• Газеты, часопісы і г.д.
  • Даўным-даўно ў нас дома  Ганс Фалада

    Даўным-даўно ў нас дома

    Ганс Фалада

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 301с.
    Мінск 1981
    150.99 МБ
    А калі выпадаў халодны дажджлівы дзень і мы сноўдаліся з пакоя ў пакой, блыталіся пад нагамі ў мамы і бясконца назаляліся ёй, бацька даставаў з куфэрка якуюнебудзь кнігу, перабіраўся з намі на вышкі ці ў свіран і там гадзінамі да хрыпаты чытаў уголас. Якіх толькі кніг я не наслухаўся за канікулы! «Айвенга» Вальтэра Скота, усяго Макса Эйта *, пра піраміды і паравыя плугі, пра беднага краўца Верблінгера з Ульма, якому так хацелася навучыцца лётаць. Але найбольш мяне ўразіла кніга Густава Фрэйтага «Прыход і расход». Бацька чытаў яе, як артыст, на галасы: Фейтэль Іцык страшэнна вішчаў і пырскаў слінай, стары барон Ротзатэль крыху бурчаў і агрызаўся, як мой дзядзька, падпалкоўнік фон Розен, калі гневаўся, ліхвяр Эрэнталь гаварыў ціха, ялейна, і толькі бадзёры голас самага геройскага героя Антона Вольфарта нечым нагадваў бацькаў.
    Часам бацька перапыняў чытанне, і мы слухалі нашы першыя лекцыі пра закладное і падатковае права, даведваліся, чым адрозніваецца закладная ад аблігацыі. Я ганарыўся, што ўмеў дасканала разабрацца ў цёмных махінацыях старога Ротзатэля, і на ўсё жыццё засвоіў асновы ведаў па камерцыі, якія бацька выклаў мімаходзь. Больш за ўсё, аднак, я ў душы захапляўся герам фон Фінкам, хоць часам мяне раздражняў яго фанабэрысты, дзёрзкі тон. Я б хацеў стаць такім, як гер фон Фінк: непераможны спартсмен, да таго ж багаты, выдатна валодае сабой, а якое высакародства!
    * М а к с Эйт (1836—1906) — нямецкі інжынер і пісьмекнік. Разам з англічанінам Фаўлерам сканструяваў паравы плуг. Аўтар дарожных запісак «У патоку нашага часу. 3 пісьмаў інжынера», рамана «Кравец з Ульма».
    148
    Але ж, божа мой, як хутка ляцяць канікулы! He паспеў устаць, як цябе зноў заганяюць у ложак! А тут і чарніцы паспелі. 3 лесу мы вярталіся з чорнымі губамі і — як гэта засмучала маму! — з плямамі на белых у блакітную палоску блузах. А пасля некалькіх дажджоў пайшлі грыбы. Гэта каранастае лясное племя лезла з зямлі на кожным кроку, і бацька вучыў нас адрозніваць грыбы праўдзівыя ад воўчых.
    О, гэта бясконцае паляванне на грыбы: усё глыбей і глыбей у гушчобу, без дарог, без сцежак! Спынішся на хвілінку перавесці дух, ад безлічы паклонаў кроў шуміць у вушах, але табе здаецца, нібыта шум ідзе аднекуль звонку, нібы ты чуеш голас самога лесу; а лес і лета пяюць урачысты харал у гонар Стваральнасці, і кожны камарык падцягвае ім.
    А шчасце, а радасць адкрывання, калі пасля доўгіх блуканняў лясная зямля раптам зажаўцее цэлым высевам лісічак! Часам яны растуць кругамі, нагадваючы вёскі пасярод раўніны, часам цягнуцца доўгай вуліцай, якая неспадзявана абрываецца, немаведама чаму, і ты можаш мінут пятнаццаць сноўдацца і не напаткаеш ніводнай!
    А вось баравікі, гэтыя спаважныя самотнікі ў карычневых капелюшах, часам яны сустракаюць цябе з цэлым вывадкам дзетак, што абселі камлюкаватага бацьку. Як нецярпліва зразаеш іх і глядзіш на белы зрэз: ці не чарвівы. А потым доўга ходзім па лугах, вышукваючы печурыц; мы ўжо ведаем, якія яны: лясныя, лугавыя і авечыя. Найбольш нам падабаліся авечыя, хоць у іх назве нешта падазронае.
    Калі вечарам, стомленыя, галодныя, мы вярталіся дамоў з сеткамі і кашамі, мама толькі цяжка ўздыхала: работы цяпер а работы! Бо грыбы трэба адразу перамыць і пачысціць, каб яны не папсаваліся на цяпле. I вось жаночая палавіна сям’і прымаецца за працу, нават Іцэнпліц і Фітэ бяруцца за нажы. А мы, хлопцы, дастаём вялікія цыравальныя іголкі і нанізваем ачышчаныя і парэзаныя грыбы на доўгія шнуркі, на якіх яны і будуць сушыцца. Вядома, яны потым моршчацца, чарнеюць, робяцца непрыгожыя, але затое зімой, у супе, соўсе або ў запяканцы яны ўваскрэснуць з добрым водарам вільготнай лясной зямлі!
    Як ляцяць дні! А хіба мы не купаемся ў моры?
    149
    Яшчэ як купаемся! Яшчэ колькі купаемся! Грааль ужо нясмела пачынае заікацца пра сябе як пра марскі курорт — ужо хоч не хоч купайся, бо курорт жа! Прайшло, праўда, з таго часу амаль сорак гадоў — зрэшты, ці ж гэта час? — але, тым не меней, тады глядзелі на купанне зусім не так, як цяпер! Перакупацца лічылася шкодным, бо «выпалосквала» чалавека, купацца трэба было абачліва, каб не вельмі доўга і не вельмі часта!
    I таму так павялося, што купаліся мы сама большае дватры разы на тыдзень, але я не магу сказаць, што рэдкае купанне адшчыкнула нам хоць дробачку канікулярнага шчасця. Плаваць ніхто з нас не плаваў, апрача, бадай што, бацькі, а яму якраз і не след было купацца ад слабога здароўя. Так што купанне было хутчэй цяжкім абавязкам. Але што ты парадзіш,— раз прыехалі на мора, трэба купацца, хоць трэсні, a толькі ж плёхацца босымі нагамі ў вадзе прыемней!
    Больш таго, я быў у вельмі цяжкім выбары. Былі там дзве невялічкія купальні, адна жаночая, адна мужчынская, і за падзелам палоў у іх сачылі самым строгім чынам. Ідэя купацца проста з берага была такая амаральная, што яшчэ не пусціла бурбалак ні ў адным мазгу. Трапляліся, вядома, асобныя распуснікі, якія ў купальны сезон шасталі па дзюнах і падглядвалі дамскую купальню ў падзорныя трубкі, але яны былі толькі выключэнне; вартавыя рыбакі неўзабаве вывудзілі гэтых цікаўных пракуд, і іх пакарала ўсеагульная пагарда. Ды, зразумела, і плён іх віжовак нават праз падзорныя трубкі не мог быць вялікі, бо ў тыя часы дамы яшчэ насілі тыя пацешныя, звычайна чырвонага колеру купальнікі з нагавачкамі ніжэй каленяў. Паўзверх апраналі яшчэ нейкую лёлю, і ўсё гэта, падперазанае пасачкам, як бы прыплясканае да цела, блішчастае ад вады, выглядала больш камічна, чым спакусліва.
    Як я ўжо казаў, я апынуўся ў цяжкім выбары. Бо калі сур’ёзна, дык я ўжо вырас з дамскай купальні, a пускаць мяне аднаго ў мужчынскую і даверыць мяне каварнай стыхіі тым болей было рызыкоўна! Часам маме ўдавалася пераканаць пляжную наглядчыцу, што мне яшчэ няма дзесяці, і тады мы ўсе чацвёра шабоўталіся каля мамы, як качаняты вакол качкі. Лырскацца не дазвалялася, каб, барані божа, не на
    150
    мачыць галаву! I заходзіць у ваду глыбей, чым па пуп, таксама барані божа! Мы ўжо добра запомнілі, што нават у самы ціхі летні дзень, як бы там гладка на моры ні было, а можа накаціцца раптам вялізны вал, бывае нават — дзевяты. Ды і само марское дно як усё роўна тое рэшата, у ямінах, і ў кожную дзіця можа ўваліцца, яўкнуць не паспеўшы!
    Таму і было купанне больш нядобрай змусай, чым радаснай звабай, і мы кожны раз з вялікай ахвотай зноў убіраліся ў вопратку і перлі да нашага «замка», поўныя трывогі: ці не апанаваў яго якінебудзь шалапут, пакуль мы прымалі салёныя ванны.
    Хоць у Грааль тады наехала яшчэ няшмат, але барацьба за шыкарны замак на ўзлессі зацялася жорсткая, і нам зусім не хацелася, каб пайшла марна ўся наша клапатня з узвядзеннем вала і капаннем рова — а мы ўжо маглі вытрымаць і доўгую аблогу, і генеральны штурм!
    Мы радаваліся, калі, вярнуўшыся, знаходзілі ў замку поўны парадак, абураліся, калі бачылі, што ўкрадзена кладка цераз роў (яе мы таксама ўкралі) або знікла калодка, на якой любіла сядзець мама. Неадкладна наладжвалі глыбокую разведку, рассылалі шпіёнаў і як толькі выяўлялі месца захавання крадзенага, дык у залежнасці ад таго, кім быў новы ўладальнік і якія меў сілы, мы ўжывалі то просьбу, то грозьбу, то гвалт. Сёлетнія канікулы тым былі яшчэ ладныя, што мы, чацвёра дзяцей, неспадзявана згуртаваліся ў адну кагорту. Канікулы не толькі збліжалі нас з бацькамі, але і стваралі паміж братамі і сёстрамі адзінства, прынамсі, хоць у адносінах да іншых людзей. У Берліне мы былі дзве вялікія дзяржавы; для дасягнення пэўных мэт мы аб’ядноўваліся двое на двое або і трое на адно. Але, як толькі мэта была дасягнута, саюз тут жа і распадаўся, і калі я толькі што змагаўся з Іцэнпліц супроць Эдзі і Фітэ, дык праз паўгадзіны ўжо ў хаўрусе з Эдзі мог учыніць грабежніцкі набег на старэйшую сястру.
    Тут, у Граалі, усё было інакш. Каб чагонебудзь дамагчыся, нам трэба было трымацца суполкі. Учацвярых мы былі магутнай дзяржавай, зачапіць якую не адважыўся б самы дзёрзкі берлінскі вулічны басяк (самая нізкая ацэнка па нашай шкале). Праблема Ka
    151
    мандавання несумненна вырашалася пакутліва, дабіцца паслушэнства было зусім няпроста, бо кожнае куды больш ахвотна камандавала, чым слухалася. Але ў прынцыпе на ваеннай нарадзе вырашалася, каму камандаваць той ці іншай аперацыяй: хто даваў найлепшую параду.
    Мама, зразумела, ненавідзела ўсе гэтыя баявыя дзеянні, яе дзеткам брыдка біцца; але ж і зусім неабавязкова біцца на вачах у слабых жанчын. Дзюнаў вакол поўна, усе пустыя, ды і калі шлёпаеш па вадзе, лягчэй выдаецца нагода зрабіць падсечку таму, хто ў цябе ў чорным спісе. Як правіла, геры бацькі не выстаўлялі ўзаемных прэтэнзій, нават калі ганебныя справы іх атожылкаў былі даказаны. Кожная сям’я любіла трымацца наадасобку, «мы ж бо не так ужо і ведаем гэтых людзей!», мяркуючы па ўсім, «яны такі добрыя цацы, а таму, канечне, лепей за ўсё не звязвацца!».
    Пяцьсот восемдзесят пяць гадзін здаюцца ў першы дзень канікулаў бясконцасцю, але як хутка яны пралятаюць. Ужо сёйтой возьме ды скажа: «На тым тыдні едзем дамоў», або бацька на шпацыры зверне ўвагу: «Добра паглядзіце, дзеці! Наўрад ці мы сёлета ўбачым гэта яшчэ раз», і ўсё радзей і радзей нам нагадваюць, што трэба садзіцца за ўрокі. Бацькі ўжо глядзяць на нас праз пальцы, даюць нам поўніцай нацешыцца рэшткамі канікулаў. Яшчэ раз абмяркоўваем, ці зробім мы нарэшце да ад’езду падарожжа на парусніку з рыбаком Байдэрам. Чацвёра дзяцей — каторы ўжо год! — вельмі просяць, але зноў нічога не выходзіць: а ну ж праз гэту жахлівую марскую хваробу сарвецца дакладна назначаны ад’езд. (А няхай жа ж бы!)
    — Можа, летам, дзеці! I праўда, цяпер позна ўжо! Вы толькі ўявіце сабе, як мама не паспее ўпакавацца! Яе так хутка закалыхвае. Я думаю, што лепш тым летам...
    Пасля маці асцярожна дадае:
    — Калі мы налета зноў сюды прыедзем. Усё так падаражала проці леташняга. Я патрацілася на гаспадарку больш, чым у Берліне. I потым я зусім не ўпэўнена, што нам удасца зняць дом па старой цане. Гаспадары ўжо намякалі...
    152
    Апошнія дні, самыя апошнія! У кожнага з нас узнікае патрэба адасобіцца, употайкі адведаць свой любімы закутачак. Я ведаю адну прагаліну ў высокім бары і туды іду. Горача, скора полудзень. Я кідаюся на сухую зямлю, задзіраю галаву, прыжмурваю вочы і гляджу ў зіхатлівую высь. Нада мною вялікая хваёвая галіна, праз іголкі, праз маленькія лапкі мне відзён нябесны блакіт. Ён зыркаціць ад гарачыні. У небе нерухома застыла белая аблачына.