Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Адпісваць удзячныя пісьмы — неверагодная пакута. Каторы раз мы пераконваліся, што няма на свеце такога дабра, каб ліхам не абярнулася: дзесяць — дванаццаць гасцінцаў — ого як добра. Але якою цаною? Дзесяць — дванаццаць пісьмаў! Я стараўся выводзіць літары як мага буйней, каб больш месца займала. Апрача таго, усім пісаў адзін тэкст, баючыся, праўда, што родзічы могуць гэта заўважыць. Мне чамусьці здавалася, што дзядзькі і цёткі абменьваюцца нашымі каштоўнымі рукапісамі.
MAMA
ШЧАСЛІВАЕ МАЛЕНСТВА У ЧАЛАВЕКА ЦІ ГАротнае — не заўсёды залежыць ад яго самога. Тут ужо не кожны — каваль свайго шчасця. Шмат чаго могуць дадаць і забраць бацькі і атачэнне. У мяне былі ўсе ўмовы для шчаслівага дзяцінства: самыя шчыралюбныя на свеце бацькі, сардэчныя сёстры і брат — але ўсё адно з мяне выйшаў звяглівы, далёка не кампанейскі чалавек — зануда. Уся прычына ўва мне самім. А мамін лагодны і прыветлівы нораў, здавалася, быў
219
самон долян дадзены маме на шчасце яе дзяцінства. I ўсётакі яно выпала ёй — бязрадаснае, і не маміна ў тым віна — прычынай быў яе прыёмны бацька!
Я ўжо расказваў, што бабулі пасля смерці мужа прыйшлося разлучыцца з маёй мамай. Яна папала ў дом дзядзькі Пфайфера, удаўца, які раней быў жанаты на бабулінай сястры. Другая бабуліна сястра, якая не хадзіла ў шлюбах, вяла ўдаўцову гаспадарку. Дзядзька Пфайфер — «Свістун», інакш яго ніколі ў нас не называлі, я і дагэтуль не ведаю яго імя — быў чалавек увогуле неблагі, але ўсё ў яго — ад настрою, а гэта ўжо амаль тое самае, што і дрэнна... Дзяцей у яго ніколі не было, ды і не любіў ён іх — а гэта яшчэ горш. He адзін дзесятак гадоў служыў ён натарыусам і судовым саветнікам у невялікім правінцыянальным гарадку, знаў і ведаў усіх наскрозь і, знаючы ўсе тайны, трымаў усіх у сваіх руках, а гэта — горш і не бывае!
Наогул у мяне стварылася ўражанне, што дзядзька Пфайфер — я паспеў яшчэ пазнаёміцца з Тм асабіста — быў зусім някепскі чалавек. Па сутнасці, ён быў, бадай, мімоза, але ўскормленая на крыві дракона, а мімоза, якая выкармілася крывёй дракона,— гэта нешта жудаснае! Ён заўсёды крыўдзіўся, але не разумеў, што іншым таксама бывае крыўдна. Ён вечна лез у чужое, але цярпець не мог ніякага ўмяшання ў сваё. Усё самае лепшае было ў яго, ён ведаў усё, а ў іншых не было нічога, і нічога ніхто не ведаў і не ўмеў! Усе былі дурні, адзін ён — разумны! Ён любіў пакпіць, нават паздзекавацца, а самога — барані божа не руш, не зачапі! — у любым жарце ў свой адрас не бачыў ні завязі досціпу. Зло памятаў гадамі, а сам пагарджаў тымі, хто не мог адразу забыць і дараваць. Італьянцаў лічыў народамвырадкам, бо яны елі памідоры, да таго ж — сырыя! Ён лічыў, што самы прыдатны абутак для мужчыны — штыблеты з гумовай уточкай,— карацей, ён увесь свой век не вылазіў з глухога правінцыяльнага катуха. Ён быў пуп зямлі, прычым пуп, які, на жаль, часта гнаіўся. I як ужо сказана — мімоза, выкармленая на крыві дракона,— лепшага параўнання я не знаходжу. Hi пашана, ні мілосць, а ў хвіліну гнеў і злосць!
I вось ён стаў маёй маме прыёмным бацькам. Пе
220
рапалоханае, затурканае дзяўчо, якое яшчэ не ачуняла пасля смерці бацькі і разлукі з мамай, сёстрамі і братамі, дзядзька Пфайфер узяў за руку і пайёў цераз увесь горад у жаночую гімназію фройляйн Мітэнцвай. Увайшоў з ёю ў клас сярод урока і сказаў:
— Вось вам, прымайце калываху!
I пайшоў, за жывот хапаючыся,— такі яго дурны смех разабраў. Мама, канечне, не смяялася, яна заплакала, бо ўвесь клас сустрэў яе шумам і гвалтам! Мянушка адразу прыліпла, і яшчэ колькі гадоў мама чула пагардлівае:
— Эй ты, калываха!
Дзядзька рушыў ці то да сябе ў кантору, ці то дамоў і, задаволены трапным жартам, адразу ж рашыў пажартаваць яшчэ раз. Ён спыніў на вуліцы знаёмую пажылую маладзіцу і шапнуў ёй:
— Фройляйн Кірхгоф, гэты жакецік, што на вас,— ён крадзены! Я пазнаў яго! Праз дзесяць мінут каб ён быў у маёй канторы!
I пайшоў далей, бакі рвучы ад смеху. Па дарозе ён прыдумаў сабе новую забаву: услед кожнай маладой жанчыне ціха гаварыў: «Фройляйн, у вас бліскае!» — і кожная жанчына спалохана войкала. Бо ў тыя часы дамы яшчэ насілі доўгія спадніцы на зашпільках ззаду. Калі кнопкі былі зашпілены неакуратна альбо расшпільваліся самі, дык у пэўным месцы магло «бліскаць» сподняе.
Недалёка ад канторы дзядзька завінуў у вінны скляпок і заказаў на рахунак гера муніцыпальнага саветніка Бёзіке, да якога быў запрошаны на вечар, дваццаць бутэлек найлепшага бургундскага. Гер Бёзіке славіўся тым, што частаваў гасцей дзяшовымі вінамі, таму дзядзька палічыў, што гер саветігік будзе яму ўдзячны за намёк на здольнасць гасцей ацаніць і сёетое лепшае. Праўда, гэтым разам дзядзька схібіў і прамахнуўся...
Потым гер натарыус Пфайфер знік у сваёй канторы і пачаў тыраніць кліентаў; япы абавязаны былі рабіць толькі тое, што хацеў ён, іпакш ён дрэнна вёў іх працэсы. Ён злаваўся на кліептаў, калі яны не слухаліся яго, злаваўся на суддзяў, калі суддзі выносілі не тое рашэнне, якога чакаў ён, злаваўся на цётку, калі на абед падавала мяса, а яму хацелася рыбы (хай на
221
ват у той дзень ва ўсім горадзе не было рыбы, яго гэта не тычылася, ён усё роўна злаваўся!). А на маму дык наогул злаваўся заўсёды...
Проста дзіва, што пры ўсім гэтым чалавек ён быў увогуле неблагі, толькі што хваравіта крыўдлівы. Дзядзька дупіэўна палюбіў маю маму, рабіў для яе ўсё, што можна зрабіць для дзіцяці,— вядома, паводле свайго разумення! — але ён быў страшыдлам яе дзяцінства, ён ператварыў яе жыццё ў пекла. Мама вечна баялася яго, мама ніколі не ведала, што дзядзьку спадабаецца, а што — не (каб жа ён сам гэта ведаў!). Маміна маленькае сэрца прагнула ласкі, дзяўчынка сумавала па сваёй добрай матульцы, па сёстрах, па братах, але ўжо адно тое, што яна сумавала, што ёй хацелася да сваіх,— гэта ж вам такі зноў абраза! Бо дзядзька і яго дом былі ў сто разоў лепшыя за той гаротны «бурачны капец» у Цэле, у якім жыла бабуля,— па чым там было сумаваць!
Мама паспрабавала завесці сябровак, але і тут яе хутка асадзілі. Мама сказала:
— Дзядзь, мяне сёння клікала да сябе Густхен Фробель. Можна, я схаджу ў госці без фартушка? Усе дзяўчаткі там будуць без фартушкоў!
На што дзядзька адказаў:
— Мілае дзіця, я б табе з вялікай радасцю дазволіў, але гэта было б супроць майго прынцыпу. Мая мама заўсёды насіла фартушок, больш таго — навошта ўсе гэтыя вашы гасціны?! У мой дом запрашаць дзяцей я ўсё роўна табе не дазволю. Шуму хапае і ад цябе адной, разбітых рэчаў таксама, і наогул — чым табе дома блага?
Вядома, мама магла зняць фартушок у Фробеляў, але наўрад ці адважылася б. У гарадку ніколі ніякіх тайн не было, апрача таго, дзядзька быў здольны наляцець з рэвізіяй і ў дзіцячую кампанію! Такім чынам, мама ўсё радзей і радзей хадзіла ў госці, а пасля таго, як на маму звалілася вялікая бяда, усякія гульні і сустрэчы з сяброўкамі зусім спыніліся.
А здарылася гэта так: у класе мама была першая па ўсіх прадметах, а вось з гімнастыкай у яе не клеілася. Сяброўкі з класа добра ведалі гэта, і калі аднаго разу на дзіцячых вячорках гулялі ў фанты і прыйшла чарга судзіць маму, сяброўкі паставілі на стол крэсла, 222
на крэсла ўслонік і загадалі маме ўзлезці на гэту піраміду і прачытаць згары верш.
3 вялікім страхам мама такі палезла, хоць, вядома, сэрцам адчувала, што сама ўжо не злезе, але адмовіцца ж не магла. Ну вось як і думала... Разам з вежай мама рухнула на вялікае люстра, якое — інакш і быць не магло — разбілася на дробныя кавалкі. Яна параніла твар, дзеці спалохаліся, закрычалі, збегліся дарослыя і паднялі нябогу. I тут высветлілася, што самая небяспечная рана была не на твары, а на руцэ — у мамы парэзалася артэрыя.
Руку збольшага перавязалі і пабеглі па доктара. Усе дрыжалі, праўда, не за жыццё маёй мамы, а таму, што баяліся гневу гера саветніка юстыцыі Пфайфера. Доктара — аднаго на ўвесь гарадок — дома не аказалася, ён паехаў у сяло прымаць роды і меўся вярнуцца позна. Паколькі ніякага адкладу быць не магло, знайшлі нейкага растаропнага асэсара, які спасобіўся недзе калісьці бачыць, як зашываюць рэзаныя раны пасля студэнцкіх дуэляў на рапірах, нават сам гэта на сваёй скуры зведаў. Асэсар зашыў маміну рану звычайнай швейнай іголкай простаю ніткаю — начавала там тая асептыка! Ну, як і быць павінна, кожнае шво загнаілася — можна толькі пашкадаваць маму, колькі нацярпелася бедная!
Але каб жа толькі тое. Найгоршае — сам дзядзька, які прыдумаў кару,— і чым толькі гаротніца вінаватая? — не гаварыў з ёю, не адзываўся цюцелька ў цюцельку тры месяцы; цюцелька — дакладнасцю да мінуты. Як і чым ён разлічыўся з гаспадарамі дома, дзе пацярпела мама, і з тым асэсарамсаматужнікам, чыя хірургія так памагла, мне невядома. Але што разлічыўся, тут ужо ніякага сумніву!
Вось так мама і жыла, аднымадна ў вялізных харомах з двума старымі людзьмі. На шчасце на вялікае, за домам быў сад, і хоць сад гэты быў даволі цывілізаваны, бо там не дазвалялася ні рваць кветак, ні сыходзіць з дарожкі, а ўсётакі гэта была нейкая прадыха, нейкая свабода ці хоць адчуванне свабоды. Мама доўга прасіла і нарэшце выпрасіла ў цёткі скакалку; скакалку купілі, праўда, колькі было ўсякіх сумненняў наконт «прыстойнасці», «дзікасці» гэтай забавы. Скакалка была адзінай уцехаю мамы, але ад
223
нойчы яна прапала — ці то сама згубілася, ці то яе згубілі, ці падзелі куды!
Пасля бясконцых марных пошукаў маме стала страшна: цётка або дзядзька напэўна спытаюць пра скакалку, і калі прыйдзецца прызнавацца, што яна яе згубіла,— кара будзе жудаспая! I хаця маме не дазвалялася мець грошай, яна прыхавала манетку ў дзесяць пфенігаў, якую ёй аднойчы падарыў зубны ўрач за тое, што яна мужна трымалася, калі ёй рвалі зуб. Пабароўшы ўсе свае страхі, мама настолькі асмялела, што рашылася купіць новую скакалку. Яна тайком выбралася з саду ў гарадок, што, канечне ж, было строгастрога забаронена, пайшла ў магазін і папрасіла скакалку.
Але тут узнікла новая завада. Скакалкі там былі, але толькі з чырвонымі ручкамі, а тая, якую мама згубіла, была з зялёнымі! Мама доўга прымервалася, але ўрэшце разважыла, што лепш ужо з чырвонымі, чым ніякая, і купіла. Карысталася яна ёю асцярожна — ішла ад дома так далёка, каб з веранды было відаць, што скача, а якія ў скакалкі ручкі — каб не відаць!