• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Але тут прыйшло самае страшнае: знайшлася старая скакалка з зялёнымі ручкамі! Што было рабіць? Як растлумачыць грознаму дзядзьку, чаму дзве? Мама хавала і перахоўвала вяроўчыну з чырвонымі ручкамі, але ніводная схованка не здавалася ёй надзейнай. Нарэшце мама дадумалася пазбыцца зусім здрадніцы скакалкі і знішчыць сведку свайго ганебнага ўчынку. Утапіць!
    Мама зноў выбралася з дома і, калі паблізу нікога не было, шпурнула скакалку ў Хэльду, рэчачку, якая прасочвалася цераз горад. Але — о жах! Скакалка не пайшла на дно, яна паплыла! Што, калі яе вылавяць, што, калі пачнуць дапытвацца, чыя яна, што, калі паліцэйскі прыйдзе да дзядзькі (у дзядзькі вечна нейкія справы з паліцыяй!),— дзядзька як толькі пачуе пра скакалку, ён тут жа клікне маму, і яна з першага слова выдасць сябе! Ад страху прапаў сон.
    Магчыма, камунебудзь з чытачоў мамін учынак на першы погляд здасца недарэчным,— ну, як было не ведаць, што пяньковая вяроўка з драўлянымі ручкамі не патоне! — але, з другога боку, тое, што мама,
    224
    калі рашыла знішчыць скакалку, падумала перш за ўсё пра Хэльду, сведчыць пра яе кемлівасць. А ўсё таму, што на памянёную Хэльду маме ўказалі яшчэ раней, прычым настойліва, і мама ўжо не першы раз карысталася паслугамі гэтай рэчкі.
    Самае ж ненавіснае ў доме дзядзькі Пфайфера было тое, што кожнай раніцы ёй давалі з сабою ў школу старую чэрствую булачку. Па нейкіх не зразумелых мне прычынах гэта лічылася самай здаровай ежай — для моладзі, вядома. Думаю, дзядзька Пфайфер снедаў чымсьці лепшым. Мама ўжо глядзець не магла на тыя цвёрдыя, як падэшва, булачкі. У школе яна не адважвалася пакідаць іх, таму кожны раз прыносіла булачку дамоў і хавала ў шафу. Кожны дзень дабаўлялася новая, і праз нейкі час іх набралася багата. Цётка, вядома, аднаго разу выкрыла сховішча і ахнула з такога непаслушэнства!
    Пасля дэталёвага абмеркавання праблемы гэтыя сухары, размочаныя ў малацэ, рашылі даваць маме на вячэру, што зноў жа было прызнана вельмі карысным для маладога арганізма, але апетыту мамінага не палепшыла. Кожны вечар яна ў слязах сядзела над блакітнай місачкай з размочанымі сухарамі, з агідаю глытала і не рашалася ўстаць, пакуль не з’есць усю порцыю.
    Адна толькі думка суцяшала маму: рана ці позна булачкі скончацца. Але гэта, канечне ж, была ілюзія, бо ранішняя булачка заставалася... Вячэрнія «пробы» ніяк не спрыялі добраму смаку на гэту ежу, мама не хацела іх ні сухіх, ні размочаных і паранейшаму насіла дамоў. Паколькі шафа была непрыдатным складам, мама знайшла іншы схоў, больш надзейны: пустую камодную шуфляду ў гасцінай.
    Але аднаго разу шуфляда спатрэбілася, склад быў выяўлены, і абурэнню такім настойлівым непаслушэнствам не было меж! Маму чакала бясконцая чарада блакітных місачак, а вячэрнія трапезы і без таго сталі пакутай, раніцай — зноў агіда і роспач. Сваімі сіламі мама ніколі б не выбралася з замкнутага кола, так яе запалохалі. Але тут пара сказаць, што ў дзядзькавым доме жыла адна старая панурая істота, амаль нямая, якая з векапомных часоў прыбірала пакоі, кухарыла, з няўзрушным драўляным тварам пераносіла ўсе ка
    8 Зак. 732
    225
    прызы і зажывошчы дзядзькі і наогул, здаецца, была яшчэ больш суровым варыянтам нашай старой Міны.
    Аднойчы нават гэтая счарсцвелая старая дзеўка пашкадавала маму, яна разявіла нарэшце рот і сказала:
    — Слухай сюды, Лавізачка, слухайно! Калі ты ідзеш у школку, табе ж трэба цераз рэчку... I калі чаго есткі не хацецьмеш, дык зірні цераз парэнчу, зірні, дзецетка... Хэльда, яна ўсётакі лепей, чымся шафа ці камода...
    I хаця гэта дэльфійскае аракульства прагучала двухсэнсоўна (а так яно і было заўсёды ў Дэльфах!), мама зразумела добрую параду, і з таго часу праблема ранішніх булачак была вырашана канчаткова. А калі пазней, як ужо было сказана, узніклі складанасці з чырвонымі ручкамі, мама ўжо ведала, што Хэльда зробіць ласку — прыме і з ручкамі.
    Мама прыгадвае, што за ўсе яе дзіцячыя гады грошы, прытым шалёныя грошы ў пяць пфенігаў, былі ў яе яшчэ толькі адзін раз; мусіць, яны з’явіліся ў яе пасля канікулярнай паездкі ў «бурачны капец». Дзень у дзень мама круціла сабе галаву — куды ўкласці гэты капітал, бо, што яму нельга заставацца ў доме, як божы дзень ясна. Калі б у яе знайшлі гэту суму, паследавалі б не толькі суд і расправа, паляцела б і строгае пісьмо ў «бурачны капец», а гэта — на прамілы бог!
    Пасля доўгіх разваг і прыкідак мама спынілася на пірожнымтрубачцы з узбітай смятанай, якое ў тыя часы яшчэ можна было купіць за пяць пфенігаў. Як толькі рашэнне было знойдзена, маме дух перахапіла: так захацелася пірожнага. Яна мігам злётала да кандытара, купіла трубачку, вярнулася ў сад, схавалася за кустамі агрэсту і ўтрубіла яе да крышкі.
    Спадабалася пірожнае ці не, мама ўжо не памятае, затое вельмі добра помніць, як некалькі тыдняў яна жыла ў страху, што яе злачынства выкрыецца. Яна зрабіла вельмі неабачліва, што купіла трубачку ў «фамільнай» кандытарскай, і цяпер, гуляючы з дзядзькам альбо цёткай, яна праходзіла міма гэтай лаўкі, а лавачнік пачцівенька вітаўся і часам нават абменьваўся словамдругім з усемагутным герам саветнікам юстыцыі — і кожны раз мама чакала, што кандытар возьме ды спытае:
    226
    — Ну як, Лавізачка, а ці ўсмакавала табе мая трубачка?
    Гэтыя шпацыры з дзядзькам і цёткай былі кашмарам. Звычайна дзядзька ішоў наперадзе; невысокі ростам, але ладна ўкамплектаваны, ён няспешна крочыў — шпацыраваў. На штрыфелі пінжака ён заўсёды насіў зашчапку, якою замацоўваў на грудзях панаму, як толькі ззаду заставаліся апошнія гарадскія дамы. У дзядзькі была львіная галава — яна моцна пацела — з магутнай сівой грывай. Зычным голасам дзядзька загаворваў ледзь не з кожным сустрэчным і штонебудзь узвяшчаў — часцей за ўсё не вельмі прыемнае.
    За дзядзькам следавалі яго абедзве паненкі. Калі працэсія набліжалася да невялічкай мясцовай купальні, блізарукі дзядзька пытаўся, не зважаючы на публіку:
    — Луіза, хто там купаецца, мужыкі ці бабы?
    — Мужчыны, дзядзька Пфайфер! — адказвала мама.
    — Тады глядзець налева! — камандаваў ён і старанна сачыў, каб яго загад выконвалі.
    Часам дзядзьку разбірала ахвота паглядзець, ці прыстойна ходзяць яго «паненкі», і ён прыстройваўся ў ар’ергардзе. Пры гэтым часта перападала і цётцы — то яна «пыл круціць», то яшчэ чым, то ў яе дрэнна распраўлена хустка,— але найбольш натацый маме.
    — Луіза, трымайся роўна!.. Луіза, не целяпай рукамі!.. Луіза, глядзі пад ногі, ты толькі што спатыкнулася!
    I ўсё гэта без упыну, на поўны голас, на людзях. Усё роўна як пад шпіцрутэнамі праз строй. Людзі, убачыўшы мясцовага тырана за спажываннем плёну дыктатарскіх правоў, яшчэ здалёк пачыналі выскаляцца, але скора пахмурнелі: дзядзька нікога не прапускаў так, кожнаму выдаваў пад вэксаль.
    На думку дзядзькі, у мамы была дурная прывычка ставіць правы ступак крыху наўскос.
    — Ты зноў заграбаеш правай, Луіза! — абураўся ён.— Сто разоў табе казаў... Ну, пачакай... прыйдзем дахаты...
    I дзядзька пачынаў голасна распяваць на свой прыдуманы матыў:
    8*
    227
    — Адна персонаа на правую наагу касаая! Адна персонаа на правую нагу касаая!
    Далей з паэзіяй не ладзілася, але з мамы хапала і гэтага. Часам яна не ведала наогул, як трэба ісці, кожны яе крок быў няправільны: у такія хвіліны хацелася сесці і застыць назусім. Але самае жахлівае было, калі дзядзька ішоў поруч і расказваў, як ёй неўзабаве будуць аперыраваць правы ступак. Ён не апускаў ніводнай крывавай драбніцы, гаварыў, як пачнуць пілаваць костку, зашываць разрэз (у мамы ўжо быў вопыт!), прыгадваў усякія нажы, абцугі і шмат чаго яшчэ.
    Нарэшце дабіраліся да загараднай кавярні «Рыбацкая халупка». Маму садзілі на крэсла, і яна, як добра выхаваная дзяўчынка, шыла, вышывала, вязала; а тым часам яе школьныя сяброўкі і тут жа, паблізу, бавіліся і весяліліся, часам спагадліва і насмешліва паглядаючы на няшчасную «калываху». У горкія гадзіны мама, мусіць, думала: «Чаму ім так добра, а мне не? Чаму ім дазваляюць усё, а мне нічога?» Гэта былі пытанні, на якія мама не магла знайсці адказу. I калі пасля такога дзяцінства мама не агрубела, не зачарсцвела, а захавала мяккі, прыветлівы нораў, нават не адвыкла радавацца жыццю, дык у гэтым абсалютна ніякіх дзядзькавых заслуг няма.
    На другі дзень у школе маме ўжо заставалася за «ўзорнасць». Дзеці наогул жорсткія, яны не разумелі, што маме такой быць загадана, што яна ахвотна была б «няўзорнай». У школе мама ні з кім не вадзілася, бо не дазвалялі, дзядзька не дазваляў. Мама абавязана была быць першай вучаніцай у класе, так сказаў дзядзька. I калі аднойчы мама з’ехала аж на чацвёртае месца за тое, што адзінаднюсенькі раз засмяялася на ўроку, для дзядзькі, здавалася, настаў канец свету — прынамсі, так яно выглядала.
    Мама часта хварэла і прапускала ўрокі, таму ёй нялёгка было пастаянна трымаць за сабой першае месца. Вядома, прапушчанае яна магла наганяць па падручніках, але калі ўзяць, напрыклад, закон божы... Яго ва ўстанове фройляйн Мітэнцвай для паненак з вышэйшых саслоўяў выкладалі даволі самабытна. Калі паненка магла без запінкі і пярэдыху назваць кнігі Старога і Новага запаветаў ад пачатку да канца і з
    228
    канца наперад, лічылася, што яна валодае неабходным багажом ведаў па гэтаму прадмету. Апрача таго, трэба было назубок ведаць калены Ізраілевы, чатырох вялікіх і малых прарокаў, а таксама дванаццаць сыноў Якава і дванаццаць вучняў Хрыста.
    Фройляйн Мітэнцвай была вельмі строгая, асабліва часта яна інспектавала ўрокі закона божага і «ганяла» па пяцікніжжы і вучаніц і настаўніц. I тых і другіх яна без жалю адчытвала за любую замінку. Быў у фройляйн Мітэнцвай і свой «фірменны наедак» : прыдумаўшы некалькі груп пыганняў з патрэбнымі адказамі, яна ўдзёўбвала іх вучаніпам і час ад часу апытвала ў заведзенай паслядоўнасці. Вывучыць адказы дома мама не магла, бо гэта былі арыгінальныя вымудры фройляйн Мітэнцвай і ні ў якіх кнігах не былі запісаны. Аднаго разу пасля хваробы мама пачула ў класе чарговую гульню ў пытанніадказы:
    — Чаму Ісус Хрыстос нарадзіўся чалавекам?
    — Каб чалавекаў жа вызваліць!
    — Ад чаго трэба было вызваліць чалавекаў?
    — Ад смачных арахоў!
    Гэта была суцэльная загадка: адважыцца на ерась і спытаць мама не магла, і таму, калі падышла яе чарга, яна, крыху павагаўшыся, крыху неразборліва, але таксама адказала: