• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    У цёткі Густхен была вельмі ўражальная манера чытаць застольную малітву. Пачынала яна яе на самых высокіх тонах, як бы з даху, потым спакваля, паверх за паверхам, апускалася ўніз, у сутарэнне, a пасля — і гэта кожны раз здзіўляла нечаканасцю — бадзёра пырхала зноў на дах, на самы вільчак, каб адтуль пачаць новы спуск. Цётчына малітва — спевы. На пісьме гэта выглядае прыкладна так:
    265
    Отча наш, іжа ясі на небясех!
    Хлеб наш насушчны, даждзь нам днесь
    і аставі нам
    далгі наша...
    I другая малітва, пасля яды:
    Благадарым Ця, Хрысце Божа наш,
    Яка насыціў ясі нас зямных тваіх благ.
    Аман'
    Вельмі эфектна. Але праз некаторы час мае сёстры намякнулі цётцы Густхен, што яна б магла, бадай што, са сваёй багатай скарбніцы малітваў выбраць штонебудзь новенькае і паспяваць уголас. Цётка Густхен доўга і слухаць нічога не хацела, але нарэшце здалася і паабяцала пашукаць... Сёстры нецярпліва чакалі...
    Новая застольная малітва аказалася варыянтам старой. Першыя два радкі цётка Густхен чытала так, як і раней, потым закрывала рот і апошнія два ціхенька дагаворвала як бы сама сабе, з дакорам пазіраючы на злых, нехарошых пляменніц. А ў канцы яна ўсётакі ўзляцела на дах і зычным голасам бухнула ў званы: «Эмэн!!!»
    Аднаго разу бедалага бацька паддаўся ўгаворам і ўзяў цётку Густхен разам з мамай у невялікае падарожжа па Гарцы. Падарожнікі з’ехаліся ў Браўншвейгу, бацькоў маіх адразу насцярожыла, што цётка Густхен прыбыла без ніякага багажу — а наперадзе іх чакалі некалькі начлегаў! Распытваць не хацелася, бо цётка Густхен на той час зусім аглухла і яе пічырыя тлумачэнні гучалі як у трубу. Але на раніцу мама супакоіла бацьку: багаж у цёткі Густхен быў. Мама бачыла яе ў негліжэ. Пад сукенкай цётачка абвязалася поясам, з якога ва ўсе канцы свету тырчалі мачалка, мыла, грэбень, зубная шчотка і шчотка вялікая. Omnia mea mecum porto.*
    Зрэшты, толькі цяпер мне ўспомнілася, што ў Браўншвейг цётка Густхен з’явілася ўсётакі не з парожнімі рукамі — быў пакунак з вялізным пірагом. Без лішніх цырымоній яна ўручыла яго і без таго нагружанай маме і сказала:
    — Ты ж ахвотніца да пірагоў! Ведаю я цябе!
    Праўда, гэта не перашкодзіла ёй пільным вокам
    * Усё сваё нашу з сабою (лац.).
    266
    сачыць, каб мама не вельмі раз’ядалася на тых пірагах, каб пакінула ёй, цётцы Густхен.
    У Трэзебургу было поўна турыстаў, і толькі з вялікай цяжкасцю ўдалося знайсці ў рэстаране свабодны столік, але яшчэ цяжэй было вырваць у змардаванага кельнера меню. Усё было выкраслена, засталася толькі ялавічына з разынкавай поліўкай. Цётка доўга вывучала меню, потым зычна выказалася:
    — Што? Толькі ялавічына з разынкамі? Ха, ялавічына з разынкамі — і каб я гэта ела? Хадземце, дзеці!
    Яна ўстала і пры агульным ажыўленні парулявала да выхада. Такія публічныя сцэны для майго бацькі былі пакутай. Таму ў другім рэстаране ён спачатку прапанаваў паглядзець і абмеркаваць павешанае меню.
    Але ніякія меры перасцярогі не дапамагалі. У гарачы дзень бацька з дамамі падняліся на гару Брокен, на вяршыні народу аж кішэла. Абапёршыся на балюстраду, яны не так любаваліся краявідам, як выціралі пот з твараў. I раптам цётка Густхен, якая ад глухаты ўжо не магла разлічыць сілы свайго голасу, бухнула:
    — Я ўся ўпацела! Сёння мусова скіну свае фланелевыя панталоны!
    На вяршыні Брокена бацьку нейкім неверагодным чынам даставілі тэлеграму, якая прымусіла ўсіх, на вяліікі жаль, прыпыніць такоое цудоўнае падарожжа.
    ГАРОТНІК
    МАГЧЫМА, У ЧЫТАЧА, ЯКІ ДА ГЭТАГА СЛЕД у след ішоў за ўспамінамі, склалася думка, што ў маёй зялёнай маладосці шчасце пе скажапі каб бегала за мною, і доказаў гэтага я панапрыводзіў больш чым годзе. I ўсётакі я не магу не паддацца спакусе, каб амаль у канцы свайго расказу не азірнуцца яшчэ раз назад і не паказаць сабе і іншым, як нягоды з іх часам дробнымі і смешнымі здарэннямі, хваробамі і, нарэшце, з вялікай бядой урываліся ў маё жыццё, як яны кіравалі ім і трымалі бацькоў у вечнай трывозе, як без
    267
    жалю ламалі мае кволенькія спробы неяк выкаўзнуцца.
    He хачу і не буду мусоліць усе драбніцы. Мама ці раз гаварыла мне, што да шаснаццаці я кожны год пераносіў цяжкую хваробу,— усякія там прастуды не ў лік. Дзякаваць богу, многае я перазабыў, а таму цяпер прасцей падшукаць сякіятакія прыклады, каб праілюстраваць думку, што гаротнікам я і ўрадзіўся. Вядома, даказваць, што ёсць на свеце людзі, якія родзяцца гаротнікамі — вой, ды і хто ў гэтым сумняваецца? — было б глупства, калі б у маім далейшым жыцці з нейкага моманту ўсе нягоды раптам не адсунуліся ад мяне, як бы іх адцяло. Ліхадолле, здавалася, зрабіла ўсё, каб я стаў пануры і панылы, каб адвага пакінула мяне назаўсёды, каб апанаваў мяне фаталізм і каб фаталізм гэты змушаў падстаўляцца пад удары з абыякавасцю забатаванага гужавога асла.
    Калі ж я, здаецца, дайшоў да гэтай рыскі, злая нягодзіца адступілася, і да мяне спакваля, спачатку драбнютка перабіраючы ножкамі, пачала вяртацца мужнасць; і вось цяпер, калі я азіраюся на мінулае, мне падаецца, што ўсё тое нядобрае спадобіла нейкага іншага хлопчыка, які, праўда, быў мне родзічам: гэта ён абцярпеўся з нягодамі, і, бадай, не абцярпеўся, а адужаў іх. Цяпер я гляджу на яго кіслы твар з вясёлай усмешкай, бо ведаю, што ўсё завяршылася, як той казаў — рукі ў бокі, гоп у скокі!
    Вось чаму сёння тыя даўнія журботы я магу крыху падсвяціць гумарам. Калі я расказваў пра летнія паездкі да мора, дык упамінаў, як мяне палохала несамавітае адчуванне, быццам ёсць яшчэ адзін падобны на мяне хлопчык, які жыве ў тым самым горадзе, дзе жыў і я, ходзіць у той самай скуры, што і я, што ён, зрэшты, мой двайнік, і ў той жа час ён — зусім, зусім іншы!
    Цяпер выявілася, што, і праўда, іх было двое, хлопчыкаў. Першаму жылосяплялося, другому — угору вілося. Першы думаў: нішто ў мяне не ладзіцца, не шанцуе — не вязець! А другі глядзеў на першага збоку і выскаляўся: да чаго ж ты глядзіш на ўсё чорна! Пачакай, перацярпі — і табе павядзецца. Ну, а цяпер, калі мне і праўда павялося латва, я і расказваю пра мінулае як бы языком другога хлопчыка.
    268
    Нарадзіўся я ва універсітэцкім горадзе Грэйфсвальдзе, які ў свой час праславіўся тэалагічным факультэтам і нейкай асаблівай студэнцкай спанатранасцю да піва. Ва ўсякім разе, я і сёння хвалююся, калі са мною загавораць як з памеранцам. Іцэнпліц прыйшла на свет у Гановеры, Фітэ — у Бойтэне, Эдзі — у Берліне, я, як ужо сказана,— у Грэйфсвальдзе, і калі б усё вырашала мясціна, дзе хто нарадзіўся, дык сям’я наша была б не сям’я, а гарохавы боб у стручку фасолі. Па бацьку і маці мы — гановерцы, а па бацьку аднаму — яшчэ і ўсходнія фрызы, што, канечне ж, па вышэйшай тычцы пнецца, чым чыста гановерцы, бо гановерцаў — пад гічку не завяжаш, а фрызаў (ды яшчэ ўсходніх!) — рыжы кот наплакаў! Акрамя таго, мяне вывезлі з Грэйфсвальда ў пяць год, так што ўспамінаў маіх пра горад, а значыць, і Памеранію,— і на кашэчыя слёзы не хопіць.
    Але адно здарэнне я помню, як бы яно было сёння. Я стаю на лесвічнай пляцоўцы другога паверха ў доме на Карлсплац, дзе мы тады жылі. Я ўсунуў галаву паміж балясаў балюстрады і ўважліва гляджу ўніз на пляцоўку першага паверха, выкладзеную чырвонай пліткай.
    Аж дрыжыкі бяруць, так я чакаю, калі там унізе хтонебудзь пройдзе, каб плюнуць на галаву гэтаму «камунебудзь», хто б ён ні быў. Цяпер ужо не помню, адкуль узялося такое рашэнне, рашыў — і ўсё, значыць, так таму і быць! Адчыняюцца дзверы, і, бачу, уваходзіць бацька. Ён не адзін, з ім яшчэ нехта. Але рашэнне ёсць рашэнне, яно — закон. Як толькі абое аказваюцца пада мной, я з поўнай губы і добрай ахвоты выплёхваю ўсё, што нацякло ў рот за доўгія хвіліны чакання.
    А нацяклотакі, мусіць, багата, бо тыя ўнізе спыніліся, як атарапелыя, і разгублена задралі галовы.
    — Ганс, ты?! — усклікнуў бацька, які ад здзіўлення нават не паспеў раззлавацца.— Што гэта табе ўчамярылася, ці ты малы?! Ну, пачакай жа!..
    I бацька пачаў хутка падымацца па лесвіцы, неяк там на хаду спагадаючы свайму таварышу.
    Але каб чакаць — якраз і не было ў маіх рахубах. Дзверы ў нашу кватэру насцеж; перш чым яны падымуцца, я шмыгану ў сенцы, бразну дзвярыма і паспею
    269
    схавацца ў шафу за вопратку — шукай мяне тады! Усё аблічана загадзя і наперад.
    Я тузануўся, каб вызваліць галаву, але — ці тое ад спеху, ці ад няўмеласці — галава, якая так спрытна ўшылася паміж балясаў, не лезе назад! Я падвойваю намаганні — ай кінь! — галаву як табе клінам заела!
    А вось і яны — мсціўцы, уцякаць позна, на ўсякі раз (апошні шанц!) я хутчэй у лямант, папершае, ад страху перад карай, падругое — галава ж!
    — Ганс, вылазь! — гнеўна крычыць бацька.— Ты што ж гэта надумаў такое — плявацца! Вы ўжо, калега, даруйце, калі ласка!.. He ведаю, што гэта хлопцу ўбілася!.. Ганс, вылазь, каму я сказаў!..
    Але мае патугі толькі слабнуць. Я ўжо разумею, што самому мне не вылузацца. Уся надзея на бацьку, у якога я толькі што трапна пацэліў.
    — Ганс, пастарайся, натужся! — Гэта ўжо гучыць пагрозліва.
    — He магу! — тхімчу я стараючыся.
    — Ганс! — Бацька поўны рашучасці.— Або вылазь, або зараз укіну!
    — He разумею,— задумліва гаворыць бацькаў калега.— Яно і праўда нібыта шчыліна вузкаватая для галавы.
    — Раз яна ўлезла туды, павінна і сюды! — упэўнена дакляруе бацька, угрунтаваўшыся на асноўным законе логікі.
    На жаль, неўзабаве я даказаў яму, што логіка — логікай, а я — мною.
    — Можа, пацягнем? — прапанаваў калега.
    Пацягнулі. Mary пабажыцца, што балясы рабіў вельмі старанны і акуратны сталяр, які ўпрыгожыў гладкія слупкі мноствам круглых вытачак. Асабліва вострыя канты былі на кольцах, мой прарэзлівы лямант быў яркім доказам таго, што галава падзякавала б за роўныя стаякі, без розных прыгожых фінціфлюшак.
    Мужчыны цягнулі мяне, а я гарлаў залежна ад іх рупнасці. Тым часам на пляцоўку высыпала ўся жаночая капэла з нашай кватэры, сярод іх мама і сёстры: ахі, охі, радыпарады — і ніякай рады.
    — Ен плюнуў на нас зверху! — паведаміў бацька маме з абурэннем і тузануў мяне мацней.
    270
    Я — у віск!
    (I дагэтуль я не пазбыўся падазрэння, што мае крыху адтапыраныя вушы — вой, ці не ад тых балясаў. Па вушы галава яшчэ лезла, а далей — ракавіны, як з жалеза, хоць ты іх пад гэблік пускай!)