• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    — А вы ўсе пачысцілі зубы?
    Зноў радасны лямант:
    — He!
    Голас дапытвае трэці раз:
    — А вы ўсе гатовы?
    He думаючы, крычым: «Усе!», а мама паспешна дадае:
    — Чакаем толькі Міну!
    — To дачакайцеся! — адказвае голас, і за дзвярыма ўсё аціхае.
    Але пах запаленых свечак прасачыўся ўжо на калідор. Мы аж падскокваем, цярпець далей немагчыма. Я кручуся на адной назе, як ваўчок. Эдзі збялеў ад хвалявання. Раптам ён са змрочнай рашучасцю падыходзіць да Крысты, бярэ яе руку і цалуе!
    Крыста чырванее, як бурак, і вырывае руку. Мы ад нечаканасці — у рогат.
    — Нашто ты гэта зрабіў, Эдзі? — здзіўляецца мама.
    — А, так! — адказвае ён, зусім не сумеўшыся.— Трэба ж нешта рабіць, ну вось я... Ад гэтага чакання можна розумам зайсціся!..
    Пасля такога вычарпальнага тлумачэння ён становіцца поплеч са мной і б’е мяне кулаком па біцэпсу. Усе перадумовы і прычыны для добрай лупцоўкі — вось яны, але...
    Але тут нарэшце і Міна! На мой погляд, яе прылізаныя валасы нічым не лепшыя за будныя,— і чаго было нудзіць чаканнем.
    — Тата, мы ўжо! Мы ўжо! — крычыць мама, і ў тую ж хвіліну — серабрыстае ціньканне маленькага званочка. Мы строімся ў шарэнгу па ўзроставым ранжыры, што, зрэшты, дакладна адпавядае росту. Мы стаім адзін за адным, як трубы аргана, адна толькі
    209
    няўдалая ростам Міна паміж Крыстай і мамай псуе ўсю гармонію...
    Дзверы каляднага пакоя — насцеж, і ўсіх вітае яркае ззянне, відната пайшла такая... На чале з Эдзі, як гусі, цугам крочым да ёлкі. Бацька, седзячы каля раяля, сустракае нас шчаслівай усмешкай.
    Па святому закону нам нельга глядзець ні направа, ні налева, мы павінны, як па шнурочку, праставаць на ёлку, выстраіцца перад ёю, бо самае першае — абавязак, а ўжо толькі потым — забавы. Выкананне ж абавязку ў тым, што ўсе мы пасля кароткага музычнага ўступу спяваем «Ціхая ноч, святая ноч». Вядома, «усе мы» — гэта не мы ўсе, бо я толькі так для блізіру губамі плямкаю, ды і тое толькі спачатку, бо дзе ж мне раўняцца з імі — яны вунь на якія вяршыні ўспароліся!
    А тым часам я вывучаю ёлку. Так, у нас зноў сапраўдная калядная ёлка, такая, якою яна і быць павінна, ад падлогі да столі. Значыць, бацьку зноў удалося нас абважыць, бо не ў апошнюю ж хвіліну ён купіў яе! I дзе толькі хаваў?! Ну нічога, затое ўжо на другія каляды я не пападуся ў нерат! Высачу!
    На ёлцы цацкі, знаёмыя нам змалку: золата і срэбра, стракатыя папяровыя ланцужкі, розныя геаметрычныя фігуры, ромбы, кубы з каляровымі гранямі, якія мы сваімі рукамі выклейвалі доўгімі зімовымі вечарамі. Былі там і старадаўнія васковыя фігуркі з дзедавага дома, пяшчотна размаляваныя анёлкі і перш за ўсё — канарэйка на зялёным абручыку, якую мама кожны раз не хоча вешаць, бо ў птушкі няма хваста. Але ўсе мы з бацькам настойваем, каб яна вісела, бо якія ж каляды без канарэйкі. Акрамя ўсяго гэтага на ёлцы развешаны ледзянцы, баранкі, чорныя шакаладныя фігуркі, пазлацаныя арэхі. Глядзі ты: нічога не забылі, вось і традыцыйныя цукеркіляскаўкі, з якіх мы адкрыем стральбу пры разграбленні ёлкі ў навагодні вечар!
    Песня дапета, бацька ўваходзіць да нас у кола і падбадзёрвае:
    — Ну, Эдзі, смялей! Давай!
    Эдзі адкашліваецца і пачынае калядны вершык. Вершык не доўгі, і падыходзіць мая чарга. Я расказваю калядную гісторыю: «А было гэта не за нашай
    210
    памяці, якраз таго часу, калі кайзер Аўгуст выдаў загад, каб увесь свет шанаваў...» I сам не ведаю, як гэта мне собіла вылезці з цэлай гісторыяй, калі іншыя лёгка абышліся кароценькімі вершыкамі. Уявіць, што бацькі ўжо тады распазналі, што я больш здатны на прозу, чым на лірыку, бадай, занадта смела будзе.
    Я адбарабаніў сваю гісторыю і саступіў месца сёстрам. Дзякаваць богу, у іх таксама ўсё пайшлогладка. Было аднойчы, калі Фітэ паленавалася вывучыць калядны верш і ўзамен прачытала той, які нядаўна вучыла ў школе. To была цудоўная балада Бюргера * «Ленора», і я ўявіў сабе Ленору, якая імчыцца на калясніцы бога сонца вакол ранішняй зары. Балада была прыгожая, хвалявала да слёз, адна бяда — вельмі доўгая і таму аддаляла раздачу дарункаў... Добра яшчэ, што на куццю даруюцца і забываюцца ўсе грахі і правіны!
    Пакуль выступаюць сёстры, я потайкам касавуруся на столікі. Трэба ж, прынамсі, выгледзець, дзе мой столік, каб потым знайсці яго адразу. Летась ён стаяў каля печы. Але з першага агляду мяне асляпляе такое мноства белых абрусаў, свечак, кніжных стосаў і яркіх бліскучых прадметаў на століках, што вочы разбягаюцца і я не магу ахапіць нічога толкам. Ды і бацька падышоў да мяне ззаду, павярнуў маю галаву да ёлкі і шапнуў:
    — He касавурся, не касавурся! Ад касых вачэй дарункі разлятаюцца!
    Гэтаму я, вядома, не верыў, але палічыў разумным выканаць патрабаванне.
    Дзякаваць богу, Іцэнпліц таксама не задоўжылася. А што яна, зрэшты, чытала? Я не чуў ні слова! Потым мы абыходзім усіх па чарзе, віншуем, жадаем вясёлых свят, бацькі нас цалуюць, і нарэшце, нарэшце! — кліч:
    — А цяпер хай кожны знойдзе свой стол!
    Невялікае замяшанне, штурхатня — і цішыня! Глыбокая цішыня!
    Кожны, затаіўшы дыханне, стаіць каля свайго століка. Нічога пакуль не чапаюць, толькі глядзяць. Вось
    * Готфрыд Бюргер (1747—1794) — нямецкі паэт. Стварыў новы для нямецкай літаратуры жанр балады.
    211
    яна, мара мая — «Канструктармостабудаўнік». Цяпер я ўжо дам магчымасць Цэзару навесці мост праз Рэйн. А вось «Жыццё з маімі жывёламі» Гагенбека *. A no634 — далібог! — Нансен **, мой першы Нансен! Божухны, вось ужо калі начытаюся за каляды... А тут у круглых скрынках рымскія легіёны, германцы і сапраўдныя грэчаскія баявыя калясніцы! Ну ж і будзе бітва!.. Пераводжу дух. Божа, як прыгожа! Усе са мной такія добрыя, а я з імі які?.. Але ад сённяга ўсё пойдзе зусім інакш, цяпер ужо я буду іх толькі радаваць. 3 хваляваннем дастаю са скрынак алавяных салдацікаў, пачак за пачкам...
    Цішыня ў калядным пакоі змяняецца радасным шумам, усе віншуюць адно аднаго, хваляцца падарункамі... Пачынаецца мітусня... Сёстры пасля першага беглага агляду цяпер цікавяцца глыбей... Бацька з мамай пераходзяць ад століка да століка. Мама патрабуе, каб мы ацанілі па вартасці і «карысныя падарункі»: новыя кальсоны, касцюмчыкі. Але «карыснае» нам не цікава, кальсоны і без таго ў нас былі і яшчэ будуць, кальсоны — не каляды, а вось алавяныя салдацікі — гэта каляды, гэта свята! I поўнае блюда салодкага — таксама каляды. Пільным вокам цікую на горку апельсінаў і мандарынаў. Іх вельмі многа, гэта супакойвае, галоўны ж ласунак — салідны запас салодкага,— от ужо аб’ямося! А ў запасе яшчэ тое, што развешана на ёлцы! Праўда, плюндрыць яе да Новага года нельга, але ж не ўпамятае бацька, што і дзе паразвешвана і колькі, і наогул на свята ўсе забароны толькі званнем строгія.
    Сёстры мае з братам разважалі прыкладна гэтак жа, дык і вынік год у год паўтараўся: у навагодні вечар «парадны» бок ёлкі быў жалю варты. А задні — абскублены дачыста. Гэтак жа рэгулярна сердаваў бацька, але не вельмі каб, бо пакаляднаму.
    Нечакана ў пакоі пачулася горкае рыданне. Мы
    * Карл Гагенбек (1844—1913) — заснавальнік сусветна вядомай фірмы ў Гамбургу, якая гандлявала дзікімі жывёламі. Славуты заасад Гагенбека каля Гамбурга ўпершыню паказаў дзікіх жывёл ва ўмовах, блізкіх да натуральных. Сваё жыццё і дзейнасць Гагенбек апісаў у кнізе «Пра жывёл і людзей».
    ** Фрыцьёф Нансен (1861 —1930) — вядомы нарвежскі даследчык Арктыкі, вучоны і грамадскі дзеяч.
    212
    ўздрыгнулі і павярнулі галовы. Гэта Крыста, якая ўпершыню сустракала каляды далёка ад бацькоўскага дома. Радасць і смутак агарнулі дзяўчыну...
    — Ах, я такая няшчасная! Ах, калі б я цяпер была дома! Ах, панечка саветніца, вы такая добрая... і начныя сарочкі завельмі шыкоўныя для мяне... Ах, калі б я магла іх паказаць сваёй мамцы, хоць на пяць хвіліначак! Ах, я зусім не заслужыла ўсяго гэтага! He, пані саветніца, ой не! Вунь і тую рэшту поліўкі, што пані саветніца на тым тыдні шукала, гэта ж я ўпарола! А два кавалкі смажанай цяляціны — а таксамачкі ж я! Але больш нічога, шчырая праўда, каб я так сябе памятала, як перад богам клянуся! Як жа я цяпер буду надзену такую прыгожую начную сарочку... не... Ах, якая я няшчасная!
    Рыданні заціхлі ўдалечыні, мама павяла пакаянніЦУ Ў другія, цішэйшыя пакоі, больш прыдатныя для споведзі.
    Вы думаеце, мы ўсё агледзелі? I цяпер можна прыступаць да гульняў, ласункаў і кніг? He. Бо тут якраз пачынаецца новы тур раздачы! Бо ў нас столькі цётачак і дзядзечак: усё, што яны панапрысылалі да каляд, ляжыць пад бацькавым сталом яшчэ цалюсенькае, акуратненька ўпакаванае, такое, якім яго і прынёс паштальён. Мы абсыпаем бацьку, ужо вярнулася і мама, служанкі на кухні канчаюць прыгатаванні да вячэры, і на нас зноў ліецца залаты дождж падарункаў, і кожны новы — яшчэ адно свята сярод свята.
    Але адбываецца ўсё гэта не вельмі хутка, бацька не любіць лішняга спеху, яму каб усё па парадку. Вось ён бярэ першы пакунак і абвяшчае: «Ад цёткі Герміны і дзядзькі Петэра»,— і пачынае павольна і акуратна развязваць шнурок. У нашым доме рэзаць шнурок нельга — нашто ж яго рэзаць, калі гэта шнурок! — усё развязваецца, колькі б там ні было кавалкаў і вузлоў. Мы з дрыжыкамі сочым за бацькавымі пальцамі. Вузялок ніяк не паддаецца. Але бацька спакойны, не тое што мы. Зняты шнурок ён зматвае ў кальцо, якое мы называем «выратавальным кругам».
    — Эдзі, скрынку для шнуркоў! — гаворыць бацька, і Эдзі момантам прыносіць яе. «Выратавальны круг» займае сваё месца побач з яму падобнымі, гатовы для далейшага ўжытку. Разгортваецца папера,
    213
    пад ёю відна кардонная скрынка — яна таксама ўвязана!
    Наша цярпенне восьвось лопне. Працэдура развязвання і зматвання паўтараецца. Але вось са скрынкі здымаецца накрыўка, і на белай шаўковай паперы, пад якой схавана такое вабнае змесціва, ляжыць... каляднае пісьмо.
    Зноў замінка; спачатку чытаецца пісьмо, потым ужо разгортваецца пакунак. А некаторыя ж пісьмы вельмі доўгія і нудныя — так, прынамсі, лічым мы, дзеці.
    Нарэшце пакончана і з гэтым. Падарунак дастаюць і дзеляць. Адны радуюцца, другія спрабуюць схаваць сваё расчараванне. Дзядзькам і цёткам нялёгка патрафіць нашым густам. Тыя, хто даўно ў нас не гасцяваў, лічаць нас яшчэ дзеткамібубачкамі, яны нават не ведаюць, як мы падраслі, як сягнулі мудрасцю і розумам...