• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — He, не, бачыў я гэтых. Яны як малпы ў сядле. Мне б не хацелася падахвочваць цябе, Ганс, у гэтым кірунку, я ўсё яшчэ не трачу надзеі, што з часам з цябе выйдзе чалавек.
    Калі бацька пакепвае, значыць, ён у гуморы.
    Абуджэнне на раніцу было цудоўнае. Я прачнуўся, і сон адляцеў адразу, але, адлятаючы, пакінуў ува мне адчуванне нечагась прыгожага, перажытага ноччу. Было яшчэ вельмі рана. У доме ўсе спалі, і горад спаў, толькі раннія птупікі шчабяталі ў садзе.
    Нечакана я ўсведамляю, што ў нас ёсць сад! Мы больш не ў Берліне, мы жывём у Лейпцыгу, з веранды нашага новага дома па некалькіх прыступках можна спусціцца ў сад. А ў гэтым садзе ўжо нешта цвіце: крокусы, анемоны, пралескі. I трава зелянее — ужо
    286
    вясна, скора вялікдзень, а галоўнае — у мяне канікулы. Самыя сапраўдныя, без урокаў, канікулы гультая, я ж учора бліскуча здаў экзамены! Я пераскочыў цэлых паўгода, я ў шостым класе!
    Мяне перапаўняе гонар, сяготаго я ўсётакі дасягнуў, нягледзячы на тое, што доктар Дакельман у душы лічыў мяне доўбняй! Але я справіўся! Гэта несумненна, і важкі доказ таму — веласіпед, новенькі мужчынскі веласіпед, які стаіць унізе, у падвале!
    На мяне наплывае мройнае адчуванне шчасця — вясна, канікулы, вялікдзень, шосты клас і веласіпед — гэта занадта! Я з асалодаю пацягваюся, пазяхаю,— атрымалася гучна, працягла.
    Годзе качацца. Устаю ціхаціха, каб нікога не патрывожыць. Спехам апалоскваю твар, але нядзельны гарнітурчык усётакі апранаю і тут жа крадуся ў падвал.
    Вось ён! Веласіпед маркі «Брэнабор» з утулкай свабоднага ходу і нажным тормазам. Бацька расшчодрыўся, ён выбраў не толькі найлепшую мадэль, але і купіў да яе падстаўку і ацэтыленавы ліхтар. Улюбёнымі вачыма я гляджу на мой веласіпед, потым рукой націскаю на педаль і раскручваю задняе кола, яно круціцца так шпарка, што не відно спіц! Рэзка паварочваю педаль у другі бок, і кола імгненна застывае: неверагодна хуткае кручэнне без паўзы змянілася поўным спакоем. Здорава!
    Зноў крадуся наверх, рэвізую маміну камоду са старызнай, знаходжу ручнік, які, на маю думку, больш няма чаго латаць. Канфіскую яго, бяру з швейнай машыны пляшачку з аліфай (чыстая костная)— і зноў уніз; і без таго бліскучы веласіпед націраю да ззяння, а ва ўсе змазаныя ўчора прадаўцом месцы дадаю па некалькі кропель аліфы.
    Раніца ўжо не самая ранняя, але яшчэ досыць paua, калі я заканчваю працу. Зверху чуецца шум — слугі пачалі ўборку. Разважаю: што рабіць далей. TaKi шчаслівы дзень, першы дзень канікулаў, хочацца пачаць яго неяк адмыслова. Успамінаю пра дзядзьку Ахіма, які жыве ў прыгарадзе Лейпцыга. Дні чатыры таму назад ён з цёткай ненадоўга завінуў да пас,— трзба ж і да іх з раніцы ў адведзіны. На веласіпедзе, вядома.
    287
    Яшчэ раз іду наверх. Сустракаю старую Міну — яна не вагалася і адразу згадзілася пераехаць з Берліна ў Лейпцыг — і на мясцовым дыялекце прашу ў яе два бутэрброды. Гэта яе крыху раздражняе, бо яна злуецца на ўсіх тутэйшых за тое, што ўсе яны гавораць не паберлінску і наогул усё вымаўляюць не палюдску. Вось днямі адзін паліцэйскі так проста ўзяў і заявіў ёй, каб яна садзілася не ў мяккую, а ў цвёрдую конку. He, людзі тут не людзі, а недарэкі нейкія. Канечне, крыху павыдурнівацца ніколі не лішне, але ж гэта, калі крыху, калі не лішне!
    Пакуль Міна бурчыць і робіць мне берлінскія бутэрброды, нас цікаўна слухае і разглядвае наша новая лейпцыгская жамчужына. Яна яшчэ зусім маладая, статная і адзываецца на імя Альбіна. У яе рыжаватыя валасы і белаябелая скура. Мне Альбіна падабаецца: паперіпае, наогул, па прычыне, якую я не магу дакладна сфармуляваць, а падругое, таму, што яна са мною вельмі ветлівая: звяртаецца да мяне на «вы» і называе панічом.
    Я пытаю яе:
    — Вы не ведаеце, Альбіна, якія фуражкі носяць «кароланцы»?
    — Але ж ведаю, паніч! Бардовыя з сярэбранымі палосамі. У іх самыя шыкарныя фуражкі ў Лейпцыгу!
    Канечне, усё гэта я даўно ведаю і сам, але ўсё ж прыемна лішні раз пачуць з чужых вуснаў пра тое шчасце, якое цябе чакае. У Берліне не насілі форменных фуражак у гімназіях.
    Міна абураецца:
    — I што гэта за глупства такое — пярэстыя фуражкі! Каб школьнікі адразу бачылі, хто з якой гімназіі, і тут жа біліся!
    — Шасцікласнікі не б’юцца, Міна! — заяўляю я ўрачыста, загортваю пад яе недаверлівымі позіркамі («Куды гэта табе, хлопча, прыспела з раніцы?») у паперу бутэрброды, адказваю цераз плячо: — Да снедання не чакайце, я паехаў да дзядзькі Ахіма! — і, перш чым Міна паспявае слова ўставіць, выскокваю з кухні.
    Цяпер трэба ўважліва вывучыць план горада, які (план!) я загадзя арганізаваў з бацькавага кабінета. Так: спачатку еду па Кронпрынцэнштрасэ, потым праз нейкі лес, не — парк, а далей уздоўж Плейсэ, увесь
    288
    час па «зялёнаму» — гэта на карце «зелень», а на дрэвах яшчэ гола! — амаль да самага дзядзькавага дома.
    Яшчэ даволі свежа, хоць і свеціць сонца. Вуліцы пустыя, раніцай яны здаюцца шырэйшымі і чысцейшымі, чым днём. Акрамя малочніц і хлопчыкаў, якія развозяць газеты і булачкі, нікога не відаць. He, відаць яшчэ толькі мяне, гордага, на веласіпедзе! Я еду без спеху, спяшацца няма куды і няма чаго, яшчэ толькі шэсць раніцы. Ды і наогул наўрад ці робяць візіты раней сёмай.
    Вось я і ў лесе — усётакі гэта лес, а не парк — і качу па прыгожай светлай веласіпеднай сцежачцы ўздоўж Плейсэ. Тут шмат домікаў, каля якіх перавернутыя дагары лодкі,— сёння ж прыйду сюды з Эдзі, будзем вучыцца веславаць. Канечне, Лейпцыг падабаецца мне больш за Берлін. Каля рэстаранчыка «Вадзяны бог» я прыпыняюся, стаўлю веласіпед да лаўкі і хаджу тудысюды, каб крыху сагрэцца; на хаду жую бутэрброд. Потым педалюю далей, па дарозе раблю яшчэ дватры прыпынкі — інакш прыеду ў госці занадта рана.
    У сем з нечым я званю каля форткі ў гародчык. 3 акна высоўваецца сам дзядзька Ахім.
    — Ты?.. Ты, Ганс?..— пытае ён даволі здзіўлена.— Што здарылася?
    — А нічога! — адказваю я, крыху сумеўшыся.— Проста надумаў адведаць вас... У мяне вось новы веласіпед...
    Але, па ўсім відаць, веласіпед дзядзьку не вельмі цікавіць.
    — Ну добра, заходзь, сынку! — гаворыць ён, змірыўшыся з воляй лёсу.— Часу ў мяне, праўда, у абрэз, апалове дзевятай трэба быць у горадзе!
    Я заходжу, вітаюся з дзядзінай і дзядзькам. Мяне садзяць снедаць. Але я не магу сесці за стол тут. Сядзець у пакоі — сіл маіх няма. Бо ўсе сцены ўвешаны сувенірамі з розных краін. Дзядзька папаездзіў па свеце; у яго плантацыя ў Бразіліі, ферма ва ўсходнеафрыканскай калоніі. На сценах на стракатых дыванах размясціўся мала не цэлы этнаграфічны музей.
    Дарэмна мяне клічуць снедаць. He да таго. Нарэшце дзядзька кажа з усмешкай:
    289
    — Ну добра, Ганс, калі ўжо не хочаш есці, дык выкуры хаця б цыгарэту. Ты ж курыш?
    — Вядома! — хлушу я, вокам не змаргнуўшы, і бяру цыгарэту з партсігара. Папраўдзе, я яшчэ ні разу не курыў, нават у галаву не прыходзіла. Па нейкім нечаканым счапленні думак і каб паказаць сваю сталасць, я заяўляю:
    — А я ўчора здаў экзамены ў шосты клас. Тата мне падарыў за гэта веласіпед.
    — Вось яно што,— гаворыць дзядзька даволі абыякава.— Вельмі радасна, вельмі. Але мне пара. Развітайся з цёткай, Ганс, і правядзі мяне да станцыі.
    He паспеў прыйсці, як ужо і назад трэба; нават я разумею, што мне на гэта даволі ясна намякаюць. (Толькі пазней я выведаў, што цётка з дзядзькам трываць не маглі ніякіх візітаў, асабліва сваяцкіх! Лепш за ўсё ім было, калі яны адны заставаліся дома.) А з другога боку яно і добра, што я выйшаў на вуліцу: можна непрыкметна выкінуць цыгарэту. A то мне зрабілася неяк нядобра, шлункі, нібы ліфт, падымаюцца ўгору, а ў галаве нейкі туман. Як толькі дзядзькава постаць знікае на станцыі, я даю нырца ў кусты, і з’едзеныя бутэрброды вывяргаюцца назад. «Больш нізавошта! — прысягаю ў думках.— Як жа гэта агідна — курыць!» (Спусташаючы страўнік, я і не падазраваў, што гэта цыгарэта ўратавала мне жыццё!)
    Аблегчаны, з праяснелай галавой, я бяру курс на родны дом. Млявасць прайшла, я ўжо радасна думаю пра снеданне. Назад еду не цераз лес, а па даволі нудных і выбоістых брукаваных вуліцах прадмесцяў. Неўзабаве справа паказваюцца нейкія доўгія будынкі, на шыльдзе чытаю: гарадская бойня.
    Тут ужо гладкі асфальт, вуліцы амаль пустыя. Міжволі націскаю на педалі, хутчэй, хутчэй,— да чаго ж добра ляцець на веласіпедзе! Ап’янелы ад хуткасці, я рэзка ў крутым віражы заварочваю ў завулак і бачу перад сабой пару гнядых, якія скачуць на мяне, і мясны фургон!
    He памятаю, ці паспеў я затармазіць. Я наогул далей нічога не памятаю. Бачу толькі конскія персі, якія ўздыбіліся нада мною, бачу доўгія конскія ногі з блішчастымі падковамі, ногі гэтыя ўсё растуць, растуць...
    Пра далейшыя падзеі першага дня маіх канікулаў
    290
    я, зразумела, магу расказаць вельмі мала. Далей было тое, што заўсёды бывае ў такіх выпадках: навокал на дзіва хутка сабраўся натоўп. Праз натоўп праціснуўся паліцэйскі і, нагнуўшыся да мяне, паспрабаваў высветліць, хто я такі, чый буду. Калі ён спытаў у мяне прозвішча і адрас, я быццам бы чотка адрапартаваў яму: «Тры гады»,— што яўна не адпавядала майму ўзросту. Але вось вам яшчэ лішні доказ таго, як усётакі карысна быць сынам акуратнага бацькі: на плане Лейпцыга, які быў знойдзены ў маёй кішэні, былі напісаны і прозвішча і адрас. Нейкая чулая душа прынесла матрас, і мяне першнаперш перанеслі ў цяпло, у бліжэйшую крамку, гаспадар якой аказаўся не такі шкадобны і нават энергічна пратэставаў, баючыся, што я не толькі перапэцкаю крывёю магазін, але і разганю пакупнікоў... А я і праўда быў увесь у крыві. Удар капытом прыйшоўся якраз у рот, губа была разарвана, зубы — каторыя выбіты, каторыя — тырчалі ва ўсе бакі; што да астатняга, дык астатняе высветлілася потым...
    (А высветлілася, што ў сутычцы з гнядымі мне яшчэ перапала порцыя дышлем, хоць і не вельмі вялікая. Порцыя гэтая вельмі доўга і балюча пераварвалася ўва мне.)
    Адзін паліцэйскі застаўся дзяжурыць каля крамкі, другі паспяшыў да маіх бацькоў, каб падрыхтаваць іх да страшнай навіны. Тым часам па мяне прыехала санітарная машына. Эдзі, які сустрэў мяне каля нашага дома, уляцеў да бацькоў з крыкам:
    — Ганса прывезлі! Тата, мама, яго прывезлі! Ён яшчэ крышачку жывы!
    Пад кіраўніцтвам урача з мяне пачалі здымаць вопратку. Асабліва ўразіла мяне — канечне, потым, пазней,— што бялізну давялося разразаць, бо, як толькі за яе браліся, я стагнаў і енчыў. Сатрасенне мазгоў, несумненна, было, а наколькі цяжкае — высветліцца пазней. Рана ў роце аказалася «не страшная, страшна яна толькі глядзелася». Зламаны быў і ступак.