Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Гэта, вядома, высока ўзносіла нашу фантазію, але
203
ёлкі як не было, так і не было. А свята восьвось... мы ўжо не адставалі. I тут раптам бацька зусім абыякавеў: ат, абрыдла гэта бясконцая беганіна, ды і ёлкі што ні дзень то даражэйшыя. He, лепш пачакаць да 24 снежня, а там, за некалькі гадзін да куцці, спадуць цэны, бо ўсе ўжо панакупляюцца, і шкада, каб рэшта ёлак не прапала. Рызыка, вядома, ёсць, бо могуць усё расхапаць, але лепш пайсці на рызыку, чым пераплачваць немаведама якія шалёныя грошы.
Калі бацька гаварыў такое, я заўсёды сачыў за маршчынкамі каля яго вачэй. Па гэтых маршчынках можна было пазнаць, жартуе бацька ці гаворыць праўду. Але той і сам добра ведаў пра хітрыя знакі на сваім твары, умела хаваў іх — і ўсётакі пакідаў нас на раздарожжы. Мы шныпарылі па кватэры, абнюхвалі ўсё, лазілі на гарышча, спускаліся ў сутарэнне, але ёлкі нідзе — ні веду ні следу.
(Аднойчы пад час вобыску я напароўся на маміну схованку з каляднымі падарункамі. Я не ўтрымаўся і паглядзеў. I... больш бязрадаснага і нуднага свята, чым тое, у мяне ніколі не было. Давялося прытварацца, паказваць радасць і здзіўленне, а самому выць хацелася! 3 таго часу ў перадкалядныя дні я ўпарта адводзіў вочы ад любых пакункаў, нават самых звычайных.)
I вось, значыць, пастаноўлена цвёрда: бацька купіць ёлку за некалькі гадзін да раздачы падарункаў. Нас агартала паніка. Мы з трывогай сачылі, як меншаюць запасы ёлак на гарадскіх плошчах, мы прасілі, мы малілі — бацька быў непахісны.
Для суцяшэння ён прыдумаў новую гульню: адгадваць падарункі. А загадваў ён прыкладна так:
— Круглае і з дрэва, але ж кантаватае і з металу, новае, але яму больш за тысячу год, лёгкае, але ж і цяжкае. Гэта табе, Ганс, на каляды!
Тут і за цэлы дзень не адгадаеш! А мама часам спалохана войкала:
— Гэта зусім лёгка, бацька. Ён адгадае! Ты адбіраеш у яго радасць!
Але бацька ведаў сябе, і я сапраўды не помню выпадку, каб адгадаў.
Тым часам свята ўсё бліжэй і бліжэй. 24 снежня бацька ўставаў раней і разам з мамай ішоў у калядны
204
пакой, як цяпер называлі яго кабінет. На каляды бацька не працаваў. Ён хацеў быць з сям’ёй. На ўсякі выпадак мы правяралі ўсе замочныя дзіркі, хоць і ведалі, што прадбачлівы бацька загадзя іх пазатыкае. Па кватэры праносілі таямніча накрытыя прадмсты. Усе ўсміхаліся, нават буркатуха Міна.
Да полудпя мы, дзеці, яіпчэ займалі сабе чымнебудзь рукі. Звычайна мы не ўпраўляліся закончыць падарункі адно аднаму і бацькам і цяпер спешна пілавалі лобзікам, нешта выпальвалі, нешта давязвалі, дашывалі і чаго толькі не выраблялі — пасля гэтага па кватэры было ні прайсці ні праехаць.
На абед як заўсёды падавалі ялавічыну з тоўчанай бульбай. Мама лічыла, што няма чаго нам псаваць шлункі, і таму трэба загадзя наесціся пад спражку. Пасля абеду нецярплівіца аж калаціла нас, што мы сноўдаліся па кватэры як аглушаныя, не ведаючы, дзе каму і да чаго прыткнуцца, увесь час успыхвалі свары. Нарэшце бацька выпраўляў нас на вуліцу, строга наказаўшы не паказвацца яму на вочы да шасці — усё роўна раней падарункаў раздаваць не будуць.
На вуліцы мы адразу разыходзіліся хто куды. Сёстры ішлі сваёй дарогай, а я з Эдзі абыходзілі ўжо мо сто разоў бачаныя вітрыны магазінаў цацак. Мы заўважалі, якія цацкі за апошнія дні зняты з вітрын, прыкідвалі, чаго б нам хацелася на другія каляды. Час не ішоў, а валокся так марудна, што здавалася, ніколі наогул не сцямнее, а кожны ж дзень цямнела так рана!
Мы цягаліся і цягаліся, а час як застыў.
Потым мы прыдумалі гульню: ісці па гранітных плітах тратуара так, каб не наступіць на шчыліну. I ступаць на кожную пліту можна толькі адзін раз. Калі ўдасца так дайсці да павароту, дык задуманае споўніцца. Вось такія ўмовы мы сабе паставілі, але дайсці да канца вуліцы было нялёгка! Некаторыя пліты былі занадта шырокія для дзіцячых ног, ды і сустрэчныя людзі цыкалі, каб мы ім не заступалі дарогі; а побач з плітой ужо быў брук,— ступіў не так — і бывай здарова, запаветнае жаданне!
Але нарэшце такі цямнела! Дачакаўшыся, калі ў якімнебудзь акне загарыцца ёлка, мы з крыкам урываліся ў дом:
205
— Ужо ўсюды пазапальвалі! Чаму ў нас не пачынаецца?
Сёстры вярталіся раней альбо адразу за намі; у бацькоў звычайна ўсё ўжо было гатова, і мы не целяпаліся, «як рыбкі на кручках»,— словы бацькі.
Памятаю, як аднаго разу перад самай раздачай мяне паслалі ў лаўку на МарцінЛютэрштрасэ купіць таматнай пасты. Таматная паста, ці, як тады яе называлі — таматнае пюрэ, у тыя часы была ў добрай цане. Яе прадавалі ў нізкіх прыплюснутых слоіках, і кожны слоік каштаваў марку.
Мне далі марку, я пайшоў. Стаялі сінія халады; яшчэ да таго я вымерз наскрозь, калі бадзяўся па вуліцах, і цяпер ляцеў з усіх ног. Рукі здранцвелі, а ад слоіка, які мне далі ў магазіне, зусім як не свае рабіліся. Я заціснуў слоік пад пахай, рукі ўсунуў у кішэні паліто і — хутчэй дахаты. Але каля самага дома здарылася непапраўнае: слоік выкаўзнуўся — лясь! аб тратуар, і па снезе распаўзлася крывавачырвоная пляма. Мяне як пярун грукнуў...
Вядома, дома не забілі б мяне за гэта да смерці, ну, можа, паўшчувалі б, сказалі б, што пара такі нарэшце перастаць быць разявай. Але ад таго, што я загадзя смакаваў свята і спяшаўся паспець на раздачу, ад таго, што скалеў — а я ўсё жыццё быў мярзляк,— мяне як спаралізавала. Разгублена стаяў я над чырвонай плямай, цёр здубянелымі кулакамі вочы і горкагорка плакаў.
I хоць у гэты час усім было наўме толькі свята, вакол назбіралася шмат цікаўных, бо на што — на што, а каб павыскаляцца з чужое бяды, берлінец заўсёды хвілінку выкраіць. Чаго мне толькі не нагаварылі: і мякка суцяшалі, і з’едліва кпілі. Памятаю, адзін няўрымста ўпарта спрабаваў нагнуць мяне, каб я вылізаў разлітую пасту.
— I то мамцы ўцеха будзе, што сваё дзіцятка спажыло!
Калі б мяне абступілі не так шчыльна, я б даўно ўцёк, а цяпер не было мне ніякага выйсця. Хоць ты бяры ды, праўда, вылізвай.
Але тут нечы расцяжысты голас спытаў:
— Чаго ты заходзішся, хлопча?
Да мяне праціснуўся нейкі чалавек. Я падняў вочы
206
і пазнаў яго, свайго тайнага куміра! Ён зірнуў на чырвонае мазіва.
— Таматнае пюрэ? — павайсковаму чотка спытаў ён.
Я кіўнуў.
— Колькі каштуе?
Я ўсхліпнуў:
— Марку!
— На вось, трымай, хлопчык,— сказаў ён.— Сёння ж каляды. Але глядзі не ўпусці другі раз!
Сказаўшы гэта, ён расчысціў мне дарогу, і я, усё яшчэ з усхліпамі, адным духам злётаў на МарцінЛютэрштрасэ.
Як я быў шчаслівы, што якраз мой тайны кумір выручыў мяне маркай, і таму на нейкі час нават забыў пра свята. Даўно ўжо, здалёк, упадабаў я гэтага чалавека, захапляўся ім, хоць, канечне ж, ён быў «просты», а не «гер», розніцу гэту мы, дзеці, умелі прыкмячаць вельмі тонка. Жыў ён, мусіць, дзесьці тут непадалёк, і, калі мы гулялі па вуліцы, летам альбо зімой, паміж пяццю і шасцю, я кожны раз бачыў, як ён праходзіў міма. I кожны раз я глядзеў яму ўслед, пакуль ён не знікаў з вачэй.
Ён насіў форму, але вайскоўцам яўна не быў, хутчэй — нейкі гарадскі чыноўнік. Трымаўся ў хадзе роўна, крыху задраўшы галаву, вочы прыплюшчаны, твар бледны. Гэтымі прыплюшчанымі вачыма і з мінай абыякавага знаўцы ён азіраў усіх сустрэчных дзяўчат і жанчын, і хаця я быў яшчэ зусім горкае дзіця, аднак прыкмеціў, што агляд гэты на многіх рабіў уражанне. На яго абарочваліся, сам жа ён — ніколі. Hi разу на вуліцы я не сустрэў яго ні з чым жаночым, ён заўсёды хадзіў адзін. Мусібыць, ён быў адзін з тых бессаромных лаўцоў, што выходзяць на паляванне ў цемнаце, гэта калі падумаць — чыстая брыда.
А тады ён быў мой кумір, і найперш за манеру закідваць галаву і прыплюшчваць вочы. Адзін час маё захапленне дайшло да таго, што я сам пачаў перад люстрам пераймаць яго. Пры гэтым, праўда, паўсталі пэўныя складанасці, бо калі я апускаў павекі, дык не мог сябе разглядзець у люстры. Але ўрэшце я задаволіўся вынікамі трэніроўкі і рашыўся паказацца на шырокай публіцы.
207
Прабаваць сябе дома не мела сэнсу, бо бацька цаніў толькі статную паставу і адкрыты позірк. Апрача таго, сямейнікі — няважная публіка для дэманстрацыі выдатных дасягненняў,— айчына не цэніць прарокаў сваіх.
I вось аднаго разу я рушыў на праменад і пачаў фланіраваць па вуліцы, стараючыся трымацца завучанай позы: закінутая галава і прыплюшчаныя вочы; я пахаджаў узадуперад, заклаўшы рукі за спіну. Але чаканага фурору не нарабіў. Тады я надаў сваёй позе максімальнай выразнасці, але тут мяне ляпнуў па плячы нейкі мужчына.
— Хлопчык, не засні на вуліцы! — крыкнуў ён.— Зрабі ласку, хоць вочы расплюшчы!
Расчараванне было такое горкае, што я тут жа пакінуў усе спробы пераняць дэманічную пазітуру свайго куміра. Але само захапленне зусім не пацярпела ад гэтага, яно стала яшчэ большым і палкім. Можна толькі ўявіць сабе ўсё маё шчасце, калі мне падарыў марку менавіта ён, мой кумір. У магазін і з магазіна дамоў я ляцеў, як анёл на белых крылах. Канечне ж, таматнае пюрэ я данёс цэленькае і на раздачу паспеў якраз — можна пачынаць.
За чвэрць гадзіны да пачатку бацька выстаўляў з каляднага пакоя і маму. У гэтыя хвіліны ён даставаў падарункі і запальваў свечкі на ёлцы — гэта была яго прывілея, і ён яе раўніва аберагаў. Мама ледзь не бягом надзявала свой парадны туалет і пры гэтым яшчэ паспявала праверыць, як мы апрануты і ці ўмыліся.
I вось усе мы, згараючы ад нецярпення, збіраемся на калідоры, сзрцы нашы татахкаюць, надзеі — на крылах шалёнай фантазіі. Я лаўлю сябе на тым, што ад узбуджэння сціскаю кулакі і шапчу сам сабе: «Ававава!! Ававава!» Эдзі таксама бязгучна мыліць губамі, але я ведаю: ён паўтарае вершык, з якім зараз выступіць... I ў гэты самы момант мама пасылае мяне на кухню прыспешыць старую Міну. Крыста ўжо тут даўно...
А Міна яшчэ прычэсваецца. Яе рэдзенькія цёмныя валоскі тырчаць ва ўсе бакі кароткімі мышынымі хвосцікамі. Кожны хвосцік яна старанна змазвае «лоем з бычыных капытоў» — памадай у палачках. Я прашу
208
Міну паспяшацца, хаця з вопыту ведаю, што ўсякае прыспешванне дае толькі эфект наадварот, і вяртаюся да мамы з дакладам. Мама пастанаўляе: будзем чакаць Міну. А з каляднага пакоя ўжо чуецца нарочна грубы голас:
— Вы ўсе добра слухаліся?
Мы захоплена лямантуем:
— Усе!
Голас пытае зноў: