• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    Парабкі не пускаюць:
    — Нельга, нельга, гер пастар! Туды ўжо не ўвайсці! А ўвойдзеце — не выйдзеце! Гляньце, ужо і кроквы пасыпаліся! Падумайце пра дзетак, гер пастар!
    Але дзеда не ўтрымаць. Ён вырываецца і бяжыць да ахопленага полымем дома...
    I тут у расчыненых дзвярах матэрыялізуецца бабуля! I яна зусім нікуды не спяшаецца. Яна спакойна 1 асцярожна — каптурык непарушна пакоіцца на гладка прычасанай на прабор галаве — крочыць праз пекла. Ступаць сапраўды трэба асцярожна, бо яна аберуч трымае той вялізны горшчык з супам!
    Яе сустракае бура прывітальных воклічаў, але бабуля не разумее гэ”ай радасці. А што з ёю магло здарыцца? Калі ўжо громам не забіла, дык ясна, што гасподзь бог не забярэ матулю ў пяцярых беспрытульных дзетак! I гэтак жа спакойна яна ўспрымае сам пажар, які паглынае ўвесь іх набытак. На тое воля Госпада,
    6*
    163
    Яму лепей ведаць, што даць, што забраць, што добра і што блага!
    — Мама!..— крычаць дзеці.— Нашто табе супніца?! Навошта ты яе вынесла?..
    — Вой, дзеткі,— адказвае яна спакойным звонкім голасам,— хай мы і пагарэлі, але ж есцітакі трэба! Вось я і падумала...
    Усе ў захапленні ад самавалодання пані пастарыхі, яна ж і сапраўды патрапляе падумаць пра ўсё і ніколі не траціць духу. У першую хвіліну нікому не прыходзіць у галаву, што, мусіць, куды разумней было б уратаваць той мізер грошай, што ляжалі ў шуфлядзе, альбо ўхапіць паліто ці якую другую адзежыну дзецям, каб не моклі цяпер на дажджы, што якраз успорыўся пад канец пажару. Штошто, а накарміць пастараву сям’іцу — накармілі б у кожным доме. Але ж не! Бач, якая вытрымка ў пані пастарыхі, яна — сама спакайната!
    Але пасля выявілася, што ніякага самавалодання ў бабулі не было і піто яна нават вытрымку страціла. Што, нягледзячы на знешні спакой, яна ўсётакі дзейнічала як на злом галавы... Паднялі вечка супніцы і...
    Пагарэльцы тым часам перабраліся пад нечы дах, бо ратаваць у доме не было чаго... I вось калі з супніцы знялі вечка, дык убачылі, што ў смакавітым гановерскім гарохавым супе з шынкай і клёцкамі плавае бабуліна вязанне! Бач, а як спакойна крочыла пані пастарыха праз вогненную стыхію, якой няўзрушлівай здавалася! Аднак у душы яе была поўная неразбярыха, бабуся ратавала тое, што было пад рукою: падбухтораная нейкім першабытным інстынктам гаспадыні, яна схапіла вязанне і сунула яго ў суп!
    О, як усе ад смеху бакі рвалі,— нават пасля ўнукі, слухаючы прыгоду пра бабуліна самавалоданне, качаліся і заходзіліся да слёз! А бабуля толькі ўсміхалася, не крыўдзілася, але зусім не разумела камізму сітуацыі.
    — Але ж я такі давязала вашаму дзеду шкарпэтку! — гаварыла яна з гонарам.
    — А суп, бабуся, а суп? Раскажы, што было з супам?
    — А што было?.. А я ўжо і не памятаю, што было
    164
    з супам, дзеткі. А мусібыць, мы яго з’елі. Вельмі ж ён быў удаўся, не суп, а раз’ядзенне, шкада было б, што мела дабро прападаць...
    Калі здагадка мая правільная, дык вясёлая прыгода з выратаваным супам, бадай што, і не засела ў памяці дзядзькі Готхальда, яна зацьмілася тым жудасным пажарам, які сплюндрыў увесь набытак яго бацькоў. He ведаю, як там у іх склалася са страхоўкай, але я чуў, што яны шмат гадоў пасля жылі ў вялікай нястачы. I, можа, якраз таму мне здаецца магчымым, што той пажар, за якім пачалася доўгая нэндза, якая ніяк не давала забыць усё, што адбылося, зрабіў на дзіця такое глыбокае ўражанне, што, нават пасталеўшы, мой дзядзька ад аднаго толькі панічнага страху часам вырабляў такое, што зусім не клалася ў яго характар. Я ж казаў ужо, што дзядзька Готхальд быў чалавек не проста гарласты, але і гарэзлівы, а гарэзлівасць наўрад ці пасуе да жорсткасці. Асабіста я — так, прынамсі, кажа мая дарагая матуля, больш таго, дае галаву на адрэз — выліты дзядзька, што характарам, а што яшчэ больш тварам; мяне аж калоціць, калі я падумаю; што і мне на ўсё жыццё наканавана быць з твару падобным на нейкага гіцля і з такім тварам гойсаць па белым свеце. Ці не таму я і паспрабаваў даць сабе нейкае тлумачэнне дзядзькавай жорсткасці.
    А ўвогуле ўспамінаць пра дзядзьку Готхальда не надта прыемна. Бо дзядзька — гэта той чалавек, які аднаго разу таямніча знік і следу па сабе не пакінуў, і ніхто дагэтуль не ведае, калі ён памёр і дзе пахаваны. Жыў ён, поўны імпэту і сілы, у сваёй гановерскай сельскай абшчыне, у прыгожай, даволі замсжнай вёсачцы, дзе яго кожны ведаў, кожны шанаваў. Ворагаў у яго не было. He было ў ім і нічога падступнага — усё яго жыццё цякло на людскім вобмацку.
    I вось гэты самы дзядзька аднойчы садзіцца ў цягнік, каб ехаць у Гановер на пастарскую канферэнцыю,— калі не памыляюся, такія канферэнцыі называліся сінодамі. Удзел у гэтых сінодах быў абавязковы, але абавязак той дзядзька выконваў як з прымусу. I не таму, што трэба было ехаць у вялікі горад, не за непазбежныя сустрэчы з царкоўнай братвой, не за даўжэзазныя прамовы, якія трэба было слухаць,—
    165
    дзядзька не трываў тых паездак праз гера генералсуперінтэнданта *.
    Гер генералсуперінтэндант быў мілы, добры дзядок, дзядзька нічога не меў да яго, адно толькі, што той быў ужо стараваты. Генералсупер вечна нешта нюніў і пырскаў слінай, так што стаяць каля яго, калі ён прамаўляў, зусім не рэкамендавалася,— можна было, вядома, і ўцерціся, але якраз гэтага і нельга рабіць, бо прыстойнасць жа, бо такт! I вось гэтая старая разваліна ўбіла сабе ў глузды — сустракаць на кожным сінодзе ўсіх сваіх пастараў братэрскім пацалункам, ну, скажам, як бы, напрыклад, Хрыстос сваіх верных вучняў на вячэрняй трапезе. Старое гэта падла падплывала да кожнага пастара, ласкава выскалялася,— калі можна так далікатна назваць агідную грымасу,— глаголіла: «Дарагі браце, багаславі цябе пан бог!» — і «запечатлявала» брата ў сааменькі пысак.
    Дзядзьку майго аж выварочвала ад гэтага «запечатлення». Я сам, на свае вось гэтыя вушы чуў, як дзядзька апісваў цырыманіял цётцы; пры слове «абсусліў» цётка абурана ўстала і сказала: «Готхальд, ты забываеш, тут дзеці!» — і выйшла.
    Але дзядзька мой быў, як гавораць у нас у Паўночнай Германіі,— «рванае вуха», што можна перакласці як «рваная ноздра, сабе наўме, сабакамі падшыты», дык з бегам часу ён напрактыкаваўся ўвінацца ад генералсуперінтэнданцкіх бусяў. Ён уціскваўся ў гамуз братоўпастараў і, як толькі пачыналася працэдура, дзелавіта перамяшчаўся то ўправа, то ўлева, і калі высокае духоўнае начальства набліжалася да яго з ялейнымі словамі: «Дарагі браце, багаславі цябе пан бог!» — дзядзька Готхальд, з анёльскай усмешкай гледзячы ў прападобнае аблічча, таксама выдаваў порцыю ялею: «Дарагі браце, мы — ужо!»
    Але ў той раз дзядзьку не было патрэбы ў такіх змустах і хітрыках, бо ён зусім не з’явіўся на сінод. Ніводзін чалавек так і не даведаўся, дзе мой дзядзька сышоў з цягніка, хаця шмат хто бачыў, як ён садзіўся. Гэта быў пасажырскі да Гановера, дарогі ўсяго паў
    * Генералсуперінтэндант — духоўная асоба (у пратэстантаў), якая стаіць на чале царкоўнай акругі.
    166
    тары гадзіны, у вагонах ехала шмат духоўнай братвы, а яшчэ больш знаёмых вяскоўцаў, а ніхто так і не бачыў дзядзьку з той самай хвіліны, як ён садзіўся. 3 яе, той хвіліны, ён і знік, нібы ў паветры растварыўся. А быў жа дзядзька здаравенны корч, гмахмужчыніска, такога цяжка не прыкмеціць. Бывала, загаворыць, дык у тым канцы вёскі хрысцяцца. А калі ў кабінеце ўкручваў мазгі якойнебудзь вясковай маладзіцы, цётка выпраўляла з дому ўсіх дзяцей — дзеці ж такія ласыя на ўсё благое!
    I вось — ні следу ні веду! Hi почуту пра якую б хоць там прычыну, якіх у такіх выпадках — і з прозвішчам і без — заўсёды хапае. Каб якая любоўная авантура, каб расчараванне ў жыцці, каб табе звычайны будны клопат, каб грэх які, дык жа не — нават у дарогу не збіраўся. На яго пульце засталася толькі казань на бліжэйшую нядзелю, закончаная на тры чвэрці... I ніякага знаку, ніякай зачэпкі — прапаў чалавек, як і не было чалавека...
    Тут ужо і зусім не цяжка зразумець, што мне не вельмі даспадобы насіць на сабе маску асобы, якая загадкава знікла. Мала хто не верыць у прымету, што ў людзей з падобнымі тварамі падобны і лёс. Колькі пісана ў газетах розных дзівосаў пра падабенства жыццёвых дарог у блізнят. Чаго толькі я змалку не перадумаў, уяўляючы сабе ўсё, што магло стацца з дзядзькам! Цэлыя раманы панапрыдумваў, лежачы ў ложку,— што там той ваш Карл Май з яго фантазіяй! Як я з дзядзькавай сям’ёй чакаў, тыдзень у тыдзень, месяц у месяц — каб хоць якая вестка, але ні весткі, ні вестачкі так і не прыйшло!..
    Пакуль з месяцаў не склаліся гады, пакуль прапалага не абвясцілі мёртвым, пакуль спакваля не пачалі яго забываць... Адна бабуля не забывала. «Хто ведае,— таямніча шаптала яна часам нам, падрослым ужо дзецям,— хто ведае... Можа, не мне гаварыць пра гэта... Але як сэрцам чую — жывы мой Готхальд, жывы, і як сэрца кажа — пабачуся...»
    Калі твая дзіцячая вера, бабуля, не падманула цябе, дык ты ўбачыла яго, Готхальда!
    Часам, у малыя канікулы, мама з кімнебудзь з намі ездзіла да бабулі ў Цэле. Шчыра кажучы, гасціны тыя былі цяжкай ношай як для гасцей, так і для гас
    167
    падыні, бо ў бабулі было ўсяго два маленькія пакоікі і зусім ніякіх дастаткаў, каб карміць прорву гасцей. Але яна ўпарта настойвала, каб пасля кожнага яе візіту ў Берлін мы рабілі візіт у адказ. Бо пры ўсёй сваёй ціхмянасці яна была гордая. Яна нічога не прымала за так, яе просяць, яна — ані блізка.
    Нас, дзяцей, вядома, забаўляла, як мы ўладкоўваліся ў малюсенькіх, старамодных нават на тыя часы пакоіках. Папершае, не хапала спальных месцаў, і мяне клалі на трох крэслах, якія ставілі ў рад. Звечара гэты ложак яшчэ ўнушаў давер, але сярод ночы ён пачынаў злоўжываць даверам, і я покатам каціўся на падлогу. Тыя ночы, якія яшчэ заставаліся ад канікулаў, я спаў ужо на падлозе. I гэта было цудоўна. Бо кожны раз, засынаючы, я ўяўляў сабе, што ляжу ў прэрыі каля вогнішча, і так прыемна было адчуваць пад сабой цвёрдыя дошкі, накрытыя посцілкай.
    Што да ежы, дык у бабулі мы цярпелі такую нястачу, што зрабіла б гонар беламу паляўнічаму, якога высочваюць індзейцы. Мама строга наказвала мне, каб на бабуліна пытанне, ці наеўся я, я адказваў, што наеўся, што ўжо больш не лезе. Але бабуля страціла ўяўленне пра тое, што такое добры хлапечы апетыт, што «больш не лезе» — гэта яшчэ зусім не «наеўся».