на купанне, я спытаў:
— Хлябтуп, ты таксама на мяне сярдуеш?
— Ідзі купацца,— адказаў ён.— Тут я і без цябе...
Я рушыў да хлопцаў, яны яшчэ тапталіся на беразе, але, як толькі я з’явіўся, усе кінуліся ў мора. Толькі Ацэр не купаўся, адышоўся ў дзюны. Я б ахвотна паследаваў за ім, калі б не баяўся, што і ён адпрэчыць, як Хлябтун, і таму ўступіў у ваду. Плаваць я яшчэ не ўмеў, але ў той дзень нават самысамы спрытны плывец не змог бы паказаць свой клас. Хвалі білі з такой сілай, што пільнуйся, каб на нагах устаяць.
Я павольна ішоў за хлопцамі; купацца мне не хацелася, але і аддаляцца ад іх нельга. Набліжаючыся да іх, я не заўважыў, што набліжаюцца і яны. Да апошняга імгнення ў мяне не было ніякіх падазрэнняў, бо нічога такога са мною ніколі не бывала. А калі мяне абступілі з усіх бакоў, Сысун раптам крыкнуў:
— Накормім яго марскім пахлябонам!
I ўсе накінуліся на мяне.
Я імгненна знік пад вадой, але, як толькі галава паказвалася на паверхні, чыянебудзь рука зноў аку
249
нала яе. Спачатку я амаль не супраціўляўся, лічыў, што заслужыў «засол». Але потым, калі яны не давалі мне вынырваць і я пачаў захлёбвацца, калі трычатыры разы глынуў горкай марской вады, мяне ахапіў смяротны страх. Я пачаў адбівацца рукамі і нагамі, чапляцца за сваіх катаў, але яны яшчэ болып ятрыліся!..
Колькі гэта цягнулася, я, канечне, не ведаю, мне здалося, што вечнасць, хаця, мусіць, некалькі мінут, не больш. Але плаціць некалькімі мінутамі сапраўднага смяротнага страху за перасолены суп, згадзіцеся, вельмі дарагая цана! Нарэшце яны адпусцілі ахвяру, толькі Сысун, усё яшчэ мачаў мяне ў мора, хаця я быў ужо амаль без памяці.
(У сваім жыцці я сустракаў такіх людзей, якія інстынктыўна пачыналі мяне ненавідзець, часам не паспеўшы нават як след пазнаёміцца. Гэта старая гісторыя пра першародства нянавісці паміж адным семем і другім. Праўда, я заўсёды плаціў гэтым ненавіснікам шчырай узаемнасцю!)
Але вось з берага пачуўся загадны вокліч Ацэра: — Годзе, Сысун! Выцягні яго!
Мяне вывалаклі на бераг, паклалі да ног атамана, і я, як толькі заварушыўся, перш за ўсё выверг з сябе некалькі літраў марской вады. Ацэр агледзеў мяне з пэўнай трывогай, потым амаль ласкава абняў і дапамог дайсці да «кухні». Думаю, сумленне яго было не зусім чыстае, сваёй адсутнасцю ён як бы даў маўклівую санкцыю на «засол». ІТавінен сказаць, што пасля гэтага «засолу» злашчасны абед быў канчаткова забыты і дараваны ўсімі — акрамя, вядома, Сысуна.