Даўным-даўно ў нас дома
Ганс Фалада
Выдавец: Юнацтва
Памер: 301с.
Мінск 1981
Гісторыі ўскладняліся, абрасталі падрабязнасцямі, у іх узнікалі нечаканыя загібы, тонкія нюансы, новы сэнс. Але калі яны змяняліся настолькі, што, як тыя паўфунтовыя шчупакі рыбалова, ператвараліся ў кітоў, тады хтонебудзь з сям’і крычаў: «Порхаўка!» I ўсе хорам: «Зараз лопне!» —і клаліся ад смеху.
А ўсё таму, што аднаго разу ў Гарцы на прагулцы мы надыбалі на вялізныявялізазныя порхаўкі. Гэта
132
былі дзівосныя грыбы, самыя вялікія — ну, далібог, не раўнуючы як галовы! Але калі бацька пачынаў расказваць, іх распірала і распірала, і «галавы» ўжо не хапала для параўнання. Спярша порхаўкі былі з гарбуз, потым ужо з добрыя такі гарбузякі. Калі ж бацька з сур’ёзным тварам заявіў, што ён наступіў на порхаўку і праваліўся ў яе па калені, калі ён абмаляваў, як бездапаможна стаяў у непрагляднай хмары жоўтазялёнага пылу, якая на некалькі хвілін цалкам схавала яго ад сямейства, вось тут і выскачыла слова «порхаўка» як сімвал бацькавых выдумак!
Бацька слухаў наш хор спакойна, з усмешкай. Перабольшванне ў нявінных расказіках было адзіным эксцэсам, які дапускала яго фантазія. «А чаго вам яшчэ трэба?! — пытаўся ён весела.— Шкоды ад гэтага ніякай, а забавы шмат. Порхаўкі з дзіцячую галаву — не вялікае дзіва, а вось такая, каб у яе праваліўся чалавек, гэта, скажу я вам,— штука!»
Але калі бацька сам даваў волю сваёй фантазіі, дык ён з выразам самага глыбокага даверу ўмеў слухаць любую небывальшчыну. Наш рыбалоў таму і шчыраваў, што займеў такога слухача. Ён дастаў свой чамаданчык і пачаў паказваць нам штучных мушак і бліскучых рыбак, якіх ён закідваў замест чарвякоў і жыўцоў. I бацькі і мы ахалі, разглядваючы гэтыя бліскучыя самаробкі. Найбольш падабаліся мушкі — як жывыя. Праўда, яны зусім не былі падобныя на хатніх мух; зробленыя з маленькіх птушыных пёрак, яны больш нагадвалі стракатых калібры з той розніцай, што пад яркімі пёркамі ў іх былі схаваны па трычатыры серабрыстыя сталёвыя кручкі з зазубрынамі.
Мухі пераходзілі з рук у рукі — і што ні муха, то больш дзівосаў,— мы наперабой хвалілі, каму якая спадабалася. А рыбалоў тым часам расказваў, што ён закідае мушак так, каб яны ляцелі над самай вадой ды яшчэ і брунжалі. Рыба выскоквае з вады — хап мушку, а мушка — хап рыбку, і рыбка — у вядзерцы, пазяхае.
Халера яго ведае, як яно так сталася, але стракатая мушка прыняла за рыбу і мяне, я таксама хапнуў кручок! Прыгожая муха з чырвонарудымі пёркамі ўпілася кручкамі ў мякаць вялікага пальца. Як на якое дзіва, я ўтаропіўся на справу рук сваіх. У першы mo
133
мант я не так адчуў боль, як атарапеў: як магло такое здарыцца! Я ж і падумаць нічога такога не падумаў...
Але тут мама заўважыла маю разгубленасць і тое, якім асталопам я глядзеў на муху на пальцы, і спалохана войкнула:
— Хлопчык мой, што ты нарабіў?! А божачкі вы мае, а што ж гэта зноў з табою!
Мамін вокліч прыкаваў да мяне агульную ўвагу. Бацька ўрачыста абвясціў:
— Я ж так і ведаў! Надта ж бо спакойна пачаўся гэты дзень. Табе баліць, Ганс? Паспрабуй пацягні, можа, ён неглыбока засеў і адразу выйдзе!
Але рыбалоў запратэставаў:
— He, не, не цягні, не выйдзе! Муху можна толькі выразаць. На кручку завусені. Во, і засела на добры сантыметр!.. I як табе так собіла, хлопча, і як дацякло?..
— Сам не ведаю! — сціпла адказаў я і ўсётакі лёгенька крануў муху. Адразу забалела мацней, зазубрыны, мусіць, упіліся яшчэ глыбей.
— Выразаць? — спытаў бацька.— Але ж гэта трэба, каб зрабіў урач.
— Вядома, але нам яшчэ пяць гадзін дарогі, і наўрад ці хлопчык так доўга вытрывае з мухай на пальцы! Скажы, хлопчык, ты ж смелы хлопчык, ці пацерпіш ты да дзядзечкі доктара?
Пачуўшы гэты зычлівы, але нехлямяжы заклік, я ў момант страціў усю сваю мужнасць. I муха забалела...
— He! — сказаў я, ужо гатовы да плачу.— Я не выцерплю! I рэзаць не дамся! Хай гэта дурная муха сама злезе! Я больш не магу!
— Ганс! — строга сказаў бацька.— Ты ж не будзеш плакаць? He, плакаць ты не будзеш! Я гэта ведаю! Ты — смелы хлопчык!
Гэта быў край. Я заплакаў уголас і кінуўся маме на шыю.
— Я не смелы хлопчык! He хачу быць смелым! Я хачу, каб дурная муха злезла!
(Павінен напомніць, што было мне дзевяць год.)
I вось пачаліся шумныя дэбаты паміж «вялікімі». Найлепш, вядома, было б сысці на бліжэйшай станцыі і звярнуцца да ўрача. Але бацька ўпёрся: нельга ж, каб усе сямёра пакінулі купленыя месцы ў канікуляр
134
ным цягніку — ён быў упэўнены, што пры такім нашэсці адпускнікоў мы не дастанем білетаў ні сёння, ні заўтра. Мама была за тое, каб я пацярпеў з мухай да нашай станцыі.
Але я ўжо не плакаў — я верашчаў, я заходзіўся, я сінеў, я канчаўся — і наўрад ці можна было дачакацца нашай станцыі. Калі б дарослыя менш спагадалі і не рабілі з той мухі немаведама чаго, як з мяне мужчыну, дык чаму б? — пасядзеў бы, пацярпеў бы і да станцыі, што мне, шкода? Але, як толькі я зразумеў, што сталася нешта вельмі нядобрае, тут мне і забалела, тут маю смеласць як вылізала... Я загарлаў!..
Заставаўся адзін ратунак: паслухацца мудрай парады прымаўкі: «Была б у хаце швайка, падсвінка нейк прыдушым»,— і прыступаць да аперацыі. У такіх практычных справах бацька быў як дзіця малое: з аднаго боку, ён баяўся заражэння крыві, з другога — хацеў спачатку высветліць юрыдычную праблему: як паставіцца рыбалоў да «псавання ягонай маёмасці ў выглядзе зазубранай мухі».
Рыбалоў адрокся ад іску поціскам плячэй і падаў маме вялікі нож з чаранком з аленевага рога.
— Бярэ, як брытва! Рабіце надрэз адразу, каб глыбей! A то будзе адна пакута!
Гэты кансіліум над самым вухам пацыента прывёў да таго, што мой плач зайшоў у лямант. Я схаваў руку, я не даваўся. Усе ўгаворы пайшлі намарна... Ані прыступу... Я аж гізунты рваў...
— Але ж ты добры хлопчык, Ганс,— спрабавала падласціцца мама.— Пабаліць, можа, крышачку, і не будзе табе гэтай штукі!
— Я ведаю, што ты мужны,— гнуў сваю лінію бацька.— Трэба толькі захацець, Ганс.
— Калі ты дасі выразаць муху, я падару табе свой нож,— паабяцаў рыбалоў.— Такога добрага нажа ў цябе напэўна не было ніколі.
Лямант прыціх, праз смугу слёз я скасавурыўся на аленевы чаранок.
Але ў бацькі гэта тузанула педагагічную жылку.
— He,— запярэчыў ён.— Вы вельмі добры чалавек, але ж так нельга. Папершае, такі нож, я б сказаў нават кінжал, у руках майго сына ўяўляў бы пагрозу
135
грамадскаму парадку. Падругое, педагогіка не дапускае, каб дзеці выконвалі за ўзнагароду тое, што дыктуецца адчуваннем абавязку.
Зноў лямант.
— Ганс! — сказаў бацька.— Ты ведаеш свой абавязак! Цяпер твой абавязак — быць мужным. Сваёй нязграбнасцю ты сам спрычыніў свой боль, сам павінен яго і перацерпець.
Я вішчаў, як пад швайкай.
— Я сам выму муху! — рашуча заявіў бацька, але пры гэтым увачавідкі пабялеў.— Дай сюды палец, Ганс! Я хачу, каб ты даў мне палец! Каму я сказаў, дай сюды...
Рыбалоў быў глыбока пакрыўджаны, што бацька так энергічна адхіліў яго велікадушны дарунак. Напэўна, яму нялёгка было б расстацца з нажом.
— He дасць ён вам рукі,— крыху з’едліва сказаў ён.— I я б не даў. Бо чаму, зрэшты, ён не павінен атрымаць узнагароду? Мы ж таксама бяром, калі робім штонебудзь добрае.
Ад лабавой атакі бацька пахіснуўся, але ўстаяў.
— Абавязак не купляецца,— сказаў ён урачыста.— Ганс, зараз ты дасі мне свой палец...
А я і не шманаў. Я адчуваў слабасць бацькавай пазіцыі. Тут, у цягніку, пры спадарожніку, які яўна ўзбунтаваўся, бацька не ўкладзе мяне на аперацыйны стол. I я не здаваўся, я толькі ўпарта глядзеў на яго і крычаў...
Бацька бездапаможна зірнуў на мяне і сказаў крыху пакрыўджана:
— Ну і добра, сядзі сабе са сваёй мухай, калі табе падабаецца.
I адкінуўся на біла лаўкі.
Некалькі хвілін у купэ панавала маўчанне. Толькі я ціха ўсхліпваў. Адхіляючы хірургічныя паслугі, я не ўлічыў, што муха сама з пальца не зляціць.
Вось тут мне якраз і забалела. Параненае месца пачырванела і прыпухла. Як часта ў жыцці я задумваўся: чаму я спачатку сапсую ўсё, а потым толькі даходжу розумам да сутнасці. Я заўсёды кіраваўся першым імпульсам, а пазней, стоячы над грудай развалін цярпліва разважаў.
Маці пяшчотна шапнула мне на вуха:
136
— Сынок, давай пойдзем «туды». Можа, разам і выцягнем.
Гэта ўжо быў ратунак. Але гонар не дазваляў прыняць руку дапамогі адразу. Маме прыйшлося доўга мяне ўгаворваць, перш чым я згадзіўся на тое, чаго мне самому вельмі хацелася. Пры поўным маўчанні ўсяго купэ мы ўсталі і пайшлі «туды».
— Ну, садзіся і сядзі роўна, не круціся,— сказала мама.— Бо стаяць абаім тут цесна. А цяпер дай мне як след агледзець тваю руку. Трэба ж нам ведаць, як да яго падступіцца, да кручка гэтага, каб табе не балела.
— Там аж чатыры кручкі! — падкрэсліў я цяжкасць ранення.— I кожны так рэжа, так рэжа, мам!
— Дзіва што,— паспачувала мама.— Мне было б лепш, каб гэтая штука ўпілася ў мяне, а не ў цябе... Ну як табе, хлопчык? Можа, зробім адным чыкам?..
Я недаверліва паглядзеў на маму. Потым сказаў рашуча:
— Рэж, мам, рэж! Але не адразу глыбока! Я пабачу, ці можна цярпець.
— Лепш бы, можа, сынок,— засумнявалася мама і баязліва паглядзела на нож у руцэ,— каб адразу — раз, і ўсё...
— He, спярша толькі крышку! — загадаў я.— Я ж не ведаю, можа, я яшчэ і не дамся, калі моцна забаліць...
Мама нясмела прыставіла нож да пальца. Я заплюшчыў вочы і зноў лыпнуў, як толькі лязо дакранулася да скуры. Мама глыбока ўздыхнула і разнула.
— Войяёй! — завішчаў я і адхапіў руку.
— Сынок, я ж толькі драпнула,— спалохалася мама.
— Але ж як баліць! — я цікаўна паглядзеў на разрэз, з якога кропля па кроплі сачылася кроў. А ў душы я нават здзівіўся, што зусім і не забалела. Для пробы я пацягнуў муху. Але яна як села, так і засела. Вось калі я пацягнуў, тады і забалела.— Разні яшчэ разок, мам! — літасціва згадзіўся я.— Але зноў толькі крышку.
Мама моўчкі ўзяла маю руку, прыставіла нож і адвяла яго.
— He магу, сынку! — ўсклікнула яна ў роспачы.—
137
He магу я так, пакрышачку! Альбо давай адразу як след, альбо... Інакш я не магу.
Яна ўся аж тварам збялела.
— Давай нож сюды! — сказаў я.— Я змагу. Калі сам сябе рэжаш, баліць напаўменш.
Я ўзяў нож, прыставіў яго да пальца і, адчуваючы, што мама з сумненнем сочыць за мной, разануў на самай справе. Як горка я памыляўся, калі думаў, што рэзаць сябе самаго — лягчэй!