• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    * «Зачараваны стралок» — опера Вебера на лібрэта Фрыдрыха Кінда, напісаная паводле народных паданняў і легенд.
    198
    ней, прыслухаўся да мелодыі ў суседнім пакоі, дзе за раялем сядзелі бацькі. Мне нават спадабалася тое, што яны ігралі.
    — Сёння ты іграў, тата, нешта вельмі прыгожае! — пахваліў я яго.
    — I даў жа мне бог сынка! — усклікнуў бацька з камічным адчаем і схапіўся за галаву.— Гадамі іграеш яму самыя цудоўныя рэчы Баха і Бетховена — яно гэтага і не чуе. Проста не чуе! I варта адзін раз адбарабаніць якуюнебудзь лухту Зупэ *, і на табе — яно адразу вушкі настаўляе! Хоць ты плач з такім сынам!
    Калі мы пасля пераехалі ў Лейпцыг, бацька кожную пятніцу адвячоркам хадзіў слухаць матэт у Томаскірхе. Паколькі ён усё яшчэ не кінуў марнай надзеі прынадзіць мяне да музыкі, дык часам браў з сабой і мяне.
    У царкве было цемнавата, бо па пятніцах наладжвалі толькі рэпетыцыі і, мусіць, таму эканомілі святло. Пасля матэта пастар для дэкоруму чытаў кароткую малітву.
    Прыходзілі мы загадзя, бо бацька не хацеў упусціць ніводнага гуку, садзіліся на даўжэзную царкоўную лаву. I я бачыў усіх, хто заходзіў у царкву, хто кожную пятніцу слухаў там хор хлопчыкаў. Многіх сталых слухачоў я пазнаваў здалёк. Яны заўсёды садзіліся на тыя самыя месцы і сядзелі нерухома, чакаючы, калі зайграе арган. Сярод іх пападаліся дзівосныя экземпляры — нейкія пакалечаныя, з патухлымі тварамі, і добра і дрэнна апранутыя, з моладзі амаль нікога. Больш — старыя; пераважала мужчынская стыхія.
    Як сёння бачу аднаго старога, які і летам і зімой прыходзіў у выцвілай, пацёртай аксамітнай куртачцы, але і зімой і летам у пяцельцы куртачкі красавалася кветка. Другога старога прыводзілі, ці правільней — уносілі дзве дзеўкіпярэстаркі. Яны ўсаджвалі яго і тут жа выходзілі з кірхі... 3 якіх камор, з якіх формаў жыцця сыходзіліся яны сюды, гэтыя адзінокія
    * Франц Зупэ (Франчэска ЗупэДэмелі, 1819—1895) — аўстрыйскі кампазітар. Адзін з пачынальнікаў класічнай венскай аперэты.
    199
    старыя, каб аб'яднацца з людзьмі, якія жылі тымі ж пачуццямі, што і яны!
    3 першымі гукамі аргана на мяне зноў находзіў страх. Я ўжо нічога больш не бачыў і не чуў — ні аргана, ні матэта, я вачэй не зводзіў з бацькі. Ну вось, зноў: бацька плача! Жах, дый годзе — бацька плача! Вялікія празрыстыя кроплі бобам каціліся абапал яго носа і раствараліся ў вусах. Кожны раз, слухаючы матэт, бацька плакаў. Мусіць, ад шчасця, ад радасці, што на зямлі яшчэ застаўся астравок чыстай прыгажосці.
    А я, абэлтух мочаны, лічыў, што плакаць брыдка. Я саромеўся за бацьку і за яго слёзы. Я да смерці баяўся, шго хтонебудзь з маіх школьных таварышаў зойдзе ў кірху ды ўбачыць мяне поплеч з зарумзаным бацькам! Гэта ж будзе мне ганьбы на ўсю гімназію! He вялікая ўцеха нават тое, што плакалі многія. He заўважаў я таксама, што тут наогул ніхто ні на кога не звяртаў ніякай увагі. Я згараў ад сораму, я толькі і думаў, каб усё хутчэй скончылася. Я, чые слабасці бацька пераносіў з вялікім цярпеннем, быў такі бязлітасны з ім!
    Праз тыя матэты я да рэшты знелюбіў усякую музыку. Чаго толькі я не выдумляў, каб адкруціцца ад пятніцкіх матэтаў. Нарэшце бацька таксама згадзіўся, што вылечыць мяне нельга, і перастаў браць з сабою. Замест мяне з ім цяпер хадзіў Эдзі. He, вы толькі пабачце! Эдзі развіўся, Эдзі стаў адным з нас, хто не без ахвоты сядзеў за раялем і часам нават мог паталкаваць з бацькам пра мажоры, міноры... Бацьку заўсёды гэтага хацелася, ён сам столькі ўсягоўсякага ведаў пра музыку, а мы, астатнія, нават гатовае слухаць не любілі. I вось Эдзі заўчашчаў з бацькам на матэты.
    I я і ўсе мы бачылі, што наш маленькі, раней крыху нехлямяжы Эдзі ўсё больш і больш выбіваўся ў пястунчыка бацькоў. I дзіва — мы зусім яму не зайздросцілі, мы лічылі, што так і павінна быць,— такі парадак! Бо Эдзі дабіўся прывілеяў не прыкладнаўзорнымі паводзінамі, не падлізкамі, не лёстачкамі, ён не прытвараўся, ён быў сам сабою — прыстойны і надзейны хлопец. He быў ён і прыкладны, і вучыўся так сабе, не вельмі каб, затое ва ўсіх глупствах, якія ён чворыў, ніколі не было нізвання таго фатальнага і неспасці
    200
    гальнага, чым былі адметныя мае выбрыкі. Гледзячы на Эдзі, бацькі ведалі: гэты знойдзе сваю дарогу, гэтаму свабодна можна даверыць яго ўласны лёс. Калі ж яны глядзелі на мяне, дык хутчэй за ўсё думалі: можа, раптам з яго і выйдзе штонебудзь людскае, але вока з хлопца спускаць нельга.
    Галоўнае ж, чаму ні я, ні сёстры ні разу не пазайздросцілі Эдзі, гэта тое, што ён зусім не ўсведамляў сваіх пераваг над намі ў вачах і сэрцы бацькоў, мы бачылі гэта. Усіх нас ён любіў шчыра, яму і ў галаву не прыходзіла, што можна любіць з разборам. I мы любілі яго, і ў нашых сэрцах, як і ў бацькоўскіх, яму было адведзена прывілегіраванае месца.
    Так бацька здабыў сабе таварыша з маладога пакалення. Сёстры пайшлі з дому, я таксама выбіўся на сваю дарогу. Эдзі застаўся з бацькамі, і ўсё іх жыццё скіравалася на яго. Бацька нават не засмуціўся, калі Эдзі даволі рана заявіў, што хоча быць толькі ўрачом, а не юрыстам. Калі гэта гаварыў Эдзі, усё было ў парадку, бо ён ведаў, чаго хоча, а я ж кожны дзень хацеў нечага іншага. Так Эдзі стаў надзеяй усёй сям’і. Бацька і маці ганарыліся ім...
    Потым пачалася сусветная вайна, і брат, якому ледзь стукнула семнаццаць, сам запісаўся ў армію. Усю вайну ён прабыў на заходнім фронце, у фландрскай гразі, у акопах. Зрэдку наязджаў у водпуск. Поўныя гокару бацькі любілі паказацца на людзях са сваім юным афіцэрам, яны ганарыліся ім і баяліся за яго, бо лічбы страт у палках на тым участку фронту былі вельмі высокія. А Эдзі пра гэта не расказваў, ён наогул нічога не расказваў пра вайну. Ён любіў гаварыць пра будучыню. У адну з пабывак брат датэрмінова здаў экзамен на атэстат сталасці, пазней прыйшла нейкая паперына, якая дазваляла яму запісацца ў студэнты. Ён пайшоў ва універсітэт і запісаўся на медыцынскі факультэт.
    Гэта быў яго самы шчаслівы дзень за ўсю вайну. Брат павёў бацькоў у рэстаран і хаця частаваў там не вельмі раскошна, але настрой быў такі задорны, што яму ўдалося разварушыць сумотных. пастарэлых і пасівелых ад вайны бацькоў. Эдзі пачаў строіць з сябе доктара, нібыта ўжо ён зрабіўся славутасцю і бацька прыйшоў да яго пакансультавацца. Эдзі малоў чорт
    201
    ведама якую лухту пра жоўць і вантробу, дазволіў бацьку закурыць даўно забароненую люльку і напрарочыў яму дзевяноста дзевяць год жыцця. Заразіўшыся радасным настроем Эдзі, бацькі давалі веры кожнаму яго слову, кожнай выдумцы, яны так захапіліся, што забылі пра ўсё на свеце: і пра вайну ў акопах, і пра шквальны агонь, і пра свой нязбытны страх за сына.
    Настаў дзень ад’езду. Я праводзіў брата. Чым бліжэй да вакзала, тым маўклівейшы Эдзі. Вось ужо і воінскі эшалон для адпускнікоў падалі, брудны, пашарпаны, агідны, як і ўсё ў тым 1918 годзе. Брат суха развітаўся са мной, потым моўчкі сядзеў у купэ, не паварочваючы да мяне галавы. Мусіць, падумаў, што я пайшоў. Вось як цяпер бачу: зусім яшчэ маладзенькі, дваццаць адзін год, але пухлыя хлапечыя губы ўжо сціснуты, а ў куточках залеглі горкія маршчынкі расчаравання.
    Раптам ён падняўся, падышоў да акна, паглядзеў на мяне сур’ёзна. Сказаў:
    — Калі штонебудзь... са мною, старайся ты радаваць старых, Ганс. He забывай пра гэта!
    Цягнік зрушыў, Эдзі зірнуў мне ў вочы. Без хвалявання, без страху. Ніхто з нашай сям’і больш не ўбачыў яго. Ён быў самы любімы брат, ён быў самы высакародны чалавек, якога я ведаў калінебудзь у жыцці. Бацькі так ніколі і не змірыліся з яго стратай...
    Але ўсё гэта было пазней, многа пазней. А тады над намі яшчэ свяціла сонца. Тады мы яшчэ былі дзецьмі, і, калі сонца не свяціла, мы ведалі, што зімовы змрок скора азарыцца каляднай ёлкай. Усюды, дзе ёсць дзеці, каляды заўсёды вясёлыя, святочныя, але я ўпэўнены, што ў нашым доме каляды былі самыя радасныя. Галоўная заслуга ў тым, вядома ж, бацькава; ён умеў надаць усяму таямнічасць, падражніць і распаліць нашу цікаўнасць.
    На вуліцы і плошчы калядныя ёлкі ўступаюць загадзя. Загадзя падступаемся да бацькі і мы, дзеці,— каб ён купіў ёлку. Спачатку бацька адмахваецца: ай, бач, не яго гэта клопат, а дзедмарозаў. Вядома, такія штучкі ў нас не праходзяць, нават Эдзі і той больш не верыць у гэту выдумку з той самай хвіліны, як летась на ёлцы мы пазналі пад вывернутым баць
    202
    кавым кажухом чаравікі нашага парцье, гера Маркуляйта. He, хай бацька як сабе хоча, а ёлку — падавай! Самыя прыгожыя ёлкі прадаюць на Вінтэрфельдплац.
    Нарэшце бацька абяцае, што, можа, пабачыць, што, можа, паглядзіць, што, можа, гэтымі днямі, а ўвогуле, і няма калі. Але мы ўжо ўчапіліся аберуч... I вось ён збіраецца, ідзе, а мы аж дрыжым, чакаем. I канечне, ён вяртаецца ні з чым. Іншага і быць не магло, бацька ніколі нічога не купіць адразу. Спачатку распытае, дзе што танней. Другі раз вяртаўся зусім прыгнечаны: сёлета ёлкі шалёна падаражалі! А калі ён правільна нас зразумеў, мы б хацелі, каб ёлка зноў была да столі?.. Ага, ну вось ён так і падумаў, але якраз такія ёлкі каштуюць не менш дзевяці марак, а траціцца больш чым на пяць ён нізавошта не будзе... Канечне, калі мы згодзімся на невялічкую, як на стол паставіць... Мы дружна — у гвалт!
    I хоць год у год гульня паўтаралася, бацьку кожны раз удавалася развярэдзіць нашу страсць і пасеяць сумненні. Бо такі мы праўда ведалі, што бацька вельмі ашчадлівы, магчыма, што ёлкі сёлета падаражалі!
    А бацька што ні дзень вяртаўся дамоў з новай ёлачнай гісторыяй. Гісторыі гэтыя, аздобленыя грубаватымі слоўцамі, гучалі настолькі праўдзіва, што мы верылі: бацька не хітруе, бацька шукае ёлку, толькі яшчэ не знайшоў.
    А той сабе будзе расказваць, як на ВікторыяЛуізаплац восьвось ужо быў, здаецца, старгаваў зграбнае дрэўца, але ў апошні момант заўважыў, што многія галінкі на ім не раслі, а былі ўторкнуты ў прасвідраваныя дзірачкі. Былі там і касабокія, і рэдзенькія, і такія, што пачалі ўжо асыпацца. А на Байрышэнплац ужо былі па руках ударылі — разышліся з гандляром усяго на дваццаць пяць пфенігаў. Але тут якраз пад’язджае карэта, нейкі дамскі голас чырыкае: «Я бяру гэту ёлку!» — і дрэўца выхапілі з бацькавых рук і панеслі да карэты.
    3 таямнічым тварам бацька рабіў розныя здагадкі наконт пакупніцы. Ці то яна была прынцэса з кайзераўскага двара, ці то прыдворная дама, і можна сабе ўявіць, як з «нашай» ёлкай будуць святкаваць каляды дзеці самога кронпрынца!